Сумесь

Сумесь — спалучэнне некалькіх рэчываў, кожнае з якіх захоўвае свае хімічныя ўласцівасці[1].
У адрозненне ад рэчываў, сумесі не падпарадкоўваюцца закону пастаяннага саставу. Гэта значыць, што адносныя долі кампанентаў сумесі могуць змяняцца. Напрыклад, марская вада (сумесь вады і солі) можа мець розную канцэнтрацыю солі[1].
Гамагенныя і гетэрагенныя сумесі
[правіць | правіць зыходнік]Неаднародныя сумесі завуцца гетэрагеннымі. У такіх сумесях часткі розных рэчываў размяшчаюцца асобна, і іх лёгка адрозніць адна ад адной нават простым вокам ці з дапамогай мікраскопа. Прыклады гетэрагенных сумесей — граніт (прыкметна без павелічальных прылад) або кроў (выдзяляе асадак, можна разгледзець асобныя кампаненты пад мікраскопам)[1].
Аднародныя сумесі завуцца гамагеннымі або растворамі. Хаця ў побыце растворамі звычайна называюць вадкасці, у навуковым кантэксце так могуць называцца таксама газы і цвёрдыя гамагенныя сумесі. Прыклады аднародных сумесей — паветра, сумесь вады з цукрам і г.д.[1]
Адасабленне сумесей
[правіць | правіць зыходнік]
Кампаненты сумесей могуць быць адасобленыя фізічнымі і хімічнымі метадамі, што грунтуюцца на розных фізічных і хімічных уласцівасцях гэтых кампанентаў[2].
Напрыклад, дыстыляцыя дазваляе раздзяліць рэчывы з рознай тэмпературай кіпення шляхам выпарвання аднаго з кампанентаў (такога як вада ў салявым растворы). У сваю чаргу храматаграфія грунтуецца на тым, што розныя рэчывы трымаюцца на цвёрдых паверхнях з рознай сілай, і дазваляе раздзяліць атрамант ці іншыя сумесі на кампаненты розных колераў[2].
Метадам фільтрацыі можна адасобіць цвёрдыя кампаненты ад вадкасцяў. У сумесях з некалькімі цвёрдымі складнікамі, частку складнікаў можна перад гэтым растварыць з дапамогай хімічных рэакцый, ператварыўшы ў вадкасць. Напрыклад, крупінкі золата, змяшаныя з крупінкамі жалеза, можна апрацаваць кіслатой, якая растварае жалеза, але пакідае золата некранутым, а пасля фільтраваць. Пазней з дапамогай іншых хімічных рэакцый можна аднавіць жалеза з раствору да яго першаснага стану. Альтэрнатыўна, крупінкі жалеза можна было б аддзяліць і з дапамогай магніту, скарыстаўшы ўласцівасць магнетызму[2].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Brown 2011, с. 10
- ↑ а б в Brown 2011, с. 13-14.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Theodore L. Brown et al. Chemistry: the central science. — 12th ed. — 2011. — ISBN 978-0-321-69672-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сумесь