Уаскаран
Jump to navigation
Jump to search
Уаскаран | |
---|---|
| |
Размяшчэнне | Перу |
Горная сістэма | Цэнтральныя Анды |
Вышыня вяршыні | 6768 м |
УАСКАРАН — гара ў горнай сістэме Цэнтральных Андаў. Вышыня 6768 м. Cамая высокая кропка Перу і чацвёртая па вышыні гара Паўднёвай Амерыкі. Уаскаран размешчаны ў аднайменным нацыянальным парку і з'яўляецца часткай масіва Кардыльера-Бланка. Акрамя асноўнага піка Уаскаран-Сур каля гары ёсць яшчэ два - Чапікалькі і Уаскаран-Нортэ. Першае ўзыходжанне ажыццявіла ў 1932 годзе група нямецкіх і аўстрыйскіх альпіністаў. На пік Уаскаран-Нортэ першай забралася амерыканка Эні Сміт-Пек ў 1908 годзе.
31 мая 1970 года на паўночным схіле сышоў буйны апоўзень, пахаваўшы пад сабой чэхаславацкую альпінісцкую групу і горад Юнгай.