Сістэма перадачы фінансавых паведамленняў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сістэма перадачы фінансавых паведамленняў (СПФП) Банка Расіі — расійская міжбанкаўская сістэма перадачы фінансавай інфармацыі і здзяйснення плацяжоў, якая функцыянуе на базе інфармацыйна-тэлекамунікацыйнай сістэмы мегарэгулятара. Па стане на сярэдзіну 2018 года карыстальнікамі СПФС з’яўляліся больш за 400 арганізацый — у асноўным, расійскіх банкаў (прадстаўлены амаль усе рэгіёны Расіі). Такім чынам, колькасць расійскіх карыстальнікаў СПФС перавысіла колькасць расійскіх удзельнікаў SWIFT.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па стане на 9 снежня 2021 года да СПФП падключыліся ўсе банкі Беларусі. Акрамя таго, да сістэмы ўжо падключыліся 38 удзельнікаў з дзевяці краін, у тым ліку банкі Турцыі, Францыі, Японіі, Швецыі[1], Кубы і Таджыкістана.

Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

СПФП рэалізуе функцыю Банка Расіі па арганізацыі аказання паслуг па перадачы фінансавых паведамленняў, у тым ліку:

  • перадача паведамленняў фармату SWIFT;
  • перадача паведамленняў ва ўласных фарматах карыстальнікаў;
  • кантроль фінансавых паведамленняў фармату SWIFT;
  • магчымасць вызначэння ўдзельнікам СПФС спісу сваіх контрагентаў і тыпаў фінансавых паведамленняў, якія прымаюцца ад іх.

Зноскі