Удзельнік:Хомелка/Беларускія НП/Веткаўскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі


Утвораны 8.12.1926 г. на У Гомельскай вобл. 25.12.1962 г. скасаваны, 6.1.1965 г. адноўлены. Пл. 1555 км2, насельніцтва 20,2 тыс. чал. (2004 г.), адм. цэнтр г. Ветка, 1 гар. і 11 сельскіх Саветаў. Уключае 139 населеных пунктаў. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС 3025 сямей (8154 жыхары) пераселены ў чыстыя месцы на працягу 1991—97 гг. На Пд мяжуе з Добрушскім, на Пн — з Чачэрскім, на 3 і ПдЗ — з Гомельскім районами, на У — з Бранскай вобл. Расійскай Федэрацыі. Паверхня раўнінная, на У невялікія марэнныя грады і дзюнна-ўзгоркавыя формы рэльефу. Ёсць 10 невялікіх залежаў цагельных глін і суглінкаў (1,7 млн. м3) і залежы мелу (24 млн. т). Рэкі: Сож з прытокамі Нёманка, Ліпа, Спонка і Беседзь (з прытокамі Пералёўка, Стаўбунка, Вядзергая). Прамысловыя прадпрыемствы пераважна ў Ветцы і Свяцілавічах. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістаглеяватыя і глеевыя, тарфяна-балотныя, алювіяльныя, дзярновыя глеяватыя і глеевыя, поймавыя тарфяна-балотныя. 3 мінеральных глеб 35,6 % суглінкавых, 38,2 % супясча¬ных, 26,2 % пясчаных. Сельгасугоддзі складаюць 52,1 % тэр. раёна. Якасць ворайоных зямель 45 балаў, кармавых угоддзяў — 26, усіх с.-г. угоддзяў — 37 балаў. 28,7 % тэр. займаюць лясы. Асушана 6,5 тыс. га балот і забалочаных зямель. 5 калгасаў, 10 саўгасаў, 17 агульнаадукац. школ, 39 спарт. збудаванняў, 23 библиотеки, 27 клубных устаноў, 6 бальніц, 30 фельч.-акушэрскіх пунктаў, музей нар. творчасці, 76 магазінаў і 24 прадпрыемствы грамадскага харчавання. ВЕТКА — горад, цэнтр Веткаўскага района і саўгаса «Веткаўскі», за 22 км на ПнУ ад абл. цэнтра і чыг. ст. Гомель-Пасажырскі (на лініі Жлобін—Церахоўка), за 323 км ад Мінска. Рэльеф раўнінна-ўзгоркавы, на ўсх. ускраіне р. Сож (прыток р. Дняпро), на Пн мяжуе з лесам. Аўтадарогамі звязана з Гомелем, Чачэрскам, Добрушам. Прыстань на р. Сож. 7,8 тыс. жыхароў (2004 г.). У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання праведзена дэзактывацыя і частка жыхароў пераселена ў чыстыя месцы. Выяўлены археолагамі селішча 3-й чвэрці 1-га тысячагоддзя н.э. (на могілках), паселішча позняга сярэднявечча (3 км на Пн ад горада, ва ўрочышчы Цялячае) і селішча (2 км на ПнЗ ад горада, на першай надпоймавай тэрасе р. Сож, ва ўрочышчы Селішча), якія сведчаць аб засяленні тутэйшых месц у глыбокай старажытнасці. Сучасная Ветка бярэ пачатак з 17 ст., калі ў 1685 г. тут, на землях шляхціца Халецкага, была заснавана слабада. Ветка названа па аднайменным востраве, утвораным р. Сож і невялікімі адасобленымі ад яе затокамі, падобнымі на галінку (на рускай мове «ветка»). Засялілі слабаду стараверы, якія пры цару Аляксею Міхайлавічу ўцякалі з Расіі ад праследавання ўлад. У 1695 г. збудавана і пачала дзейнічаць Пакроўская царква, якая ў хуткім часе стала шырокавядомай сярод раскольнікаў (пазней — Пакроўскі манастыр). Ветка ператварылася ў своеасаблівы цэнтр старавераў. Па палітычных матывах улады Рэчы Паспалітай ахвотна падтрымлівалі беглых старавераў і дазвалялі ім сяліцца на свабодных землях. Пасяленцы своечасова плацілі арэндную плату, стваралі свае абшчыны і жылі сваімі інтарэсамі. Але ў 1735 г. са згоды польскага ўрада 5 конных палкоў пад кіраўніцтвам палкоўніка Сыціна акружылі веткаўскія слабоды, разбурылі малітоўныя дамы і скіты. Прыгодныя да ваеннай службы стараверы былі залічаны ў салдаты, а астатнія пераселены ў аддаленыя раёны Расіі. Аднак гэта акцыя, вядомая пад назвай «першая выганка», не прывяла да радыкальных змен. Раскольнікі хутка вярталіся назад, прыбывалі і новыя перасяленцы. Каля царквы яны заснавалі мужчынскі і жаночы манастыры. У1764 г. па загаду Кацярыны II ген.-м. Маслаў вывез у Сібір з Веткі і суседніх слабод да 20 тыс. старавераў («другая выганка»). Пасля гэтага яна страціла сваё значэнне як цэнтр арганізацыі расколу, аднак захавала ў стараверстве гіст. і культурны аўтарытэт. У 1772 г. тут 15 тыдняў хаваўся ад праследаванняў Емяльян Пугачоў. У Ветцы яму далі імя цар Пётр III. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) Ветка ў складзе Рас. імперыі, з 1784 г. мястэчка Беліцкага, з 1852 г. Гомельскага пав. Магілёўскай губ., у 1796-1802 гг. Беларускай, з 1919 г. Гомельскай губ. У 1834—40 гг. пабудавана Праабражэнская царква. Асноўная частка зямель належала адстаўному ген.-м. В.П.Шлейферу, пазней — памешчыку Станевічу. У 1826 г. ў Ветцы 2057 жителей. У аднайменным маёнтку ў 1865 г. было 2354 дзес. зямлі, вадзяны млын, піцейны дом і лаўка. Вяскоўцы займаліся пераважна земляробствам, а таксама кавальскім рамяством, вырабам якараў і канатаў. Развівалася талесная вытворчасць (у 1829 г. выраблена 1680 аршын талесаў). Да 1840 г. працавала суконная ф-ка купца АЛазарава. Актыўна дзейнічалі прыстань і пераправа цераз Сож. У 1860 г. з прыстані адышло 36 суднаў з рознымі таварамі і 69 лясных плытоў. Было разгружана 47 суднаў. 3 Пд прыбывалі збожжа, соль і інш. тавары, а ў Херсонскі порт накіроўваліся розныя пароды драўніны, канаты, якары. На верфі, якая дзейнічала з 1840 г., будаваліся драўляныя рачныя судны (бярлінцы). Штогод праводзіліся 2 кірмашы (Сырны і Спасаўскі), наякіх у 1861 г. было прапанавана для продажу тавараў на 34 880 рублёў. У Ветцы праводзілася прадажа Крымскай солі, якая дастаўлялася па Дняпры і Сажы і давала вял. прыбыткі. 3 1853 г. працавалі 2 майстэрні па апрацоўцы скуры. Узоры апрацаванай тут скуры экспанаваліся ў Магілёўскім губернскім музеі. У 1864—74 гг. працавалі 3 крупарушкі, у 1870—80 гг. — 6 невялікіх канатна-вяровачных прадпрыемстваў. 11.5.1865 г. пажар знішчыў 98 двароў. У 1885 г. 5982 жыхары, 11 мураваных і 994 драўляныя будынкі, 4 мураваныя і 120 драўляных крам. У 2-й пал. 19 ст. дзейнічалі паштова-тэлегр. аддзяленне, нар. вучылішчы для хлопчыкаў (з 1869 г.) і для дзяўчынак (з 1874 г.), у якіх у 1889 г. навучаліся 113 дзяцей. Цэнтр Веткаўскай вол. (да 8.12.1926 г.), у склад якой у 1890 г. ўваходзілі 21 селенне з агульнай колькасцю 1615 двароў. Паводле перапісу 1897 г. Ветка — мястэчка, 1169 жылых будынкаў, 7134 жыхары, царква, капліца, стараверскі і яўр. малітоўныя дамы, мужчынскае і жаночае нар. вучылішчы, прыёмны пакой, паштова-тэлегр. кантора, аптэка, 2 прыстані, хлебазапасны магазін, 8 млыноў, 12 кузняў 2 цагельныя і 6 канатных заводаў, 3 кажэўныя майстэрні, 5 крупарушак, 245 лавак, у тым ліку кніжная, библиотека, 5 піцейных дамоў. Побач быў аднайменны фальварак з цагельным заводам. 3 1904 г. дзейнічала с.-д. група Веткі, якая ўваходзілаў Палескі к-т РСДРП. 3 1908 г. дзейнічала пазыкова-ашчадная каса. У 1909 г. 10 340 жыхароў, 15 мураваных і 1752 драўляных (з іх 980 жылых) пабудоў, 2327 дзес. зямлі, школа, вінная лаўка, млын, хлебазапасны магазін, мед. прыёмны пакой, правасл. і стараверская цэрквы, яўр. малітоўны дом. У 1910 г. пабудавана бальніца на 15 ложкаў. У крас. 1917 г. створаны валасны Савет салдацкіх дэпутатаў. У канцы ліп. 1917 г. адбылася забастоўка рабочых на канатна-вяровачным заводзе, якая закончылася перамогай бастуючых. 3 пач. 1918 г. да 2.12.1918 г. акупіравана герм. войскамі. У пач. мая 1918 г. ням. камандаванне перадала Ветку разам з Гомельскім пав. Украіне. Сюды ўступілі гайдамакі гетмана Скарападскага. Летам 1918 г. местачкоўцы для барацьбы супраць акупантаў стварылі партыз. атрад (кіраўнік Дадзілаў). 3 выгнаннем немцаў былі выгнаны і гайдамакі. 3 1919 г. ў Гомельскай губ. РСФСР, з 1926 г. ў складзе БССР, цэнтр раёна. 9.10.1919 г. створана арцель «Праца», а 5.1.1920 г. на агульным сходзе жыхароў было прынята рашэнне аб стварэнні с.-г. арцелі «Араты». Валасны выканаўчы к-т у пач. 1924 г. сваёй пастановай перайменаваў амаль усе найбольш значныя па памерах вуліцы — Праабражэнскую ў вул. Леніна, Манастырскую — у Першамайскую, Беседскую ў Кастрычніцкую, Канатскую ў імя Свярдлова, Саломенскую ў Чырвонаармейскую, Вінніцкую ў вул. Камунараў, Зарэчную ў Камсамольскую і г.д. У 1924 г. пабудавана электрастанцыя, у 1930 г. створаны калгас. 20.5.1931 г. пачала выходзіць раённая газета. Працавалі вінзавод, торфараспрацоўчая і трыкатажная арцелі, цагельня, абутковая, кравецкая, шавецкая, вяровачная, дрэваапрацоўчая майстэрні, машынна-трактарная станцыя (з 1934 г.), крухмала-патачны завод, маслазавод, нафтавы млын. У 1931 г. засн. ткацкая арцель, у 1938 г. — панчошна-трыкатажная ф-ка. Пастановай ЦВК і СНК БССР ад 15.7.1935 г. аднесена да ліку гарадоў, а Указам Прэзідыума Вярх. Савета БССР ад 27.9.1938 г. - да гарадоў раённага падпарадкавання. У 1939 г. 6 тыс. жыхароў У першыя дні Вял. Айч. вайны быў створаны атрад нар. апалчэння (140 чалавек, кіраўнік Зарэцкі). 18.8.1941 г. пасля жорсткіх баёў, якія вяла тут 55-я стралк. дывізія, Ветка была занята ням.-фаш. войскамі. Акупанты загубілі больш за 200 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму на паўд.-ўсх. ускраіне). Вызвалена 28.9.1943 г. часцямі 89-й і 159-й танкавых брыгад, 44-й мотастралковай брыгады 1-га танкавага корпуса, 17-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 2-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса Бранскага фронту. У баях за Ветку загінулі 873 воіны (пахаваны ў брацкай магіле на вул. Савецкай). У ліку пахаваных Герой Сав. Саюза, ст. лейтэнант, кам. танкавай роты А.М.Хутаранскі. 568 жыхароў Веткі загінулі на фронце. У Ветцы размешчана бавоўна-прадзільная і ткацкая ф-кі, камб. быт. абслугоўвання, малочны завод, камбінат будаўнічых матэрыялаў, ПМК-93, ДРСУ-185, раённыя вузлы паштовай і электрычнай сувязі, райсельгасхімія, райсельэнерга, райаграпрамтэхніка, дом-інтэрнат «Шубіна», лясгас, торфабрыкетны завод «Веткаўскі», 2 сярэднія і муз. школы, 4 дашкольныя ўстановы, 2 библиотеки, гар. Дом культуры, клуб, паліклініка, бальніца, санэпідстанцыя, аптэка, дзярж. музей нар. творчасці (з 1978 г.), аснову экспазіцыі якога складае прыватная калекцыя Ф.Р.Шклярава. Выходзіць раённая газ. «Голас Веткаўшчыны». Планіровачна складаецца з 4 паралельных паміж сабой вуліц мерыдыянальнай арыентацыі, уздоўж р. Сож і яе поймы, злучаных завулкамі. Другую частку забудовы складаюць 5 вуліц шыротнай арыентацыі, злучаных завулкамі. Усх. ад цэнтр. плошчы частка забудавана кароткімі мерыдыянальнымі вуліцамі. Грамадскі цэнтр — плошча, дзе размешчаны адм. і гандл. будынкі. Па ген. плану, распрацаванаму ў 1974 г. Мінскім філіялам Цэнтр. н.-д. і праектнага ін-та горадабудаўніцтва, новы жылы раён фарміруецца на Пн ад грамадскага цэнтра. Прамысл. прадпрыемствы сканцэнтраваны ў паўн.-ўсх., паўдн. і паўдн.-ўсх. районах. Здаўна ў Ветцы і навакольных вёсках шырока выкарыстоўваецца для знадворнага дэкарыравання жылля разьба па дрэве, якая дапаўняецца паліхромнай размалёўкай. Радзіма парт. і дзярж. дзеяча, журайоналіста і дыпламата У.І.Бровікава, вядомага рус. паэта Дз.М.Кавалёва (яго імя носіць адна з вуліц горада), Героя Сац. Працы Т.В.Васільковай, ген.-м. Д.І.Скарабагатава (яго імя носіць адна з вуліц горада), поўнага Георгіеўскага кавалера К.А.Вышнікава, бел. скульптара А.Т.Курачкіна, жывапісцаў В.Р.Ландарскага, С.М.Цуканава, М.Ф.Шклярава, дзярж. дзеяча БССР Н.Л.Сняжковай, засл. будаўніка Беларусі А.Е.Фаміна, засл. настаўнікаў Беларусі С.П.Гаробчанкі, Н.К.Гаўрыкавай і Е.Р.Іўковіч, бел. кампазітара С.В.Райнера, доктара тэхн. навук В.І.Пракошчыка, доктара фізіка-матэмат. навук П.М.Барадзіна. АДНАПОЛЛЕ — пасёлак у Прыснянскім с/с, за 22 км на ПнЗ ад Веткі, 27 км ад Гомеля, на У і Пн — пойма і р. Сож (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Прысна—Ветка. 19 гаспадарак, 28 жителей (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. У 1909 г. фальварак у Веткаўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. 1 двор, 5 жыхароў, 500 дзес. зямлі. У 1926 г. ў Прыснянскім с/с Веткаўскага района Гомельскай акр., 35 двароў 167 жыхароў. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 23.11.1943 г. вызвалены ад ням. акупантаў, 35 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 156 жыхароў. У складзе калгаса «Іскра» (цэнтр — в. Прысно). Планіровачна складаецца з прамалінейнай амаль мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

АКШЫНКА - вёска ў Свяцілавіцкім с/с, за 27 км на Пн ад Веткі, 49 км ад Гомеля, на Пд і У мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы— Гомель. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (64 сям'і) пераселены ў 1993 г. ў чыстыя месцы. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Покацкай вол. Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ. У 1785 г. 43 жыхары, у валоданні памешчыка В.Шалюты. У 1847 г. 26 двароў, 181 жыхар, 1915 дзес. зямлі. Па рэвізскіх матэрыялах 1859 г. ў валоданні Язерскіх. У 1881 г. 46 двароў, хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 89 двароў, 589 жыхароў, школа граматы, кузня. У аднайменным фальварку, што быў побач, 4 двары, 24 жыхары, капліца, вадзяны і ветраны млыны, крупарушка, сукнавальня. У 1909 г. 112 двароў, 730 жителей; у фальварку 1 двор, 7 жыхароў, 1470 дзес. зямлі. У жн. 1918 г., у час герм. акупацыі, партыз. атрад, што дзейнічаў паблізу, заняў вёску і аднавіў Сав. уладу. У 1926 г. 145 двароў, 723 жыхары, аддз. спажывецкай кааперацыі, паштовы пункт, пач. школа. У 1962 г. ў вёску перасяліліся жыхары пас. Зара. 3 8.12.1926 г. да 1986 г. цэнтр Акшынскага с/с Свяцілавіцкага, з 4.9.1927 г. Веткаўскага, з 12.2.1985 г. Свяцілавіцкага, з 17.12.1956 г. Веткаўскага, з 25.12.1962 г. Гомельскага, з 6.1.1965 г. Веткаўскага районаў Гомельскай акр. (да 1930 г.), з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1930 г. арганізаваны калгас «Перамога». У Вял. Айч. вайну 94 жыхары загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 г. 280 жителей. Была цэнтрам саўгаса «Усходні». Размяшчаліся 8-гадовая школа, клуб, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, магазін, сталовая. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, да якой на Пд далучаецца з У другая вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнагатыпу. У склад Акшынскага с/с уваходзіў да 1962 г. пас. Зара (не існуе).

АМЯЛЬНОЕ — пасёлак у Неглюбскім с/с, за 22 км на ПнУ ад Веткі, 44 км ад Гомеля, на аўтадарозе, якая звязвае вёску з Веткай. На Пд і 3 меліярац. каналы. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (44 сям'і) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы. Засн. ў пач. 20 ст. як хутар. У 1926 г. ў Старазакружскім с/с Веткаўскага района Гомельскай акр., 32 двары, 183 жыхары. У 1930 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 55 двароў, 175 жыхароў. У Вял. Айч. вайну 7 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 221 жыхар. У 1969 г. 51 двор. Уваходзіў у склад калгаса «40 гадоў Кастрычніка» (цэнтр — в. Старое Закружжа). Планіровачна складаецца з працяглай, прамалінейнай, амаль мерыдыянальнай вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

АНТОНАУКА — вёска ў Веліканямкоўскім с/с, за 40 км на ПнУ ад Веткі, 62 км ад Гомеля, на р. Зборхаў (прыток р. Беседзь). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Казацкія Балсуны — Свяцілавічы. 17 гаспадарак, 35 жыхароў (2004 г.). Вядома па пісьмовых крыніцах з 17 ст. як вёска Антаневіч у Гомельскім старостве Рэчыцкага пав. Мінскага ваяв. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. Наиболее актыўная забудова прыпадае на 1920-я г. У 1929 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 62 двары, 164 жыхары. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты загубілі 4-х жыхароў, 25 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 181 жыхар. У складзе калгаса «Нямкі» (цэнтр — в. Вялікія Нямкі). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ і забудаванай двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі.

БАРБА (да 1928 г. Раманава) — вёска ў Веткаўскім гарсавеце, за 13 км на У ад Веткі, 34 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Старое Закружжа — Ветка. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (115 сямей) пераселены ў 1991 г. ў чыстыя месцы. Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 19 ст. як слабада Раманава ў маёнтку Хальч. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Вылеўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. Рас. імперыі. 3 1802 г. дзейнічала царква, а ў 1868 г. для яе пабудаваны новы будынак. Уладальнік фальваркаў Раманава, Церабоўка, Папсуеўка меў у 1876 г. 3814 дзес. зямлі. 3 1880 г. працаваў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 70 двароў, 668 жыхароў, стараверскі малітоўны дом, хлебазапасны магазін, 2 ветракі, лаўка. У 1909 г. 85 двароў. Побач была другая аднайменная слабада, 62 двары. Пазней гэтыя сяленні склалі адзін населены пункт, у якім у 1926 г. былі 183 двары, 859 жыхароў, дзейнічалі паштовае аддз., школа, лаўка. 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Барбянскага с/с Веткаўскага района Гомельскай акр. У 1929 г. арганізаваны калгасы «Вязувій», «Ударнік» і «Партызан», працавалі конная крупарушка (з 1915 г.), вятрак (з 1929 г.), 3 кузні. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты спалілі вёску і загубілі 4 жыхароў. 82 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 441 жыхар. У 1985 г. ў вёску пераселены жыхары пас. Рэвалюцыя. Уваходзіла ў склад калгаса «Пераможац» (цэнтр — в. Папсуеўка). Планіровачна складалася з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ і забудаванай двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі. Згарэла ў 1991 г.

БАРКІ — вёска ў Данілавіцкім с/с, за 14 км на ПнЗ ад Веткі, 13 км ад Гомеля, 9 км ад чыг. ст. Лазурная (на лініі Жлобін—Гомель); на 3 сетка меліярацыйных каналаў, злучаных з р. Белічанка (прыток р. Уза). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Данілавічы—Ветка. 8 гаспадарак, 14 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовьгх крыніцах вядома з 19 ст. як фальварак, гаспадар якога ў 1866 г. валодаў 1347 дзес. зямлі. 3 1890 г. дзейнічала вінакурня. У 1926 г. ў Замосцеўскім с/с Гомельскага района Гомельскай акр., 20 двароў, 123 жыхары. У 1930 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 52 двары, 184 жыхары. 32 вяскоўцы загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. У 1947 г. ў вёску перасяліліся жыхары пас. Новафёдараўскі. Паводле перапісу 1959 г. 187 жыхароў. У складзе калгаса імя І.СЛебедзева (цэнтр — в. Данілавічы). Планіровачна складаецца з кароценькай прамалінейнай вуліцы з завулкам, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.

БАРТАЛАМЕЕУКА(Бутрамееўка) -вёска ў Веткаўскім гарсавеце, за 17 км на ПнУ ад Веткі, 38 км ад Гомеля, 32 км ад чыг. ст. Добруш (на лініі Гомель— Вышкаў); на Пд і 3 мяжуе з лесам. Побач аўтадарога Свяцілавічы—Ветка. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (340 сямей) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы. Выяўленае археолагамі паселішча каменнага і бронзавага вякоў (0,3 км на У ад вёскі, ва ўрочышчы Выдзьма) сведчыць аб засяленні тутэйшых мясцін у глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Гомельскім старостве Рэчыцкага пав. Мінскага ваяв. У 1737 г. вясковая правасл. Свята-Мікалаеўская царква была ператворана ва уніяцкую. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1775 г. 392 жыхары. У 1785 г. ў валоданні кн. Халецкага і дваранкі Бычкоўскай. У 1852 г. ўладанне памешчыка Сенажэцкага, 67 двароў. У 1879 г. гаспадар маёнткаў Барталамееўка, Вераб'ёўка і Сенажаткі меў 1688 дзес. зямлі. У 1886 г. 156 двароў, 760 жыхароў, царква, 2 ветракі, хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 191 двор, 1218 жыхароў царква (драўляная), царк.-прыходская школа, вінная лаўка, 3 ветракі, маслабойня, кузня. У 1909 г. 197 двароў, 1350 жыхароў, 2303 дзес. зямлі, у Рэчкаўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1926 г. 238 два¬роў, пач. школа, хата-чытальня, паштовы пункт. 3 8.12.1926 г. да 25.6.1962 г. і з 25.6.1970 г. да 11.6.1980 г. цэнтр Барталамееўскага с/с Веткаўскага, з 9.12.1926 г. Чачэрскага, з 25.12.1962 г. Буда-Кашалёўскага, з 6.1.1965 г. Веткаўскага районаў Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1930 г. арганізаваны калгас «Барэц», працавалі дрэваапрацоўчая арцель (з 1931 г.), 2 ветракі, кузня. У 1940 г. 256 двароў цагельня. У Вял. Айч. вайну ў баях за вёску і наваколле 28.9.1943 г. загінулі 50 воінаў (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі), 210 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 844 жыхары. У 1968 г. да вёскі далучаны пас. Чырвоная Зорка і перасяліліся жыхары пас. Гвознае. Была цэнтрам саўгаса «Высакаборскі». Размяшчаліся торфабрыкетны завод, сярэдняя школа, клуб, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, сталовая, 3 магазіны. Планіровачна складаецца з 3-х паралельных паміж сабой (дзве працяглыя, адна кароткая) вуліц, арыентаваных з ПдЗ на ПнУ, якія перакрыжаваны працяглай вуліцай, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. У склад Барталамееўскага с/с уваходзілі да 1968 г. пас. Чырвоная Зорка, да 1980 г. пас. Высокі Бор (не існуюць).

