Оскар
Оскар | |
---|---|
Тып | група ўзнагарод[d] |
Заснавальнік | Акадэмія кінематаграфічных мастацтваў і навук[d] |
Заснаванне | 1929[1] |
Краіна | |
Сайт | oscars.org/oscars (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прэмія Акадэміі кінэматаграфічных мастацтваў і навук (англ. Academy Awards, паўафіцыйна з 1940-х вядомая як «Оскар», англ. Oscar) — галоўная штогадовая нацыянальная кінапрэмія ЗША, непасрэдна была задумана босам студыі Metro-Goldwyn-Mayer Луісам Б. Маерам. Цырымонія ўручэння «Оскараў» транслюецца ў дзясятках краін у жывым эфіры.
Намінацыі прэміі «Оскар»
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя намінацыі
[правіць | правіць зыходнік]У наш час прэмія «Оскар» уручаецца па 24 асноўным намінацыям:
Адмысловыя намінацыі
[правіць | правіць зыходнік]Апроч асноўных намінацый, «Оскары» ўручаюцца таксама і ў спецыяльных намінацыях. Іх уладальнікі вызначаюцца спецыяльна створаным камітэтам Акадэміі і ўручаюцца па-за асноўнай цырымоніяй. У наш час такіх намінацый 6:
- Мемарыяльная ўзнагарода імя Ірвінга Тальберга, якая ўручаецца за выдатны прадзюсарскі ўнёсак у развіццё кінавытворчасці.
- Гуманітарная ўзнагарода імя Джына Хершолта, што ўручаецца асобе, так ці інакш звязанай з кінематографам, за выдатныя гуманістычныя дасягненні.
- Ганаровы «Оскар», які ўручаецца за вялікі ўнёсак у развіццё кінамастацтва і за заслугі перад Акадэміяй.
- «Оскар» за навуковыя і тэхнічныя дасягненні і за мастацкія фільмы, што прысуджаецца фільмам, пастаўленым студэнтамі кінематаграфічных ВНУ ЗША.
Састарэлыя намінацыі
[правіць | правіць зыходнік]У першыя гады існавання Оскара рэжысёры намінаваліся ў дзвюх катэгорыях — найлепшы рэжысёр драмы і найлепшы рэжысёр камедыі. Аналагічна, на «лёгкую» і «сур'ёзную» падраздзялялася і праца кампазітараў. З 1930-х па 1960-я гады прэміі за найлепшы фільм, найлепшую працу мастака і дызайнера касцюмаў асобна ўручаліся за чорна-белае і каляровае кіно. Таксама ў розныя гады існавалі і намінацыі, якія цяпер адышлі ў нябыт:
- Найлепшы памочнік рэжысёра — з 1933 па 1937
- Найлепшая харэаграфія — з 1935 па 1937
- Найлепшыя тэхнічныя эфекты — у 1929
- Найлепшая музыка — адаптацыя ці аранжыроўка
- Найлепшы каляровы кароткаметражны фільм — з 1936 па 1937
- Найлепшы кароткаметражны фільм, зняты ўжывую на 2 бабіны — з 1936 па 1956
- Найлепшы наватарскі кароткаметражны фільм — з 1932 па 1935
- Найлепшая арыгінальная літаратурная першакрыніца — з 1929 па 1956
- Найлепшыя цітры — у 1929
- Найлепшая ўнікальная і мастацкая якасць выканання — у 1929
- Моладзевая ўзнагарода Акадэміі — з 1934 па 1960
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Амерыканскай кінаакадэміі (англ.)
- Афіцыйны сайт апошняй цырымоніі «Оскар» (eng) (англ.)
- База даных па ўсіх намінантах і пераможцам (англ.)
- Як вырабляюць оскараўские статуэткі Архівавана 5 кастрычніка 2016. (руск.)
- Кінапрэмія «Оскар» на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Oscar-Winning Performance Scene
Оскар на Google Earth (1958—2008) Google Maps KMZ (файл метак KMZ для Google Earth)