Тэадор Львовіч Перэльман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тэадор Львовiч Перэльман
Дата нараджэння 30 верасня 1933(1933-09-30)
Месца нараджэння Мінск
Дата смерці 12 кастрычніка 1974(1974-10-12) (41 год)
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера фізіка
Месца працы Інстытут цепла- і масаабмену АН БССР, БДУ
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар БДУ
Узнагароды

Тэадор Львовiч Перэльман (30 верасня 1933, Мінск12 кастрычніка 1974) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1957). З 1957 г. у Інстытуце цепла- і масаабмену АН БССР (з 1967 г. загадчык лабараторыі), адначасова выкладаў ў БДУ.

Навуковыя працы па матэматычнай фізіцы, тэорыі цеплаправоднасці, цеплафізіцы, статыстычнай фізіцы. Распрацаваў (разам з А. В. Лыкавым) тэарэтычныя асновы спалучаных задач цеплаабмену пры знешнім абцяканні цел і метады іх рашэння. Даследаваў асаблівасці працэсаў пераносу пры сублімацыі цвёрдых цел у вакуум.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 11. — С. 325. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 11).