БАРЧАНКІ (да 1934 г. Вярхулішча) — пасёлак у Прыснянскім с/с за 22 км на ПнЗ ад Веткі, 26 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Прысна—Ветка. 34 гаспадаркі, 49 жыхароў (2004 г.). Вядомы па пісьмовых крыніцах з пач. 20 ст. У 1909 г. ў Дудзіцкай вол. Рагачоўскага пав., фальварак, 1 двор, 36 жыхароў, 1785 дзес. зямлі, вінакурня (з 1899 г.). У 1926 г. пасёлак у Прыснянскім с/с Гомельскай акр. 27 двароў, 151 жыхар. Побач быў хутар Вярхулішча (4 гаспадаркі, 19 жыхароў), які пазней увайшоў у склад пасёлка. Непадалёку знаходзілася і с.-г. арцель «Вярхулішча» (7 гаспадарак, 31 жыхар), створаная ў пач. 1920-х гадоў на базе фальварка. У 1930 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 126 жыхароў. У Вял. Айч. вайну 52 пасялкоўцы загінулі на фронце. Вызвалена ад ням. акупантаў 22.11.1943 г. У складзе калгаса «Іскра» (цэнтр — в. Прысно). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ. На Пд, за паркам, невялікі адасоблены ўчастак забудовы. Жылыя дамы драўляныя сядзібнага тыпу. Радзіма засл. настаўніка Беларусі В.Д.Мельнікава.

БАРЭЦ — пасёлак у Хальчанскім с/с, за 6 км на 3 ад Веткі, 11 км ад Гомеля, 11 км ад чыг. ст. Касцюкоўка (на лініі Жлобін—Гомель). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Данілавічы—Ветка, 6 гаспадарак, 7 жителей (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. ў Хальчанскім с/с Веткаўскага района Гомельскай акр. 12 двароў, 79 жыхароў. У 1940 г. 14 двароў. У Вял. Айч. вайну 8 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 54 жыхары. У складзе саўгаса «Хальч» (цэнтр — в. Хальч). Планіровачна складаецца з кароценькай прамалінейнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі.

БЕСЕДЗЬ — вёска ў Веткаўскім гарсавеце, за 9 км на Пн ад Веткі, 31 км ад Гомеля, на р. Беседзь (прыток р. Сож); на Пд і У мяжуе з лесам, на 3 — тарфяны запаведнік. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомёль. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (89 сямей) пераселены ў 1991 г. ў чыстыя месцы. Выяўленыя археолагамі 3 неалітычныя стаянкі (на правым беразе р. Беседзь, ва ўрочышчы Шубін і на ўсх. ускраіне) сведчаць аб засяленні тутэйшых мясцін у глыбокай мінуўшчыне. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёскаў Веткаўскай вол. Беліцкага, з 1852 г. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1785 г. ў валоданні кн. Халецкага і кн. Любамірскай. На р. Беседзь дзейнічала пераправа праз плаціну з 4 драўлянымі мастамі. У 1852 г. збудавана мукамольня, якая ў 1859 г. перапрацавала 30 тыс. пудоў зерня. У 1871 г. засн. маслабойня. У 1880 г. пачаў дзейнічаць хлебазапасны магазін. У 1885 г. 54 двары, 309 жыхароў, царква, вадзяны млын, 2 крупарушкі. Паводле перапісу 1897 г. 76 двароў, 469 жителей, царква, капліца, вінная лаўка, школа граматы, маслабойня. У 1909 г. 88 двароў, 603 жыхары, 1406 дзес. зямлі. Побач быў аднайменны фальварак. У 1921 г. вяскоўцы сабралі і накіравалі галадаючым Паволжа 50 пудоў жыта. У 1926 г. 101 двор, 608 жыхароў, паштовае аддз., пач. школа. У 1930 г. арганізаваны калгас. У Вял. Айч. вайну ў баях за вёску і наваколле загінулі 436 воінаў (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). 107 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 477 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Высакаборскі» (цэнтр — в. Барталамееўка). Размяшчаліся 8-гадовая ііікола, клуб, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, магазін, лясніцтва. Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ. На Пд адасоблены ўчастак забудовы. Жылыя дамы драўляныя сядзібнага тыпу, пастаўлены рэдка.

БЫКАВЕЦ — вёска ў Свяцілавіцкім с/с, за 19 км на ПнУ ад Веткі, 40 км ад Гомеля; на Пд і У мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (43 сям'і) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы. Выяўлены археолагамі курганны могільнік (6 насыпаў, 0,5 км на 3 ад вёскі, на могілках) сведчыць аб засяленні тутэйшых мясцін у далёкай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Рэчкаўскай вол. Беліцкага пав. Магілёўскай губ. У 1848 г. ў складзе памешчыцкага маёнтка. Крыху пазней пачаў дзейнічаць хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 24 двары, 144 жыхары.У аднайменным фальварку, што быў побач, 2 двары, 2 жыхары. У 1909 г. ў вёсцы 146 жыхароў, 230 дзес. зямлі, у фальварку 9 жыхароў 787 дзес. зямлі і на хутары 14 жыхароў 180 дзес. зямлі. У 1926 г. 46 двароў, 219 жыхароў, паштовы пункт, у Хізавагуцкім с/с Свяцілавіцкага района Гомельскай акр. У 1929 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 50 двароў. У Вял. Айч. вайну 18 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 222 жыхары. Уваходзіла ў склад саўгаса «Зарэчны» (цэнтр — в. Гарысты). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ, да якой з Пн далучаецца кароценькая вуліца. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма ген.-м. Я.В.Савіна. ВАСТОК — пасёлак у Веткаўскім гарсавеце, за 18 км на ПнУ ад Веткі, 37 км ад Гомеля; на Пн меліярацыйны канал, на У мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Ветка. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (33 сям'і) пераселены ў 1991 г. ў чыстыя месцы. Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. Найбольш актыўная забудова вялася ў 1920-х г. У 1926 г. 15 двароў, 95 жыхароў, паштовае аддз., у Барталамееўскім с/с Веткаўскага района Гомельскай акр. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 36 двароў, 136 жыхароў. Паводле перапісу 1959 г. 121 жыхар. Уваходзіла ў склад саўгаса «Высакаборскі» (цэнтр — в. Барталамееўка). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ і забудаванай двухбакова, рэдка, драўлянымі сял. сядзібамі.

ВЕРАБ'ЁЎКА — вёска ў Веткаўскім гарсавеце, за 16 км на ПнУ ад Веткі, 38 км ад Гомеля, на р. Беседзь (прыток р. Сож); на ПдУ мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (49 сямей) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Рэчкаўскай вол. Беліцкага, з 1852 г. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1775 г. 52 жыхары. У 1785 г. ў валоданні кн. Халецкага і княгіні Радзівіл. Па рэвізіі 1858 г. 6 двароў 56 жыхароў. Гаспадар маёнткаў Вераб'ёўка і Барталамееўка Сенажэцкі меў у 1879 г. 1688 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 г. 24 двары, 153 жыхары. У 1909 г. 39 двароў. Побач была аднайменная аколіца (9 двароў 66 жыхароў), якая пазней далучылася да вёскі. У 1926 г. 52 двары, 299 жыхароў, пач. школа, у Бяседскім с/с Веткаўскага района Гомельскай акр. У 1929 г. арганізаваны калгас «Чырвоная моладзь», працавалі вятрак (з 1928 г.) і кузня. У 1940 г. 87 двароў, 323 жыхары. У Вял. Айч. вайну 19 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 286 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Высакаборскі» (цэнтр — в. Барталамееўка). Планіровачна складаецца з кароткай дугападобнай, амаль шыротнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі.

ВОСАВА — пасёлак у Веткаўскім гарсавеце, за 16 км на ПнУ ад Веткі, 38 км ад Гомеля; на Пн — пойма р. Беседзь (прыток р. Сож), на паўд. ускраіне мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (9 сямей) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы. Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1926 г. 8 двароў, 36 жыхароў, у Барталамееўскім с/с Гомельскай акр. У 1940 г. 12 двароў 61 жыхар. У Вял. Айч. вайну 8 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 63 жыхары. Уваходзіў у склад саўгаса «Высакаборскі» (цэнтр — в. Барталамееўка). Планіровачна складаецца з кароценькай вуліцы, забудаванай аднабакова драўлянымі сял. сядзібамі.

ВЫГАР — пасёлак у Данілавіцкім с/с, за 20 км на ПнЗ ад Веткі, 10 км ад чыг. ст. Лазурная (на лініі Жлобін—Гомель). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Данілавічы— Ветка. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (3 сям'і) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы. Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. Найболын актыўная забудова вялася ў 1920-х г. У 1926 г. ў Данілавіцкім с/с Гомельскага района Гомельскай акр. 12 двароў, 51 жыхар. У 1940 г. 18 двароў 56 жыхароў, 12 пасялкоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 47 жителей. Уваходзіў у склад калгаса імя І.Г.Лебедзева (цэнтр — в. Данілавічы). Драўляныя сял. сядзібы пастаўлены каля прасёлачнай дарогі.

ВЯЛІКІЯ НЯМКІ - вёска, цэнтр Вяліканямкоўскага с/с, за 38 км на ПнУ ад Веткі, 68 км ад Гомеля, на р. Беседзь (прыток р. Сож), на аўтадарозе Казацкія Балсуны — Свяцілавічы, на Пн — тарфяны запаведнік. 216 гаспадарак, 520 жыхароў (2004 г.). Выяўленыя археолагамі гарадзішча (1 км на Пд ад вёскі, ва ўрочышчы Царкавішча) і могільнік (на паўн.-ўсх. ускраіне, ва ўрочышчы Курганне) сведчаць аб засяленні тутэйшых мясцін у далёкай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 15 ст. як сяленне ў Мінскім ваяв. Пад 1471 г. пазначана як в. Нямковічы ў валоданні Ю.Драншчы. У 1589 г. ў Чачэрскай вол. Рэчыцкага пав., уласнасць казны. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1785 г. ў валоданні двараніна Д.Маліноўскага. 3 1789 г. дзейнічала Свята-Петра-Паўлаўская царква. Мелася паромная пераправа цераз р. Беседзь. Паводле рэвізіі 1858 г. ўладанне палкоўніка П.П.Фрамандэра. 84 двары, 226 жыхароў. У 1860 г. засн. цукровае прадпрыемства, якое ўжо ў першы год вырабіла 1080 пудоў цукру. У 1885 г. 118 двароў, 722 жыхары, вятрак, хлебазапасны магазін. Гаспадары фальварка мелі ў 1870 г. 1315 дзес. зямлі, 2 вадзяныя млыны, сукнавальню і вятрак. 3 1879 г. млын і сукнавальня працавалі і ў сяле. 3 2-й пал. 19 ст. дзейнічала нар. вучылішча (у 1889 г. 34 вучні). Паводле перапісу 1897 г. сяло (207 двароў 1324 жыхары, царква, нар. вучылішча, хлебазапасны магазін, 6 ветракоў вінная лаўка, карчма) і фальварак (3 двары, 14 жыхароў, кузня, карчма), у Пакоцкай вол. Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ. У1909 г. 227 двароў, 1546 жыхароў, 1865 дзес. зямлі. У выніку пажару 19.8.1911 г. згарэлі 47 двароў і земскае вучылішча. Летам 1918 г. ў час герм. акупацыі вяскоўцы стварылі партыз. атрад (кіраўнік Е.Анохаў), які дзейнічаў супраць герм. войск. У 1926 г. 305 двароў хата-чытальня, паштовы пункт, пач. школа. 3 8.12.1926 г. цэнтр Веліканямкоўскага с/с Свяцілавіцкага, з 4.8.1927 г. Веткаўскага, з 12.2.1935 г. Свяцілавіцкага, з 17.12.1956 г. Чачэрскага,з 14.11.1957 г. Веткаўскага, з 25.12.1962 г. Гомельскага, з 6.1.1965 г. Веткаўскага районаў Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1930 г. арганізаваны калгас «Бальшавік», працавалі 2 ветракі, кузня і ваўначоска. У 1940 г. 310 двароў. 20.10.1943 г. вызвалена ад ням.-фаш. захопнікаў, 133 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 1124 жыхары. Цэнтр саўгаса «Нямкі». Размешчаны камб. быт. абслугоўвання, сярэдняя школа, Дом культуры, библиотека, Палац спорту, школа-сад, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, 2 магазіны. Планіровачна складаецца з працяглай прамалінейнай, мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы з завулкамі, да якой на Пд далучаецца працяглая крывалінейная вуліца. На Пд да кароткай шырокай вуліцы далучаюцца з Пн дзве кароткія вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма аднаго з кіраўнікоў партыз. руху ў Палескай вобл. ў Вял. Айч. вайну М.С.Кірушкіна (быў камісарам партыз. брыгады Мазырскай імя А.Неўскага), бел. паэта Э.А.Акуліна.

ГАБРАЎКА — вёска ў Свяцілавіцкім с/с, за 39 км на Пн ад Веткі, 60 км ад Гомеля; на У меліярацыйны канал, злучаны з р. Нёманка (прыток р. Сож), на 3 мяжуе з лесам. Побач аўтадарога Залессе—Свяцілавічы. 7 гаспадарак, 10 жителей (1999 г.). У выніку Чарнобыльскай катастрофы і радыяцыйнага забруджання вяскоўцы (23 сям'і) пераселены ў 1996 г. ў чыстыя месцы. Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як аколіца ў Стаўбунскай вол. Беліцкага, з 1852 г. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. Паводле інвентару 1848 г. вёска і фальварак. У 1868 г. 11 двароў, 89 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. 24 двары, 152 жыхары, вятрак. У 1909 г. 40 двароў, 295 жыхароў 300 дзес. зямлі. Некаторы час у 1920-х г. вёскі Скачок і Габраўка складалі адзін населены пункт. 3 8.12.1926 г. да 4.8.1927 г. цэнтр Скачок-Габраўскага с/с Свяцілавіцкага, з 4.8.1927 г. Веткаўскага районаў Гомельскай акр. У 1930-х г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 24 двары. У Вял. Айч. вайну на франтах загінулі 17 вяскоўцаў. Паводле перапісу 1959 г. 80 жыхароў. Планіровачна складаецца з крывалінейнай, амаль мерыдыянальнай вуліцы. Забудавана двухбакова, драўлянымі сял. сядзібамі.

ГАРАДОК — пасёлак у Стаўбунскім с/с, за 23 км на ПнУ ад Веткі, 35 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель. 10 гаспадарак, 14 жителей (2004 г.). Выяўленае археолагамі гарадзішча (1 км ад пасёлка, ва ўрочышчы Баяршчына, на каранным правым беразе р. Стаўбунка) сведчыць аб засяленні тутэйшых мясцін у далёкай старажытнасці. Сучасны пасёлак засн. ў канцы 19 ст. Паводле перапісу 1897 г. фальварак Гарадок (ён жа Баяршчына) у Стаўбунскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ., 1 двор, 13 жыхароў. У 1926 г. ў Янаўскім с/с Свяцілавіцкага района Гомельскай акр., 19 двароў, 112 жыхароў. У 1929 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 23 двары. У Вял. Айч. вайну на франтах загінулі 8 пасялкоўцаў. Паводле перапісу 1959 г. 123 жыхары. У складзе саўгаса «Стаўбунскі» (цэнтр — в. Стаўбун). Планіровачна складаецца з кароткай, амаль прамалінейнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі.

