Сутыкненне ў аэрапорце Ханэда
| Сутыкненне ў аэрапорце Ханэда | |
|---|---|
| | |
| Агульныя звесткі | |
| Дата | 2 студзеня 2024 |
| Час | 17:47 |
| Характар | сутыкненне на УПП |
| Прычына | усталёўваецца |
| Месца | Ханэда, Токіа |
| Загінулыя | 5 |
| Параненыя | 18 |
| Паветранае судна | |
|
Борт за 8 месяцаў да здарэння. |
|
| Мадэль | Airbus A350-941 |
| Авіякампанія | Japan Airlines[d] і 3rd Regional Coast Guard Headquarters[d] |
| Пункт вылету | Сапара |
| Пункт прызначэння | Ханэда |
| Рэйс | JL516 |
| Бартавы нумар | JA13XJ |
| Дата выпуску | 20 верасня 2021 (першы палёт) |
| Пасажыры | 367 |
| Экіпаж | 12 |
| Загінулыя | 0 |
| Параненыя | 17 |
| Выжылых | 379 (усе) |
| Другое паветранае судна | |
|
Борт за два гады да здарэння. |
|
| Мадэль | DHC-8-315 Dash 8 |
| Авіякампанія | Берагавая ахова Японіі |
| Пункт вылету | Ханэда |
| Пункт прызначэння | Ніігата |
| Бартавы нумар | JA722A |
| Дата выпуску | 18 лютага 2009 |
| Экіпаж | 6 |
| Загінулыя | 5 |
| Параненыя | 1 |
| Выжылых | 1 |
Сутыкненне ў аэрапорце Ханэда — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 2 студзеня 2024 года. Авіялайнер Airbus A350-941 авіякампаніі Japan Airlines выконваў планавы ўнутраны рэйс JAL516 па маршруце Сапара—Токіа, калі пры пасадцы ў аэрапорце прызначэння сутыкнуўся з DHC-8-315 Dash 8 берагавой аховы Японіі. Усе, хто знаходзіўся на борце рэйса JL516 (367 пасажыраў і 12 членаў экіпажа), выжылі, з іх 17 атрымалі раненні. Аднак на другім борце з 6 членаў экіпажа толькі камандзір паветранага судна змог паспяхова эвакуявацца з цяжкімі траўмамі[1][2][3][4][5].
У выніку сутыкнення абодва самалёты загарэліся. Дадзенае здарэнне стала першай, і на студзень 2024, адзінай стратай Airbus A350. Праз аварыю аэрапорт Ханэда быў зачынены на некалькі гадзін[1][2][6].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Bailey, Joanna. Breaking: Japan Airlines Airbus A350 Lands Engulfed In Flames In Tokyo (англ.). Simple Flying (2 студзеня 2024). Праверана 2 студзеня 2024.
- ↑ а б Japan Airlines plane fire: Concerns for coastguard crew as 379 escape passenger plane(нявызн.). BBC News. Праверана 2 студзеня 2024.
- ↑ Japan Airlines plane collides with coast guard aircraft in flames. Vanguard.
- ↑ JA722A Japan Coast Guard De Havilland Canada DHC-8-315Q MPA (англ.). www.planespotters.net (2 студзеня 2024). Праверана 2 студзеня 2024.
- ↑ Japan Airlines plane crash: All 367 passengers escape. The Washington Post. 2 января 2024.
{{cite news}}: Праверце значэнне даты ў:|date=(даведка) - ↑ Plane engulfed in flames at Japan airport after collision kills 5 (англ.). NBC News (2 студзеня 2024). Праверана 2 студзеня 2024.