Стрыгіль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Старажытнарымскі стрыгіль. I ст. н. э. і посуд для араматычнага алею

Стрыгіль (Strigilis) — у антычнасці да вынаходства мыла серпападобны скрабок для ачышчэння паверхні скуры ад поту і бруду. Вырабляўся з бронзы або іншага металу. Для гэтага цела папярэдне намазвалі алеем. У тэрмах ачышчэнне стрыгілем часта выконвалі рабы. Малюнак стрыгіля сустракаецца на антычных вазах.