ГАРЫСТЫ — вёска ў Свяцілавіцкім с/с, за 21 км на ПнУ ад Веткі, 44 км ад Гомеля, на Пд меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (110 сямей) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы. Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як аколіца ў Рагачоўскім пав. Магілёўскай губ. У 1868 г. 24 двары, 170 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. ў Рэчкаўскай вол. Гомельскага пав., 57 двароў 352 жыхары, вятрак, кузня, маслабойня. У 1926 г. ў Хізовагарыстаўскім с/с Свяцілавіцкага района Гомельскай акр., 95 двароў, 484 жыхары, паштовы пункт. У 1930 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 98 двароў. У Вял. Айч. вайну ў баях за вёску загінулі 11 воінаў (пахаваны ў брацкай магіле на могілках). На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 220 жыхароў Хізаўскага с/с, з іх 27 вяскоўцаў, памяць аб якіх ушаноўвае скульптурная кампазіцыя (пастаўлена ў 1968 г.). Паводле перапісу 1959 г. 396 жителей. Была цэнтрам саўгаса «Зарэчны». Размяшчаліся пач. школа, клуб, библиотека, швейная майстэрня, сталовая, магазін. Планіровачна складаецца з амаль прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ, да якой на Пн далучаецца кароткая прамалінейная вуліца. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. ГІБКІ — пасёлак у Неглюбскім с/с, за 35 км на ПнУ ад Веткі, 57 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Стаўбун— Гомель. 10 гаспадарак, 12 жыхароў (1999 г.). Засн. ў 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1940 г. 32 двары, 170 жителей. У Вял. Айч. вайну 3 пасялкоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 146 жыхароў. У складзе саўгаса «Дружба» (цэнтр — в. Неглюбка). Забудова драўляная, няшчыльная, уздоўж прасёлачнай дарогі. Радзіма бел. мастака У.П.Кароткага. ГЛУХАЎКА — вёска ў Свяцілавіцкім с/с, за 37 км на Пн ад Веткі, 58 км ад Гомеля. Праз вёску праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з р. Беседзь (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Залессе—Свяцілавічы. 56 гаспадарак, 134 жыхары (2004 г.). Выяўленыя археолагамі побач з вёскай курганы жал. веку сведчаць аб засяленні тутэйшых мясцін у далёкай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як аколіца ў Рагачоўскім пав. Магілёўскай губ. Паводле рэвізіі 1858 г. ўладанне палкоўніка П.П.Фрамандэра, 24 двары, 226 жыхароў. У 1876 г. працавалі вінакурня, крупарушка і майстэрня па апрацоўцы скур, хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 75 двароў, 492 жыхары, школа граматы, 2 ветракі, кузня, маслабойня. У аднайменнай аколіцы 41 двор, 227 жыхароў, вятрак і кузня. У 1909 г. ў Пакоцкай вол. Гомельскага пав., у вёсцы 78 двароў, 593 жыхары, 767 дзес. зямлі, школа, магазін, у аколіцы 34 двары, 205 жыхароў 620 дзес. зямлі. У 1926 г. вёска Сялянская Глухаўка (15 двароў, 65 жыхароў), аколіцы Усходняя Глухаўка (15 двароў, 65 жыхароў) і Заходняя Глухаўка (51 двор, 219 жыхароў). 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Глухаўскага с/с Свяцілавіцкага района, з 4.8.1927 г. Веткаўскага района Гомельскай акр. У 1936 г. арганізаваны калгас імя К.Маркса, працавалі 3 ветракі і кузня. У 1930-х г. вёска і аколіцы склалі адзін населены пункт. У 1940 г. 136 двароў 546 жителей. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты спалілі 5 двароў. На франтах загінулі 40 вяскоўцаў Паводле перапісу 1959 г. 441 жыхар. У складзе саўгаса «Свяцілавічы» (цэнтр — в. Свяцілавічы). Есць клуб, библиотека. Планіровачна складаецца з дзвюх крывалінейных вуліц шыротнай арыентацыі, падзеленых меліярацыйным каналам. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. ГЛЫБАЎКА — вёска ў Стаўбунскім с/с, за 20 км на ПнУ ад Веткі, 32 км ад Гомеля, на р. Беседзь (прыток р. Сож), на Пд мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель. 39 гаспадарак, 60 жыхароў (1999 г.). У выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС значная частка жыхароў пераселена ў чыстыя месцы. Выяўленыя археолагамі курганны могільнік (7 насыпаў, за 2 км на Пн ад вёскі, ва ўрочышчы Курганне) і паселішча эпохі мезаліту 8—5-га тысячагоддзяў да н.э. (0,3 км на ПдЗ ад вёскі, ва ўрочышчы Бабулін Бугор) сведчаць аб засяленні гэтых мясцін у глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як сяленне ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. Па вопісу 1765 г. 7 дымоў, карчма. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. 3 1880 г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. ў Стаўбунскай вол. Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., 47 двароў, 333 жыхары, школа граматы, вятрак. У 1909 г. 411 жыхароў 308 дзес. зямлі. Паблізу вялася распрацоўка вапнякоў. У 1926 г. 66 двароў, паштовы пункт. 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Глыбаўскага с/с Свяцілавіцкага, з 4.8.1927 г. Веткаўскага района Гомельскай акр. У 1929 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 70 двароў, 420 жыхароў. У Вял. Айч. вайну на франтах загінулі 47 вяскоўцаў. Паводле перапісу 1959 г. 319 жыхароў. Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай шыротнай вуліцы, да якой з Пн далучаюцца 2 і з Пд 1 прамалінейная кароткая вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. ГУТА — вёска ў Свяцілавіцкім с/с, за 19 км на Пн ад Веткі, 40 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (46 сямей) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы. Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як фальварак у Рэчкаўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. Паводле рэвізскіх матэрыялаў 1859 г. ўладанне памешчыка І.Грушэцкага. 3 1860 г. дзейнічала сукнавальня з млынам, з 1875 г. — вінакурня. Паводле перапісу 1897 г. аколіца Хізава Гута, 77 двароў, 407 жыхароў, 4 ветракі, 2 маслабойні, кузня, 3 цагельні. У 1926 г. аколіца, цэнтр Хізавагуцкагас/с Свяцілавіцкага района Гомельскай акр. 98 двароў, 446 жителей, паштовы пункт. У 1929 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 98 двароў. У Вял. Айч. вайну 43 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 359 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Зарэчны» (цэнтр — в. Гарысты). Планіровачна складаецца з прама¬лінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ, да якой з Пд і Пн далучаюцца 2 кароткія вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма поўнага кавалера ордэна Славы І.Р.Макаранкі. ГУТКА — вёска ў Неглюбскім с/с, за 22 км на ПнУ ад Веткі, 44 км ад Гомеля, 30 км ад чыг. ст. Добруш (на лініі Гомель—Вышкаў). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Старое Закружжа — Ветка. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (52 сям'і) пераселены ў 1990 г. ў чыстыя месцы. Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Стаўбунскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. Паводле перапісу 1897 г. вёска (34 двары, 232 жыхары, школа граматы, хлебазапасны магазін) і хутар (2 двары, 3 жыхары). У 1909 г. 39 двароў, 280 жыхароў, 295 дзес. зямлі. У 1926 г. ў Шэйкагуткаўскім с/с Свяцілавіцкага района Гомельскай акр., 58 двароў, 295 жыхароў, паштовы пункт. У 1930 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 9 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 126 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса «40 гадоў Кастрычніка» (цэнтр — в. Старое Закружжа). Драўляныя сял. будынкі размешчаны каля прасёлачнай дарогі. ДАНІЛАВІЧЫ - вёска, цэнтр Данілавіцкага с/с, за 17 км на ПнЗ ад Веткі, 20 км ад Гомеля, 13 км ад чыг. ст. Касцюкоўка (на лініі Жлобін—Гомель), на У меліярацыйныя каналы. Аўтадарога звязвае вёску з Веткай. 155 гаспадарак, 374 жыхары (2004 г.). Першыя пісьмовыя звесткі аб вёсцы адносяцца да 14 ст., калі яна ўваходзіла ў Чарнігаўскае княства. У 1432 г. князь літоўскі Свідрыгайла Альгердавіч дараваў вёску А.Юнавічу. У 1483 г. ўпамінаецца як сяло ў ВКЛ, даравана кн. Мажайскаму, з 1492 г. ўладанне А.Багданавай, у Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. У 1508 г. пазначана як сяленне на мяжы з Маскоўскай дзяржавай. Паводле рэвізіі Гомельскага староства ў 1640-х г. 8 дымоў, 9 валоў, 6 коней. У 1752 г. ўпамінаецца ў актах Гал. Літоўскага трыбунала. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі, цэнтр староства ў Рэчыцкім пав., належала Радзівілам, у 1773 г. аб'ядноўвала 7 вёсак з 672 гаспадаркамі. У 1785 г. ва ўладанні двараніна І.Казлова. 3 1816 г. дзейнічала Мікалаеўская царква. У 2-й пал. 19 ст. адкрыта нар. вучылішча (у 1889 г. 39 вучняў). Дзейнічаў хлебазапасны магазін. У1881 г. 75 двароў, 433 жыхары. Паводле перапісу 1897 г. 123 двары, 616 жыхароў царква, нар. вучылішча, вінная лаўка, карчма. У 1909 г. ў Пакалюбіцкай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. 133 двары, 878 жыхароў 1113 дзес. зямлі. 3 8.12.1926 г. цэнтр Данілавіцкага с/с Гомельскага, з 10.2.1931 г. Веткаўскага, з 25.12.1962 г. Гомельскага, з 6.1.1965 г. Веткаўскага районаў Гомельскай (да 26.7.1930 г!) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1930 г. арганізаваны калгас «Камінтэрн», у 1936 г. пачаў працаваць цагельны завод, у 1940 г. — кузня. У 1940 г. 212 двароў 948 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў баях за вызваленне вёскі ў ліст. 1943 г. загінулі 19 воінаў 4-й стралковай дывізіі (пахаваны ў брацкай магіле каля школы). Вызвалена 22.11.1943 г. На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 98 землякоў, памяць аб якіх увекавечвае ўстаноўлены ў 1975 г. ў цэнтры вёскі мемарыяльны знак. Паводле перапісу 1959 г. 659 жыхароў. Цэнтр калгаса імя І.СЛебедзева. Размешчаны пач. школа, Дом культуры, библиотека, школа-сад, фельч.-акушэрскі пункт, магазін, аддз. сувязі. Планіровачна складаецца з дугападобнай шыротнай вуліцы, да якой з ПдУ далучаецца кароткая вуліца, а на Пн размешчаны 2 паралельныя паміж сабой вуліцы, злучаныя дарогай. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. Адна з вуліц носіць імя М.А.Гаўрыленкі — сав. патрыёта, закатаванага ням. акупантамі ў Вял. Айч. вайну. Радзіма аднаго з першых селькораў бел. газет І.С.Лебедзева (загублены бандытамі, яго імя носіць мясцовы калгас і школа ў в. Прысно) і бел. мастацтвазнаўцы А.М.Шныпаркова. Непадалёку ёсць залежы гліны. У склад Данілавіцкага с/с да 1974 г. ўваходзіў пас. Новалёдаўскі (не існуе). ДАРЫНПОЛЛЕ - вёска ў Веліканямкоўскім с/с, за 43 км на ПнУ ад Веткі, 65 км ад Гомеля, на Пн і Пд меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Казацкія Балсуны — Свяцілавічы. 9 гаспадарак, 17 жыхароў (2004 г.). П3а пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як сяленне ў Пакоцкай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1880 г. 23 двары, хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. вёска (36 двароў, 256 жыхароў, вятрак) і фальварак (1 двор, 5 жыхароў). У 1909 г. в. Дарынполле (яна ж Антонаўка), 281 жыхар, 320 дзес. зямлі, млын. У фальварку 1300 дзес. зямлі. У 1926 г. ў Веліканямкоўскім с/с Свяцілавіцкага района Гомельскай акр., 47 двароў. Побач быў аднайменны пасёлак, 16 двароў, 75 жыхароў. У 1929 г. арганізаваны калгас. Паводле перапісу 1959 г. 95 жыхароў. У складзе саўгаса «Нямкі» (цэнтр — в. Вялікія Нямкі). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ і забудаванай рэдка, драўлянымі сял. сядзібамі. Радзіма кавалера 4-х Георгіеўскіх крыжоў Я.І.Новікава. ЖАЛЕЗНІКІ - вёска ў Свяцілавіцкім с/с, за 30 км на ПнУ ад Веткі, 52 км ад Гомеля, на р. Беседзь (прыток р. Сож), на Пн — тарфяны запаведнік. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель. 15 гаспадарак, 34 жыхары (2004 г.). Выяўленыя археолагамі гарадзішча ранняга жал. веку і эпохі ранняга феадалізму (на ПдУ ускраіне, ва ўрочышчы Гарадок, на мысе правага берага ракі), могільнік (4 насыпы на ПдЗ ускраіне, каля могілак) і селішча эпохі Кіеўскай Русі (на ўсх. ускраіне, на краі першай надпоймавай тэрасы правага берага ракі) сведчаць аб засяленні тутэйшых мясцін у глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. як сяленне ў складзе Рускай дзяржавы. У інвентары Чачэрскага староства 1704 г. пазначана як баярскі пасёлак у Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. з 15 дымамі. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. Па рэвізіі 1816 г. аколіца, у Рагачоўскім пав. Магілёўскай губ. Аднайменны маёнтак у 1848 г. ў валоданні памешчыка Язерскага. У 1868 г. 116 двароў, 638 жыхароў. У выніку пажару 4.9.1883 г. згарэла 149 двароў. Паводле перапісу 1897 г. 210 двароў, 1211 жителей, Свята-Мікалаеўская царква (мураваная), малітоўня, школа (у 1907 г. 45 вучняў), 3 кузні, 2 ветракі, крупарушка, 3 лаўкі, карчма. У 1909 г. ў Стаўбунскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ., 3121 дзес. зямлі. У 1926 г. сяло, 249 двароў, 1156 жыхароў, паштовы пункт, пач. школа. 3 8.12.1926 г. да 16.7.1954 г. цэнтр Жалезніцкага с/с Свяцілавіцкага, з 4.8.1927 г. Веткаўскага, з 12.2.1935 г. Свяцілавіцкага районаў Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1930 г. створаны калгас «Пралетарый» і саўгас «Жалезнікі», працавалі 2 цагельні (1932, 1933 гг.), 4 ветракі, майстэрня па рамонту сельгас¬інвентару (1933 г.), 2 кузні. У 1940 г. 275 двароў. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты расстралялі 9 жыхароў, на франтах загінулі 72 вяскоўцы. Паводле перапісу 1959 г. 766 жыхароў. У складзе саўгаса «Свяцілавічы» (цэнтр — в. Свяцілавічы). Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы амаль мерыдыянальнай арыентацыі, якую на Пд перакрыжоўваюць кароткія шыротныя вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма засл. настаўніка Беларусі В.Р.Гатальскага. ЖАЛУДДЗЕ — пасёлак у Яноўскім с/с, за 43 км на ПнУ ад Веткі, 65 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Янова—Ветка. 6 гаспадарак, 8 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 15 двароў, 90 жыхароў, у Будзішчастаўбунскім с/с Свяцілавіцкага района Гомельскай акр. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 25 двароў, 94 жыхары. 5 пасялкоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 138 жыхароў. У складзе саўгаса «Янова» (цэнтр — в. Янова). Планіровачна складаецца з кароткай, амаль прамалінейнай шыротнай вуліцы. Забудова рэдкая, драўляная, сядзібнага тыпу. ЗАЛАТЫ РОГ — пасёлак у Хальчанскім с/с, за 7 км на ПдЗ ад Веткі, 9 км ад Гомеля, на Пн і 3 меліярацыйныя каналы. Побач аўтадарога Гомель—Ветка. 117 гаспадарак, 286 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 90 двароў, 509 жыхароў, у Старасельскім с/с Веткаўскага района Гомельскай акр. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У1940 г. 120 двароў, 400 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты спалілі 117 двароў і загубілі 5 жыхароў. У Вял. Айч. вайну 38 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 518 жыхароў. У складзе конезавода № 59 (цэнтр — в. Старое Сяло). Размешчаны пач. школа, библиотека, магазін, фельч.-акушэрскі пункт, клуб. Планіровачна складаецца з 3 (2 працяглыя, 1 кароткая) вуліц, арыентаваных з ПдЗ на ПнУ і злучаных 3 папярэчнымі вуліцамі. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. ЗАЛУЖЖА — пасёлак у Свяцілавіцкім с/с, за 26 км на Пн ад Веткі, 48 км ад Гомеля, вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (5 сямей) пераселены ў 1991 г. ў чыстыя месцы. Засн. ў 1946 г. перасяленцамі з суседніх вёсак. Паводле перапісу 1959 г. 32 жыхары. Уваходзіў у склад саўгаса «Усходні» (цэнтр — в. Акшынка). Планіровачна складаецца з кароценькай вуліцы амаль мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі. ЗАМОСЦЕ — вёска у Данілавіцкім с/с, за 15 км на ПнЗ ад Веткі, 19 км ад Гомеля, 13 км ад чыг. ст. Лазурная (на лініі Жлобін—Гомель), на 3 меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Белічанка (прыток р. Уза). Побач аўтадарога Данілавічы—Ветка. 13 гаспадарак, 21 жыхар (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як сяленне ў Пакалюбіцкай вол. Беліцкага, з 1852 г. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1785 г. ва ўладанні двараніна І.Казлова. У 1855 г. дваране Зяньковічымелі ў вёсцы 704 дзес. зямлі і вадзяны млын. Паводле рэвізскіх матэрыялаў 1859 г. ўладанне графа І.І.Круглікава-Чарнышова. 3 1880 г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 85 двароў, 341 жыхар. 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Замосцеўскага с/с Гомельскага района Гомельскай акр. У 1930 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 51 вясковец загінуў на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 177 жыхароў. У складзе калгаса імя І.С.Лебедзева (цэнтр — в. Данілавічы). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ і забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі. Радзіма сав. патрыёта М.А.Гаўрыленкі, закатаванага ням. акупантамі ў Вял. Айч. вайну. Яго імем названа адна з вуліц ў в. Данілавічы. ЗАРЭЧЧА (да 1937 г. Дзевятае студзеня) — пасёлак у Свяцілавіцкім с/с, за 15 км на Пн ад Веткі, 37 км ад Гомеля; на 3 мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (58 сямей) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы. Засн. ў пач. 1920-х г. на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1929 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 43 двары, 219 жыхароў. У Вял. Айч. вайну 30 жителей загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 227 жыхароў. Быў у складзе саўгаса «Рэчкі» (цэнтр — в. Рэчкі). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. ЗАЦІШША — пасёлак у Маланямкоўскім с/с, за 35 км на ПнУ ад Веткі, 57 км ад Гомеля, на Пд — тарфяны заказнік. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель. 16 гаспадарак, 24 жыхары (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 42 двары, 245 жыхароў, у Маланямкоўскім с/с Свяцілавіцкага района Гомельскай акр. У 1930 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 81 двор. У Вял. Айч. вайну 10 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 78 жыхароў. У складзе саўгаса «Паўночны» (цэнтр — в. Малыя Нямкі). Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. ЗЯЛЁНАЯ ХВОЯ - пасёлак у Данілавіцкім с/с, за 19 км на ПнЗ ад Веткі, 9 км ад чыг. ст. Лазурная (на лініі Жлобін—Гомель), на 3 мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Данілавічы—Ветка. 10 гаспадарак, 17 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 11 двароў, 51 жыхар, у Данілавіцкім с/с Гомельскага района Гомельскай акр. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 21 двор, 84 жыхары. У Вял. Айч. вайну 9 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 75 жыхароў. У складзе саўгаса імя І.С.Лебедзева (цэнтр — в. Данілавічы). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай, амаль шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі. ІВАНЬКІН — пасёлак у Маланямкоўскім с/с, за 42 км на ПнУ ад Веткі, 63 км ад Гомеля, на 3 меліярацыйны канал. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Казацкія Балсуны — Свяцілавічы. 1 гаспадарка, 2 жыхары (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. У 1909 г. хутар Іванаўскі ў Пакоцкай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. 1 двор, 846 дзес. зямлі. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 21 двор, 157 жыхароў. 11 пасялкоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 78 жыхароў. У складзе саўгаса «Паўночны» (цэнтр — в. Малыя Нямкі). Забудова драўляная сядзібнага тыпу. ІРЫНАУКА — вёска ў Веткаўскім гарсавеце, за 17 км на У ад Веткі, 39 км ад Гомеля, на 3 меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарогах Дзям'янкі— Добруш і Добруш—Ветка. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (42 сям'і) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы. Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 20 ст. У 1909 г. выселак у Вылеўскай вол. Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ. 12 двароў, 48 жыхароў 570 дзес. зямлі. У 1926 г. вёска ў Папсуеўскім с/с Веткаўскага района Гомельскай акр. 72 двары, 300 жыхароў, паштовае аддз., пач. школа. У 1929 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 76 двароў. У Вял. Айч. вайну 23 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 279 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса «Пераможац» (цэнтр — в. Папсуеўка). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ і забудаванай двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі. КАЗАЦКІЯ БАЛСУНЫ - вёска ў Вяліканямкоўскім с/с, за 46 км на ПнУ ад Веткі, 68 км ад Гомеля, 1 км ад дзярж. мяжы з Рас. Федэрацыяй, на р. Беседзь, праз вёску цячэ яе прыток р. Азярышчанская, на аўтадарозе, якая звязвае вёску з в. Свяцілавічы. 130 гаспадарак, 272 жыхары (2004 г.). Узнікла ў 1667 г. як застава на мяжы Расіі з Рэччу Паспалітай. Казакам за нясенне службы давалася плата і зямля. Некаторы час уваходзіла ў склад Суражскага пав. Чарнігаўскай губ. У 1926 г. 389 двароў, 2045 жыхароў, паштовы пункт, школа. 3 8.12.1926 г. да 16.7.1954 г. цэнтр Казацкабалсунскага с/с Свяцілавіцкага, з 4.8.1927 г. Веткаўскага, з 12.2.1935 г. Свяцілавіцкага районаў Гомельскай акр. (да 26.7.1330 г.), з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоны пуцілавец», працавалі 4 ветракі, кузня. У 1940 г. 315 двароў. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты стварылі ў вёсцы свой апорны пункт, які партызаны разграмілі. Карнікі 27.1.1943 г. расстралялі сем'і партызанаў Хамякова, Балсуна і Максіменкі (14 чалавек, пераважна дзеці, пахаваны ў магіле ахвяр фашызму каля школы). Вызвалена 28.9.1943 г. На франтах загінулі 149 жыхароў. Паводле перапісу 1959 г. 1333 жыхары. У складзе саўгаса «Нямкі» (цэнтр — в. Вялікія Нямкі). Размешчаны фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, клуб. Планіровачна складаецца з 3 працяглых крывалінейных вуліц, перакрыжаваных 6 кароткімі прамалінейнымі вуліцамі. Забудова пераважна двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. КАЛІНІН — пасёлак у Стаўбунскім с/с, за 30 км на ПнУ ад Веткі, 52 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Стаўбун— Ветка. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (39 сямей) пераселены ў чыстыя месцы. Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. ў Яноўскім с/с Свяцілавіцкага района Гомельскай акр., 23 двары, 148 жыхароў. У 1929 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 42 двары, 168 жыхароў. У Вял. Айч. вайну 22 пасялкоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 181 жыхар. Уваходзіў у склад саўгаса «Стаўбунскі» (цэнтр — в. Стаўбун). Забудова драўляная, сядзібнага тыпу, уздоўж прасёлачнай дарогі. Паблізу размешчаны залежы цагельных глін і суглінкаў (запасы 0,3 млн. м3). КАМЫЛІН — пасёлак у Свяцілавіцкім с/с, за 16 км на Пн ад Веткі, 36 км ад Гомеля, на 3 пойма р. Сож (прыток р. Дняпро), на ўсх. ускраіне р. Нёманка (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Чачэрск—Карма. У выніку катастрофы на Чарнобылы'каіі АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (21 сям'я) пераселены ў 1991 г. ў чыстыя месцы. Засн. ў 2-й пал. 19 ст. У1869 г. памешчыца Шульц мела ў вёсках Камылін і Юркавічы 1754 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 г. ў Рэчкаўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ., 6 двароў 18 жыхароў. На 1920-я г. прыпадае найболып актыўная забудова. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 20 двароў, 115 жыхароў. Паводле перапісу 1959 г. 86 жыхароў. Уваходзіў у склад саўгаса «Рэчкі» (цэнтр — в. Рэчкі). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, да якой на Пд далучаецца з 3 пад прамым вуглом другая кароткая вуліца. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. КАНАВАЛАВА - пасёлак у Неглюбскім с/с, за 36 км на ПнУ ад Веткі, 58 км ад Гомеля, 46 км ад чыг. ст. Добруш (на лініі Гомель—Вышкаў). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Стаўбун—Гомель. 2 гаспадаркі, 3 жыхары (2004 г.). Засн. ў 1920-х г. на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 22 двары, 71 жыхар. У Вял. Айч. вайну 10 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 64 жыхары. У складзе саўгаса «Дружба» (цэнтр — в. Неглюбиблиотека). Забудова драўляная, сядзібнага тыпу, уздоўж прасёлачнай дарогі. КАНІЧАУ — пасёлак у Хальчанскім с/с, за 9 км на ПдЗ ад Веткі, 8 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Гомель—Ветка. 