Сумеснае карыстанне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сумеснае харчаванне

Сумеснае карыстанне[1] (англ.: sharing — сумеснае выкарыстанне, размеркаванне, раздзяленне; у прафесійных колах, а таксама гутарковай мове сустракаецца як шарынг, шэрынг) — сумеснае выкарыстанне рэсурсаў або ежы.

У вузкім сэнсе раздзяленне азначае сумеснае або паслядоўнае выкарыстанне вычарпальных рэчаў, такіх як пашы або агульная жылая плошча. Гэта таксама працэс дзялення і размеркавання. У дадатак да відавочных чалавечых актыўнасцяў, мы можам таксама знайсці шмат прыкладаў размеркавання ў прыродзе. Напрыклад, калі арганізм бярэ спажыўныя рэчы або кісларод, яго ўнутраныя органы працуюць так, каб дзяліць і размяркоўваць узятую энергію, і пастаўляць у часткі цела, якім яна патрэбна. Кветкі дзеляць і размяркоўваюць сваё насенне.

У шырокім сэнсе, шарынг можа ўключаць свабодную раздачу праў для карыстання рэчамі (таварамі), якія могуць разглядацца як несупернічаючы (не канкуруючы) тавар, напрыклад, інфармацыя.

Больш вузка «шарынг» можа, значыць, даванне нечага ў якасці падарунка, напрыклад, «шарыць» камусьці ежу насамрэч азначае даць нешта як падарунак. Шарынг — гэта базавы кампанент чалавечага ўзаемадзеяння, адказны за ўзмацненне сацыяльных сувязей і гарантаванні дабрабыту індывіда[2].

На рынку[правіць | правіць зыходнік]

Шэрынг падзяляе сувязь паміж выкарыстаннем і валоданнем прадукта. Прадукт часта прадаецца, таму што прадавец намераны выкарыстоўваць прадукт або прадаваць тавар таму, хто будзе яго выкарыстоўваць, такім чынам шэрынг тавару можа зменшыць попыт на гэты тавар праз памяншэнне колькасці людзей, гатовых набываць гэты тавар для выкарыстання. Хаця шэрынг спрабуецца падаць як эканамічную і экалагічную дапамогу для грамадскасці (шэрынг машыны (carpooling), сумеснае выкарыстанне памяшкання і інш.), некаторыя бізнэсы разумеюць яго як пагрозу, таму што такі шэрынг уздзейнічае на іх прыбытак.

Канцэпцыя капірайту (эканамічнага боку аўтарскага права) робіць некаторы шэрынг нелегальным для нематэрыяльных тавараў. Гэты падыход прадстаўляе эканамічныя стымулы для стварэння інфармацыянага і забаўляльнага кантэнта праз прымяненне манапольнага кошту на пэўны перыяд часу. З іншага боку, забарона шэрынгу мае свой эканамічны кошт для спажыўца і стваральніка зыходных твораў. Абмежаванні і выключэнні капірайта і патэнтаў уключаюць маштаб, працягласць і такую дактрыну як сумленнае выкарыстанне для балансавання канкурыруючых інтарэсаў.

Шэрынг мае значную ролю ў эканоміцы падарункаў, таксама ў рынкавай эканоміцы, у шэрынгу аўтамабіляў, кватэр, якія з'яўляюцца звычайнымі і нефармальнымі прыкладамі сумеснага пражывання дамашніх работнікаў.

У камп'ютартнай і інтэрнэт культуры[правіць | правіць зыходнік]

Файлавы шарынг — гэта практыка распаўсюджання і прадастаўлення доступу да лічбава захоўваемай інфармацыі, такой як камп'ютарныя праграмы, мультымедыя (аўдыё, відэа), дакументы, электронныя кнігі. Ён можа адбывыцца рознымі шляхамі. Мадэлі захоўвання, перадачы і распаўсюджання з'яўляюцца звычайнымі метадамі супольнага выкарыстання файлаў і ўключаюць ручны шарынг з выкарыстаннем пераносных медыя, цэнтралізаваныя камп'ютары з інсталяванымі файлавымі сэрверамі ў камп'ютарных сетках, лінкаваныя вэб-дакументы, або выкарыстанне пірынгавых сетак (глядзі пірынгавы шарынг).

Шарынг — гэта ключавая характарыстыка ў развіцці свабоднага праграмнага забеспячэння і праграм з адкрытым кодам з эканамічнымі мэтамі. Культура шарынгу прывяла да перагляду ліцэнзавання, патэнтавання і капірайта (эканамічнага аўтарскага права), стварыўшы супярэчнасці ў гэтай галіне, а таксама новыя спосабы такія як Творчыя Суполкі (Creative Commons) і GPL.

Больш агульна, шарынг — гэта таксама слова для апісання паводзін людзей-удзельнікаў на платформах і сервісах вядомых як Вэб 2.0[3].

У камп'ютарнай навуцы[правіць | правіць зыходнік]

У камп'ютарнай навуцы, праблема кіравання расшаранымі (агульнымі) рэсурсамі існуе пастаянна. Напрыклад, раздзяленне часу — гэта спосаб інтэрактыўнага вылічэння, у якім адзін камп'ютар адначасова прадастаўляе агульную мэту для вылічэння мноству карыстальнікаў свой працэсарны час. Размеркаванне рэсурсаў паміж працэсамі і патокамі — гэта найбольш складаны рэсурс адначасовага праграмавання. Слова «шарынг» таксама выкарыстоўваецца ў супольнасцях праграмістаў для пазначэння менавіта размеркавання памяці паміж рознымі элементамі дадзеных для захавання месца, таксама вядомы як пераварот хэша (hash consing).

Зноскі

  1. У гутарковым маўленні сярод моладзі таксама распаўсюджаныя назва «шарынг» і дзеяслоў «расшарыць» у сэнсе адкрыць для агульнага доступу, падзяліцца. Абодва словы паходзяць ад англ.: share — дзяліцца, размяркоўваць, раздзяляць.
  2. Poquérusse, Jessie The Neuroscience of Sharing. Праверана 16 жніўня 2012.
  3. John, Nicholas A. (2013) Sharing and Web 2.0: The emergence of a keyword. New Media & Society, March 2013 vol. 15 no. 2 167—182