Стэньга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стэньга пазначана чырвона

Стэньга (нідэрл.: steng) — рангоўтнае дрэва, першае падаўжэнне ніжніх мачтаў.

Стэньгі мацуюцца да топу ніжняй мачты пры дапамозе стэнь-эзельгофтаў з апорай на шлагтовы, якія ляжаць на салінгах марсаў. Размацоўваюць стэньгі стэгь-вантамі, стэгь-фардунамі, стэнь-штагамі і стэнь-бакштагамі.

Назва залежыць ад назвы мачты: фор-стэньга, грот-стэньга, круйс-стэньга, блінда-стэньга.

Стэньгі выкарыстоўваюць для мацавання рангоўтнага дрэва, якое нясе паруснае ўзбраенне (гафеляў, рэеў), сігнальных фалаў і суднавых агнёў.