23 гаспадаркі, 31 жыхар (2004 г.). Засн. ў 2-й пал. 19 ст. Першапачаткова тут быў маёнтак, гаспадар якога меў у 1866 г. 2354 дзес. зямлі, што дасталася яму па спадчыне. Найбольш актыўная забудова прыпадае на 1920-я г., калі тут, на памешчыцкіх землях, пачалі размяшчацца перасяленцы з суседніх вёсак. У 1926 г. ў Хальчанскім с/с Веткаўскага района Гомельскай акр. 26 двароў, 151 жыхар. Дзейнічала пач. школа. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 37 двароў, 166 жителей. У Вял. Айч. вайну ў кастр. 1943 г. ням. акупанты спалілі 31 двор. 16 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 182 жыхары. У складзе саўгаса «Хальч» (цэнтр — в. Хальч). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. КОСІЦКАЯ — вёска ў Веткаўскім гарасавеце, за 10 км на У ад Веткі, 31 км ад Гомеля, на аўтадарозе Старое Закружжа — Ветка, на Пн меліярацыйны канал; на Пд мяжуе з лесам. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (92 сям'і) пераселены ў 1991 г. ў чыстыя месцы. Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 18 ст. У 1764 г. рус. войскі пад кіраўніцтвам ген. Маслава выслалі старавераў, якія тут жылі, у аддаленыя районы Расіі. Але ў хуткім часе слабада пачала зноў актыўна засяляцца. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. Паводле звестак 1785 г. ва ўладанні кн. І.Халецкага і княгіні Радзівіл. У архіўных дакументах за 1826 г. паведамляецца аб рамонце царквы, вёска была ва ўладанні княгіні Любамірскай. У 1827 г. 270 жыхароў. У сярэдзіне 19 ст. меліся 2 малітоўныя дамы. 3 1880 г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. У1886 г. 488 жыхароў, 2 ветракі. Паводле перапісу 1897 г. ў Вылеўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ., 115 двароў, 693 жыхары, вятрак, лаўка. У 1909 г. ў валоданні вяскоўцаў было 1607 дзес. зямлі. У1926 г. 149 двароў, 708 жыхароў, паштовае аддз., школа. Побач былі Косіцкія Хутары, 2 двары, 7 жителей. 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Косіцкага с/с Веткаўскага района Гомельскай акр. У 1930 г. арганізаваны калгас «Перадавік», працавалі 2 ветракі. У Вял. Айч. вайну 92 вяскоўцы загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 г. 412 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса імя У.І.Леніна (цэнтр — в. Сівенка). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ, якая на Пд раздвойваецца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. Частка вёскі згарэла ў 1991 г. КОЎБАЎКА - вёска ў Стаўбунскім с/с, за 30 км на ПнУ ад Веткі, 52 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Стаўбун—Ветка. 95 гаспадарак, 181 жыхар (2004 г.) . Засн. ў 1-й пал. 18 ст. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. 3 1832 г. дзейнічала карчма. У 1881 г. 98 двароў, 512 жыхароў, крупарушка і хлебазапасны магазін. У 1885 г. 572 жыхары, 2 ветракі. Паводле перапісу 1897 г. ў Стаўбунскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. 130 двароў, 928 жыхароў, школа граматы, 3 ветракі, лаўка, крупарушка, маслабойня, цагельня. У вясковай школе ў 1907 г. было 57 вучняў. У 1909 г. 131 двор, 1070 жыхароў, 1037 дзес. зямлі. У 1926 г. 153 двары, паштовы пункт, 4-гадовая школа. 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Коўбаўскага с/с Свяцілавіцкага, з 4.8.1927 г. Веткаўскага районаў Гомельскай акр. У 1930 г. арганізаваны калгас «Ясная зорка», працавалі цагельня, 6 ветракоў, конная крупарушка, кузня. У 1940 г. 212 двароў. У Вял. Айч. вайну ў жн. 1941 г. і пры адступленні ў 1943 г. ням. акупанты спалілі 189 двароў, загубілі 3 жителей. 93 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 839 жыхароў. У складзе саўгаса «Стаўбунскі» (цэнтр — в. Стаўбун). Ёсць клуб, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі. Планіровачна складаецца з выгнутай шыротнай вуліцы, да цэнтра якой з Пд далучаецца кароткая прамалінейная вуліца. Забудова драўляная сядзібнага тыпу. Радзіма ген.-м. У.І.Чахлова. КРАСНЫ ПАХАР - пасёлак у Данілавіцкім с/с, за 15 км на ПнЗ ад Веткі, 18 км ад Гомеля, 11 км ад чыг. ст. Лазурная (на лініі Жлобін—Гомель), на Пн і 3 меліярацыйныя каналы. Побач аўтадарога Данілавічы—Ветка. 7 гаспадарак, 12 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. Найб. актыўная забудова прыпадае на 1920-я г. У 1926 г. ў Замосцеўскім с/с Гомельскага района Гомельскай акр., 22 двары, 102 жыхары. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 30 двароў, 102 жыхары. 8 пасялкоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 118 жыхароў. У складзе калгаса імя І.С.Лебедзева (цэнтр — в. Данілавічы). Планіровачна складаецца з кароткай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ. Забудова драўляная сядзібнага тыпу. КУНТАРАЎКА - вёска ў Радужскім с/с, за 11 км на ПнЗ ад Веткі, 13 км ад Гомеля, 10 км ад чыг. ст. Касцюкоўка (на лініі Жлобін—Гомель). Побач аўтадарога Данілаўка—Ветка. 48 гаспадарак, 100 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як сяленне ў Гомельскім старостве Рэчыцкага пав. Мінскага ваяв. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1785 г. ва ўладанні памешчыка І.Казлова. У рэвізскіх матэрыялах 1884 г. пазначана як вёска ў Веткаўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. 3 пач. 1880-х г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 114 двароў, 748 жителей, капліца, 2 хлебазапасныя магазіны, 2 ветракі. У 1909 г. 122 двары, 1238 дзес. зямлі, школа, млын. 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Кунтараўскага с/с Веткаўскага района Гомельскай акр. У 1929 г. арганізаваны калгас «Чырвоны баец». У Вял. Айч. вайну ням. акупанты спалілі 30 двароў. На франтах загінулі 155 вяскоўцаў. Паводле перапісу 1959 г. 425 жыхароў. У складзе калгаса «Радуга» (цэнтр — в. Радуга). Размешчаны пач. школа, клуб, фельч.-акушэрскі пункт. Планіровачна складаецца з 2 паралельных паміж сабой вуліц, арыентаваных з ПдЗ на ПнУ і злучаных 2 завулкамі. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма Героя Сав. Саюза В.П.Мухіна, дзярж. дзеяча, ген.-м. А.Н.Аксёнава. КУПРЭЕЎКА — вёска ў Веткаўскім гарсавеце, за 5 км на У ад Веткі, 27 км ад Гомеля, на Пд, Пн і У меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Веткі. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары пераселены ў чыстыя месцы. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як слабада ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. Тут актыўна сяліліся стараверы — уцекачы з Расіі. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Рас. імперыі. У 1785 г. ў валоданні кн. І.Халецкага і княгіні Радзівіл. 3 1880 г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 61 двор, 432 жыхары, капліца, школа граматы. У 1909 г. у Веткаўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ., 73 двары, 515 жыхароў 555 дзес. зямлі. У 1926 г. 977 жыхароў, паштовае аддз., школа. Побач былі Купрэеўскія хутары, 14 двароў, 95 жыхароў. 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Купрэеўскага с/с Веткаўскага района Гомельскай акр. У 1930 г. створаны калгас «Прасвет», працавалі вятрак (з 1927 г.) і кузня. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты спалілі 32 двары. На франтах загінуў 71 вясковец. У 1965 г. ў вёску пераехалі жыхары пас. Першае Мая. Паводле перапісу 1959 г. 293 жыхары. Уваходзіла ў склад саўгаса «Веткаўскі» (цэнтр — г. Ветка). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы амаль шыротнай арыентацыі, якая на У адхіляецца на Пд. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. КУТЫ — пасёлак у Неглюбскім с/с, за 23 км на ПнУ ад Веткі, 45 км ад Гомеля, 39 км ад чыг. ст. Добруш (на лініі Гомель—Вышкаў). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель. 1 гаспадарка, 1 жыхар (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. У 1909 г. вартоўня, 1 двор, 3 жыхары, у Стаўбунскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1926 г. ў Стаўбунскім с/с Свяцілавіцкага района Гомельскай акр., 19 двароў, 114 жителей. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 25 двароў, 160 жыхароў. Паводле перапісу 1959 г. 123 жыхары. Будынкі драўляныя сядзібнага тыпу, каля прасёлачнай дарогі. ЛАЗАРАУ — пасёлак у Яноўскім с/с, за 42 км на ПнУ ад Веткі, 65 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Янова—Ветка. 23 гаспадаркі, 45 жыхароў (2004 г.). Засн. ў 2-й пал. 19 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. ў Яноўскім с/с Свяцілавіцкага района Гомельскай акр., 45 двароў, 243 жыхары. У 1929 г. арганізаваны калгас. Паводле перапісу 1959 г. 224 жыхары. У складзе саўгаса «Янова» (цэнтр — в. Янова). Планіровачна складаецца з кароткай амаль прамалінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. ЛУГІНЦЫ — пасёлак у Данілавіцкім с/с, за 19 км на ПнЗ ад Веткі, 20 км ад Гомеля, 14 км ад чыг. ст. Касцюкоўка (на лініі Жлобін—Гомель). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Данілавічы—Ветка. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары пераселены ў чыстыя месцы. Па пісьмовых крьшіцах вядомы з 19 ст. як вёска ў Пакалюбіцкай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1866 г. гаспадар аднайменнага маёнтка меў тут 1691 дзес. зямлі, якія дасталіся яму па спадчыне. 3 1872 г. працавала вінакурня. У 1926 г. пас. Нова-Лугінцы ў Замосцеўскім с/с Гомельскага района Гомельскай акр., 24 двары, 109 жыхароў. У 1930 г. створаны калгас «1 Мая». У Вял. Айч. вайну 5 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 110 жителей. У складзе калгаса імя І.С.Лебедзева (цэнтр — в. Данілавічы). Планіровачна складаецца з кароценькай, амаль прамалінейнай вуліцы, забудаванай рэдка, драўлянымі сял. сядзібамі. ЛЯДЫ — пасёлак у Шарсцінскім с/с, за 11 км на ПнЗ ад Веткі, 15 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Данілавічы— Ветка. 2 гаспадаркі, 2 жыхары (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. ў Навасёлкаўскім с/с Веткаўскага района Гомельскай акр., 34 двары, 205 жыхароў. У 1929 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 42 двары. У Вял. Айч. вайну 9 пасялкоўцаў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 г. 128 жыхароў. У складзе саўгаса імя 60 годдзя Кастрычніка (цэнтр — в. Навасёлкі). Забудова драўляная сядзібнага тыпу. ЛЯДЫ — пасёлак у Неглюбскім с/с, за 36 км на ПнУ ад Веткі, 58 км ад Гомеля, 46 км ад чыг. ст. Добруш (на лініі Гомель—Вышкаў). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Стаўбун—Гомель. 22 гаспадаркі, 34 жыхары (2004 г.). Засн. ў пач. 1920-х г. на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 36 двароў, 119 жыхароў. У Вял. Айч. вайну 8 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 198 жыхароў. У складзе саўгаса «Дружба» (цэнтр — в. Неглюбиблиотека). Размешчаны фельч.-акушэрскі пункт. Планіровачна складаецца з амаль прамалінейнай, блізкай да шыротнай арыентацыі вуліцы, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі. ЛЯСКІ — пасёлак у Веткаўскім гарсавеце, за 11 км на ПнУ ад Веткі, 33 км ад Гомеля, на Пн і 3 мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (33 сям'і) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы. Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцам з суседніх вёсак. У 1926 г. ў Беседскім с/с Веткаўскага района Гомельскай акр., 28 двароў 156 жыхароў. У1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. 11 пасялкоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 145 жыхароў. Уваходзіў у склад саўгаса «Высакаборскі» (цэнтр — в. Барталамееўка). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. МАЛІНАУКА — пасёлак у Свяцілавіцкім с/с, за 40 км на ПнУ ад Веткі, 62 км ад Гомеля, на Пд і 3 меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі ца прасёлачнай, потым аўтадарозе Залессе—Свяцілавічы. 1 гаспадарка, 2 жыхары (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 36 двароў, 170 жыхароў, у Глухаўскім с/с Свяцілавіцкага района Гомельскай акр. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 41 двор, 290 жыхароў. У Вял. Айч. вайну 9 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 135 жыхароў. У складзе саўгаса «Свяцілавіцкі» (цэнтр — в. Свяцілавічы). Будынкі драўляныя сядзібнага тыпу. МАЛЫЯ НЯМКІ - вёска, цэнтр Маланямкоўскага с/с, за 42 км на ПнУ ад Веткі, 64 км ад Гомеля, на р. Пералёўка (прыток р. Беседзь); на Пн — тарфяны заказнік. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Казацкія Балсуны — Свяцілавічы, 167 гаспадарак, 429 жыхароў (2004 г.). Выяўленыя археолагамі курганны могільнік (2 насыпы, 1,3 км на Пд ад вёскі) і паселішча 8—5-га тысячагоддзяў да н.э., на паўн.-ўсх. ускраіне, каля могілак сведчаць аб засяленні тутэйшых мясцін у глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Беліцкім, з 1852 г. Гомельскім пав. Магілёўскай губ. У 1785 г. ў карыстанні арандатара К.Вішынскага. Паводле рэвізіі 1816 г. 152 жыхары.У 1850 г. ўладанне казны, 72 двары, 407 жыхароў. У 1885 г. 128 двароў, 722 жыхары, вятрак, хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. ў Стаўбунскай вол. Гомельскага пав., 969 жыхароў школа граматы, хлебазапасны магазін, 4 ветракі, кузня, карчма. У вясковай школе ў 1907 г. 85 вучняў. У 1909 г. 1219 жыхароў, 2815 дзес. зямлі. У 1926 г. 205 двароў, 1103 жыхары, паштовы пункт, 4-гадовая школа. 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. і з 1931 г. цэнтр Маланямкоўскага с/с Свяцілавіцкага, з 4.8.1927 г. Веткаўскага, з 12.2.1935 г. Свяцілавіцкага, з 17.12.1956 г. Веткаўскага, з 25.12.1962 г. Гомельскага, з 6.1.1965 г. Веткаўскага районаў Гомельскай акр. (да 1930 г.), з 1938 г. Гомельскай вобл. Часта вёска цярпела ад пажараў асабліва ў 1920-я г. У 1931 г. створаны калгас «Чырвоны маяк». У 1940 г. 218 двароў 1227 жыхароў. У Вял. Айч. вайну на франтах загінулі 130 вяскоўцаў. Паводле перапісу 1959 г. 749 жыхароў. Цэнтр саўгаса «Паўночны». Размешчаны пач. школа. Дом культуры, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддз. сувязі, сталовая, швейная майстэрня, магазін. Планіровачна складаецца з 2 падзеленых ракой частак: паўн.(прамалінейная вуліца шыротнай арыентацыі з завулкамі на 3 і У) і паўд. (кароткая вуліца, арыентаваная з ПдУ на ПнЗ). Забудова пераважна драўляная сядзібнага тыпу. Радзіма ўдзельніка барацьбы за сав. ўладу на Гомельшчыне З.А.Брытава (яго імя носіць вуліца ў вёсцы) і аднаго з арганізатараў партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну М.І.Макаранкі, імя якога носіць адна з вясковых вуліц. У склад Маланямкоўскага с/с да 1939 г. ўваходзілі в. Азерышча, пасёлкі Казачка, Максімава, Чыстыя Лужы, да 1968 г. — пас. Рошча, да 1972 г. — пас. Краснагор'е (не існуюць). НАВАСЁЛКІ — вёска ў Шарсцінскім с/с, за 11 км на ПнЗ ад Веткі, 26 км ад Гомеля, 22 км ад чыг. ст. Касцюкоўка (на лініі Жлобін—Гомель), на У — пойма і р. Сож (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Данілавічы—Ветка. 243 гаспадаркі, 554 жыхары (2004 г.). Выяўленыя археолагамі гарадзішча бронзавага веку (на паўд. ускраіне) і селішча эпохі Кіеўскай Русі (на паўн.-ўсх. ускраіне, на краі надпоймавай тэрасы правага берага ракі) сведчаць аб засяленні тутэйшых мясцін у глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. як сяленне ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. ВКЛ. Паводле інвентару Гомельскага староства 1640 г. ўласнасць казны, 5 дымоў, 5 валоў, 5 коней. У 1752 г. ўпамінаецца ў актах Гал. Літоўскага трыбунала. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. 3 1804 г. дзейнічала Петра-Паўлаўская царква. Гаспадар аднайменнага фальварка валодаў у 1866 г. 1076 дзес. зямлі, якія дасталіся яму па спадчыне. 3 1876 г. працуюць вінакурня і хлебазапасны магазін. У 1885 г. 57 двароў, 383 жыхары, царква, млын, бровар, школа граматы. Паводле перапісу 1897 г. сяло (96 двароў 561 жыхар, царква, царк.-прыходская школа, 2 ветракі, лаўка, вінная лаўка, піўная) і фальварак (2 двары, 34 жыхары, вінакурня, кузня), у Веткаўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. 3 1900 г. дзейнічаў спіртаачышчальны завод. У 1909 г. 110 двароў, 688 жыхароў, 760 дзес. зямлі, школа, млын. У аднайменным фальварку 63 жыхары, 1500 дзес. зямлі. 3 1926 г. ў фальварку дзейнічалі саўгас (25 гаспадарак, 109 жыхароў) і вінзавод (7 гаспадарак, 17 жыхароў). 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Навасёлкаўскага с/с Веткаўскага района Гомельскай акр. У1929 г. арганізаваны калгас імя В.М.Молатава, працавалі кузня (з 1931 г.), сталярайоная майстэрня (з 1933 г.) і вятрак (з 1926 г.). У 1940 г. 270 двароў, 949 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты спалілі ў 1943 г. 254 двары. 67 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 923 жыхары. Цэнтр саўгаса імя 60-годдзя Кастрычніка. Размешчаны леспільня, швейная майстэрня, пач. школа, Дом культуры, библиотека, школа-сад, аддз. сувязі, фельч.-акушэрскі пункт, магазін. Планіроўка складаная. На Пд да вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, якая ідзе ўздоўж дарогі, далучаецца пад вострым вуглом з 3 вуліца з завулкам. На У размешчана дугападобная вуліца, на Пн ад якой вуліца, арыентаваная з ПдУ на ПнЗ. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма Героя Сац. Працы З.Д.Мохаравай і ген.-л. І.А.Магонава. НАВІЛАЎКА - вёска ў Свяцілавіцкім с/с, за 32 км на Пн ад Веткі, 54 км ад Гомеля, вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Залессе—Свяцілавічы. 53 гаспадаркі, 101 жыхар (2004 г.). Выяўлены і раскапаны археолагамі курганны могільнік жал. веку сведчыць аб засяленні тутэйшых мясцін у далёкай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 16 ст. Упамінаецца ў матэрыялах 1525, 1526, 1527 гг. аб канфліктах паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. У 1765 г. цэнтр староства ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв., у якое ў 1773 г. ўваходзілі 2 вёскі з 489 жыхарамі мужчынскага полу, належалі памешчыку Ф.Шалюце, 42 дымы. У 1785 г. ў валоданні арандатара К.Вішынскага. У 1848 г. 79 двароў з 1866 г. дзейнічалі сукнавальня і млын. Па рэвізіі 1858 г. 97 двароў, ва ўладанні памешчыка Хаментава. У 1886 г. 104 двары, 581 жыхар, вятрак. Паводле перапісу 1897 г. ў Покацкай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ., 135 двароў, 939 жителей, царк.-прыходская школа, хлебазапасны магазін, 2 кузні, заезны дом. У 1909 г. 149 двароў, 1079 жыхароў, школа, вінная лаўка, млын. 3 8.12.1926 г. да 1986 г. цэнтр Навілаўскага с/с Свяцілавіцкага, з 4.8.1927 г. Чачэрскага, з 12.2.1935 г. Свяцілавіцкага, з 17.12.1956 г. Чачэрскага, з 24.3.1960 г. Веткаўскага, з 25.12.1962 г. Гомельскага, з 6.1.1965 г. Веткаўскага районаў Гомельскай акр. (да 26.7.1930 г.), з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1930 г. арганізаваны калгас «Парыжская камуна», працавалі кузня і ваўначоска. 131 вясковец загінуў на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 514 жыхароў. У складзе саўгаса «Свяцілавічы» (цэнтр — в. Свяцілавічы). Размешчаны 9-гадовая школа, клуб, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, магазін. Планіровачна складаецца з 2-х крывалінейных, паралельных паміж сабой вуліц, арыентаваных з ПдУ на ПнЗ і перакрыжаваных па цэнтры кароткай вуліцай. Забудова двухбако¬вая, драўляная, сядзібнагатыпу. Радзіма акад. Нац. АН Беларусі і акад. Акадэміі с.-г. навук БССР, доктара с.-г. навук, праф., засл. дзеяча навукі, лаўрэата Дзярж. прэміі БССР П.П.Рагавога. У склад Навілаўскага с/с да 1974 г. ўваходзілі п. Культурны, да 1980 г. — пас. Цёмны Лог (не існуюць). НАВІНЫ — пасёлак у Данілавіцкім с/с, за 21 км на ПнЗ ад Веткі, 11 км ад чыг. ст. Лазурная (па лініі Жлобін—Гомель); на Пд мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Данілавічы—Ветка. 8 гаспадарак, 9 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. ў Данілавіцкім с/с Гомельскага района Гомельскай акр., 20 двароў, 113 жыхароў. У1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. 9 пасялкоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 102 жыхары. У складзе калгаса імя І.С.Лебедзева (цэнтр — в. Данілавічы). Забудова драўляная сядзібнага тыпу. НЕГЛЮБКА - вёска, цэнтр Неглюбскага с/с, за 38 км на ПнУ ад Веткі, 60 км ад Гомеля, 48 км ад чыг. ст. Добруш (на лініі Гомель—Вышкаў). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Стаўбун—Гомель. 358 гаспадарак, 828 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. як сяленне ў Суражскім пав. Чарнігаўскай губ. У 1765 г. збудавана Свята-Мікалаеўская царква. 3 сярэдзіны 19 ст. вядома як цэнтр мастацкага ручнога ткацтва. Асаблівую вядомасць набылі тканыя ручнікі з пераважна старадаўнім геаметрычным і геаметрычна-раслінным арнаментамі. Ад Неглюбкі праз вёскі Свяцілавічы, Покаць, Меркулавічы, Гадзілавічы праходзіла паштовая дарога ў Рагачоў. У 1885 г. 2144 жыхары, паводле перапісу 1897 г. 3500 жителей. У час акупацыі герм. войскамі ў 1918 г. ў наваколлі дзейнічаў партыз. атрад. У 1926 г. 750 двароў 3987 жителей хата-чытальня, паштовы пункт, пач. школа. 3 8.12.1926 г. цэнтр Неглюбскага с/с Свяцілавіцкага, з 4.8.1927 г. Веткаўскага, з 12.2.1935 г. Свяцілавіцкага, з 17.12.1956 г. Веткаўскага, з 25.12.1962 г. Гомельскага, з 6.1.1965 г. Веткаўскага районаў Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1929 г. арганізаваны с/с «Неглюбка» і калгас «Хваля», працавалі 2 кузні, 3 ветракі (з 1926 г. і 1932 г.), дрэваапрацоўчая майстэрня, ваўначоска. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты ў вер. 1943 г. спалілі 50 двароў. Вызвалена 28.9.1943 г. У баях за вёску загінулі 5 воінаў 287-й стралковай дывізіі (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). 463 вяскоўцы загінулі на франтах. Абеліск пастаўлены ў 1963 г., ушаноўвае памяць 395 землякоў з Неглюбскага с/с, якія загінулі на франтах і ў партыз. барацьбе. Паводле перапісу 1959 г. 1675 жыхароў. Цэнтр саўгаса «Дружба». Дзейнічаюць камбінат быт. абслугоўвання, лесапільня, сярэдняя школа. Дом культуры, дзіцячы сад, библиотека, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі, сталовая, 3 магазіны. У 1977 г. Гомельская фабрыка мастацкіх вырабаў адкрыла ткацкі цэх. Неглюбскія ручнікі экспанаваліся на выстаўках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў многіх краінах (Японія, Белыія, Францыя, Канада, ЗША). Планіровачна складаецца з 3 прамалінейных, амаль паралельных паміж сабой вуліц, арыентаваных з ПдУ на ПнЗ. На Пд — невялікі адасоблены ўчастак забудовы. Будынкі пераважна драўляныя сядзібнага тыпу. НЕПЕРАМОЖНЫ - пасёлак у Свяцілавіцкім с/с, за 32 км на ПнУ ад Веткі, 54 км ад Гомеля, на Пн безымянны ручай (прыток р. Беседзь). Побач аўтадарога Залессе—Свяцілавічьі: 10 гаспадарак, 21 жыхар (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У1926 г. ў Свяцілавіцкім с/с Свяцілавіцкага района Гомельскай акр., 30 двароў, 132 жыхары. У 1928 г. арганізаваны калгас імя К.Маркса. У 1940 г. 30 двароў 150 жыхароў. У Вял. Айч. вайну 16 пасялкоўцаў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 г. 75 жыхароў. У складзе саўгаса «Свяцілавічы» (цэнтр — в. Свяцілавічы). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ. Забудова драўляная сядзібнага тып^. НЕСЦЕРАУКА - вёска ў Свяцілавіцкім с/с, за 23 км на Пн ад Веткі, 44 км ад Гомеля, на У мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (22 сям'і) пераселены ў 1991 г. ў чыстыя месцы. Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 19 ст. як сяленне ў Рагачоўскім пав. Магілёўскай губ. Па рэвізіі 1816 г. 19 двароў. 3 1835 г. дзейнічалі сукнавальня і цагельня. У 1858 г. 39 двароў, 313 жыхароў. 3 1880 г. працаваў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. вёска (45 двароў, 324 жыхары, хлебазапасны магазін, кузня) і фальварак (3 двары, 17 жыхароў, вятрак, сукнавальня, кузня), у Рэчкаўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губерні. У 1909 г. 43 двары, 343 жыхары, 475 дзес. зямлі, млын. У 1926 г. 60 двароў, 275 жыхароў, паштовы пункт, школа. 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Малкаванесцераўскага с/с Свяцілавіцкага, з 4.8.1927 г. Веткаўскага района Гомельскай акр. У 1930 г. арганізаваны калгас. 