Сілдэнафіл

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Сілдэнафіл цытрат, прадаецца як Віягра, Revatio і пад іншымі гандлёвымі назвамі, з'яўляецца прэпаратам для лячэння эрэктыльнай дысфункцыі і лёгачнай артэрыяльнай гіпертэнзіі (ЛАГ). Першапачаткова быў распрацаваны брытанскімі навукоўцамі, а затым выведзены на рынак амерыканскай фармацэўтычнай кампаніяй Pfizer.[1] Дзейнічае шляхам інгібіравання цГМФ-спецыфічнай фосфадыэстэразы тыпу 5, ферменту, які спрыяе дэградацыі цГМФ, які рэгулюе крывацёк у палавым члене . З 1998 года, пасля таго як сілдэнафіл з'явіўся на рынку, ён стаў галоўным сродкам лячэння эрэктыльнай дысфункцыі.

Асноўныя канкурэнты сілдэнафілу на рынку — тадалафіл (Cialis) і вардэнафіл (Levitra).

Зноскі

  1. Boolell M, Allen MJ, Ballard SA, Gepi-Attee S, Muirhead GJ, Naylor AM, Osterloh IH, Gingell C (June 1996). "Sildenafil: an orally active type 5 cyclic GMP-specific phosphodiesterase inhibitor for the treatment of penile erectile dysfunction". Int. J. Impot. Res. 8 (2): 47–52. PMID 8858389.