Сцяг Святога Патрыка
![]() |
|
Прапорцыя | 3:5 |
---|
Сцяг Святога Патрыка уяўляе сабой х-падобны чырвоны крыж на белым фоне (на геральдычнай мове — барвовы крыж на сярэбраным поле). Сцяг з'яўляецца сімвалам заступніка Ірландыі, Святога Патрыка, і адным з сімвалаў Ірландыі.
У цэлым сувязь гэтага сцяга са старажытнай Ірландыяй і Святым Патрыкам з'яўляецца сумніўнай[1]. Крыж выкарыстоўваецца ў ордэне Святога Патрыка, заснаваным у 1783 годзе каралём Георгам III (у гонар Канстытуцыі 1782 года)[2], а пасля Акту аб уніі Вялікабрытаніі і Ірландыі прадстаўляе Ірландыю на сцягу Вялікабрытаніі, з прычыны чаго яго не прызнаюць шматлікія ірландскія нацыяналісты як брытанскае вынаходства[1].
Паходжанне крыжа Святога Патрыка[правіць | правіць зыходнік]
Паходжанне крыжа не да канца зразумела; паводле адной з версій, ён быў проста ўзяты з герба Фіцджэральдаў[1], паводле іншай — сімволіка заснавана на крыжы Ордэна Падвязкі, павернутым на 45 градусаў[3].
Аднак, ёсць шэраг крыніц пра выкарыстанне касога крыжа з 1783 года: напрыклад, на ірландскіх манетах, адчаканеных каля 1480 года, ёсць выявы двух шчытоў з такімі крыжамі (зрэшты, тым часам Джэральд Фіцджэральд быў кіраўнікам у Ірландыі, і выява можа быць звязана з яго гербам)[4][5]; на гербе Трыніці-каледжа, вядомым з 1612 года, ёсць два сцягі, на адным з якіх ёсць крыж Святога Георгія, а на другім — касы чырвоны крыж[6][7], і іншыя[8][6][9][10][11][12].
Аспрэчванне права на крыж[правіць | правіць зыходнік]
З прычыны таго, што Святы Патрык не быў мучанікам, некаторыя аўтары сцвярджаюць, што ў яго няма права на ўласны крыж[1]. Аднак, існуюць даныя і пра іншыя «крыжы і сцягі Святога Патрыка»: артыкул 1935 года сцвярджае, што сапраўдны сцяг Святога Патрыка — квадратны, і ўяўляе сабой белы крыж на зялёным фоне з чырвоным кругам[13]. У брашуры 1679 года апісваецца сцяг з чырвоным крыжом на жоўтым поле[14], які ў 1688 годзе згадваецца як «крыж Святога Патрыка»[15]. У 1914 годзе аддзяленне Ірландскіх добраахвотнікаў у Голуэі прыняло аналагічны сцяг, бо ён «выкарыстоўваўся як ірландскі сцяг у часы Кромвеля»[16].
Існуе пацешная легенда 1690-х гадоў пра тое, як шатландзец і ірландзец спрачаліся, што сімвалізуе млын - крыж Святога Андрэя або крыж Святога Патрыка[17].
Зноскі
- ↑ а б в г Hayes-McCoy, p.38
- ↑ Monarchy Today: Queen and Public: Honours: Order of St Patrick(недаступная спасылка). Official website of the British Monarchy. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2011. Праверана 3 снежня 2006.
- ↑ Casey, Michael (Autumn 1991). "The Most Illustrious Order of Saint Patrick". Dublin Historical Record (Old Dublin Society) 44 (2): 6.
- ↑ Smith, Aquilla (1839). "On the Irish Coins of Edward the Fourth". Transactions of the Royal Irish Academy (Dublin: Royal Irish Academy) 19: 31–33. http://books.google.com/?id=jmEGAAAAQAAJ&dq=%22royal%20irish%20academy%22%20%20saltire&pg=PA32.
- ↑ Hayes-McCoy, p.37
- ↑ а б Galloway, Peter (1999). The most illustrious order : the Order of St Patrick and its knights. London: Unicorn. pp. 189–190. ISBN 0906290236.
- ↑ Hayes-McCoy, pp.38-39
- ↑ Hayes-McCoy, pp.36-7
- ↑ Hayes-McCoy, p.40
- ↑ Daly, Peter Maurice; Alan R. Young, Leslie T. Duer, Anthony Raspa (1995). The English Emblem Tradition: Emblematic flag devices of the English civil wars, 1642-1660. Index Emblematicus. 3. University of Toronto Press. p. xlvii. ISBN 080205739X.
- ↑ Wilson, p.24
- ↑ Flags of the World, Past and Present: Their Story and Associations. 1915. pp. 58–60. http://www.archive.org/stream/flagsworldpasta00stokgoog/flagsworldpasta00stokgoog_djvu.txt.
- ↑ "спецыяльны карэспандэнт". The Irish Times, ProQuest (1 ліпеня 1935), стр. 3. Праверана 13 ліпеня 2009. ,
- ↑ Morgan, Silvanus (1679). Heraldry epitomiz'd and its reason essay'd. London: William Bromwich. http://gateway.proquest.com/openurl?ctx_ver=Z39.88-2003&res_id=xri:eebo&rft_id=xri:eebo:image:64491.
- ↑ Holme, Randle (1688). The academy of armory. Chester. An Alphabeticall Table, s.v. "C"; Chap.5, p.2. http://gateway.proquest.com/openurl?ctx_ver=Z39.88-2003&res_id=xri:eebo&rft_id=xri:eebo:image:59020:63.
- ↑ Hayes-McCoy, p.200
- ↑ Teague and Sawney(недаступная спасылка) English Broadside Ballad Archive, University of California-Santa Barbara