12 вяскоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 113 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Усходні» (цэнтр — в. Акшынка). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ і забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі. НІНЭЛЬ — пасёлак у Свяцілавіцкім с/с, за 39 км на Пн ад Веткі, 60 км ад Гомеля, на Пд меліярацыйны канал, злучаны з р. Беседзь (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Залессе— Свяцілавічы. 10 гаспадарак, 13 жителей (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. ў Глухаўскім с/с Свяцілавіцкага района Гомельскай акр., 27 двароў 146 жыхароў. У 1929 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 37 двароў 150 жыхароў. У Вял. Айч. вайну 10 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 129 жыхароў. У складзе саўгаса «Свяцілавічы» (цэнтр — в. Свяцілавічы). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПзУ на ПнЗ і забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі. НОВАЕ ЖЫЦЦЁ - пасёлак у Радужскім с/с, за 8 км на 3 ад Веткі, 12 км ад Гомеля, 10 км ад чыг. ст. Касцюкоўка (на лініі Жлобін—Гомель). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Гомель—Ветка. 10 гаспадарак, 14 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. ў Радужскім с/с Веткаўскага района Гомельскай акругі, 32 двары, 165 жыхароў. У 1929 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У1940 г. 30 двароў, 92 жыхары. У Вял. Айч. вайну вызвалены ад ням. акупацыі 16.10.1943 г. 13 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 149 жыхароў. У складзе калгаса «Радуга» (цэнтр — в. Радуга). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арынтаванай з ПдЗ на ПнУ і забудаванай двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі. НОВАЕ ЗАЛЯДДЗЕ - пасёлак у Веліканямкоўскім с/с, за 50 км на ПнУ ад Веткі, 72 км ад Гомеля, 1 км ад дзярж. мяжы з Рас. Федэрацыяй, на р. Беседзь (прыток р. Сож); на Пн мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель. 9 гаспадарак, 15 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 1920-х г. на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 43 двары, 190 жыхароў. 10 пасялкоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 248 жыхароў. У складзе саўгаса «Нямкі» (цэнтр — в. Вялікія Нямкі). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ, да якой на Пн далучаецца з ПдУ кароткая прамалінейная вуліца. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. НОВАІВАНАЎКА (да 1924 г. Галодная) — вёска ў Свяцілавіцкім с/с, за 10 км на Пн ад Веткі. 32 км ад Гомеля, на р. Беседзь (прыток р. Сож), на 3 і Пн мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (20 сямей) пераселены ў 1996 г. ў чыстыя месцы. Выяўленае археолагамі гарадзішча мілаградскай культуры (2 км на Пд ад вёскі, ва ўрочышчы Гарадок, на мысе правага берага ракі) сведчыць аб засяленні тутэйшых мясцін у далёкай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 16 ст. як вёска Галодная. Упамінаецца ў 1503, 1525—1527 гг. у матэрыялах аб канфліктах паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. Значную частку жыхароў складалі стараверы. Паводле перапісу 1897 г. 33 двары, 207 жыхароў, стараверскі малітоўны дом, хлебазапасны магазін. У 1909 г. ў Рэчкаўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ., 36 двароў, 302 дзес. зямлі, царква, млын. У 1926 г. ў Беседскім с/с,Веткаўскага района Гомельскай акр. 56 двароў, 246 жителей. У 1929 г. арганізаваны калгас. 9 вяскоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 101 жыхар. Уваходзіла ў склад саўгаса «Зарэчны» (цэнтр — в. Гарысты). Планіровачна складаецца з кароткіх вуліц, якія ўтвараюць П-падобную канфігурацыю. Забудова драўляная сядзібнага тыпу. Радзіма Героя Сац. Працы В.М.Гладкова. НОВАЯ МІХАЙЛАЎКА (ранейшая назва Прытулле) — пасёлак у Веліканямкоўскім с /с, за 43 км на ПнУ ад Веткі, 65 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Казацкія Балсуны—Свяцілавічы, 4 гаспадаркі, 8 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1926 г. 37 двароў, 195 жителей, у Свяцілавіцкім районе Гомельскай акр. У1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас 15 пасялкоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 173 жыхары. У складзе саўгаса «Нямкі» (цэнтр — в. Вялікія Нямкі). Забудаваны рэдка, драўлянымі сял. хатамі. НОВЫ МАЛКАЎ - вёска у Свяцілавіцкім с/с, за 35 км на ПнУ ад Веткі, 57 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарогах Залессе—Свяцілавічы, Свяцілавічы—Гомель. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (9 сямей) пераселены ў 1991 г. ў чыстыя месцы. Засн. ў пач. 20 ст. як аколіца Малкаў. У 1909 г. 12 двароў, 66 жыхароў. У 1930 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 22 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 74 жыхары. Уваходзіла ў склад саўгаса «Усходні» (цэнтр — в. Акшынка). Забудова рэдкая, драўляная, сядзібнага тыпу. НОВЫ МІР — пасёлак у Радужскім с/с, за 9 км на ПнЗ ад Веткі, 13 км ад Гомеля, 10 км ад чыг. ст. Касцюкоўка (на лініі Жлобін—Гомель), на Пн меліярацыйны канал. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Данілавічы—Ветка. 17 гаспадарак, 28 жителей (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. ў Радужскім с/с Веткаўскага района Гомельскай акр. 33 двары, 205 жыхароў. У 1921 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 162 жыхары. У складзе калгаса «Радуга» (цэнтр — в. Радуга). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ і забудаванай двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі. НОВЫЯ ГРАМЫКІ - вёска ў Неглюбскім с/с, за 21 км на ПнУ ад Веткі, 43 км ад Гомеля, 37 км ад чыг. ст. Добруш (на лініі Гомель—Вышкаў), на р. Беседзь (прыток р. Сож); на Пд і Пн мяжуе з лесам. Побач аўтадарога Свяцілавічы—Гомель. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (128 сямей) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы. Выяўленыя археолагамі гарадзішча (1 км на Пн ад вёскі, ва ўрочышчы Гарадок, на мысе карэннага левага берага ракі), могільнік (2 км на Пд ад вёскі, ва ўрочышчы Грамышчына), паселішчы позняга мезаліту (7—5-е тысячагоддзі да н.э., 0,2 км на ПдЗ ад вёскі, ва ўрочышчы Аўрамаў Бугор) і паселішча каменнага і бронзавага вякоў (2 км на ПдЗ ад вёскі) сведчаць аб засяленні тутэйшых мясцін у глыбокай мінуўшчыне. Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. як аколіца ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. У 1726 г. 21 двор. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. 3 1800 г. дзейнічалі сукнавальня і млын. Гаспадар фальварка меў тут 208 дзес. зямлі, якія дасталіся ў спадчыну ў 1836 г. Цераз р. Беседзь дзейнічала пераправа. У 1868 г. 103 двары, 613 жителей. 3 1877 г. дзейнічалацарква Раства Багародзіцы. У 1880 г. адкрыта нар. вучылішча (у 1889 г. 32 вучні). Паводле перапісу 1897 г. ў Рэчкаўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. 165 двароў, 909 жыхароў, 2 кузні, 3 ветракі, лаўка, піцейны дом. У 1926 г. 187 двароў, хата-чытальня, паштовы пункт, пач. школа. 3 8.12.1926 г. цэнтр Новастараграмыцкага, затым Новаграмыцкага с/с Свяцілавіцкага, з 4.8.1927 г. Веткаўскага, з 25.12.1926 г. Гомельскага, з 6.1.1965 г. Веткаўскага районаў Гомельскай акр. (да 26.7.1930 г.), з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1929 г. створаны калгас «Новае жыццё», а у 1930 г. другі калгас — «Гарадок». Працавалі лапцеплётная арцель, вятрак і кузня. У Вял. Айч. вайну 137 вяскоўцаў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 г. 390 жителей. Была цэнтрам саўгаса «Грамыкі». Размяшчаліся 8-гадовая школа, клуб, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, магазін. Планіровачна складаецца з крывалінейнай, амаль шыротнай арыентацыі вуліцы. На Пд — адасоблены ўчастак забудовы. Жылыя дамы драўляныя сядзібнага тыпу. Найболын шчыльна забудавана зах. частка. Радзіма Героя Сав. Саюза П.М.Буйневіча. У склад Новаграмыцкага с/с да 1947 г. ўваходзілі в. Аляксандраўка, да 1968 г. пас. Грознае (не існуюць). НЯКРАСАВА (да 1938 г. Хлусы) -вёска ў Свяцілавіцкім с/с, за 27 км на ПнУ ад Веткі, 48 км ад Гомеля, на р. Беседзь (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель. 6 гаспадарак, 9 жыхароў (2004 г.). Выяўлены археолагамі курган (на паўн. ускраіне вёскі, ва ўрочышчы Курганне, каля правага берага ракі) сведчыць аб засяленні тутэйшых мясцін у далёкай мінуўшчыне. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Вотарскім войтаўстве Чачэрскага староства Рэчыцкага пав. Мінскага ваяв. Паводле інвентару 1704 г. 2 дымы, у 1726 г. 6 дымоў. У 1765 г. дзяржава, якая аб'ядноўвала 3 вёскі з 14 гаспадаркамі. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. 3 1832 г. дзейнічала карчма, з 1880 г. — хлебазапасны магазін. Значную частку жителей складалі стараверы. Паводле перапісу 1897 г. ў Стаўбунскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ., 57 двароў, 290 жыхароў, школа граматы, хлебазапасны магазін, вятрак. У 1909 г. ў Расохскай вол. Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., 64 двары, 421 жыхар, 792 дзес. зямлі. У 1926 г. 82 двары, 424 жыхары, паштовы пункт, пач. школа. 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Хлусаўскага с/с Свяцілавіцкага, з 4.8.1927 г. Веткаўскага района Гомельскай акр. У 1930 г. арганізаваны калгас «Перамога», працавала кузня. 41 вясковец загінуў на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 327 жыхароў. У складзе саўгаса «Свяцілавічы» (цэнтр — в. Свяцілавічы). Планіровачна складаецца з 2 прамалінейных вуліц, арыентаваных з ПдУ на ПнЗ, перакрыжаваных 3 кароткімі вуліцамі. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. ПАБЕДА — пасёлак у Хальчанскім с/с, за 7 км на ПдЗ ад Веткі, 9 км ад Гомеля і чыг. ст. Касцюкоўка (на лініі Жлобін—Гомель); на Пд меліярацыйны канал. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Гомель—Ветка. 33 гаспадаркі, 63 жыхары (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. ў Хальчанскім с/с Веткаўскага района Гомельскай акр., 48 двароў, 273 жыхары. У 1929 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 57 двароў. У Вял. Айч. вайну ў кастр. 1943 г. ням. акупанты спалілі 46 двароў. 9 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 275 жыхароў. У складзе саўгаса «Хальч» (цэнтр — в. Хальч). Ёсць клуб. Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. ПАБУЖЖА — вёска ў Веткаўскім гарсавеце, за 9 км на ПнУ ад Веткі, 31 км ад Гомеля, вакол лес. Побач аўтадарога Свяцілавічы—Гомель. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (12 сямей) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы. Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. У 1722 г. слабада ў складзе маёнтка Хальч у Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі, у Веткаўскай вол. Беліцкага, з 1852 г. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1859—61 гг. дзейнічала смалярнашкіпінарнае прадпрыемства (29 рабочых). Гаспадары фальварка мелі ў 1877 г. 4520 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 г. 18 двароў, 117 жыхароў. У 1919 г. створана арцель «Пабужская». У 1926 г. 28 двароў, 138 жыхароў, у Беседскім с/с Веткаўскага района Гомельскай акр. Значную частку жыхароў складалі яўрэі (у 1929 г. 15 сямей). У 1929 г. арганізаваны саўгас «Сацыялізм». 9 вяскоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 80 жителей. Уваходзіла ў склад саўгаса «Хальч» (цэнтр — в. Хальч). Жылыя дамы драўляныя сядзібнага тыпу ўздоўж прасёлачнай дарогі. ПАДГОР'Е — пасёлак у Неглюбскім с/с, за 25 км на ПнУ ад Веткі, 47 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Стаўбун— Ветка. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары пераселены ў чыстыя месцы. Засн. ў пач. 19 ст. Па рэвізіі 1816 г. 2 двары. У 1926 г. ў Глыбаўскім с/с Свяцілавіцкага района Гомельскай акр., 23 двары, 92 жыхары. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 140 жителей. Паводле перапісу 1959 г. 75 жителей. Уваходзіў у склад саўгаса «Грамыкі» (цэнтр — в. Новыя Грамыкі). Забудова драўляная сядзібнага тыпу. ПАДКАМЕННЕ - пасёлак у Неглюбскім с/с, за 22 км на ПнУ ад Веткі, 44 км ад Гомеля, на 3 меліярацыйны канал, на Пн мяжуе з лесам. Аўтадарога звязвае пасёлак з Веткай. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (28 сямей) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы. Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. ў Старазакружскім с/с Веткаўскага района Гомельскай акр., 27 двароў, 162 жыхары. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 45 двароў, 205 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў верасні 1943 г. ням. акупанты спалілі 43 двары. На франтах загінулі 6 пасялкоўцаў. Паводле перапісу 1959 г. 180 жыхароў. Уваходзіў у склад калгаса «40 гадоў Кастрычніка» (цэнтр — в. Старое Закружжа). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. ПАДЛОГІ — пасёлак у Свяцілавіцкім с/с, за 27 км на Пн ад Веткі, 49 км ад Гомеля, на Пд мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (53 сям'і) пераселены ў 1991 г. ў чыстыя месцы. Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1929 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У1940 г. 27 двароў, 105 жыхароў. Паводле перапісу 1959 г. 126 жыхароў. Уваходзіў у склад саўгаса «Усходні» (цэнтр — в. Акшынка). Планіровачна складаецца з прама¬лінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ і забудаванай двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі. ПАДЛУЖЖА — пасёлак у Свяцілавіцкім с/с, за 38 км на ПнУ ад Веткі, 60 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (27 сямей) пераселены ў 1991 г. ў чыстыя месцы. Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 15 двароў 49 жыхароў. Паводле перапісу 1959 г. 43 жыхары. Уваходзіў у склад саўгаса «Усходні» (цэнтр — в. Акшынка). Забудова драўляная сядзібнага тыпу. ПАЛЯНАЎКА (да 30.7.1964 г. Крысін) — пасёлак у Хальчанскім с/с, за 4 км на Пд ад Веткі, 14 км ад Гомеля, на р. Сож (прыток р. Дняпро), на 3 — воз. Чачэль. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Ветка—Гомель. 17 гаспадарак, 26 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1909 г. хутар Крысін (1 двор, 6 жыхароў, 312 дзес. зямлі), які належаў памешчыку С.Ф.Заваротнаму. Найболып інтэнсіўная забудова прыпадае на 1920-я г. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 22 двары, 99 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты ў 1943 г. спалілі 20 двароў, загубілі 4 жыхары. Паводле перапісу 1959 г. 160 жыхароў. У складзе Гомельскага коннага завода № 59 (цэнтр — в. Старое Сяло). Планіровачна складаецца з кароткай, прамалінейнай, мерыдыянальнай вуліцы, якая на Пн разаводвойваецца. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. ПАМЯЦЬ — пасёлак у Маланямкоўскім с/с, за 37 км на ПнУ ад Веткі, 60 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель. 13 гаспадарак, 23 жыхары (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. ў Маланямкоўскім с/с Свяцілавіцкага района Гомельскай акр., 16 двароў, 101 жыхар. У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоны маяк», працавала кузня. У 1940 г. 35 двароў, 170 жыхароў. У Вял. Айч. вайну 9 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 126 жыхароў. У складзе саўгаса «Паўночны» (цэнтр — в. Малыя Нямкі). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ і забудаванай няшчыльна драўлянымі сял. сядзібамі. ПАПСУЕЎКА — вёска ў Веткаўскім гарсавеце, за 15 км на У ад Веткі, 37 км ад Гомеля, 26 км ад чыг. ст. Добруш (на лініі Гомель—Вышкаў), на аўтадарозе Старое Закружжа—Ветка. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (108 сямей) пераселены ў 1991 г. ў чыстыя месцы. Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 18 ст. як слабада ў складзе маёнтка Хальч, у Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. Засн. яе стараверы, якія ўцяклі з Расіі. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. Была ў валоданні графоў Румянцавых і Паскевічаў. У сярэдзіне 19 ст. мелася стараверчая часоўня. 3 1880 г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 44 двары, 396 жыхароў стараверчы малітоўны дом, хлебазапасны магазін, вятрак, лаўка. У 1909 г. 2 слабады: у адной — 65 двароў, 240 жыхароў, у другой — 41 двор, 181 жыхар. У хуткім часе яны аб'ядналіся і склалі адзін населены пункт. У 1926 г. 148 двароў, 720 жыхароў паштовае аддз., пач. школа, лаўка. 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Папсуеўскага с/с Веткаўскага района Гомельскай акр. У 1930 г. арганізаваны калгасы «Перадавік» і «Пераможац», працавалі вятрак (з 1929 г.), 2 кузні, ваўначоска. У Вял. Айч. вайну на франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 145 жыхароў з вёсак калгаса «Пераможац», памяць аб якіх увекавечвае 12-мятровы абеліск, скульптура воіна і стэла з імёнамі загінуўшых, пастаўленыя ў 1968 г. ў цэнтры вёскі. Паводле перапісу 1959 г. 362 жыхары. У 1965 г. у вёску перасяліліся жыхары суседняга пас. Чырвоная Перамога. Была цэнтрам калгаса «Пераможац». Размяшчаліся механічная майстэрня, пач. школа, клуб, библиотека, ветэрынарны ўчастак, аддз. сувязі, магазін. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай амаль шыротна і забудаванай двухбакова, няшчыльна, драўлянымі сял. сядзібамі. ГІАЦЕСЫ — вёска ў Неглюбскім с/с, за 35 км на ПнУ ад Веткі, 59 км ад Гомеля, на р. Вядзерня (прыток р. Беседзь). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (40 сямей) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы. Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 19 ст. як вёска ў Стаўбунскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1868 г. 37 двароў, 204 жыхары. Паводле перапісу 1897 г. 48 двароў, 299 жыхароў, 2 ветракі. У 1909 г. ў Стаўбунскай вол., 50 двароў, 322 жыхары, 567 дзес. зямлі. Найбольш актыўна забудова вялася ў 1920-х г. У 1926 г. 87 двароў, 419 жителей, паштовы пункт, пач. школа. 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Пацёскага с/с Свяцілавіцкага, з 4.8.1927 г. Веткаўскага района Гомельскай акр. У 1929 г. арганізаваны калгас «Вясёлы шлях», працавалі 2 ветракі (1927 г.), конная крупарушка (1927 г.), кузня. У Вял. Айч. вайну 48 вяскоўцаў загінулі на фронце. У 1947 г. да вёскі далучаны пас. Аляксандраўка. Паводле перапісу 1959 г. 239 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Грамыкі» (цэнтр — в. Новыя Грамыкі). Планіровачна складаецца з крыху выгнутай кароткай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. ПЕРАВЕССЕ — пасёлак у Неглюбскім с/с, за 33 км на ПнУ ад Веткі, 57 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель. 16 гаспадарак, 32 жыхары (2004 г.). Засн. ў 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 40 двароў, 185 жителей. У Вял. Айч. вайну 19 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 165 жыхароў. У складзе саўгаса «Дружба» (цэнтр — в. Неглюбка). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, амаль шыротнай арыентацыі, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі. ПЕРАДАВЕЦ — пасёлак у Неглюбскім с/с, за 37 км на ПнУ ад Веткі, 61 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель. 28 гаспадарак, 49 жыхароў (2004 г.). Засн. ў 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 63 двары, 194 жыхары. У Вял. Айч. вайну 8 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 216 жыхароў. У складзе саўгаса «Дружба» (цэнтр — в. Неглюбка). Планіровачна складаецца з амаль прамалінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай няшчыльна драўлянымі сял. сядзібамі. ПЕРАЛЁУКА — вёска ў Маланямкоўскім с/с, за 46 км на ПнУ ад Веткі, 68 км ад Гомеля, 1 км ад дзярж. мяжы з Рас. Федэрацыяй, на р. Пералёўка (прыток р. Беседзь), на Пд — тарфяны заказнік. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Казацкія Балсуны—Свяцілавічы. 116 гаспадарак, 249 жыхароў (2004 г.). Выяўлены археолагамі курган (3 км на ПдЗ ад вёскі, ва ўрочышчы Сіні Вір) сведчыць аб засяленні тутэйшых мясцін у глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як сяленне ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1785 г. ў карыстанні арандатара К.Вішынскага. Па рэвізіі 1816 г. 207 жыхароў. У 1850 г. ўласнасць казны, 92 двары, 709 жыхароў. У1885 г. 133 двары, 884 жыхары, Успенская царква (драўляная), вадзяны млын, 2 ветракі. Паводле перапісу 1897 г. сяло ў Стаўбунскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ., 170 двароў, 1098 жителей царк.-прыходская школа, хлебазапасны магазін (з 1880 г.), 3 ветракі, карчма. У вясковай школе ў 1907 г. 85 вучняў. У выніку пажару 1907 г. згарэлі 32 двары. Часта цярпела вёска ад пажараў і ў наступныя гады. У 1909 г. 183 двары, 1324 жыхары, 1698 дзес. зямлі, царква, школа, млын. Супраць герм. акупантаў у 1918 г. вяскоўцы больш 5 гадзін вялі цяжкі бой. Дзейнічаў партыз. атрад. Немцы спалілі вёску. У 1926 г. 240 двароў, 1197 жыхароў, паштовы пункт, 4-гадовая школа. 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Пералёўскага с/с Свяцілавіцкага, з 4.8.1927 г. Веткаўскага района Гомельскай акр. У 1931 г. створаны калгас «Працаўнік». У 1939 г. ў вёску пераселены жыхары суседніх пасёлкаў Азершчына, Казачка, Максімава, Чыстыя Лужы. У 1940 г. 1521 жыхар. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты стварылі ў вёсцы свой апорны пункт, які партызаны разграмілі. 97 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 767 жыхароў. У 1968 г. ў вёску перасяліліся жыхары пас. Рошча. У складзе саўгаса «Паўночны» (цэнтр — в. Малыя Нямкі) дзейнічаюць цагельны завод, сярэдняя школа, Дом культуры, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт. Планіровачна складаецца з дзвюх падзеленых ракой частак: паўн. (прамалінейная, арыентаваная з ПдЗ на ПнУ вуліца) і паўд. (дугападобная вуліца, арыентаваная з ПдЗ на ПнУ). Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу. ПЕРАМОГА (да 1937 г. Шалухоўка) — вёска ў Веліканямкоўскім с/с, за 44 км на ПнУ ад Веткі, 66 км ад Гомеля, на У пойма р. Беседзь (прыток р. Сож), на Пд — тарфяны заказнік. Аўтадарога звязвае вёску са Свяцілавічамі. 80 гаспадарак, 137 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як сяленне ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1785 г. ў карыстанні арандатара К.Вішынскага. Па рэвізіі 1816 г. ў Рагачоўскім пав. Магілёўскай губ., 70 двароў. Мелася паромная пераправа. У 1850 г. ўласнасць казны, 88 двароў, 614 жыхароў. У 1886 г. 123 двары, 655 жителей, 4 ветракі, пастаялы двор. Працаваў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 2 вёскі Шалухоўка ў Пакоцкай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ.: у адной — 162 двары, 985 жыхароў, школа граматы, хлебазапасны магазін, 3 ветракі, карчма, у другой — 25 двароў, 184 жыхары. У 1909 г. 1146 жителей, 1712 дзес. зямлі, школа, млын. У 1926 г. 195 двароў, паштовы пункт, 4-гадовая школа. 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Шалухоўскага с/с Свяціла¬віцкага, з 4.8.1927 г. Веткаўскага районаў Гомельскай акр. У 1929 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 220 двароў. У Вял. Айч. вайну 95 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 941 жыхар. У складзе саўгаса «Нямкі» (цэнтр — в. Вялікія Нямкі). Ёсць фельч.-акушэрскі пункт. Планіровачна складаецца з дзвюх прамалінейных вуліц, арыентаваных з ПдУ на ПнЗ, да Пд якіх перпендыкулярайона далучаюцца з 3 2 паралельныя паміж сабой вуліцы. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу. ПЕРШАМАЙСКІ (да 4.11.1937 г. пасёлак імя Бухарына) — пасёлак у Данілавіцкім с/с, за 23 км на ПнЗ ад Веткі, 25 км ад Гомеля, 8 км ад чыг. ст. Касцюкоўка (на лініі Жлобін—Гомель). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Данілавічы—Касцюкоўка. 21 гаспадарка, 34 жыхары (2004 г.). Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1926 г. ў Касцюкоўскім с/с Гомельскага района Гомельскай акр., 9 двароў, 46 жыхароў. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. 