Томі Інгебрыгтсен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Томі Інгебрыгтсен
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя скачкі на лыжах з трампліна[2]
Нарадзіўся 8 жніўня 1977(1977-08-08)[1] (46 гадоў)
Грамадзянства
Рост 178 см
Вага 61 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Томі Інгебрыгтсен (нарв.: Tommy Ingebrigtsen, нар. 8 жніўня 1977, Тронхейм) — нарвежскі скакун з трампліна, чэмпіён свету, прызёр Алімпійскіх гульняў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Томі Інгебрыгтсэн нарадзіўся ў 1977 годзе ў сям’і музыканта Дага Інгебрыгтсена.

У Кубку свету дэбютаваў у канцы 1993 года. На першым у кар’еры этапе сусветнага кубка ў Прадаца заняў 51-е месца. Праз тры дні ў Куршавелі прабіўся ў дзясятку мацнейшых (8-е месца), набраўшы першыя кубкавыя ачкі.

У пачатку 1995 года заваяваў залаты медаль на юніёрскім чэмпіянаце свету ў шведскім Еліварэ. Пасля гэтага поспеху Томі быў уключаны ў склад нацыянальнай зборнай і ў семнаццацігадовым узросце сенсацыйна выйграў «золата» дарослага чэмпіянату свету.

Наступныя некалькі гадоў у кар’еры нарвежца аказаліся няўдалымі: ён не мог замацавацца ў складзе зборнай, а на чэмпіянаце свету 1997 года пры абароне чэмпіёнскага звання не трапіў нават у другую спробу.

Вярнуцца ў зборную Інгебрыгтсен змог толькі пасля прапушчанай Алімпіяды ў Нагана. У сезоне 1998/99 ён упершыню патрапіў на подыум этапу Кубка свету (у польскім Закапанэ) і заняў у агульным заліку 11-е месца.

На Алімпіядзе 2002 года нарвежац прыняў удзел ва ўсіх відах праграмы, але не набыў асаблівых поспехаў: у двух асабістых стартах ён займаў месцы ў трэцім дзясятку, а ў камандным старце нарвежская каманда стала толькі дзевятай. Праз год заваяваў два медалі на чэмпіянаце свету ў Італіі. На нармальным трампліне ён быў другім, саступіўшы Адаму Малышу, а з камандай выйграў «бронзу».

На заходзе кар’еры Інгебрыгтсэн праявіў сябе добрым майстрам палётаў на лыжах. Двойчы ён выйграваў камандны турнір палётных чэмпіянатаў свету, а ў 2006 годзе з партнёрамі па камандзе заваяваў бронзавую ўзнагароду турынскай Алімпіяды.

У сакавіку 2007 года завяршыў спартовую кар’еру.

Зноскі

  1. Tommy Ingebrigtsen // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
  2. FIS database Праверана 26 красавіка 2022.