Траглабіёнты

Траглабіёнты[1] (ад стар.-грэч.: τρώγλη — пячора, нара і βίος — жыццё) — жывёлы, якія пастаянна жывуць у пячорах, расколінах горных парод, пячорных вадаёмах альбо вадацёках. Прадстаўнікі спелеафаўны[1].
Як правіла, у траглабіёнтаў адсутнічае пігментацыя пакроваў цела, таму афарбоўка цела іх звычайна белая або жаўтлявая. Органы зроку звычайна рэдукаваныя, але добра развіта тактыльнае пачуццё і нюх, а ў рыб — органы бакавой лініі. Траглобіёнтам ўласцівы ацыклічнае размнажэнне, запаволены абмен рэчываў, актыўнасць на працягу ўсяго года (без сезонных рытмаў), а для пазваночных прадстаўнікоў групы — рост на працягу ўсяго жыцця. Дзякуючы стабільнасці умоў існавання ў пячорах, сярод траглабіёнтаў сустракаюцца шматлікія прадстаўнікі старажытнай фаўны.
Большасць траглабіёнтаў таксама з’яўляюцца лакальнымі эндэмікамі. Сярод іх найбольш звычайныя малюскі, ракападобныя, п’яўкі, калаўроткі, паліхеты, рыбы, амфібіі[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Траглабіёнты // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 497. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Биологический энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — С. 831. — 831 с. — 100 000 экз.
- Троглобио́нты // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 236. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)