Перайсці да зместу

Тэхніка ў масы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Тэхніка ў масы (1932))
«Тэхніка ў масы»
Тып часопіс
Краіна
Заснавана 1932
Спыненне публікацый 1933
Тэматыка навуковы часопіс[d]
Мова беларуская
Тыраж

«Тэхніка ў масы» — навукова-тэхнічны часопіс ЦСПСБ, Наркамлегпрому і Галоўдартрансу БССР, упаўнаважаных Наркамцяжпраму і Наркамлесу СССР.

Выдаваўся ў Менску ў друкарні Кіраўніцтва Спраў СНК і Эканомсавета БССР у 1932-1933 гадах на беларускай мове тыражом 1500-2000 экз.

У часопісе змяшчаюцца навукова-тэхнічныя артыкулы арыентаваныя на шырокае кола чытачоў, а таксама артыкулы прысвечаныя дасягненням народнай гаспадаркі БССР пачатку 1930-х гадоў.

Адказныя рэдактары ў першым нумары І. Валюкевіч і С. Цыпкін, пачынаючы з № 3 за 1932 г. -- І.Мядзведзеў, С. Цыпкін, у апошнім нумары (№ 11 за люты 1933 г.) -- І. Мядзведзеў.