Таксаметр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Таксаметр (ад фр. Taximètre "лічыльнік цаны") -- прыбор, устанаўліваемы ў аўтамабілях таксі для падліку кошту праезду.

Прынцып працы таксаметра заключваецца ў вымярэнні пройдзенай аўтамабілем адлегласці і памнажэння яе на пастаяную велічыню, задаваемую пры праграмаванні таксаметра (звычайна гэта кошт аднаго кіламетра шляху). Пры хуткасці ніжэй парогавай (звычайна гэта 5-20 км/гадз., у кожнай краіне па-свойму) таксаметр пераключваецца ў рэжым уліку часа прастою. Акрамя таго, таксометры звычайна могуць улічваць стартавы тарыф "за пасадку"

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя матарызаваныя наёмныя экіпажы -- фіякры (фр. fiacre) з'явіліся ва Францыі ў 1896 годзе, але асобым поспехам не карысталіся. Бедным яны былі не па кішэні, у багатых мелісь свае асабістыя экіпажы, а сярэдній клас рызыкаваў карыстацца іх паслугамі толькі ў выключных выпадках. Прычынай таму была адсутнасць строгага адзінага тарыфу на перавозкі. У 1891 годзе нямецкі вучоны Вільгельм Брун прыдумаў першы таксометр, і сітуацыя пачала хутка змяняцца. У 1907 годзе першыя таксаматоры з'явіліся на вуліцах Лондана