Тур Обрэстад
| Тур Обрэстад | |
|---|---|
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 12 лютага 1938[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 25 студзеня 2020[2] (81 год) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік, біёграф, паэт |
| Мова твораў | нованарвежская мова |
| Прэміі | |
| Узнагароды | |
Тур Обрэстад (нарв.: Tor Obrestad; 12 лютага 1938 — 25 студзеня 2020) — нарвежскі пісьменнік, журналіст, гісторык і літаратуразнаўца. Аўтар звыш сарака кніг-зборнікаў вершаў, навэл, раманаў, біяграфій і перакладаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Літаратурны дэбют адбыўся ў 1966 годзе зборнікам паэзіі «Калізія» (Kollisjon) і зборнікам апавяданняў «Вецер» (Vind). У тым жа годзе Обрэстад быў ганараваны прэміяй для маладых пісьменнікаў імя Тар’ея Везаса.
У 60-я гады быў блізкі да літаратурнай групы Profil (па назве аднайменнага часопіса), куды таксама ўваходзілі Даг Сульстад і шэраг іншых аўтараў.
Палітычныя погляды пісьменніка фармаваліся галоўным чынам пад уплывам ідэй марксізму, што адбілася ў яго творах 70-х гадоў.
У 90-я гады ён актыўна займаўся даследчай дзейнасцю. На яго рахунку — біяграфіі Арнэ Гарборга і яго жонкі Хульды, манаграфія пра раман Гарборга «Мір», Вялікая манаграфія пра жыццё і творчасць Аляксандра Х’елланна, а таксама даследаванне, прысвечанае гісторыі фюльке Ругалан з самых старажытных часоў да 1350 года.
Доўгія гады працаваў у газеце Stavanger Aftenblad[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Tor Obrestad // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Tor Obrestad er død — Stavanger Aftenblad. Праверана 29 студзеня 2020.
- ↑ Тур Обрестад (руск.)