Трыхазант (Trichosanthes) — род травяністых ліян сямейства гарбузовыя (Cucurbitaceae), якія растуць у трапічным і субтрапічным клімаце.
Сцёблы, вусікі і лісце амаль усіх відаў ўжываюцца ў ежу мясцовым насельніцтвам як гародніна. Віды Trichosanthes dioica і Trichosanthes cucumerina культывуюцца дзеля буйных ядомых мясістых пладоў, якія з'яўляюцца самай папулярнай садавіной ў краінах Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі. Віды Trichosanthes kirilowii і Trichosanthes rosthornii выкарыстоўваюцца ў традыцыйнай кітайскай медыцыне для падрыхтоўкі лекаў.