Тамга Гірэяў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тарак-тамга

Тамга́ Гірэ́яў (крымскатат.: taraq tamğa «Тара́к-тамга́») — радавы знак роду, што кіраваў Крымскім ханстве дынастыі Гірэяў, які выкарыстоўваецца сёння крымскімі татарамі ў якасці нацыянальнага сімвалу.

Выява Тамга на манетах Крымскага ханства

Першым пачаў выкарыстоўваць гэты сімвал заснавальнік Крымскага ханства Хаджы I Гірэй. У ханскім Крыме тарак-тамга з’яўлялася сімвалам кіруючай дынастыі і ханскай улады. Выява тарак-тамгі чаканіўся на манетах, яна адлюстроўвалася на фасадах грамадскіх будынкаў (да нашых дзён захаваліся фрэскі і рэльефы ў Бахчысарайскім ханскім палацы[1][2][3].

Назва тарак-тамга азначае ў даслоўным перакладзе з крымскататарскай «грэбень-тамга» (крымскатат.: taraq — грэбень; tamğa- тамга, таўро). Існуюць розныя інтэрпрэтацыі гэтага сімвалу (грэбень, шалі ў стане раўнавагі і інш.) і напаўлегендарныя гісторыі, якія апісваюць яго паходжанне[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Смирнов В. Д. Крымское ханство под верховенством Оттоманской Порты до начала XVIII в. — 1897. — С. 192—200.
  2. O. Retowski. Die Munzen der Girei. 1905
  3. Акчокраклы О. Татарские тамги в Крыму (Мат-лы науч.-этногр. экспедиции по изучению татар. культуры в Крыму, 1925) // Изв. Крымского педагогического института. — 1927. — Кн. 1. — С. 32—47.