Тэбердзінскі нацыянальны парк
Тэбердзінскі нацыянальны парк (да 16 жніўня 2021 года — Тэбердзінскі дзяржаўны прыродны біясферны запаведнік) — ахоўная прыродная тэрыторыя ў Расіі. Размешчана на паўночных схілах Вялікага Каўказа ў межах Карачаеўскага, Зелянчукскага і Урупскага раёнаў Карачаева-Чаркескай Рэспублікі.
У студзені 1935 года рашэннем Карачаеўскага аблвыканкама быў арганізаваны запаведнік мясцовага значэння, а 5 сакавіка 1936 года пастановай № 40 ЦВК і Савета Народных Камісараў рэспублікі РСФСР было прынята рашэнне «Аб стварэнні Тэбердзінскага высакагорнага акліматызацыйнага запаведніка дзяржаўнага маштабу». Гэтым указам забараняецца лесакарыстанне, паляванне і рыбалоўства на ўсёй тэрыторыі запаведніка, але дазваляецца выкарыстанне пашы і курортная забудова тэрыторыі.
У сувязі са зменай адміністрацыйных межаў у студзені 1944 года Тэбердзінскі запаведнік быў перададзены Дэпартаменту запаведнікаў Грузінскай ССР.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэбердзінскі нацыянальны парк