Трансфарматар току

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трансфарматары тока ў сістэме напружаннем 400 В

Трансфарматар току (ТТ) - гэта тып трансфарматара, які выкарыстоўваецца для памяншэння або множання пераменнага току. Як і ўсе трансфарматары, ён індуктуе ток у другаснай абмотцы, прапарцыйны току ў першаснай абмотцы. Аднак трансфарматары току, нароўні з трансфарматарамі напружання або патэнцыялу, з'яўляюцца вымяральнымі трансфарматарамі.

Вымяральныя трансфарматары пераўтвораць вялікія значэння напружання або току ў невялікія стандартызаваныя значэнні якія лёгка выкарыстоўваць у вымяральных прыборах ці ахоўных рэле. Таму лік віткоў у другаснай абмотцы выбіраецца з такім разлікам, каб працоўны ток у ёй пры максімальным вымяраным току ў першаснай абмотцы быў роўны 5 А ці 10 А (або ў канструкцыях, убудаваных у мультыметры - адзінкі міліампер).

Да таго ж вымяральныя трансфарматары ізалююць ланцуг вымярэння (або абароны) ад высокага напружання сістэмы да якой падлучана першасная абмотка. Гэта дазваляя бяспечна працаваць напрыклад ва ў устаноўках высокага напружання, дзе напружанне часта дасягае сотняў кілавольт. Непасрэднае вымярэнне без ТТ азначае небяспеку дотыку целам чалавека напрыклад да амперметра, які знаходзіцца пад высокім напругайжаннем. А ў выпадку праблем з ізаляцыяй гэта можа прывесці да ўдару токам. У нізкавольтных сістэмах (да 1 кВ) нават магчым выпадак калі ізаляцыя сілавога кабеля застаецца цэлай, а ТТ "працуе" праз ізаляцыю.

Прынцып працы трансфарматара току

Да ТТ прад'яўляюцца высокія патрабаванні па дакладнасці. ТТ выконваюць з адной, часамі з двума і больш другаснымі абмоткамі: напрыклад, адна выкарыстоўваецца для сілкавання прылад РЗіА, іншая, больш дакладная — для падлучэння сродкаў ўліку і вымярэння (напрыклад, электрычных лічыльнікаў). Сучасныя электронныя шматтарыфныя трохфазныя лічыльнікі электраэнергіі могуць мець адразу убудаваныя трансфарматары току на кожную фазу (лічыльнікі прамога ўключэння), альбо патрабаваць падключэння вонкавых ТТ (лічыльнікі трансфарматарнага ўключэння).

2 трансфарматара току ў ячэйцы КРП

Параметры трансфарматараў току[правіць | правіць зыходнік]

Каэфіцыент трансфармацыі[правіць | правіць зыходнік]

Каэфіцыент трансфармацыі ТТ вызначае намінал вымярэння току і азначае, пры якім першасным току ў другасным ланцугу будзе працякаць пэўны стандартны ток (часцей за ўсё гэта 5А ці 10А, зрэдку 1А). Першасныя токі трансфарматараў току вызначаюцца з шэрагу стандартызаваных намінальных токаў (40А, 50А, 75А, 100А, 150А, 200А, і г.д.). Каэфіцыент трансфармацыі трансфарматара току звычайна запісваецца ў выглядзе адносіны намінальнага першаснага току да намінальнага другаснага ў выглядзе дробу, напрыклад: 75/5 (пры праходжанні ў першаснай абмотцы току 75А — у другаснай абмотцы, замкнёнай на вымяральныя элементы, будзе 5А) або 1000/1 (пры праходжанні ў першаснай абмотцы току 1000А, у другасных ланцугах будзе працякаць ток 1А). Часамі ТТ могуць мець пераменны каэфіцыент трансфармацыі, што магчыма перападключэннем першасных абмотак з паралельнага ў паслядоўнае злучэнне (напрыклад, такое рашэнне ўжываецца ў трансфарматарах току ТФЗМ-110) альбо наяўнасцю адводаў на першаснай або другаснай абмотках (апошняе ўжываецца ў лабараторных трансфарматарах току тыпу УТТ) ці ж змяненнем колькасці віткоў першаснага провада, прапусканага ў акно трансфарматараў току без уласнай першаснай абмоткі (трансфарматары току УТТ).

Прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Трансфарматары току ляжаць у аснове некаторых прыбораў:

Такавымяральныя кляшчы[правіць | правіць зыходнік]

Токавымяральныя клешчы дазваляюць вымяраць толькі пераменны ток і ўяўляюць сабой па сутнасці трансфарматар току з раздымным тараідальным (або блізкім па форме да тараідальнай) ферамагнітных стрыжнем, акно якога пры вымярэнні ахоплівае провад з токам. Такія клешчы рэагуюць не на сам ток, а на хуткасць яго змены — вытворную току па часе.

Вытворцы[правіць | правіць зыходнік]

У Рэспубліке Беларусь: