Сцяг індустрыялізацыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Сцяг індустрыялізацыі — прадпрыемства лёгкай прамысловасці Віцебска, штогод выпускае да 8 тысяч адзінак прадукцыі. Спецыялізуецца на пашыве адзення.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 1920-х гг. было вырашана аб'яднаць усе прыватныя швейныя майстэрні ў дзяржаўныя. Для гэтага былі адпушчаны памяшканні на былой Канатнай (цяпер вуліца Дзімітрава) і Шасэйнай вуліцах. У 1925 годзе майстэрня на Канатнай вуліцы была перайменавана ў швейную фабрыку "ПРАФІНТЭРН", а майстэрня на Шасэйнай стала яе філіялам. Расла колькасць працуючых. У 1928-29 гг. іх налічвалася больш за 2 тысячы.

Было прынята рашэнне аб будаўніцтве новага будынка фабрыкі. Моладзь уключыліся ў стварэнне першынца беларускай індустрыі, аб'яўленага ўдарнай камсамольскай будоўляй, якая пачалася ў другой палове 1928 года. Месцам узвядзення фабрыкі была выбрана ўскраіна горада на правым баку Суражскага тракту. Новае прадпрыемства павінна было стаць гігантам, на якім працавала б да 1500 чалавек у змену.

Адкрыццё швейнай фабрыкі адбылося 7 лістапада 1930 года. 27 лістапада фабрыцы было прысвоена імя "Сцяг індустрыялізацыі".

З уводам фабрыкі ў строй Віцебск стаў буйнейшым цэнтрам швейнай прамысловасці БССР. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны гадавая магутнасць дасягнула 3,5 млн. швейных вырабаў. У першыя дні вайны фабрыка эвакуіравана ў Саратаў, дзе выпускала прадукцыю для фронту. Адноўлена ў Віцебску ў 1944 годзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • "Знамя индустриализации", Витебская швейная фабрика// Витебск: энциклопедический справочник / редкол.: И.П. Шамякин [и др.]. - Мн., 1988. - C. 191.