Сітуацыйная камедыя
Сітуацыйная камедыя (скарочана — сіткам), — гэта тып камедыі, які паўстаў на радыё. Сёння сіткамы сустракаюцца ў асноўным на тэлебачанні. У сіткамах звыкла гуляюць адны і тыя ж героі, якія выступаюць у адным і тым жа асяроддзі, як, напрыклад, дом ці праца.
Аднымі з першых замежных сіткамаў, якія пачалі дэманстравацца па тэлебачанні ў постсавецкіх краінах, былі:
- Дзяжурная аптэка (Farmacia de guardia, Іспанія, 1991-1995)
- Сябры (Friends, ЗША, 1994-2004)
- Элен і рабяты (Hélène et les Garçons, Францыя, 1992-1994)
- Алё, алё! (Allo 'Allo!, Вялікабрытанія, 1982-1992)
- Альф (Alf, ЗША, 1986-1990)
- Гары і Хендэрсаны (Harry and the Hendersons, ЗША, 1991-1993)