20 пасялкоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 174 жыхары. У складзе калгаса «Зара» (цэнтр — в. Пыхань). Планіровачна складаецца з амаль прамалінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі, забудаванай двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі. ПЕРШАМАЙСКІ - пасёлак у Свяцілавіцкім с/с, за 18 км на Пн ад Веткі, 40 км ад Гомеля; на 3 і Пн меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Нёманка (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (47 сямей) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы. Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 11 двароў, 49 жыхароў. Паводле перапісу 1959 г. 134 жыхары. Уваходзіў у склад саўгаса «Рэчкі» (цэнтр — в. Рэчкі). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі. ПЕТРАПОЛЛЕ - вёска ў Свяцілавіцкім с/с, за 36 км на ПнЗ ад Веткі, 41 км ад Гомеля, на 3 пойма р. Сож (прыток р. Дняпро), на Пн тарфяны заказнік, вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Чачэрск— Ветка. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (48 сямей) пераселены ў 1991 г. ў чыстыя месцы. Выяўленае археолагамі паселішча верхнедняпроўскай неалітычнай культуры (III тысячелетие до н. э., 2 км на 3 ад вёскі, ва ўрочышчы Негацень) сведчыць аб засяленні тутэйшых мясцін у глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як хутар у Пакоцкай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. Дваранка Зяньковіч мела ў 1881 г. ў вёсцы 704 дзес. зямлі і вадзяны млын. Паводле перапісу 1897 г. 245 двары, 183 жыхары. У 1909 г. 31 двор, 233 жыхары, 1315 дзес. зямлі. У 1926 г. 44 двары, 247 жыхароў, паштовы пункт, школа. 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Петрапольскага с/с Свяцілавіцкага, з 4.8.1927 г. Чачэрскага районаў Гомельскай акр. У 1930 г. арганізаваны калгас «Актывіст», працавала кузня. У 1940 г. 50 двароў, 269 жыхароў У Вял. Айч. вайну 27 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 270 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Навілаўскі» (цэнтр — в. Навілаўка). Планіровачна складаецца з прамалінейнай шыротнай вуліцы, якая на У разаводвайваецца. Забудова драўляная сядзібнага тыпу. ПЕТУХОЎКА - пасёлак у Веткаўскім гарсавеце, за 18 км на ПнУ ад Веткі, 39 км ад Гомеля; праз пасёлак праходзіць меліярацыйны канал, на У мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па 236 прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Ветка. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (25 сямей) пераселены ў 1991 г. ў чыстыя месцы. Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. ў Барталамееўскім с/с Веткаўскага района Гомельскай акр., 19 двароў, 116 жыхароў. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 36 двароў, 146 жыхароў. У Вял. Айч. вайну 12 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 145 жыхароў. Уваходзіў у склад саўгаса «Высакаборскі» (цэнтр — в. Барталамееўка). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. ПРАЛЕТАРСКІ - пасёлак у Данілавіцкім с/с, за 20 км на ПнЗ ад Веткі, 11 км ад чыг. ст. Касцюкоўка (на лініі Жлобін—Гомель), 24 км ад Гомеля, на Пд і У тарфяны заказнік. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Данілавічы—Ветка. 13 гаспадарак, 19 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1926 г. ў Свяцілавіцкім районе Гомельскай акр., 21 двор, 123 жыхары. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. 11 пасялкоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 117 жыхароў. У складзе калгаса «Зара» (цэнтр — в. Пыхань). Планіровачна складаецца з кароткай вуліцы, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі. ПРАЛЕТАРСКІ - пасёлак у Свяцілавіцкім с/с, за 12 км на ПнЗ ад Веткі, 10 км ад чыг. ст. Лазурная (на лініі Жлобін—Гомель), 28 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Чачэрск—Ветка. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (52 сям'і) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы. Выяўленыя археолагамі паселішча верхнедняпроўскай культуры (III тысячелетие до н. э., 0,2 км на Пд ад пасёлка, ва ўрочышчы Папова), бескурганны могільнік сярэднедняпроўскай культуры бронзавага веку (II тысячелетие до н. э., 0,2 км на Пд ад пасёлка), паселішча верхнедняпроўскай культуры (2-е тысячагоддзе да н.э., 1 км на 3 ад пасёлка), курганны могільнік эпохі Кіеўскай Русі (28 насыпаў, 3 км на ПнЗ ад пасёлка) сведчаць аб засяленні гэтых мясцін у глыбокай старажытнасці. Сучасны пасёлак засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. Найбольш актыўная забудова прыпадае на 1920-я г. У 1926 г. ў Юркавіцкім с/с Веткаўскага района Гомельскай акр., 59 двароў, 286 жыхароў. У 1929 г. арганізаваны калгас. У Вял. Айч. вайну 19 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Уваходзіў у склад саўгаса «Рэчкі» (цэнтр — в. Рэчкі). Драўляныя сял. сядзібы пастаўлены бессістэмна каля вясковай дарогі. ПРЫСНО — вёска, цэнтр Прыснянскага с/с, за 24 км на ПнЗ ад Веткі, 17 км ад чыг. ст. Касцюкоўка (на лініі Гомель—Жлобін), 46 км ад Гомеля, на У меліярацыйныя каналы. Аўтадарога звязвае вёску з Веткай. 230 гаспадарак, 534 жыхары (2004 г.). Выяўленыя археолагамі гарадзішча жал. веку (7—3 ст. да н.э., на паўн. ускраіне), гарадзішча (мясц. назва Фолкін Рог, 2,5 км на У ад вёскі, ва ўрочышчы Барок), паселішчы эпохі неаліту і бронзавага веку (0,3 і 1,5 км на У, 1,5 і 0,3 км на ПнУ, 0,3 км на Пд ад вёскі) сведчаць аб засяленні тутэйшых мясцін у глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 15 ст. У 1471 г. пазначана як сяло ў валоданні Е.Хурсовіча. Пад 1481 г. пазначана ў кнізе Запісаў князей Літоўскіх. Паводле інвентару Гомельскага староства 1640-х г. уладанне Гомельскага ротмістра К.Ленскага на тракце Рагачоў—Гомель, 26 жыхароў. Пад 1752 г. упамінаецца ў актах Галоўнага Літоўскага трыбунала. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. Паводле рэвізскіх матэрыялаў 1859 г. ўладанне графа Чарнышова-Круглікава. У выніку пажару 31.8.1883 г. згарэлі 42 двары. У 1886 г. 142 двары, 791 жыхар, Свята-Мікалаеўская царква, вятрак. Паводле перапісу 1897 г. 211 двароў, 1400 жыхароў, царк.-прыходская школа, хлебазапасны магазін (з 1881 г.), 3 ветракі, тракцір, крупарушка. Побач быў аднайменны хутар! У 1889 г. адкрыта 2-класнае вучылішча, а Магілёўскае брацтва выдзеліла на яго ўтрыманне 1921 руб. У 1909 г. ў Дудзіцкай вол. Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., 226 двароў, 1700 жыхароў, 2070 дзес. зямлі, царква (драўляная), школа, млын. У 1926 г. 325 двароў, 1659 жыхароў, паштовае аддз., хата-чытальня, аддз. спажывецкай кааперацыі, пач. школа. 3 8.12.1926 г. цэнтр Прыснянскага с/с Веткаўскага, з 25.12.1962 г. Гомельскага, з 6.1.1965 г. Веткаўскага района Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1928 г. арганізаваны калгас імя К.Я.Варашылава, дзейнічалі цагельня і кузня, 7 ветракоў. У 1940 г. 456 двароў. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты спалілі 90 двароў, загубілі 22 жыхары. Вызвалена 23.11.1943 г. У баях за вёску ў 1943 г. загінулі 172 воіны (пахаваны ў брацкай магіле каля школы). На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 132 вяскоўцы, памяць аб якіх увекавечвае пастаўленая ў 1960 г. каля клуба стэла. Паводле перапісу 1959 г. 1265 жителей. Цэнтр калгаса «Іскра». Размешчаны швейная майстэрня, сярэдняя школа (носіць імя аднаго з першых селькораў бел. газет І.СЛебедзева, які загінуў ад рук бандытаў, ураджэнец в. Данілавічы), Дом культуры, библиотека, больница, аптэка, дзіцячы сад, 3 магазіны. Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы амаль мерыдыянальнай арыентацыі, да якой на Пн далучаюцца з 3 і У кароткія вуліцы. На Пд амаль паралельна да гал. размешчаны 2 кароценькія прамалінейныя вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма засл. настаўніка Беларусі Н.Р.Малей. Побач з вёскай ёсць залежы гліны. ПЫХАНЬ — вёска ў Данілавіцкім с/с, за 24 км на ПнЗ ад Веткі, 9 км ад чыг. ст. Касцюкоўка (на лініі Жлобін— Гомель), 24 км ад Гомеля, на аўтадарогах Данілавічы—Касцюкоўка і Данілавічы—Ветка; на 3 меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Белічанка (прыток р. Уза). 138 гаспадарак, 398 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 19 ст. як сяло ў Пакалюбіцкай вол., уладанне кн. Румянцава-Задунайскага, у складзе Клімаўскай эканоміі. У 1816 г. 13 жыхароў, побач стараверчы скіт. 3 1880 г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1879 г. ў Гомельскім пав. Магілёўскай губ., 116 двароў, 593 жыхары, карчма. У 1909 г. 122 двары, 825 жыхароў, 1066 дзес. зямлі, школа, млын. 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Пыханьскага с/с Гомельскага района Гомельскай акр. У 1929 г. створаны калгасы імя С.М.Будзённага і «Камінтэрн», працавалі 3 ветракі (з 1923, 1929 гг.), паравы млын (з 1917 г.), 4 кузні. У 1940 г. 175 двароў. У Вял. Айч. вайну на франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 79 землякоў, памяць аб якіх увекавечвае стэла, пастаўленая ў 1968 г. на ўскраіне вёскі. Паводле перапісу 1959 г. 543 жыхары. Цэнтр калгаса «Зара». Размешчаны 9-гадовая школа, дзіцячы сад, Дом культуры, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, магазін. Планіровачнаскладаецца з прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, да якой з 3 далучаюцца 3 кароткія вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма засл. настаўніка Беларусі Е.А.Кавальчук. РАДУГА — вёска, цэнтр Радужскага с/с, за 7 км на ПнЗ ад Веткі, 12 км ад чыг. ст. Касцюкоўка (на лініі Жлобін— Гомель), 25 км ад Гомеля, на р. Сож (прыток р. Дняпро). Побач аўтадарога Данілавічы—Ветка. 241 гаспадарка, 587 жыхароў (2004 г.). Выяўленыя археолагамі гарадзішча (1 км на ПдУ, ва ўрочышчы Гарадок) і селішча эпохі Кіеўскай Русі (0,1 км на ПдУ, на тэрасе правага берага р. Сож) сведчаць аб засяленні тутэйшых мясцін у далёкай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як сяленне ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1789 г. ва ўладанні К.Халецкага. У 1788—89 гг. згадваецца ў ліку мястэчак. 3 1830 г. дзейнічала драўляная Свята-Мікалаеўская царква. Гаспадар фальварка меў у 1877 г. 414 дзес. зямлі, якія дасталіся яму па спадчыне. Дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1885 г. 114 двароў 687 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. сяло Веткаўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. (166 двароў 1089 жителей, мураваная царква, пабудаваная ў 1885 г., царк.-прыходская школа, хлебазапасны магазін, 2 ветракі) і фальварак (2 двары, 16 жыхароў). У 1909 г. 201 двор, 1324 жыхары, 1616 дзес. зямлі, царква, земская школа, вінная лаўка, млын. Побач — аднайменныя сядзіба і фальварак. Дзейнічала вінакурня. У 1921 г. арганізаваны саўгас «Радуга». У 1926 г. 258 двароў, 1226 жыхароў, паштовае аддз. Непадалёку размяшчаліся Радугаўскія Хутары (22 двары, 113 жыхароў). 3 8.12.1926 г. цэнтр Радужскага с/с Веткаўскага, з 25.12.1962 г. Гомельскага, з 6.1.1965 г. Веткаўскага районаў Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1929-30 гг. арганізаваны калгасы «3-ці рашаючы» і «Чырвоны баец», працавалі вятрак (з 1917 г.), 4 кузні, шорная майстэрайоня. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты ў лютым 1943 г. спалілі 70 двароў. Вызвалена 27.11.1943 г. У баях за вёску і наваколле загінулі 252 воіны (пахаваны на брацкіх могілках). 149 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 1052 жыхары. Цэнтр калгаса «Радуга». Размешчаны сярэдняя школа, Дом культуры, библиотека, дзіцячы сад, фельч.-акушэрскі пункт, ветэрынарны ўчастак, аддз. сувязі, швейная майстэрайоня, 3 магазіны. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ. На У амаль паралельна да яе праходзіць другая працяглая вуліца, да якой з 3 далучаюцца 2 кароткія вуліцы. Забудова пераважна драўляная, двухбаковая, сядзібнага тыпу. Радзіма Героя Сав. Саюза М.Р.Батракова, імем якога названы вуліцы ў вёсцы і ў г. Ветка, а таксама мясц. сярэдняя школа, дзе ён вучыўся; маці-гераіні М.І.Паладзій (13 дзяцей), засл. работніка сельскай гаспадаркі Беларусі І.П.Еўтухова, аднаго з арганізатараў калгаснага ладу на Гомельшчыне І.Я.Белякова, забітага бандытамі (яго імя нададзена адной з вуліц в. Старое Сяло). У Радужскі с/с да 1977 г. ўваходзілі пасёлкі Васілеўскі і Клімаўскі, да 1979 г. пас. Навікі, да 1983 г. пас. Усход (не існуюць). РАМАНАЎ ЛЕС - пасёлак у Шарсцінскім с/с, за 17 км на ПнЗ ад Веткі, 25 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Данілавічы—Ветка. 11 гаспадарак, 16 жыхароў (2004 г.). Засн. ў канцы 19 ст. як фальварак у Рэчкаўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 1 двор, 7 жыхароў. У 1909 г. 11 жителей, 320 дзес. зямлі. На 1920-я г. прыпадае актыўная забудова пасёлка. У 1926 г. 20 двароў, 113 жыхароў, у Шарсцінскім с/с Веткаўскага района Гомельскай акр. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 35 двароў, 132 жыхары. У Вял. Айч. вайну 10 пасялкоўцаў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 г. 165 жыхароў. У складзе калгаса «Кастрычнік» (цэнтр — в. Шарсцін). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай, шыротнай вуліцы. Забудова драўляная сядзібнага тыпу. РАСУХА — пасёлак у Яноўскім с/с, за 43 км на ПнУ ад Веткі, 65 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Чачэрск—Ветка. 46 гаспадарак, 73 жыхары (2004 г.). Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 245 жыхароў. 5 пасялкоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 343 жыхары. У складзе саўгаса «Янова» (цэнтр — в. Янова). Планіровачна складаецца з амаль прамалінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі, забудаванай двухбакова няшчыльна драўлянымі сял. сядзібамі. РАШЫЦЕЛЬНЫ - пасёлак у Свяцілавіцкім с/с, за 40 км на Пн ад Веткі, 61 км ад Гомеля, на У меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Чачэрск—Свяцілавічы. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (2 сям'і) пераселены ў 1989 г. ў чыстыя месцы. Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1926 г. ў Скачокгабраўскім с/с Свяцілавіцкага района Гомельскай акр., 25 двароў, 113 жыхароў, паштовы пункт. У 1929 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. 3 пасялкоўцы загінулі на фронце ў Вял. Айч. вайну. Паводле перапісу 1959 г. 77 жыхароў. Уваходзіў у склад саўгаса «Усходні» (цэнтр — в. Акшынка). Забудова драўляная сядзібнага тыпу. РУДНЯ-ГУЛЕВА - вёска ў Свяцілавіцкім с/с, за 17 км на Пн ад Веткі, 37 км ад Гомеля, на р. Нёманка (прыток р. Сож), на Пд, 3 і Пн меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы— Ветка. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (55 сямей) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы. Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як сяленне ў Беліцкім, з 1852 г. ў Гомельскім пав. Магілёўскай губ. 3 1842 г. дзейнічалі сукнавальня і млын. У 1881 г. 43 двары, 131 жыхар. Паводле перапісу 1897 г. вёска Рудня Гулева (яна ж Гуляева) у Рэчкаўскай вол. Гомельскага пав., 50 двароў 385 жыхароў хлебазапасны магазін (з 1880 г.). У 1909 г. 59 двароў, 405 жыхароў, 723 дзес. зямлі. У1926 г. 96 двароў, 488 жыхароў, паштовы пункт. 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Руднягулеўскага с/с Свяцілавіцкага, з 4.8.1927 г. Веткаўскага района Гомельскай акр. 35% жыхароў складалі польскія сем'і. У 1929 г. арганізаваны калгас. У Вял. Айч. вайну на франтах загінулі 22 вяскоўцы. Паводле перапісу 1959 г. 244 жыхары. Уваходзіла ў склад саўгаса «Рэчкі» (цэнтр — в. Рэчкі). Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ, да якой з У далучаюцца кароткая крывалінейная вуліца і завулак. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. РУДНЯ-ШЛЯГІНА - вёска ў Свяцілавіцкім с/с, за 16 км на Пн ад Веткі, 36 км ад Гомеля, на р. Нёманка (прыток р. Сож), на У меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Ветка. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (85 сямей) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы. Выяўленыя археолагамі два паселішчы неаліту (III тысячелетие до н. э., 1,5 км на ПдЗ і 2 км на Пд ад вёскі) і могільнік бронзавага веку (2 км на Пд ад вёскі) сведчаць аб засяленні тутэйшых мясцін у глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як сяленне ў Рэчкаўскай вол. Беліцкага, з 1852 г. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. 3 1840 г. дзейнічала сукнавальня. Дваранка Шадурская мела тут у 1843 г. 371 дзес. зямлі. Паводле рэвізіі 1858 г. ва ўладанні памешчыцы Шулавічавай, 26 двароў, 212 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. 60 двароў, 444 жыхары, часоўня, хлебазапасны магазін (з 1880 г.). У вясковай школе ў 1907 г. было 58 вучняў. У 1909 г. ў Рэчкаўскай вол. Гомельскага пав., 64 двары, 486 жителей, 1175 дзес. зямлі, капліца, школа, млын. У 1926 г. 129 двароў, 626 жителей, паштовы пункт, пач. школа, хата-чытальня. 3 8.12.1926 г. да 16.7.1954 г. цэнтр Руднешлягінскага с/с Свяцілавіцкага, з 4.8.1927 г. Веткаўскага, з 12.2.1935 г. Свяцілавіцкага районаў Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. Вёска поўнасцю складалася з польскіх сямей. У 1929 г. арганізаваны калгас «Чырвоны шлях», працавалі вятрак (з 1929 г.) і кузня. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты спалілі 37 двароў. На франтах загінулі 63 вяскоўцы. Паводле перапісу 1969 г. 361 жыхар. Уваходзілаў склад саўгаса «Рэчкі» (цэнтр — в. Рэчкі). Дзейнічалі больница, магазін. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, да якой з У далучаюцца 2 кароткія вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. РЫСЛАУЕ — вёскаў Свяцілавіцкім с/с, за 30 км на ПнЗ ад Веткі, 35 км ад Гомеля, вакол лес, на Пд — невялікі вадаём. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Чачэрск— Ветка. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (15 сямей) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы. Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як аколіца ў Рэчкаўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 56 двароў, 341 жыхар, 2 ветракі, вадзяны млын, крупарушка, у 1909 г. ў аколіцы 1257 дзес. зямлі. У 1926 г. цэнтр Ухаварыслаўскага с/с Свяцілавіцкага района Гомельскай акр., 73 двары, 356 жыхароў, школа. У 1930 г. арганізаваны калгас «Іскра», працавалі 2 ветракі (1927 г.). У Вял. Айч. вайну 24 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 91 жыхар. Уваходзіла ў склад саўгаса «Рэчкі» (цэнтр — в. Рэчкі). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. РЭПІШЧА — пасёлак у Неглюбскім с/с, за 36 км на ПнУ ад Веткі, 46 км ад чыг. ст. Добруш (на лініі Гомель—Вышкаў), 58 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Чачэрск—Ветка. 19 гаспадарак, 30 жыхароў (2004 г.). Засн. ў 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 32 двары, 120 жителей. Паводле перапісу 1959 г. 182 жыхары. У складзе саўгаса «Дружба» (цэнтр — в. Неглюбка). Планіровачна складаецца з кароткан, амаль прамалінейнай, блізкай да шыротнай арыентацыі вуліцы, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі. РЭЧКІ — вёска ў Свяцілавіцкім с/с, за 20 км на Пн ад Веткі, 42 км ад Гомеля, на р. Нёманка (прыток р. Сож), мяжуе з тарфяным заказнікам, на Пд меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (202 сям'і) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы. Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 18 ст. як сяленне ў Чачэрскім старостве Рэчыцкага пав. Мінскага ваяв. У 1704 г. 5 дымоў і рудня, у Вотарскім войтаўстве. Пазней вёска стала цэнтрам дзяржавы, якая ў 1765 г. аб'ядноўвала 3 вёскі з 31 гаспадаркай. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1775 г. 30 двароў. У 1785 г. 105 жыхароў у валоданні А.В.Васільева. У 1848 г. ў складзе 2 другіх вёсак і фальварка ўваходзіла ў аднайменны маёнтак памешчыцы Бычкоўскай. Значную частку жыхароў складалі стараверы. 3 1859 г. дзейнічала царква. Дваранін Пячкоўскі меў у вёсцы ў 1860 г. 174 дзес. зямлі, а ў 1872 г. — 2000 дзес. зямлі, вадзяны млын і сукнавальню. У 1886 г. 63 двары, 311 жыхароў, царква, вятрак, нар. вучылішча (у 1889 г. 25 вучняў). У склад Рэчкаўскай вол., цэнтрам якой з'яўлялася вёска (да 9.5.1923 г.), уваходзілі ў 1890 г. 35 сяленняў з агульнай колькасцю 918 двароў. Паводле перапісу 1897 г. сяло (89 двароў, 591 жыхар), царква (драўляная), нар. вучылішча, хлебазапасны магазін (з 1880 г.), крупарушка, вятрак, вінная лаўка, карчма і фальварак (5 двароў, 21 жыхар). У 1909 г. 107 двароў, 697 жыхароў, 830 дзес. зямлі, у маёнтку 2899 дзес. зямлі. Мелася паштовае аддз. Летам 1918 г. ў час герм. акупацыі вяскоўцы стварылі партыз. атрад, які змагаўся супраць ням. войск. У 1926 г. 149 двароў, 763 жыхары, хата-чытальня, аддз. спажывецкай кааперацыі, пач. школа. У былым фальварку была створана насенная гаспадарка. 3 8.12.1926 г. ў складзе БССР, да 1992 г. цэнтр Рэчкаўскагас/с Свяцілавіцкага, з 4.8.1927 г. Веткаўскага, з 12.2.1935 г. Свяцілавіцкага, з 17.12.1956 г. Веткаўскага, з 25.12.1962 г. Гомельскага, з 6.1.1965 г. Веткаўскага района Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1929 г. створаны калгас «1 Мая», працавалі цагельня (з 1930 г.), 2 ветракі (з 1925,1926 гг.), вінаробчы завод, 2 кузні. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты загубілі 43 жыхары. У баях за вёску і наваколле загінулі 134 воіны (пахаваны ў брацкіх магілах у цэнтры вёскі і на могілках). На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 287 землякоў з вёсак Рэчкаўскага с/с, памяць аб якіх увекавечвае скульптура жанчыны і сцяна з імёнамі загінуўшых, пастаўленыя ў 1975 г. каля будынка выканкама сельсавета. Паводле перапісу 1959 г. 649 жыхароў. Была цэнтрам саўгаса Рэчкі. Размяшчаліся цагельня, вінзавод, лясніцтва, пякарня, швейная майстэрня, сярэдняя школа, клуб, библиотека, дзіцячыя яслі-сад, аптэка, ветэрынарны ўчастак, аддз. сувязі, гасцініца, сталовая, 3 магазіны. Планіровачна складаецца з 3-х паралельных паміж сабой шчыльна забудаваных шыротных вуліц, да якіх з Пд далучаецца кароткая прамалінейная і з Пн — крыху выгнутая вуліца. Забудова пераважна драўляная сядзібнага тыпу. Радзіма Героя Сав. Саюза Р.В.Ксяндзова, засл. настаўніцы Беларусі КТ.Новікавай. СВАБОДА — пасёлак у Неглюбскім с/с, за 40 км на ПнУ ад Веткі, 49 км ад чыг. ст. Добруш (на лініі Гомель—Вышкаў), 62 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Чачэрск—Ветка. 30 гаспадарак, 47 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 25 двароў, 79 жыхароў. У Вял. Айч. вайну 6 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 137 жыхароў. У складзе саўгаса «Дружба» (цэнтр — в. Неглюбка). Планіровачна складаецца з амаль прамалінейнай, блізкай да шыротнай арыентацыі вуліцы, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі. СВЯЦІЛАВІЧЫ - вёска, цэнтр Свяцілавіцкага с/с, за 40 км на ПнУ ад Веткі, 62 км ад Гомеля, на р. Беседзь (прыток р. Сож), на аўтадарозе Чачэрск—Ветка, на Пд тарфяны заказнік. 419 гаспадарак, 1014 жыхароў (2004 г.). Выяўленае археолагамі ў цэнтры вёскі, ва ўрочышчы Гарадок, на высокім правым беразе ракі гарадзішча зарубінецкай культуры ранняга жал. веку (2 ст. да н.э. — 2 ст. н.э.) сведчыць аб засяленні тутэйшых мясцін у глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 12—13 ст., калі ўваходзіла ў Ноўгарад-Северскае, затым Чарнігаўскае княствы. 3 1335 г. ў валоданніі літ. кн. Альгерда Гедымінавіча. У 1503 г. захопленарус. войскамі. Пад 1508 г. пазначана ў перапісцы Вял. кн. Маскоўскага Васіля з каралём Жыгімонтам I Старым. Упамінаецца ў матэрыялах 1525, 1526, 1527 гг. аб канфліктах паміж Літвой і Маск. дзяржавай і ў інвентарах Чачэрскага староства 1704 і 1726 гг. