ТТ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
ТТ
{{{апісанне выявы}}}
Апісанне
Тып: самазарадны пісталет
Краіна: СССР
Гады эксплуатацыі: 1930–1952
Гісторыя мадэлі
Канструктар: Токараў Ф.В.
Серыйны выпуск: 1933
Характарыстыкі
Даўжыня, мм: 195
Даўжыня ствала, мм: 116
Калібр, мм: 7,62
Прынцып дзеяння: аддача пры кароткім ходзе ствала, перакос затвору
Хуткастрэльнасць, стрэлаў/хв: 30
Боезабеспячэнне: магазін на 8 патронаў
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона
Пачатковая хуткасць кулі, м/с: 420

Пісталет узору 1933 г. (ТТ, Тульскі, Токарава) — першы армейскі самазарадны пісталет СССР, распрацаваны ў 1930 годзе савецкім канструктарам Фёдарам Васільевічам Токаравым.

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

У 1929 г. Ф. Токараў прадставіў для выпрабаванняў створаную ім мадэль «аўтамата». Яна мела запорную сістэму ствала, як у «Браўнінга», і была разлічана для стральбы савецкім патронам 7,62 х 25 мм. Памеры патрона былі практычна ідэнтычныя па памерах з адным з найбольш папулярным у Еўропе маўзэраўскім патронам калібра 7,63 мм, які падыходзіў пісталету Токарава, што з'яўлялася дадатковым плюсам пры вядзенні баявых дзеянняў на «варожай» тэрыторыі. Пісталет быў разлічаны на вядзенне прыцэльнай адзіночнай стральбы, але мог весці агонь і чэргамі. Для гэтага, акрамя абоймы, да яго прыкладаўся магазін на 20 патронаў. Што ж тычылася недахопаў, то іх было значна больш. І хоць на выпрабаваннях пісталет паказаў цалкам здавальняючую балістыку і кучнасць бою, за масіўнасць і габарыты, якія не адпавядаюць паняццю «асабістай зброі», ад яго адмовіліся. Улічваючы зробленыя памылкі і недахопы папярэдняй канструкцыі, ужо ў сярэдзіне 1930 г. Токараў прадставіў для выпрабаванняў мадэль новага кампактнага аўтаматычнага пісталета. Ён уяўляў сабой самазарадную кароткаствольную зброю, у якой падача і дасыланне патрона ў патроннік, замыканне і адмыканне канала ствала, выкід стрэлянай гільзы ажыццяўляліся аўтаматычна. Практычна адначасова па адзіных праграмах выпрабаванняў «прыстрэльваліся» ўзоры пісталетаў, распрацаваныя савецкімі канструктарамі Каровіным і Прылуцкім, а таксама пісталеты замежных сістэм: нямецкія «Вальтэр», «Парабелум» і бельгійскі «Браўнінг». Па выніках выпрабаванняў лепшым быў прызнаны надзейны, лёгкі, кампактны і больш тэхналагічны пісталет, створаны Токаравым. У той жа час у заключэнні дзяржаўнай камісіі гаварылася, што дадзеная мадэль пісталета можа быць прынятая на ўзбраенне толькі пры наступных умовах: «павелічэнне трапнасці, павелічэнне бяспекі, а таксама ўстараненне астатніх недахопаў». У лютым 1931 г. Рэўваенсавет СССР прыняў рашэнне аб замове першай партыі пісталетаў сістэмы Токарава ў колькасці 1000 штук для ўсебаковых выпрабаванняў у войсках. Новаму пісталету было прысвоена афіцыйнае найменне «7,62-мм самазарадны пісталет узору 1930 г.». Імя яго канструктара ня згадвалася і прысутнічала толькі ў неафіцыйныай назве — ТТ («Тульскі, Токарава»). Масавае вытворчасць ТТ пачалося толькі ў 1933 г., пасля таго як у канструкцыю пісталета быў унесены шэраг змяненняў, якія закранулі практычна ўсіх яго механізмаў (адсюль пайшла назва «ТТ узору 1933 г.»).

Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Калібр, мм 7,62
Маса з патронамі, кг 0,94
Даўжыня, мм 195
Даўжыня ствала, мм 116
Пачатковая хуткасць кулі, м / с 420
Хуткастрэльнасць, стр / хв 30
Ёмістасць магазіна, патронаў 8
Прыцэльная далёкасць, м 50