Стывен Холкамб

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Стывен Холкамб Бабслеіст
Холкамб падчас Алімпіяды 2010 года ў Ванкуверы
Грамадзянства Сцяг ЗША ЗША
Дата нараджэння 14 красавіка 1980(1980-04-14) (35 гадоў)
Месца нараджэння Парк-Сіці, Юта, ЗША
Рост 178 см
Вага 91 кг
Кар'ера
Пазіцыя пілот
Трэнер Браян Шаймер
У зборнай з 1998
Статус спаборнічае
Медалі
Алімпійскія гульні
Золата Ванкувер 2010 чацвёркі
Бронза Сочы 2014 двойка
Чэмпіянаты свету
Бронза Альтэнберг 2008 змяшаныя каманды
Бронза Лейк-Плэсід 2009 двойкі
Золата Лейк-Плэсід 2009 чацвёркі
Бронза Лейк-Плэсід 2009 змяшаныя каманды
Бронза Кёнігсзэе 2011 чацвёркі
Золата Лейк-Плэсід 2012 двойкі
Золата Лейк-Плэсід 2012 чацвёркі
Золата Лейк-Плэсід 2012 змяшаныя каманды
Бронза Санкт-Морыц 2013 чацвёркі
Золата Санкт-Морыц 2013 змяшаныя каманды
Вынікі
Кубак свету
 Кубак свету сярод двоек 1 (2006/07)
 Кубак свету сярод чацвёрак 1 (2009/10)
 Кубак свету ў камбінацыі 1 (2006/07)
Апошняе абнаўленне: 2 снежня 2010

Стывен Хо́лкамб (англ.: Steven Holcomb, народжаны Leppik, нар. 14 красавіка 1980, Парк-Сіці, штат Юта) — амерыканскі бабслеіст, алімпійскі чэмпіён 2010 года і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 у Сочы, шматразовы чэмпіён свету.

Спартыўная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Да прыходу ў бабслей Стывен 7 гадоў адслужыў у Нацыянальнай гвардыі Юты.[1] Падчас службы атрымаў 7 узнагарод. 12 гадоў займаўся гарналыжным спортам. У цяперашні час Стывен Холкамб — адзін з лідараў сусветнага бабслея, як у спаборніцтвах двоек, так і ў чацвёрках.

У 2001 годзе ў Стывена выявілі дэгенератыўную хваробу вачэй кератаконус. Нягледзячы на тое, што зрок стаў пагаршацца, Холкамб не пераставаў удзельнічаць у спаборніцтвах. Падчас лячэння на Алімпійскіх гульнях у 2006 годзе ў спаборніцтвах двоек Стывен заняў 14-е месца, а ў чацвёрках — 6-е.[2][3] У 2007 годзе заваяваў тытул чэмпіёна свету ў двойках.

Аднак Стывен выявіў, што акуляры і кантактныя лінзы не моцна дапамагалі ў пілатаванні, стаў разумець, што вядзе боб хутчэй на навобмацак. У мінулым адзіным варыянтам лячэння была перасадка рагавіцы. Аднак у 2008 годзе доктар Браян Боксер Уочлер параіў новае эксперыментальнае лячэнне, якое магло б вярнуць зрок. Уся працэдура заняла 20 хвілін.[4] І ўжо ў тым жа годзе Стывен і яго каманда «Начны цягнік» («Night Train») працягнулі дамінаваць у кубку свету. У 2009 годзе выйгралі чэмпіянат свету ў чацвёрках. А затым у 2010 годзе заваявалі залатыя медалі на Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы. Гэта быў першы поспех бобслейной каманды з ЗША за 62 гады.

У лістападзе 2012 года Стывен выпусціў аўтабіяграфію «Але цяпер я бачу» («But Now I See»). У гэтай кнізе распавядае пра самую глыбокую дэпрэсію, якая суправаджала яго падчас хваробы, але ён захоўваў веру і надзею ў тое, што здзейсніць сваю мару і заваюе алімпійскія медалі. У цяперашні час Стывен у перапынках паміж спаборніцтвамі і трэніроўкамі вывучае кампутарныя інфармацыйныя сістэмы ва ўніверсітэце.

На Алімпіядзе 2014 у Сочы стаў бронзавым прызёрам (двойкі).

Зноскі

  1. Hipps, Tim. Military bobsledders dominate 4-man National Championships , U.S. Army MWR (15 January 2009). Праверана 22 лістапада 2009.
  2. Krastev, Todor Bobsleigh Fours Olympic Games 2006 Torino (ITA) – Saturday 25.02 Cesana Pariol. Winter Olympic Games 2006 Results (2006-02-27). Праверана 12 кастрычніка 2007.
  3. Krastev, Todor Bobsleigh Doubles Olympic Games 2006 Torino (ITA) – Sunday 19.02 Cesana Pariol. Winter Olympics Games 2006 Results (2006-02-20). Праверана 12 кастрычніка 2007.
  4. Byrd, David. US Bobsledder Holcomb Gains New View on Life (January 5, 2010). Праверана 22 чэрвеня 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]