Удзельнік:Maksim L./Чарнавік 2

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Міхаіл Дзмітрыевіч Шарап (2-я палова 15 ст. —) — баярын вярэйскага князя Васіля Міхайлавіча, клецкага Івана Васілевіча Яраславіча і пінскага Фёдара Іванавіча Яраславіча.

Нашчадак паўлегендарнага Аляксандра Нетшы з роду смаленскіх князёў, які жыў у 2-й палове 14 ст. і пераехаў «з Немец» на службу да вялікага князя маскоўскага Івана Каліты.[1]

Паводле радаслоўцаў у Нетшы было тры сыны — Іван, Дзмітрый і Сямён, болей пра якіх няма ніякіх звестак. У Дзмітрыя было чацвёра сыноў -- Андрэй, Іван, Міхаіл і Сямён. Старэйшы, Андрэй Дзмітрыевіч — першы пэўна вядомы з крыніц нашчадак Нетшы, баярын удзельнага мажайскага князя Івана Андрэевіча, які яго «паімаў», а жонку Мар’ю спаліў за чараўніцтва ў 1480 годзе.[1]

Другі сын -- Іван Дзмітрыевіч, магчыма, таксама служыў мажайскаму князю, пэўна гэта не вядома, але яго тры ўнукі ў 16 ст. пэўна служылі іншым удзельным князям, паводле Аксамітнай кнігі, старэйшы — Міхаіл Шарап, служыў вярэйскаму князю Васілю Міхайлавічу і збег з ім у Вялікае Княства Літоўскае, другі — Пётр Шыбра, служыў Васілю Шамячычу, трэці — Іван, служыў князю Дмітрыю Жылцы. Таксама ўдзельнаму князю Васілю Яраславічу і яго сыну Івану Васілевічу служыў унук старэйшага сына Нетшы — Валодка Давыдавіч.[1]

Ад бацькі Міхаіла Шарапа -- Дзмітрыя Іванавіча Нетшына, паходзіць маскоўскі арыстакратычны род Дзмітрыевых. Усе асноўныя рэдакцыі радаслоўных кніг адзначаюць, што Міхаіл Шарап пасля ад'езду з вярэйскім князем Васілём Міхайлавічам памёр у Вялікім княстве Літоўскім і нашчадкаў не пакінуў[2]. З актавых крыніц маскоўскага паходжання Міхаіл Шарап наогул не вядомы, але вядомы з актавых крыніц Вялікага княства Літоўскага, дзе жыў больш за паўстагоддзя[3].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]