Тоні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Тоні, прэмія)
Тоні
Тып група ўзнагарод[d]
Заснавальнік American Theatre Wing[d] і The Broadway League[d]
Заснаванне 1947
Краіна
Сайт tonyawards.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прэ́мія «То́ні» (англ.: Tony Award) — папулярная назва прэміі, якая штогод прысуджаецца за дасягненні ў галіне амерыканскага тэатра, уключаючы музычны тэатр (перш за ўсё шматлікія пастаноўкі на Брадвеі, Нью-Ёрк). Поўная афіцыйная назва прэміі — «Antoinette Perry Award for Excellence in Theatre». Сваю назву прэмія атрымала ў гонар амерыканскай актрысы і рэжысёра Антуанэты Пэры[en] (18881946).[1]

Прэмія прысуджаецца супольнасцю, якая складаецца з прыблізна 700 чалавек, якія маюць дачыненне да індустрыі забаў і журналістыкі. Прэмія «Тоні» была заснавана ў 1947 годзе і лічыцца тэатральным эквівалентам кінематаграфічнага «Оскара», музычнай «Грэмі» і тэлевізійнай «Эмі».

Цяпер прэмія ўручаецца ў 26 асноўных і 4 спецыяльных катэгорыях.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. The Tony Award Nominations (англ.). www.tonyawards.com. Праверана 16 кастрычніка 2020.