Тэхаскі аграрна-механічны ўніверсітэт у Сан-Антоніа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэхаскі аграрна-механічны ўніверсітэт у Сан-Антоніа
англ.: Texas Agricultural and Mechanical University–San Antonio
Арыгінальная назва англ.: Texas Agricultural and Mechanical University–San Antonio
Міжнародная назва англ.: Texas A&M University–San Antonio
Заснаваны 2009
Размяшчэнне Сан-Антоніа, Тэхас, ЗША
Сайт tamusa.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэхаскі аграрна-механічны ўніверсітэт у Сан-Антоніа (англ.: Texas Agricultural and Mechanical University–San Antonio), у большасці выпадкаў ужываецца абрэвіятурная назва Тэхаскі АіМ ўніверсітэт—Сан-Антоніа (англ.: Texas A&M University–San Antonio) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Сан-Антоніа ў штаце Тэхас.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Гэта частка сістэмы Тэхаскага аграрна-механічнага ўніверсітэта. Універсітэт быў заснаваны 23 мая 2009 года і правёў свае першыя заняткі як самастойная ВНУ 20 жніўня 2009 года. Гэта першая ўстанова сістэмы Тэхаскага аграрна-механічнага ўніверсітэта, заснаваная ў буйным горадзе.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж мастацтваў і навук
  • Каледж бізнесу
  • Каледж адукацыі і развіцця чалавека
  • Упраўленне даследаванняў і паслядыпломнай адукацыі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]