Сібірскае аддзяленне Расійскай акадэміі навук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сібірскае аддзяленне Расійскай акадэміі навук (СА РАН) — найбуйнейшае рэгіянальнае аддзяленне РАН, якое забяспечвае навукова-метадычнае кіраўніцтва над дзейнасцю шэрагу арганізацый Расійская акадэмія навук, размешчаных у Сібіры. З 2014 года, згодна з зацверджаным прэзідыумам Расійскай акадэміі навук статутам, дзейнічае ў форме федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы.

У часы Другой сусветнай вайны навукоўцы эвакуіраваліся ў Сібір, і ў 1943 годзе быў створаны Заходне-Сібірскі філіял АН СССР. Першапачаткова ў ЗСФ дапушчалася праца навукоўцаў у розных гарадах. Але з 1948 большасць навукоўцаў працуе ў Новасібірску.

Утворана ў маі 1957 года па ініцыятыве акадэмікаў М. А. Лаўрэнцьева, С. Л. Собалева і С. А. Хрысціяновіча. Пры арганізацыі аддзялення ў яго склад увайшлі навуковыя ўстановы Заходне-Сібірскага філіяла АН СССР (утвораны ў 1943 годзе), Усходне-Сібірскага філіяла АН СССР (утвораны ў 1949 годзе), Якуцкага філіяла АН СССР (утвораны у 1949 годзе), Далёкаўсходняга філіяла АН СССР (утвораны ў 1932 годзе), а таксама Сахалінскі комплексны НДІ АН СССР і Інстытут фізікі АН СССР у Краснаярску.

У 1982 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 мая ўзнагароджана ордэнам Леніна.

У 1999 годзе ўзнагароджана ордэнам «Палярная Зорка».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Российская академия наук. Сибирское отделение: Исторический очерк / Е. Г. Водичев, С. А. Красильников, В. А. Ламин и др. — Новосибирск: Наука, 2007. — 510 с. — 1200 экз. — ISBN 978-5-02-032108-3.