Трыер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Трыер

Тры́ер (ад фр.: Trieur — сартаваць, адбіраць) — машына або рабочы орган зернеачышчальных машын для ачысткі насення ад дамешкаў і сартавання па даўжыні.

Найбольш пашыраны цыліндрычныя і дыскавыя трыеры. Існуюць спецыялізаваныя трыеры: для кукурузы, ільну і інш.

Цыліндрычны трыер[правіць | правіць зыходнік]

Цыліндр трыера

Рабочым органам цыліндрычнага трыера з'яўляецца цыліндр (барабан) з ячэйкамі пэўнага памеру. Зерне засыпаецца ў трыер з аднаго з бакоў, больш вышэйшага. Пры вярчэнні цыліндра зерне з даўжынёй, меншай за памер ячэек, затрымліваецца ў ячэйках. Пры некаторай велічыні вугла павароту цыліндра, зерне пад уздзеяннем сілы цяжару падае ў жолаб са шнэкам, размешчаны ўнутры цыліндра. Больш доўгія зярняты саслізгваюць па сценках цыліндра ўніз і рухаюцца да процілеглага (больш нізкага) краю, дзе выдаляюцца

Выкарыстоўваюцца трыеры адзіночнага і двайнога дзеяння. У трыерах двайнога дзеяння выкарыстоўваюцца два цыліндры (барабаны) з ячэйкамі розных памераў. У цыліндры з меншымі ячэйкамі (кукольных) адбіраюцца дамешкі і дробнае зерне, а ў цыліндры з большымі ячэйкамі (аўсюжных) — больш доўгае зерне і дамешкі[1].

Дыскавы трыер[правіць | правіць зыходнік]

Дыскавы трыер

У дыскавых трыерах для сартавання і ачысткі выкарыстоўваюцца металічныя дыскі на спіцах з ячэйкамі ў форме кішэнек. Пры вярчэнні дыскаў у ячэйкі трапляе зерне, памеры якіх менш за ячэйкі і выкідваецца вонкі (у жолаб). Астатняе зерне лопасцямі на спіцах дыскаў перамяшчаецца ўздоўж цыліндра да яго краю і выдаляюцца.

Дыскавыя трыеры часцей выкарыстоўваюцца на млынах і ў хлебапякарнай прамысловасці[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Кандрацьеў В. М. Трыер // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 546. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кандрацьеў В. М. Трыер // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 546. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]