Трыхаглос
Выгляд
Трыхаглос | |||||||||||||||||||
![]() Геаглос валасісты (Trichoglossum hirsutum) | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Trichoglossum Boud., 1885 | |||||||||||||||||||
|
Трыхагло́с[1] (Trichoglossum) — род сумчатых грыбоў сямейства геаглосавыя (Geoglossaceae). Назва ўпершыню апублікавана ў 1885 годзе[2].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Пладовыя целы прамастойныя, вышынёй да 8 см, на цыліндрычнай ножцы[1]. У грыбоў роду пераважаюць доўгія цыліндрычныя шматклетачныя споры, афарбаваныя ў буры колер. Пад уздзеяннем гідрастатычнага ціску ў сумцы споры па адной выкідваюцца вонкі[1].
На балотах і на забалочаных лугах нярэдка можна ўбачыць чорныя булавападобныя пладовыя целы віду геаглос валасісты (Trichoglossum hirsutum)[3]. Гэты грыб любіць вільгаць, як і іншыя прадстаўнікі сямейства. Яго пладовае цела пакрыта шматлікімі цёмна-карычневымі ігольчастымі шчацінкамі, так што ўвесь грыб здаецца аксаміцістым.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в ЭПБ 1986.
- ↑ Trichoglossum . www.mycobank.org. Праверана 1 мая 2019.
- ↑ Світ грибів України » Trichoglossum hirsutum, Тріхоглос жорстковолосистий (укр.). Архівавана з першакрыніцы 13 грудня 2019. Праверана 13 снежня 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шуканаў А. С. Трыхагло́с // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 109. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Boudier, J.L.É. 1885. Nouvelle classification naturelle des Discomycètes charnus. Bulletin de la Société Mycologique de France. 1:97-120 — P.110