Таццяна Рыгораўна Паспелава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таццяна Рыгораўна Паспелава
Дата нараджэння 23 студзеня 1951(1951-01-23) (73 гады)
Месца нараджэння
Бацька Рыгор Яфімавіч Паспелаў
Маці Ірына Анатолеўна Фёдарава
Род дзейнасці інжынерка
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Таццяна Рыгораўна Паспелава (нар. 1951) — беларускі спецыяліст у галіне электраэнергетыкі, энергетычнага менеджменту і аховы працы. Доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1994)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і дактароў тэхнічных навук Рыгора Паспелава і Ірыны Фёдаравай.

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Электрычныя сістэмы і сеткі», 1972; аспірантура, спецыяльнасць «Электрычныя станцыі (электрычная частка), сеткі, электраэнергетычныя сістэмы і кіраванне імі», 1975)[1].

Працуе ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (энергетычны факультэт, кафедра «Электразабеспячэнне», прафесар)[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы: аптымізацыя энергетычных сістэм; энергаэфектыўнасць і энергазберажэнне; аднаўляльныя крыніцы энергіі[1].

Зноскі