Сяргей Паўлавіч Астравумаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Паўлавіч Астравумаў
Дата нараджэння 10 ліпеня 1919(1919-07-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 студзеня 1991(1991-01-09) (71 год)
Адукацыя
Прафесія акцёр, тэатральны рэжысёр
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР

Сяр­гей Па­ўла­віч Астра­ву­маў (10 ліпеня 1919 — 9 студзеня 1991) — беларускі акцёр, рэжысёр, заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі педагагічны інстытут (1931). Ву­чыў­ся ў Тэ­атра­ль­най шко­ле пры Мас­коў­скім ка­мер­ным тэ­атры (1935—1939), па­сля за­кан­чэн­ня якой раз­ам з вы­пус­кні­ка­мі Дзяр­жаў­на­га тэ­атра­ль­на­га інсты­ту­та імя Лу­на­чар­ска­га, «ле­ані­даў­ца­мі», вы­ехаў у Го­мель. Тут у Рус­кім аб­лас­ным дра­ма­тыч­ным тэ­атры ён пра­ца­ваў да па­чат­ку вай­ны. У скла­дзе Пер­шай фран­та­вой кан­цэр­тнай бры­га­ды зна­хо­дзіў­ся з лі­пе­ня 1941 па лю­ты 1945 го­да. Па­сля ад­ка­ман­дзі­ра­ва­ны ў Го­мель для ад­на­ўлен­ня тэ­атра. У дру­гой па­ло­ве 1940-х быў там у якас­ці мас­тац­ка­га кі­раў­ні­ка і акцё­ра. У 1950-я за­ймаў па­са­ду га­лоў­на­га рэ­жы­сё­ра Го­ме­льс­кай аб­лас­ной сту­дыі тэ­ле­ба­чан­ня, па­ра­ле­ль­на кі­ра­ваў тэ­атра­ль­ным ка­лек­ты­вам мас­тац­кай са­ма­дзей­нас­ці Па­ла­ца ку­ль­ту­ры чы­гу­нач­ні­каў імя Ле­ні­на, які на­вед­ва­ла сту­дэн­тка мед­ву­чы­ліш­ча Зі­на­іда Бан­да­рэн­ка. Ка­лі ў Го­ме­льс­кай сту­дыі тэ­ле­ба­чан­ня аб’яві­лі кон­курс дык­та­раў, Астра­ву­маў пра­па­на­ваў ву­ча­ні­цы па­спра­ба­ваць улас­ныя сі­лы. Зі­на­іда пе­ра­маг­ла ў кон­кур­се, і гэ­та да­ло старт яе бліс­ку­чай кар’еры на Бе­ла­рус­кім тэ­ле­ба­чан­ні.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар мас­тац­ка-пуб­лі­цыс­тыч­най кні­гі «Осо­бое под­раз­де­ле­ние», у якой уз­на­віў гіс­то­рыю Пер­шай бе­ла­рус­кай фран­та­вой бры­га­ды. 7 мая 2009 го­да на сцэ­не Го­ме­льс­ка­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра ад­бы­ла­ся прэм’ера спек­так­ля з та­кой жа на­звай, па­стаў­ле­на­га па­вод­ле кні­гі рэ­жы­сё­рам Аляк­се­ем Быч­ко­вым да 65-год­дзя вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі. За вя­лі­кі ўнё­сак у ку­ль­ту­ру Бе­ла­ру­сі бы­ло над­адзе­на зван­не «За­слу­жа­ны дзеяч ку­ль­ту­ры БССР».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2010. — Т. 1. — С. 300.
  • Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : [у 2 т.]. — Мінск, 2002. — Т. 1. — С. 64.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. А капэла — Габелен. — С. 210. — 727 с. — 10 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]