Васіль Удалы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Удалы
Нараджэнне XV стагоддзе
Смерць 1501
Бацька Міхаіл Андрэевіч[d]
Жонка Maria Palaiologina[d]
Дзеці Соф’я Васільеўна
Дзейнасць палкаводзец

Васіль Міхайлавіч Удалы (? — каля 1501) — князь Вярэйскі. Старэйшы сын Міхаіла Андрэевіча ад жонкі Алены Яраслаўны (? — 1486). У 1468 і 1469 гг. удзельнічаў у паходзе маскоўскага войска на Казань, у 1471 г. на Ноўгарад, у 1472 і 1480 гг. супраць татарскага хана Ахмата. Пабраўся шлюбам з Марыяй Андрэеўнай Палеалог, пляменніцай вялікай княгіні маскоўскай Соф'і, жонкі вялікага маскоўскага князя Івана III. У 1484 г., з-за пагрозы арышту, уцёк з сям'ёй у ВКЛ, дзе вялікі князь Казімір IV у 1484 г. перадаў яму ва ўладанне Любеч на Дняпры, Койданаў, Вусу, Старынкі, Іслач, Валожын і Радашковічы. У 1493 г. Соф'я выпрасіла ў Івана III дазвол Васілю вярнуцца на бацькаўшчыну, але той застаўся ў ВКЛ. Пасля яго смерці ўсе ўладанні перайшлі да яго адзінай дачкі Соф'і.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Грыцкевіч А. П. Вярэйскія. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Мінск. Т. 2. 1994. С. 442—443.
  • Грыцкевіч А. П. Вярэйскія. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 4. Мінск. 1997. С. 399.
  • Валахановіч В. І. Князі Вярэйскія. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 78.