Перайсці да зместу

Транг (правінцыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Транг
тайск.: จังหวัดตรัง
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Насельніцтва
  • 640 574 чал. (31 снежня 2020)[1]
Плошча
  • 4 917,519 км² ()[2]
Транг на карце
Код ISO 3166-2 TH-92
Паштовыя індэксы 92
Афіцыйны сайт (тайск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Транг (тайск.: ตรัง) — правінцыя на поўдні Тайланда, размешчана на заходнім узбярэжжы паўвострава Малака. Мяжуе з правінцыямі: Крабі, Накхонсітхамарат, Пхатхалунг і Сатун. Правінцыя размешчана на ўзбярэжжы Андаманскага мора, акрамя мацерыковай часткі ўключае ў сябе таксама 46 астравоў. Большая частка тэрыторыі пакрыта ўзгоркамі, доля раўнін нязначная. Дзве галоўныя ракі правінцыі — Транг і Паліян — бяруць пачатак у гарах Накхонсітхамарат. Берагавая лінія правінцыі складае 119 км. Узбярэжжа славіцца мноствам прыгожых астравоў, а ўсходнія горныя раёны правінцыі — вадаспадамі, пячорамі і некранутымі джунглямі. На ўзбярэжжы і ў горных далінах размешчаны плантацыі каўчуканосаў.

Зноскі

  1. https://stat.bora.dopa.go.th/stat/statnew/statyear/#/TableTemplate3/Area/statpop?yymm=63&topic=statpop&ccNo=92Department of Provincial Administration.
  2. ทำเนียบท้องที่ พุทธศักราช 2546 เล่ม 1กระทรวงมหาดไทย, 2003. — С. 140.