Тамініемі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тамініемі

Тамініемі (фінск.: Tamminiemi) — першапачаткова рэзідэнцыя прэзідэнта Фінляндыі, а цяпер музей Урха Кеканена, размешчаны ў Хельсінкі ў раёне Меілахты. Тамініемі з'яўлялася афіцыйная рэзідэнцыя прэзідэнта Фінляндыі з 1940 па 1981 год. Пасля сыходу Урха Кеканена з пасады прэзідэнта па стане здароўя ў 1981 годзе, калі яму ўжо споўніўся 81 год, яму было прадастаўлена права застацца жыць у Тамініемі. Тамініемі стала яго асабістым «службовым» домам. Пасля смерці Кеканена ў 1986 годзе ў Тамініемі арганізавалі дом-музей, які дэманструе гісторыю жыцця Кеканена ў святле ўсёй найноўшай гісторыі Фінляндыі. Спадчыннікі Кеканена перадалі ў дар музею яго асабістыя рэчы.