Перайсці да зместу

Трой (Нью-Ёрк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Трой
англ.: City of Troy
англ.: Troy
42°43′54″ пн. ш. 73°41′33″ з. д.HGЯO
Краіна
Кіраўнік Carmella Mantello[d][1]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1787
Вышыня цэнтра 152 м
Водныя аб’екты Гудзон
Часавы пояс EDT[d]
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 51 401 чал. (1 красавіка 2020)[3]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 518
Паштовы індэкс 12180[4], 12181, 12182 і 12183
troyny.gov (англ.)
Паказаць/схаваць карты
Трой (Нью-Ёрк) (ЗША)
Трой (Нью-Ёрк)
Трой (Нью-Ёрк)

Трой (англ.: Troy) — горад на ўсходзе штата Нью-Ёрк, на рацэ Гудзон, насупраць упадзення ў яе Махока. Адміністрацыйны цэнтр акругі Рэнселер. Уваходзіць у адну агламерацыю з Олбані і Скенектадзі. Насельніцтва 50,1 тыс. жыхароў (2010).

У гады існавання Новых Нідэрландаў на месцы горада знаходзілася латыфундыя Кіліена ван Рэнселера, аднаго з заснавальнікаў Галандскай Вест-Індскай кампаніі. У 1707 годзе землі выкупіла сямейства Вандэрхейдэн.

Паселішча, заснаванае ў 1786 годзе як Вандэрхейдэнс-Феры («Пераправа Вандэрхейдэна»), у 1789 годзе было перайменавана ў гонар старажытнай Троі (Іліума). Дэвіз горада абвяшчае: «Іліум быў, а Трой ёсць».

Падчас вайны 1812 года мясцовы прамысловец Сэмюэл Уілсан па мянушцы дзядзька Сэм пастаўляў амерыканскаму войску тушонку з этыкеткай U.S. Beef («мяса ЗША»). Абрэвіятуру «U.S.» памылкова расшыфравалі як скарачэнне ад Uncle Sam, і з тых часоў гэтая мянушка замацавалася за Злучанымі Штатамі.

З сярэдзіны XIX стагоддзя Трой — адзін з найбуйнейшых цэнтраў лёгкай прамысловасці ЗША.

Зноскі

  1. https://www.troyny.gov/318/Mayors-Office Праверана 10 снежня 2024.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  3. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.
  4. https://www.troyny.gov/departments/city-clerk/ Праверана 1 верасня 2022.