Перайсці да зместу

Тараканаўскі мост

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тараканаўскі мост
Каардынаты: 59°54′33″ пн. ш. 30°17′16″ у. д.HGЯO
Месца размяшчэння
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тараканаўскі мост — пешаходны бэлечны мост-цеплаправод цераз Абводны канал у створы вуліцы Цыялкоўскага ў Адміралцейскім раёне Санкт-Пецярбурга, злучае Безыменны востраў і левы бераг Абводнага канала. Вышэй па цячэнні знаходзіцца Чырвонакастрычніцкі мост, ніжэй — Барысаў мост. Бліжэйшая станцыя метрапалітэна — «Балтыйская» (670 м).

Назва моста вядомая з 1930-х гадоў і дадзена па найменні Тараканаўскай вуліцы (з 1952 года — вуліца Цыялкоўскага), якая была названая па рэчцы Тараканаўка, злучала рэкі Фантанку і Екацярынгофку. У 1907—1908 гадах яе часткова засыпалі, і паміж набярэжнымі Фантанкі і Абводнага канала ўтварылася Тараканаўская вуліца. У XIX стагоддзі назву Тараканаўскі насілі некалькі мастоў цераз Тараканаўку, але пасля засыпання ўчастка ракі ад Фантанкі да Папяровага канала усе яны былі разабраны.