Тэатральная заслона

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тэатральная заслона — від драпіроўкі, якая адзяляе сцэну ад глядзельнай залы.

Заслона існавала ўжо ў тэатры Старажытнага Рыма. Пры адкрыцці сцэнічнай пляцоўкі яна апускалася ў спецыяльную шчыліну ў падлозе сцэнічнай пляцоўкі, у канцы прадстаўлення — зноў паднімалася з падлогі. Так як тэатр у Рым прыйшоў з Грэцыі, то такая заслона завецца «грэчаскай», хоць у самой Грэцыі заслона ў тэатры не прымянялася.

Традыцыйна тэксты шматлікіх п’ес завяршаюцца словам «заслона».

Шэраг сучасных тэатраў (напрыклад, «Сатырыкон») працуюць без заслоны.