Сьера-Мадрона
Выгляд
Сьера-Мадрона | |
---|---|
ісп. Sierra Madrona | |
![]() | |
Краіна | |
Рэгіёны | Кастылія — Ла-Манча, Андалусія |
Горная сістэма | Сьера-Марэна |
Вышыня | 1332 м |
![]() |
Сьера-Мадрона (ісп.: Sierra Madrona) — горны масіў у паўднёвай Іспаніі, частка хрыбта Сьера-Марэна.
Найвышэйшы пункт — гара Баньюэлас (1332 м). Паўночныя схілы плаўна пераходзяць у пласкагор’е Месета, паўднёвыя схілы хрыбта рэзка абрываюцца да Андалускай нізіны. Хрыбет складзены крышталічнымі горнымі пародамі і быў утвораны ў выніку ўзняцця, выкліканага рухам у паўночным напрамку Афрыканскай пліты. Маюцца радовішчы руд медзі і марганцу, ртуці, пірытаў, некаторыя з якіх распрацоўваюцца са старажытных часоў. Сьера-Мадрона размешчана на тэрыторыі правінцый Сьюдад-Рэаль (Кастылія — Ла-Манча), Кордава і Хаэн (Андалусія).
Схілы масіва пакрыты міжземнаморскімі вечназялёнымі хмызнякамі і шыракалістымі лясамі (дуб, бук, каштан).
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |