Трансферазы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Трансферазы — асобны клас ферментаў, якія каталізуюць перанос функцыянальных груп і малекулярных рэшткаў ад адной малекулы да другой. Шырока распаўсюджаны ў раслінных і жывёльных арганізмах, удзельнічаюць у ператварэннях вугляводаў, ліпідаў, нуклеінавых і амінакіслот.

Рэакцыі, каталізуемыя трансферазамі, у агульным выпадку выглядаюць так:

  • A-X + B ↔ A + B-X.

Малекула A тут выступае ў якасці донара групы атамаў (X), а малекула B з'яўляецца акцэптарам групы. Часта ў якасці донара ў падобных рэакцыях пераносу выступае адзін з каферментаў. Многія з каталізуемых трансферазамі рэакцый з'яўляюцца зварачальнымі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).