Угарыцкае пісьмо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Угарыцкае пісьмо
Алфавіт угарыцкага пісьма
Алфавіт угарыцкага пісьма
Тып пісьма Абджад
Мовы угарыцкая, хурыцкая
Гісторыя
Дата стварэння каля 1400 да н.э.
Перыяд з каля 1400 г. да н. э.
Уласцівасці
Напрамак пісьма Злева направа
Дыяпазон Юнікода U+10380–U+1039F
ISO 15924 Ugar
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Угарыцкае пісьмо – квазіалфавітнае клінапіснае кансанантнае пісьмо, якое ўжывалася ў XVXIV стст. да н.э. для запісу тэкстаў на гліняных таблічках. Гэтыя таблічкі з'яўляюцца адзінай крыніцай вывучэння угарыцкай мовы – адной з семіцкіх моў, што была пашырана ў канцы III – 1-й паловы II тыс. да н. э. на тэрыторыі Угарыцкага царства (Угарыт). Вядомы таксама угарыцкія надпісы на хурыцкай і акадскай мовах. Мяркуюць, што угарыцкае пісьмо развілася са складовага клінападобнага лінейнага пісьма (не захавалася). Існуе гіпотэза, што першапачаткова знакі угрыцкага пісьма абазначалі спалучэнні пэўнага зычнага з любым галосным, а пазней – толькі зычныя. Для аблягчэння чытання угрыцкага пісьма абазначалі спалучэнні пэўнага зычнага з любым галосным, а пазней – толькі зычныя. Для аблягчэння чытання угрыцкага пісьма выкарыстоўвала словараздзяляльнікі (вертыкальныя кліны), а не пазней XIV ст. да н.э. ва угрыцкім пісьме, як і ў іншых відах заходне-семіцкага пісьма, пачалі выкарыстоўваць matres lectionis (літаральна – мацеркі чытання) – адмысловыя знакі некаторых зычных, якія ўжываліся для абазначэння галосных.

Выклад[правіць | правіць зыходнік]

Угарыцкі алфавіт
Ugaritic Letters[1]
Знак Трансліт. IPA Іўрыт Арабская
𐎀 ʾa ʔa א أ
𐎁 b b ב ب
𐎂 g ɡ ג ج
𐎃 x خ
𐎄 d d ד د
𐎅 h h ה ه
𐎆 w w ו و
𐎇 z z ז ز
𐎈 ħ ח ح
𐎉 ט ط
𐎊 y j י ي
𐎋 k k כ ك
𐎌 š ʃ ש ش
𐎍 l l ל ل
𐎎 m m מ م
𐎏 ð ذ
𐎐 n n נ ن
𐎑 θ̴ ظ
𐎒 s s ס س
𐎓 ʿ  ʕ ע ع
𐎔 p p פ ف
𐎕 צ ص
𐎖 q q ק ق
𐎗 r r ר ر
𐎘 θ ث
𐎙 ġ ɣ غ
𐎚 t t ת ت
𐎛 ʾi ʔi ئ
𐎜 ʾu ʔu ؤ
𐎝 s2
𐎟 Падзельнік слоў

Зноскі

  1. Epigraphic Semitic Scripts // The world's writing systems / Ed. by P. T. Daniels, W. Bright. — New York — Oxford: Oxford University Press, 1996. — XIV, 922 p.: ill. — P. 92. — ISBN 978-0-19-507993-7.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Павленко, Н. А. История письма: Учебное пособие для филолагических факультетов вузов / Н. А. Павленко. — Мн.: Вышэйшая школа, 1987. — 236, [3] с.
  • Шифман, И. Ш. Возникновение знаний о языке у финикиян // История лингвистических учений: Древний мир / [Н. С. Петровский, И. М. Дьяконов, Вяч. Вс. Иванов и др.; Отв. ред. А. В. Десницкая, С. Д. Кацнельсон; Предисл. С. Д. Кацнельсона]. — Л.: Наука, Ленинградское отделение, 1980. — 258 с.