Трафальгар
Выгляд
| Трафальгар | |
|---|---|
| ісп. Cabo Trafalgar, ар. رأس الطرف الأغر | |
| 36°11′ пн. ш. 6°02′ з. д.HGЯO | |
| Акваторыя | Атлантычны акіян |
| Краіна | |
| Суб'ект | Андалусія |
Трафальгар (араб. رأس الطرف الأغر) — мыс на іспанскім беразе Атлантычнага акіяна (Коста-дэ-ла-Лус), недалёка ад г. Кадыса і Гібралтарскага праліва. Назва мае арабскае паходжанне. Сучаснае вымаўленне трохі адрозніваецца ад спрадвечнага — 'Tarf al-Gharb' (араб. طرف الغرب), што азначае «заходні мыс».
21 кастрычніка 1805 года ля мыса Трафальгар адбылася Трафальгарская бітва, у якім флот Вялікабрытаніі знішчыў аб’яднаныя Напалеонам флоты Іспаніі і Францыі.
На мысе ў 1860 годзе быў пабудаваны маяк (ісп.: faro de Cabo Trafalgar), які мае вышыню 34 метра і ўзвышаецца над морам на 51 м.
Археалогія
[правіць | правіць зыходнік]У маі 2021 года ў пясчаных дзюнах мыса былі знойдзены рымскія лазні, уключаючы сцены, вокны і дзверы.[1]
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Laguna, Isabel. Roman baths emerge from sand dunes of southern Spain(недаступная спасылка). La Prensa Latina (17 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы April 15, 2023. Праверана 5 April 2023.