Сцепаніда Міхайлаўна Артахінава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцепаніда Артахінава
Пол жаночы
Поўнае імя Сцепаніда Міхайлаўна Артахінава
Спецыялізацыя стральба з лука
Нарадзілася 13 верасня 1989(1989-09-13) (34 гады)
Грамадзянства  Расія
Гады кар’еры з 2008
Рабочы бок правы
Трэнеры Сталяроў Руслан Андрэевіч;
Іксман Андрэй Андрэевіч

Сцепаніда Міхайлаўна Артахінава (нар. 13 верасня 1989) — расійская спартсменка па стральбе з лука, бронзавы прызёр Паралімпійскіх гульняў 2012 у асабістым заліку. Майстар спорту міжнароднага класа, заслужаны майстар спорту Расіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сяле Улахан-Мунку Алёкмінскага ўлуса Якуцкай АССР. Вучылася ў школе № 21 г. Якуцка. Пасля заканчэння Маскоўскага дзяржаўнага сацыяльна-гуманітарнага інстытута (МДСГІ) працуе юрыстам у Доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў, спартсмен-інструктар у Школе вышэйшага спартыўнага майстэрства (Якуцк). Вучыцца ў магістратуры Інстытута фізічнай культуры і спорту ПУФУ.

Спартыўная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Стральбой з лука пачала займацца з 2007 года, быўшы студэнткай першага курса МДСГІ. У маі 2008 года Сцепаніда Артахінава выйграла свой першы турнір, прысвечаны Дню Перамогі, у чэрвені — перамагла на чэмпіянаце краіны. З тых часоў неаднаразова перамагала і займала прызавыя месцы на чэмпіянатах і кубках Расіі сярод асоб з паразай апорна-рухальнага апарата (ПАДА).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • STEPANIDA ARTAKHINOVA (англ.). World Archery. Праверана 29 жніўня 2015.
  • Стрельба из лука (англ.). Школа высшего спортивного мастерства. Праверана 29 жніўня 2015.
  • Георгий Настенко. Робин Гуд в юбке // Московский комсомолец : газета. — 2012. — 28 лістапада