Тулвінскае ўзвышша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тулвінскае ўзвышша — узвышша на ўсходняй частцы Рускай раўніны. Знаходзіцца паміж рэкамі Кама, Сылва, Ірэнь і Вішэра[1].

На поўдні ўзвышша знаходзіцца выток Тулвы — адной з найбольш буйных рэк Пермскага края. Ва ўсходняй частцы знаходзяцца вышэйшыя вяршыні ўзвышша — Белая Гара (446 м) і Асінавая Галава (430 м). У паўднёва-усходняй частцы сустракаюцца карставыя формы рэльефу.

Ад іншых араграфічных утварэнняў у краі Тулвінскае ўзвышша адрозніваецца высокай ступенню расчлянённасці рэльефу.

Зноскі