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі, ва ўладанні графа Чарнышова-Круглікава. У 1775 г. 20 двароў, 110 жыхароў. Паводле звестак 1785 г. ўладальнікамі Свяцілавіч былі Іван і Восіп Азерскія разам з Дзям'янам Маліноўскім, Міхаілам і Восіпам Шалютай. На шкларобчым прадпрыемстве, якое дзейнічала ў вёсцы ў 1819— 30 гг., працавалі 18 рабочых. Крыху пазней у ліку ўладальнікаў Свяцілавіч быў памешчык Шклярэвіч, які меў тут у 1842 г. 150 дзес. зямлі, а ў 1871 г. 230 дзес. зямлі, 5 ветракоў, паром і сукнавальню. У 1848 г. 84 двары. Праз р. Беседзь была пракладзена плаціна з 5-ю драўлянымі мастамі, але ў 1845 г. яна была разбурана вялікім разлівам ракі. Праз вёску праходзіла паштовая дарога з Неглюбкі ў Рагачоў Паводе інвентару 1848 г. маёнтак Свяцілавічы ўключаў у сябе 3 фальваркі і 3 вёскі. У 1868 г. 387 жителей. Не пазней 1880 г. адкрыты хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. ў Стаўбунскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. — аколіца (139 двароў, 782 жыхары, Раства-Багародзіцкая царква, 2 ветракі, маслабойня, кузня, 3 лаўкі), вёска (70 двароў, 481 жыхар, школа граматы, хлебазапасны магазін, карчма) і 2 фальваркі (9 двароў, 42 жыхары, цагельня, вятрак, лаўка, карчма). У жн. 1918 г. герм. акупанты загубілі параненых у баі ў в. Пералёўка і ўзятых у палон 17 партызан (пахаваны ў брацкай магіле на паўд. ускраіне, на правым беразе ракі). 3 9.5.1923 г. да 8.12.1926 г. цэнтр Свяцілавіцкай вол. У 1926—27 гг. і 1935—56 гг. цэнтр Свяцілавіцкагарайона. У 1926 г. 324 двары, 1340 жыхароў, паштовы пункт, пач. школа, урачэбны пункт, аддз. спажывецкай кааперацыі, хата-чытальня, у Гомельскай акр. 3 8.12.1926 г. цэнтр Свяцілавіцкага с/с Свяцілавіцкага, з 4.8.1927 г. Веткаўскага, з 12.2.1935 г. Свяцілавіцкага, з 17.12.1956 г. Веткаўскага, з 25.12.1962 г. Гомельскага, з 6.1.1965 г. Веткаўскага районаў Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1928 г. створаны калгас імя К.Маркса, у 1930 г. пачаў працаваць крухмальны завод, затым — МТС, лапцеплётная арцель (з 1933 г.), кузня (з 1933 г.), нафтавы млын (з 1928 г.). Дзейнічала Свяцілавіцкае лясніцтва. У першыя дні Вял. Айч. вайны быў створаны атрад нар. апалчэння (745 чалавек, кіраўнік Яўмененка). У баях за вёску і суседнія населеныя пункты загінулі 178 воінаў (пахаваны ў брацкіх магілах, што каля будынка універмага і ў цэнтры вёскі). Вызвалена 30.9.1943 г. На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 702 вяскоўцы, памяць аб якіх увекавечвае стэла, пастаўленая ў 1968 г. каля будынка канторы саўгаса. У 1952 г. ўступіў у строй дзеючых маслазавод. Паводле перапісу 1959 г. 1967 жыхароў. Цэнтр саўгаса «Свяцілавічы». Размешчаны крухмальны завод, аддз. Веткаўскага малочнага завода, хлебапякарня, лясніцтва, камб. быт. абслугоўвання, участак «Зялёнае» Веткаўскага торфапрадпрыемства, сярэдняя школа, школа-інтэрнат, раённы Дом культуры, библиотека, дзіцячы сад, больница, аптэка, ветэрынарны ўчастак, 2 сталовыя, аддз. сувязі, 7 магазінаў, гасцініца. Планіровачна складаецца з працяглай крывалінейнай мерыдыянальнай вуліцы (уздоўж ракі), да цэнтра якой далучаецца з 3 прамалінейная вуліца (уздоўж аўтадарогі), перакрыжаваная крывалінейнай вуліцай з завулкамі. Забудова пераважна драўляная сядзібнага тыпу. Радзіма засл. настаўніц Беларусі А.І.Язерскай і М.П.Шалдонт. СЕЛШІЧА — пасёлак у Неглюбскім с/с, за 42 км на ПнУ ад Веткі, 64 км ад Гомеля, 51 км ад чыг. ст. Добруш (на лініі Гомель—Вышкаў). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Чачэрск—Ветка. 11 гаспадарак, 18жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 36 двароў, 109 жителей. У Вял. Айч. вайну 14 пасялкоўцаў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 г. 180 жыхароў. У складзе саўгаса «Дружба» (цэнтр — в. Неглюбка). Планіровачна складаецца з кароткай, блізкай да шыротнай арыентацыі вуліцы, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі. СЕРАДНЯЦКІ - пасёлак у Данілавіцкім с/с, за 19 км на ПнЗ ад Веткі, 5 км ад чыг. ст. Лазурная (на лініі Жлобін—Гомель), 41 км ад Гомеля, на аўтадарозе Данілавічы—Бальшавік; на 3 меліярацыйны канал, злучаны з р. Белічанка (прыток р. Уза). 16 гаспадарак, 28 жыхароў (1999 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 35 двароў 98 жыхароў. У Вял. Айч. вайну 9 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 146 жыхароў. У складзе калгаса «Зара» (цэнтр — в. Пыхань). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай, амаль шыротнай арыентацыі вуліцы, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі. СІВЕНКА — вёска ў Веткаўскім гарсавеце, за 14 км на У ад Веткі, 36 км ад Гомеля, 25 км ад чыг. ст. Добруш (на лініі Гомель—Вышкаў), нар. Спонка (прыток р. Сож), на аўтадарозе Старое Закружжа—Ветка; на Пн Веткаўскі батанічны запаведнік. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (189 сямей) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў складзе маёнтка Хальч. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі, у Вылеўскай вол. Беліцкага пав. Магілёўскай губ. У 1785 г. ваўладанні кн. І.Халецкага і княгіні Радзівіл. У 1848 г. 52 двары. 3 1880 г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. У выніку пажару 3.7.1883 г. згарэлі 65 двароў. У 1881 г. 117 двароў. У 1885 г. 516 жыхароў вятрак. Паводле перапісу 1897 г. ў Вылеўскай вол. Гомельскага пав., 148 двароў 971 жыхар, школа граматы, вятрак, лаўка, кузня. У 1909 г. 169 двароў 935 жыхароў, 1237 дзес. зямлі. У 1926 г. 203 двары, 1038 жыхароў хата-чытальня, паштовае аддз., пач. школа, паравы млын, крупарушка, ваўначоска, крэдытнае т-ва. 3 8.12.1926 г. да 1991 г. цэнтр Сівенскага с/с Веткаўскага, з 17.12.1956 г. Добрушскага, з 6.1.1965 г. Веткаўскага района Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1929 г. арганізаваны калгас «Партызан», працаваў вятрак (з 1926 г.). У 1940 г. 214 двароў. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты спалілі 213 двароў загубілі 23 жыхары. У баях за вёску загінулі ў 1943 г. 167 воінаў (пахаваны ў брацкай магіле на зах. ускраіне). На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 189 вяскоўцаў памяць аб якіх увекавечвае стэла, пастаўленая ў 1967 г. ў цэнтры вёскі. Паводле перапісу 1959 г. 673 жыхары. У 1963 г. ў вёску перасяліліся жыхары пасёлкаў Дзвігацель, Рэвалюцыя. Была цэнтрам калгаса імя У.І.Леніна. Размяшчаліся сярэдняя школа, клуб, библиотека, дзіцячыя яслі-сад, больница, аддз. сувязі, швейная і шавецкая майстэрні, магазін. Планіровачнаскладалася з 2 крывалінейных вуліц, амаль паралельных, арыентаваных мерыдыянальна і злучаных паміж сабой па цэнтры кароткай вуліцай. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. Згарэлалетам 1991 г. У склад былога Сівенскага с/с да 1963 г. ўваходзілі пасёлкі Дзвігацель, Рэвалюцыя, да 1965 г. пас. Чырвоная Перамога, да 1974 г. пас. Арэхаўка (не існуюць). СІНІ ВОСТРАЎ - пасёлак у Данілавіцкім с/с, за 14 км на ПнЗ ад Веткі, 13 км ад чыг. ст. Лазурная (на лініі Жлобін—Гомель), 19 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Данілавічы— Ветка. У выніку катастрофы на Чарайонобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары пераселены ў чыстыя месцы. Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1926 г. ва Уваравіцкім районе Гомельскай акр., 2 двары, 10 жыхароў. Тут разгортвалася здабыча торфу. Рос і пасёлак. Паводле перапісу 1959 г. ў пасёлку торфазавода Сіні Востраў 82 жыхары. Уваходзіў у склад калгаса «Зара» (цэнтр — в. Пыхань). Забудова драўляная сядзібнага тыпу. СІНІЦЫНА — пасёлак у Неглюбскім с/с, за 38 км на ПнУ ад Веткі, 60 км ад Гомеля, 47 км ад чыг. ст. Добруш (на лініі Гомель—Вышкаў). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Чачэрск—Ветка. 9 гаспадарак, 16 жителей (2004 г.). Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 20 двароў 63 жыхары. Паводле перапісу 1959 г. 78 жыхароў. У складзе саўгаса «Дружба» (цэнтр — в. Неглюбка). Забудова драўляная сядзібнага тыпу. СКАЧОК — вёска ў Свяцілавіцкім с/с, за 39 км на Пн ад Веткі, 60 км ад Гомеля, на аўтадарозе Чачэрск—Свяцілавічы. Праз вёску праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з р. Нёманка (прыток р. Сож). У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (144 сям'і) пераселены ў 1996 г. ў чыстыя месцы. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як хутар у Стаўбунскай вол. Гомельскага пав. Магілёускай губ. 3 1781 г. працавала крупарушка. Паводле перапісу 1897 г. 19 двароў, 102 жыхары. 3 8.12.1926 г. да 4.8.1927 г. цэнтр Скачкагабраўскага с/с СвяцілавІцкага, з 4.8.1927 г. Веткаўскага района Гомельскай акр. У 1930 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 20 двароў 70 жыхароў. У Вял. Айч. вайну 12 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 82 жыхары. Уваходзіла ў склад саўгаса «Усходні» (цэнтр — в. Акшынка). Драўляныя сял. сядзібы пастаўлены каля аўтадарогі. СПОНІЦКАЯ РУДНЯ - вёска ў Веткаўскім гарсавеце, за 4 км на Пд ад Веткі, 16 км ад Гомеля, на р. Спонка (прыток р. Сож) і аўтадарозе Добруш— Ветка. Побач Шабрынскі батанічны запаведнік. 17 гаспадарак, 23 жыхары (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёскаў Беліцкім пав. Магілёўскай губ. У1785 г. ў валоданні кн. І.Халецкага і княгіні Радзівіл. 3 1850 г. дзейнічала сукнавальня. Паводле перапісу 1897 г. 101 двор, 758 жыхароў, капліца, царк.-прыходская школа, хлебазапасны магазін, 2 ветракі. У 1909 г. ў Веткаўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ., 111 двароў, 929 жыхароў, 1580 дзес. зямлі. У 1918 г. супраць герм. акупантаў дзейнічаў створаны ў вёсцы партыз. атрад. У 1926 г. 192 двары, 950 жыхароў, паштовае аддз., пач. школа, хата-чытальня. 3 8.12.1926 г. да 16.7.1954 г. цэнтр Споніцкаруднянскагас/с Веткаўскага района Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1929 г. арганізаваны калгас «Камунар». У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты спалілі 54 двары і загубілі 5 жителей. 75 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 173 жыхары. У 1978 г. ў вёску перасяліліся жыхары суседняй в. Затоц (не існуе). У складзе саўгаса «Веткаўскі» (цэнтр — г. Ветка). Планіровачна складаецца з прамалінейнай шыротнай вуліцы, да цэнтра якой з Пн далучаецца кароткая вуліца. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма бел. мастака Т.Д.Ігнаценкі. СТАНКІ — пасёлак у Хальчанскім с/с, за 8 км на ПдЗ ад Веткі, 8 км ад Гомеля, на Пд меліярацыйны канал. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Гомель—Ветка. 17 гаспадарак, 21 жыхар (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 32 двары, 174 жыхары, у Хальчанскім с/с Веткаўскага района Гомельскай акр. Дзейнічала пач. школа. У 1929 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 28 двароў, 126 жителей. У Вял. Айч. вайну ў 1943 г. ням. акупанты спалілі 24 двары. На фронце загінулі 5 пасялкоўцаў. Паводле перапісу 1959 г. 130 жыхароў. У складзе саўгаса «Хальч» (цэнтр — в. Хальч). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. СТАРОЕ ЗАКРУЖЖА - вёска ў Неглюбскім с/с, за 24 км на ПнУ ад Веткі, 46 км ад Гомеля, 32 км ад чыг. ст. Добруш (на лініі Гомель—Вышкаў), на У меліярацыйны канал. Аўтадарога, якая звязвае вёску з Веткай. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (209 сямей) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы. Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 19 ст. як сяло Закружжа ў Вылеўскай вол. Беліцкага, з 1852 г. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 2-й пал. 19 ст. былі сяло Старое Закружжа і вёска Новае Закружжа (зараз в. Марозаўка ў Добрушскім районе), у якіх дзейнічалі хлебазапасныя магазіны. Паводле перапісу 1897 г. 255 двароў, 1677 жителей, царква (з 1871 г.), царк.-прыходская школа, вінная лаўка, карчма. У 1908 г. згарэла 86 двароў. У 1909 г. 274 двары, 1852 жыхары, 2236 дзес. зямлі. У 1918 г. ў час ням. акупацыі ў вёсцы і наваколлі дзейнічаў партыз. атрад. У 1920-х г. створаны саўгас «Закружжа». 3 8.12.1926 г. да 1993 г. цэнтр Старазакружскага с/с Веткаўскага, з 17.12.1956 г. Добрушскага, з 6.1.1965 г. Веткаўскага района Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1988 г. Гомельскай вобл. У 1930 г. створаны калгас «Чырвоны партызан», працавалі сталярня, 2 ветракі, рамонтныя майстэрні, з 1933 г. — МТС, з 1938 — хлебапякарня. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты спалілі 200 двароў. На франтах загінулі 244 вяскоўцы. Паводле перапісу 1959 г. 944 жыхары. Была цэнтрам калгаса «40 гадоў Кастрычніка». Размяшчаліся лясніцтва, пач. школа, клуб, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, магазін, дом інвалідаў. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ і перакрыжаванай 2 кароткімі вуліцамі. Паралельна да галоўнай праходзіць на У кароткая вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма Героя Сав. Саюза А.М.Кулагіна. Яго імя насіла вясковая сярэдняя школа і вуліцы ў вёсцы і Магілёве. СТАРОЕ СЯЛО - вёска ў Хальчанскім с/с, за 4 км на ПдЗ ад Веткі, 12 км ад Гомеля, на У мяжуе з воз. Чэчаль. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Ветка—Гомель. 351 гаспадарка, 827 жыхароў (2004 г.). Выяўленае археолагамі селішча 1-й пал. 1-га тыс. н.э. (0,3—0,4 км на ПдЗ ад вёскі) сведчыць аб засяленні тутэйшых мясцін у далёкай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. як сяленне ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. ВКЛ. Паводле інвентару Гомельскага староства 1640-х г. 10 дымоў 13 валоў, 11 коней. У 1709 г. веткаўскія стараверы аказалі адчувальнае супраціўленне войскам Карла XII, за што Пётр I выказаў ім падзяку. Пад 1752 г. упамінаецца ў актах Галоўнага Літоўскага трыбунала. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1785 г. ва ўладанні І.Халецкага. Меўся паром на Сожы пад'ёмнасцю да 400 пудоў. У 1861 г. збудавана царква, да якой у 1874 г. прыбудавана званарня. У 1872 г. адкрыта школа граматы. 29.7.1881 г. згарэлі 42 двары і 36 гумнаў. У 1885 г. 207 двароў, 1455 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. ў Пакалюбіцкай вол. Гомельскага пав., 389 двароў 1784 жыхары, царква, нар. вучылішча, хлебазапасны магазін, цагельня, вінная лаўка, карчма. У 1908 г. 2354 жыхары, 2636 дзес. зямлі. У 1909 г. згарэлі 139 двароў. У 1919 г. створана арцель «Старасельская». У 1926 г. 543 двары, 2694 жыхары, паштовае аддз., пач. школа, хата-чытальня, лаўка. 3 8.12.1926 г. да 16.7.1954 г. цэнтр Старасельскага с/с Веткаўскага района Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1927 г. створаны калгас «Чырвоны араты», у 1929 г. — калгас «Лясная паляна». У 1940 г. 554 двары. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты спалілі 550 двароў загубілі 30 жыхароў. Вызвалена 16.10.1943 г. У баях за вёску і наваколле загінулі ў 1943 г. 448 воінаў, у тым ліку Герой Сав. Саюза Н.І.Фенічаў (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі, каля школы). На франтах загінулі 209 вяскоўцаў, памяць аб якіх увекавечвае стэла, пастаўленая ў 1967 г. ў цэнтры вёскі. У 1944 г. ад тыфу памерла 500 жыхароў. Паводле перапісу 1959 г. 1580 жыхароў. Цэнтр (з 1977 г.) Гомельскага коннага завода № 59 (заснаваны ў 1912 г. ў былой панскай сядзібе, каля в. Шарсцін, пазней цэнтр быў у в. Прудок). Размешчаны цагельны завод, сярэдняя школа, Дом культуры, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддз. сувязі, магазін, музей. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ, да якой з У далучаецца 12 кароткіх вуліц. Забудова пераважна драўляная. Адна з вуліц названа імем Т.Е.Белякова — актыўнага ўдзельніка калгаснага будаўніцтва, нараджэнца в. Радуга (забіты бандытамі). Радзіма бел. мастачкі З.В.Ліцвінавай. СТАРЫ МАЛКАЎ - вёска ў Свяцілавіцкім с/с, за 36 км на ПнУ ад Веткі, 56 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарогах Чачэрск—Свяцілавічы і Свяцілавічы—Гомель. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (8 сямей) пераселены ў 1991 г. ў чыстыя месцы. Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 20 ст. У 1909 г. вёска Малкаў у Рэчкаўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ., 12 двароў, 89 жыхароў, 105 дзес. зямлі. Побач былі аднайменныя аколіца (12 двароў, 66 жыхароў, 836 дзес. зямлі), фальварак (2 двары, 19 жыхароў, 457 дзес. зямлі) і хутар (3 двары, 23 жыхары, 200 дзес. зямлі). У 1930 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 49 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Усходні» (цэнтр — в. Акшынка). Забудова драўляная, няшчыльная, сядзібнага тыпу. СТАРЫЯ ГРАМЫКІ - вёска ў Свяцілавіцкім с/с, за 33 км на ПнУ ад Веткі, 58 км ад Гомеля, на р. Беседзь (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (53 сям'і) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы. Выяўленыя археолагамі курганны могільнік (69 насыпаў, 0,3 км на ПдЗ ад вёскі, ва ўрочышчы Курганне) і селішча эпохі Кіеўскай Русі (на паўд. ускраіне) сведчаць аб засяленні тутэйшых месц у далёкай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 17 ст. як аколіца Грамыкі ў Чачэрскім старостве Рэчыцкага пав. Мінскага ваяв. У пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца пад 1609 г. У 1726 г. 21 дым. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1775 г. 41 двор, 238 жыхароў. У 1785 г. ў валоданні В.Ермалаева і Д.Маліноўскага. У 1810 г. засн. шкларобчае прадпрыемства, на якім у 1818 г. працавала 17 рабочых. Паводле рэвізіі 1816 г. ў Рагачоўскім пав. Магілёўскай губ., 11 двароў, 36 жыхароў. 3 1827 г. дзейнічала царква. Дваранін Лашкевіч меў тут у 1836 г. 208 дзес. зямлі, якія дасталіся яму па спадчыне, і ў 1841 г. ён дадаткова купіў частку вясковай зямлі. У 1868 г. 51 двор, 284 жыхары. Паводле перапісу 1897 г. 84 двары, 533 жыхары, 2 ветракі. У 1909 г. ў вёсцы і аколіцы 556 жыхароў, 1400 дзес. зямлі. У 1926 г. 98 двароў, паштовы пункт, пач. школа, у Нова-Стараграмыцкім с/с Свяцілавіцкага района Гомельскай акр. У 1930 г. арганізаваны калгас «Гарадок», працавалі вятрак і кузня. У Вял. Айч. вайну 36 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 286 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Зарэчны» (цэнтр — в. Гарысты). Планіровачна складаецца з крыху выгнутай мерыдыянальнай вуліцы. Забудова драўляная, двухбаковая, сядзібнага тыпу. Радзіма дзярж. дзеяча, дыпламата, двойчы Героя Сац. Працы, доктара эканам. навук А.А.Грамыкі (у Гомелі пастаўлены бюст) і ген.-м. В.І.Грамыкі. СТАУБУН — вёска, цэнтр Стаўбунскага с/с, за 33 км на ПнУ ад Веткі, 55 км ад Гомеля, на р. Стаўбунка (прыток р. Беседзь) і аўтадарозе, якая звязвае вёску з Веткай, на 3 — тарфяны заказнік. 521 гаспадарка, 1209 жыхароў (2004 г.). Выяўленыя археолагамі каля вёскі неалітычныя помнікі 5—9 тыс. да н.э. сведчаць аб засяленні тутэйшых мясцін у далёкай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 18 ст. У інвентары за 1704 г. пазначана як в. Стаўбынь, 18 двароў, а ў 1726 г. ў Отарскім войтаўстве Чачэрскага староства Рэчыцкага пав. Мінскага ваяв., 40 двароў і рудня. Пасля 1 -га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1785 г. 457 жыхароў, у валоданні ген.-фельдмаршала графа З.Чарнышова-Круглікава. У 1789 г. збудавана Свята-Мікалаеўская царква. Меўся завод па вырабу жалеза, руда для якога прывозілася з Украіны. У 1848 г. 89 двароў. 3 1869 г. працавала вінакурня. У 2-й пал. 19 ст. адкрыта нар. вучылішча (у 1882 г. 38 вучняў). У 1881 г. 182 двары, 988 жыхароў хлебазапасны магазін. Цэнтр воласці (да 9.5.1923 г.), у склад якой у 1890 г. ўваходзілі 26 пасяленняў з агульнай колькасцю 1251 двор. Паводле перапісу, 1897 г. 251 двор, 1908 жителей, царква, 3 ветракі, вадзяны млын, маслабойня, кузня, карчма. Побач быў фальварак з вадзяным млынам і ветраком. У 1909 г. 2017 жыхароў, 2386 дзес. зямлі, вінная лаўка, у фальварку — 1 двор, 6 жыхароў 3665 дзес. зямлі. У1918 г. ў час герм. акупацыі быў створаны партыз. атрад, які дзейнічаў супраць герм. войск. 3 8.12.1926 г. ў складзе БССР. У 1926 г. 401 двор, 2228 жыхароў хата-чытальня, паштовы пункт, пач. школа. 3 8.12.1926 г. цэнтр Стаўбунскага с/с Свяцілавіцкага, з 17.12.1956 г. Вет¬каўскага, з 25.12.1962 г. Гомельскага, з 6.1.1965 г. Веткаўскага района Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1929 г. арганізаваны калгас «Звязда», працавала кузня. У 1940 г. 570 двароў. У Вял. Айч. вайну ў жн. 1941 г. ням. акупанты разбамбілі і спалілі вёску, а ў снеж. 1943 г. спалілі другі раз (458 двароў) і загубілі 12 жителей. Вызвалена 28.9.1943 г. На франтах загінулі 268 вяскоўцаў. Паводле перапісу 1959 г. 2457 жыхароў. Цэнтр саўгаса «Стаўбунскі». Размешчаны хлебапякарня, швейная майстэрня, сярэдняя школа, Дом культуры, 2 библиотеки, дзіцячы сад, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, 2 сталовыя, 6 магазінаў, гасцініца. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы амаль шыротнай арыентацыі, да якой з Пн і Пд далучаюцца кароткія вуліцы. На Пд, за ракой, адасоблены ўчастак забудовы — 2 кароткія вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма Героя Сац. Працы М.Я.Чуяшовай, засл. настаўніцы Беларусі М.У.Рыжанковай, нар. артысткі РСФСР В.І.Барысенкі. У склад Стаўбунскага с/с да 1983 г. ўваходзіў пас. Чырвоны (не існуе). СТАУБУНСКАЕ БУДЗІШЧА -вёска ў Яноўскім с/с, за 43 км на ПнУ ад Веткі, 65 км ад Гомеля. Побач аўтадарога Янова—Ветка. 29 гаспадарак, 44 жыхары (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Стаўбунскай вол. Беліцкага, з 1852 г. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1785 г. ў валоданні арандатара К.Вішынскага. Паводле перапісу 1897 г. в. Будзішча (яна ж Слабодка), 60 двароў 441 жыхар, школа граматы, хлебазапасны магазін, 2 ветракі. У 1909 г. 71 двор, 528 жыхароў, 737 дзес. зямлі. У 1926 г. 90 двароў паштовы пункт, школа. 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Будзішчастаўбунскага с/с Веткаўскага района Гомельскай акр. У 1929 г. арганізаваны калгас «Барацьба», працавала кузня. У Вял. Айч. вайну 65 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 399 жыхароў. У складзе саўгаса «Янова» (цэнтр — в. Янова). Планіровачна складаецца з прамалінейнай, блізкай да шыротнай арыентацыі вуліцы, якая па цэнтры перакрыжоўваецца кароткай вуліцай. Забудова драўляная сядзібнага тыпу. СТАЎБУНСКАЯ РУДНЯ - вёска ў Стаўбунскім с/с, за 20 км на ПнУ ад Веткі, 42 км ад Гомеля, на р. Студзенка (прыток р. Беседзь). Побач аўтадарога Свяцілавічы—Гомель. 20 гаспадарак, 39 жыхароў (2004 г.). Выяўленыя каля вёскі і даследаваныя археолагамі 8 курганоў жал. веку сведчаць аб засяленні тутэйшых мясцін у далёкай старажытнасці. Сучасная вёска засн. ў пач. 18 ст. перасяленцамі з суседніх пасяленняў на пуставаўшых, заросшых хмызняком землях графа Чарнышова-Круглікава. У 1881 г. 73 двары, 380 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. ў Стаўбунскай вол. Гомельскага пав., 119 двароў 714 жыхароў, школа граматы, хлебазапасны магазін (з 1884 г.), 3 ветракі, кузня, карчма. У1909 г. 811 дзес. зямлі, касцёл. У 1926 г. 129 двароў, 728 жыхароў, хата-чытальня, паштовы пункт, пач. школа. 3 8.12.1926 г. да 16.7.1954 г. цэнтр Стаўбунскаруднянскагас/с Свяцілавіцкага, з 4.8.1927 г. Веткаўскага, з 12.2.1935 г. Свяцілавіцкага районаў Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. 95% жителей складалі польскія сем'і. У 1929 г. створаны калгас «Новае жыццё». У1940 г. 150 двароў, 900 жыхароў. У Вял. Айч. вайну на франтах загінулі 70 вяскоўцаў. Паводле перапісу 1959 г. 372 жыхары. У складзе саўгаса «Стаўбунскі» (цэнтр — в. Стаўбун). Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы амаль мерыдыянальнай арыентацыі, да якой з 3 далучаюцца 3 і з У 2 завулкі. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху ў Баранавіцкай вобл. ў Вял. Айч. вайну П.І.Гулевіча (быў камандзірам партыз. брыгады імя І.В.Сталіна) і нар. артысткі БССР С.І.Гулевіч. СЫМОНАЎКА - вёска ў Свяцілавіцкім с/с, за 25 км на Пн ад Веткі, 47 км ад Гомеля, на Пн меліярацыйны канал, злучаны з р. Нёманка (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы— Гомель. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (8 сямей) пераселены ў 1991 г. ў чыстыя месцы. Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Рэчкаўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 16 двароў, 133 жыхары. У 1909 г. вёска, аколіца і хутар. У 1930 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 18 двароў, 57 жыхароў. 11 вяскоўцаў загінулі на франтах у час Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 85 жителей. Уваходзіла ў склад саўгаса «Усходні» (цэнтр — в. Акшынка). Планіровачна складаецца з кароткай вуліцы, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі. СЯЛІЦКАЯ — вёска ў Свяцілавіцкім с/с, за 27 км на Пн ад Веткі, 49 км ад Гомеля, на р. Калінаўка (прыток р. Сож), на Пд мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (58 сямей) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы. Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 19 ст. як вёска ў Пакоцкай вол. Беліцкага, з 1852 г. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1832 г. памешчык Хамянтоўскі меў тут 1262 дзес. зямлі. Паводле рэвізіі 1858 г. 27 двароў, 164 жыхары. Паводле перапісу 1897 г. вёска (53 двары, 368 жыхароў, школа граматы, хлебазапасны магазін, вятрак, кузня) і фальварак (4 двары, 16 жыхароў). У 1909 г. 68 двароў, 447 жыхароў, 405 дзес. зямлі, у фальварку 1 двор, 4 жыхары, 1000 дзес. зямлі. У1926 г. 106 двароў, 464 жыхары, паштовы пункт, школа. Побач быў пасёлак Новасяліцкі (6 двароў, 27 жыхароў), які пазней далучыўся да вёскі. 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Сяліцкага с/с Свяцілавіцкага, з 4.8.1927 г. Чачэрскага района Гомельскай акр. У 1930 г. арганізаваны калгас «Прасвет», працавала кузня. 79 вяскоўцаў загінулі на франтах у гады Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 287 жителей. Уваходзіла ў склад саўгаса «Навілаўскі» (цэнтр — в. Навілаўка). Планіровачна складаецца з прамалінейнай шыротнай вуліцы, да якой на У далучаюцца 2 кароткія вуліцы. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. ТАРАСАУКА — вёска ў Веткаўскім гарсавеце, за 6 км на ПдУ ад Веткі, 28 км ад Гомеля, 16 км ад чыг. ст. Добруш (на лініі Гомель—Вышкаў), на Пд і У меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай і потым аўтадарозе Добруш—Ветка. 40 гаспадарак, 87 жыхароў (2004 г.). Пр пісьмовых крыніцах вядома з пач. 18 ст. як слабада Рэчыцкага пав. Мінскага ваяв. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. Належала графам Румянцавым, а затым Паскевічам. У сярэдзіне 19 ст. мелася стараверчая часоўня. У 1885 г. 121 двор, 683 жыхары, хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 175 двароў, 852 жыхары, 2 капліцы, стараверскі малітоўны дом, царк.-прыходская школа, 2 хлебазапасныя магазіны, 3 ветракі. У 1909 г. ў Веткаўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ., 182 двары, 920 жыхароў, млын. У 1926 г. 219 двароў, 1235 жыхароў, лаўка, аддз. сувязі, пач. школа. 3 8.12.1926 г. да 16.7.1954 г. цэнтр Тарасаўскага с/с Веткаўскага района Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1929 г. арганізаваны калгас «Рашучы», працавала кузня. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты спалілі 198 двароў, загубілі 2 жыхароў. У баях за вёску і наваколле загінулі 408 воінаў (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). Вызвалена 28.9.1943 г. На франтах загінулі 157 вяскоўцаў. Паводле перапісу 1959 г. 585 жыхароў. У складзе саўгаса «Веткаўскі» (цэнтр — в. Ветка). Размешчаны 9-гадовая школа, дзіцячы сад, клуб, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, магазін. Планіровачна складаецца з прамалінейнай, амаль шыротнай вуліцы, якая на У і 3 адхіляецца на Пн. Паралельна да галоўнай на Пн праходзіць кароткая прамалінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. ТУМАРЫН — пасёлак у Веткаўскім гарсавеце, за 7 км на Пд ад Веткі, 14 км ад Гомеля, на 3 мяжуе з лесам; на Пд меліярацыйныя каналы. Побач аўтадарога Добруш—Ветка. 9 гаспадарак, 11 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У1930 г. арганізаваны калгас імя М.Горкага. У 1940 г. 30 двароў, 123 жыхары. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты спалілі 20 двароў. На франтах загінулі 8 пасялкоўцаў. Паводле перапісу 1959 г. 152 жыхары. У складзе саўгаса «Веткаўскі» (цэнтр — г. Ветка). Планіровачна складаецца з кароткай, амаль мерыдыянальнай вуліцы. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. ФЁДАРАУКА — вёска ў Свяцілавіцкім с/с, за 35 км на Пн ад Веткі, 58 км ад Гомеля, на аўтадарозе Чачэрск—Свяцілавічы. 26 гаспадарак, 44 жыхары (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Покацкай вол. Беліцкага, з 1852 г. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1848 г. в. Фёдараўка разам з 3 фальваркамі і яшчэ адной вёскай уваходзіла ў склад аднайменнага маёнтка. 3 1865 г. працавалі млын і сукнавальня. У 1869 г. адкрыта Свята-Духаўская царква. У 1872 г. гаспадар маёнтка валодаў 1059 дзес. зямлі. У 1880 г. пачало працаваць цукровае прадпрыемства. У 1909 г. 11 двароў, 68 жыхароў. Летам 1918 г. ў час герм. акупацыі вяскоўцы разам з суседнімі сяленнямі стварылі партыз. атрад (300 чалавек, кіраўнік А.Якаўлеў), які ў жн. 1918 г. вызваліў вёску ад герм. войск. У 1926 г. 86 двароў, 420 жыхароў, паштовы пункт, школа. На аднайменных хутарах 7 двароў, 36 жыхароў. 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Фёдараўскага с/с Свяцілавіцкага, з 4.8.1927 г. Чачэрскага района Гомельскай акр. У 1930 г. арганізаваны калгас «1 Мая», працавала кузня. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты расстралялі 29 жыхароў. Вызвалена 1.10.1943 г. На франтах загінулі 55 вяскоўцаў. Паводле перапісу 1959 г. 308 жыхароў. У складзе саўгаса «Свяцілавічы» (цэнтр — в. Свяцілавічы). Ёсць клуб. Планіровачна складаецца з 3 кароткіх прамалінейных, паралельных паміж сабой, арыентаваных з ПдУ на ПнЗ вуліц. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. УСОХІ — пасёлак у Свяцілавіцкім с/с, за 26 км на Пн ад Веткі, 48 км ад Гомеля, на р. Нёманка (прыток р. Сож); на Пд меліярацыйны канал. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (84 сям'і) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы. Засн. ў канцы 19 ст. ў Рэчкаўскай вол. Гомельскага пав. У пач. 20 ст. пачаў працаваць млын. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. 3 пасялкоўцы загінулі на франтах у час Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 100 жыхароў. Уваходзіў у склад саўгаса «Усходні» (цэнтр — в. Акшынка). Планіровачна складаецца з амаль прамалінейнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі. УХОВА — вёска ў Свяцілавіцкім с/с, за 28 км на ПнЗ ад Веткі, 33 км ад Гомеля, на 3 — пойма р. Сож (прыток р. Дняпро); на Пд меліярацыйны канал. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Чачэрск—Ветка. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жы¬хары (110 сямей) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы. Выяўленыя археолагамі 2 паселішчы эпохі неаліту (1 км на Пд ад вёскі, ва ўрочышчы Більдзюга, на левым беразе ракі і 0,5 км на ПдЗ ад вёскі, ва ўрочышчы Цыганскі Бугор) сведчаць аб засяленні тутэйшых мясцін у глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як пасяленне ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. У канцы 18 ст. ў валоданні Усціновічаў. Здаўна дзейнічала прыстань на р. Сож. У 1850 г. памешчык меў тут 1400 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 г. ў Рэчкаўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. — вёска (51 двор, хлебазапасны магазін), аколіца (38 двароў, 289 жыхароў) і фальварак (2 двары, 7 жыхароў). У 1926 г. 85 двароў, 477 жыхароў, паштовы пункт, школа. 3 8.12.1926 г. да 16.7.1954 г. цэнтр Ухоўскага с/с Свяцілавіцкага, з 4.8.1927 г. Веткаўскага, з 12.2.1935 г. Свяцілавіцкага районаў Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1929 г. створаны калгасы «Іскра» і «Шлях да сацыялізму», працавалі вятрак (з 1927 г.) і 2 кузні. У 1940 г. 127 двароў, 557 жителей. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты расстралялі 12 жыхароў, загінулі на франтах 93 вяскоўцы. Паводле перапісу 1959 г. 504 жыхары. Уваходзіла ў склад саўгаса «Рэчкі» (цэнтр — в. Рэчкі). Дзейнічалі 8-гадовая школа, фельч.-акушэрскі пункт, магазін. Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы амаль шыротнай арыентацыі, якая на 3 раздвойваецца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. УЮТНЫ — пасёлак у Стаўбунскім с/с, за 32 км на ПнУ ад Веткі, 54 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Стаўбун— Ветка. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (11 сямей) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы. Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1926 г. ў Коўбаўскім с/с Свяцілавіцкага района Гомельскай акр., 20 двароў 113 жыхароў. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. 4 пасялкоўцы загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 89 жыхароў. Уваходзіў у склад саўгаса «Стаўбунскі» (цэнтр — в. Стаўбун). Забудова драўляная, няшчыльная, сядзібнага тыпу. ХАЛЬЧ — вёска, цэнтр Хальчанскага с/с, за 2 км на 3 ад Веткі, 16 км ад Гомеля, на р. Сож (прыток р. Дняпро) і аўтадарозе Гомель—Ветка. 482 гаспадаркі, 1249 жыхароў (2004 г.). Выяўленыя археолагамі гарадзішча мілаградскай і зарубінецкай культур ранняга жал. веку і эпохі Кіеўскай Русі (на ўсх. ускраіне, на мысе тэрасы правага берага ракі), гарадзішча ранняга жал. веку (сярэдзіна — 3-я чвэрць 1-га тыс. н.э., 0,4 км на ПнЗ ад вёскі, ва ўрочышчы Зыбень), курганны могільнік (5 насыпаў, 0,35 км на ПнЗ ад вёскі) і селішча эпохі Кіеўскай Русі (0,5 км на Пд ад вёскі) сведчаць аб засяленні гэтых мясцін у глыбокай старажытнасці. Упершыню ў пісьмовых крыніцах упамінаецца ў 14 ст., калі вёска ўваходзіла ў Чарнігаўскае княства. У 1437 г. Свідрыгайла Альгердавіч перадаў вёску патомку шляхецкага роду Халецкіх — Паўлу Мішковічу. 3 гэтага часу Хальч стала рэзідэнцыяй Халецкіх. Пад 1471 г. пазначаны ў сувязі з перадачай двара ў Хальчы Г.Радзівонавічу. У 1640-х г. пазначаны як сяло і маёнтак Хальч у інвентары Гомельскага староства. У 2-й пал. 17 ст. Халецкія пабудавалі касцёл і кляштар езуітаў, якія з 1731 г. да 1829 г. мелі тут сваю місію. Іх матэрыяльна падтрымлівалі Халецкія і Дзерналовічы. У1747 г. 159 двароў. Пад 1752 г. упамінаецца ў актах Гал. Літоўскага трыбунала. 3 1764 г. мястэчка, ва ўладанні княгіні Радзівіл. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. У пач. 19 ст. на паўн.-зах. ускраше ўзведзены палац-сядзіба, гаспадарчыя пабудовы і разбіты пейзажны парк. У час вандровак па Гомелынчыне Напалеон Орда зрабіў замалёўкі палаца-сядзібы. Зараз тут філіял Гомельскага абл. краязнаўчага музея. Меўся паром на Сажы пад'ёмнасцю да 800 пудоў. У 1860 г. ў валоданні памешчыка АЛ.Войніч-Сенажацкага, 2 мураваныя і 105 драўляных дамоў 1113 жыхароў. Штогод праводзіліся 2 кірмашы (Пятроўскі і Міхайлаўскі), на якіх у 1861 г. было прапанавана для продажу тавараў на 61 130 рублёў. У 1866 г. гаспадар маёнтка меў 1568 дзес. зямлі і 3 лаўкі. Дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1879 г. памешчык Войніч-Сенажацкі заснаваў тут вінакурню. У 1881 г. 230 двароў. Вялікія страты нанеслі мястэчку пажары 1887, 1891 і 1892 гг., калі згарэў 261 двор. Паводле перапісу 1897 г. 363 двары, 1975 жыхароў, царква, царк.-прыходская школа, яўр. малітоўны дом, 5 ветракоў, 5 лавак (у іх ліку вінная), карчма. У аднайменным фальварку, што размяшчаўся побач, былі карчма і вінакурны завод. У 1909 г. ў Веткаўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ., 2256 жыхароў, 1159 драўляных і 1 мураваны будынкі. Мелася аддз. паштовай сувязі. Працаваў сенапрасавальны завод (у 1913 г. 40 рабочых). 3 8.12.1926 г. цэнтр Хальчанскага с/с Веткаўскага, з 25.12.1962 г. Гомельскага, з 6.1.1965 г. Веткаўскага районаў Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1928 г. арганізаваны калгас «Чырвоная хваля», працавала цагельня. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты ў вер. 1943 г. спалілі 463 двары, загубілі 9 жителей. Вызвалена 16.10.1943 г. У баях за вёску і наваколле загінулі 703 воіны (пахаваны ў брацкіх магілах у цэнтры вёскі, у скверы і на ўсх. ускраіне). На франтах загінулі 178 вяскоўцаў, памяць аб якіх ушаноўвае скульптурная кампазіцыя і стэла з імёнамі загінуўшых, пастаўленыя ў 1971 г. каля Дома культуры. Паводле перапісу 1959 г. 1829 жыхароў. Цэнтр саўгаса «Хальч». Размешчаны лесапільня, 9-гадовая школа, Дом культуры, дзіцячы сад, фельч.-акушэрскі пункт, 2 библиотеки, аддз. сувязі, 2 магазіны. Планіровачна складаецца з крыху выгнутай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ, з 3 да яе далучаюцца 4 паралельныя паміж сабой вуліцы, злучаныя прасёлачнай дарогай. На Пд паралельна да галоўнай праходзіць кароткая вуліца. Забудова пераважна драўляная сядзібнага тыпу. Радзіма Міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. ген.-лейт. Я.М.Леўшунова. ХІЗЫ — вёска ў Свяцілавіцкім с/с, за 31 км на ПнУ ад Веткі, 56 км ад Гомеля, на р. Беседзь (прыток р. Сож), на Пн і 3 мяжуе з лесам, на Пд — тарфяны заказнік. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (81 сям'я) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы. Выяўлены археолагамі курганны могільнік (10 насыпаў, 1,2 км на 3 ад вёскі, ва ўрочышчы Дзеднае) сведчыць аб засяленні тутэйшых мясцін у глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як сяленне ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. У 1726 г. аколіца, 13 дымоў, у Чачэрскім старостве. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1785 г. ў валоданні памешчыка Д.Маліноўскага. Паводле рэвізіі 1816 г. ў Рагачоўскім пав. Мінскай губ. У 1847 г. 99 двароў. Мешчанін Лапіцкі меў тут у 1831 г. 108 дзес. зямлі, а памешчык Чарапанаў у 1876 г. валодаў 423 дзес. зямлі, вадзяным млынам і сукнавальняй. У 1835 г. збудавана драўляная царква. У 1868 г. 107 двароў, 655 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. 164 двары, 960 жыхароў, школа граматы. У 1909 г. вёска і аколіца ў Рэчкаўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1926 г. 171 двор, 802 жыхары, лаўка, паштовы пункт, пач. школа. 3 8.12.1926 г. да 1992 г. цэнтр Хізавагарыстаўскага, з 1927 г. Хізаўскага с/с Свяцілавіцкага, з 4.8.1927 г. Веткаўскага, з 1935 г. Свяцілавіцкага, з 17.12.1956 г. Веткаўскага, з 25.12.1962 г. Гомельскага, з 6.1.1965 г. Веткаўскага районаў Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1929 г. арганізаваны калгас, працавалі 3 ветракі (з 1924, 1925, 1926 гг.) і кузня. У Вял. Айч. вайну ў 1942 г. ням. акупанты загубілі 11 жыхароў, а ў 1943 г. часткова спалілі вёску. У баях за вёску і наваколле загінулі 38 воінаў, памяць аб якіх ушаноўвае абеліск, пастаўлены ў 1953 г. ў цэнтры вёскі. 73 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 465 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Зарэчны» (цэнтр — в. Гарысты). Размешчаны сярэдняя школа, клуб, библиотека. фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, 2 магазіны. Планіровачна складаецца з амаль прамалінейнай шыротнай вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. ХРУШЧОЎКА - пасёлак у Данілавіцкім с/с, за 16 км на ПнЗ ад Веткі, 14 км ад чыг. ст. Лазурная (на лініі Жлобін—Гомель), 20 км ад Гомеля; на 3 і Пд меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Белічанка (прыток р. Уза). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Данілавічы—Ветка. 3 гаспадаркі, 4 жыхары (2004 г.). Засн. ў 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 47 двароў, 116 жителей. 3 пасялкоўцы ў Вял. Айч. вайну загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 105 жыхароў. У складзе калгаса «Зара» (цэнтр — в. Пыхань). Планіровачна складаецца з прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай рэдка драўлянымі сял. сядзібамі. ЧАМЯРНЯ — пасёлак у Свяцілавіцкім с/с, за 33 км на ПнУ ад Веткі, 55 км ад Гомеля, на р. Беседзь (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Чачэрск—Свяцілавічы. 17 гаспадарак, 32 жыхары (2004 г.). Выяўленыя археолагамі курганны могільнік (0,4 км на ПнУ ад пасёлка, на левым беразе ракі), селішча 1-й чвэрці 1-га тыс. н.э. (0,4 км на ПнУ ад пасёлка), гарадзішча (0,4 км на Пн ад пасёлка, ва ўрочышчы Каменная Гара), курганны могільнік (19 насыпаў 0,2 км на Пн ад пасёлка) сведчаць аб засяленні тутэйшых мясцін у глыбокай старажытнасці. Сучасны пасёлак засн. ў 2-й пал. 19 ст. Паводле перапісу 1897 г. ў Пакоцкай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ., хутар, 1 двор, 9 жыхароў. Наиболее актыўная забудова адносіцца да 1920-х г. У 1926 г. 20 двароў, 94 жыхары, у Вяліканямкоўскім с/с Свяцілавіцкага района Гомельскай акр. У 1929 г. арганізаваны калгас імя С.Разіна, працавалі вятрак (з 1926 г.) і кузня. У 1940 г. 32 двары, 174 жыхары. У Вял. Айч. вайну 8 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 157 жыхароў. У складзе саўгаса «Свяцілавічы» (цэнтр — в. Свяцілавічы). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай мерыдыя¬нальнай вуліцы, забудаванай двухбакова няшчыльна драўлянымі сял. сядзібамі. ЧЫСТЫЯ ЛУЖЫ - пасёлак у Веткаўскім райсавеце, за 9 км на У ад Веткі, 31 км ад Гомеля, 19 км ад чыг. ст. Добруш (на лініі Гомель—Вышкаў). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Добруш—Ветка. 41 гаспадарка, 83 жыхары (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1917 г. збудавана царква. У1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. 53 вяскоўцы загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 220 жыхароў. У складзе саўгаса «Веткаўскі» (цэнтр — г. Ветка). Ёсць клуб. Планіровачна складаецца з прамалінейнай, амаль шыротнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі. Радзіма доктара с-г. навук, праф. У.С.Раманава. ШАРСЦІН — вёска, цэнтр Шарсцінскага с/с, за 18 км на ПнЗ ад Веткі, 15 км ад чыг. ст. Касцюкоўка (на лініі Жлобін—Гомель), 40 км ад Гомеля, на Пн пойма р. Сож і воз. Крывое. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Данілавічы—Ветка. 230 гаспадарак, 528 жыхароў (2004 г.). Выяўленыя археолагамі гарадзішча 7—3 ст. да н.э. (1 км на ПнЗ ад вёскі, ва ўрочышчы Гарадзішча), селішча культуры верхняга пласта Банцараўшчыны — 6—8 ст. н.э. і эпохі Кіеўскай Русі (0,4 км на ПнЗ ад вёскі), селішча ранняга жал. веку (0,5 км на Пн ад зах. ускраіны), селішча ранняга жал. веку і эпохі Кіеўскай Русі (на паўн.-ўсх. ускраіне) і паселішча эпохі неаліту (0,3 км на У ад вёскі) сведчаць аб засяленні тутэйшых месц у глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 15 ст. як сяленне ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. ВКЛ. У 1471 г. вёска ў валоданні Ю.Дранішчы. У 1560 г. належала ротмістру Гомельскага замка К.Ленскаму, на тракце Рагачоў—Гомель. У 1640-х г. пазначана ў інвентары Гомельскага староства. У 1752 г. пазначана ў актах Гал. Віленскага трыбунала. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. У статыст. апісанні Магілёўскай губ. 1784 г. названа мястэчкам. У 1785 г. ў валоданні памешчыка Дзерналовіча. У 1797 г. засн. прадпрыемства па вырабе шклянога посуду. У 1845 г. 85 двароў. У 1848 г. мястэчка Шарсцін, 3 фальваркі і 2 вёскі з агульнымі памерамі зямельных угоддзяў у 7470 дзес. складалі маёнтак графа І.Е.Мелінга. У 1860 г. 896 жыхароў, 85 двароў. Дзейнічала праваслаўная Раства-Багародзіцкая драўляная царква (у 1865 г. рамантавалася). У 1881 г. 180 двароў, хлебазапасны магазін і нар. вучылішча (у 1889 г. 33 вучні). Паводле перапісу 1897 г. ў Рэчкаўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ., мястэчка (15 двароў, 118 жыхароў, школа, прыстань, цагельня, 6 лавак, карчма), сяло (192 двары, 1149 жыхароў, царква, нар. вучылішча, хлебазапасны магазін, 2 ветракі, крупарушка, 3 кузні) і фальварак (6 двароў, 34 жыхары, часоўня, вятрак, кузня). У 1899 г. пачаў працаваць вінакурны завод. У вясковай школе ў 1907 г. было 70 вучняў. У 1909 г. 215 драўляных пабудоў. 23.8.1911 г. згарэлі 67 двароў, 36 гумнаў, казённая вінная лаўка і 2 дзіцяці. У 1911 г. адкрыта паштовае аддз. У 1926 г. 285 двароў, 1460 жителей, аддз. сувязі, хата-чытальня, пач. школа, аддз. спажывецкай кааперацыі, лячэбны пункт. 3 8.12.1926 г. цэнтр Шарсцінскага с/с Веткаўскага, з 25.12.1962 г. Гомельскага, з 6.1.1965 г. Веткаўскага районаў Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1929 г. арганізаваны калгас, працавалі 4 ветракі, 2 кузні, сталярайоня і шорная майстэрня. У 1929 г. арганізаваны калгас. У 1930 г. пачала працаваць цагельня. У 1940 г. 293 двары. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты ў кастр. 1943 г. спалілі 281 двор, загубілі 17 жыхароў. У баі каля вёскі 4.11.1943 г. вызначыўся наводчык гарматы В.І.Яроцька (удастоены звання Героя Сав. Саюза). Вызвалена 15.11.1943 г. Паводле перапісу 1959 г. 1240 жыхароў. Цэнтр калгаса «Кастрычнік». Размешчаны сепаратарнае аддз. Веткаўскага малочнага завода, 9-гадовая школа, Дом культуры, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, магазін. Планіровачна складаецца з працяглай прамалінейнай вуліцы амаль шыротнай арыентацыі, да цэнтра якой з Пд далучаецца кароткая прамалінейная вуліца. Забудова пераважна драўляная сядзібнага тыпу. Радзіма Героя Сав. Саюза Я.КМініна. У склад Шарсцінскага с/с да 1945 г. ўваходзілі пас. Луч Сонца, да 1987 г. пас. Ільіч (не існуюць). ШАЎЦОЎ — пасёлак у Данілавіцкім с/с, за 18 км на ПнЗ ад Веткі, 11 км ад чыг. ст. Касцюкоўка (на лініі Жлобін— Гомель), 35 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Данілавічы—Ветка. 6 гаспадарак, 6 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 26 двароў, 98 жыхароў. 6 пасялкоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 78 жыхароў. У складзе калгаса «Зара» (цэнтр — в. Пыхань). Забудова драўляная, няшчыльная, сядзібнага тыпу. ШЭЙКА — вёска ў Неглюбскім с/с, за 35 км на ПнУ ад Веткі, 45 км ад чыг. ст. Добруш (на лініі Гомель—Вышкаў), 54 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Стаўбун—Ветка. 14 гаспадарак, 22 жыхары (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Стаўбунскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1880 г. адкрыты хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 50 двароў 277 жыхароў, школа граматы. Побач быў фальварак Шэйка (ён жа Крысціполле). У 1909 г. 300 жыхароў, 310 дзес. зямлі, у фальварку 11 жыхароў, 395 дзес. зямлі. 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Шэйкагуткаўскага с/с Свяцілавіцкага, з 4.8.1927 г. Веткаўскага районаў Гомельскай акр. У 1940 г. 51 двор, 316 жыхароў. У Вял. Айч. вайну 3 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 241 жыхар. У складзе саўгаса «Дружба» (цэнтр — в. Неглюбка). Планіровачна складаецца з амаль прамалінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. ЮРГА — пасёлак у Стаўбунскім с/с, за 35 км на ПнУ ад Веткі, 57 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Стаўбун—Ветка. 11 гаспадарак, 17 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 20 двароў 60 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў снеж. 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі пасёлак і загубілі 19 жыхароў. 8 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 95 жыхароў. У складзе саўгаса «Стаўбунскі» (цэнтр — в. Стаўбун). Забудова рэдкая, драўляная, сядзібнага тыпу. ЮРКАВІЧЫ - вёска ў Шарсцінскім с/с, за 13 км на ПнЗ ад Веткі, 25 км ад Гомеля, на р. Сож (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Данілавічы—Ветка. 41 гаспадарка, 67 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. як сяленне ў Гомельскім старостве Рэчыцкага пав. Мінскага ваяв. ВКЛ, уласнасць казны. Паводле інвентару Гомельскага староства 1640-х г. 4 дымы, 6 валоў 5 коней. У 1752 г. ўпамінаецца ў актах Гал. Віленскага трыбунала. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1785 г. вёскі Старыя Юркавічы і Новыя Юркавічы, ва ўладанні П.В.Завадскага. Пазней вёскі аб'ядналіся і склалі адзін населены пункт Юркавічы. Меўся паром на Сажы пад'ёмнасцю да 400 пудоў. Паводле рэвізіі 1858 г. 36 двароў, уладанне памешчыцы А.Г.Шульц, якая ў 1869 г. мела ў вёсках Юркавічы і Камялін 1754 дзес. зямлі. 3 1874 г. працавала маслабойня. 3 1880 г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. 2.3.1882 г. згарэла амаль уся вёска. Паводле перапісу 1897 г. 89 двароў 564 жыхары, вятрак. У 1909 г. ў Рэчкаўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ., 108 двароў 682 жыхары, 715 дзес. зямлі. У 1926 г. 121 двор, паштовае аддз., лячэбны пункт, школа. 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Юркавіцкага с/с Веткаўскага района Гомельскай акр. У 1929 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 135 двароў. У Вял. Айч. вайну ў кастр. 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 9 жыхароў. 48 вяскоўцаў загінулі на фронце. У 1945 г. ў вёску перасяліліся жыхары пас. Луч Сонца (не існуе). Паводле перапісу 1959 г. 535 жыхароў. У складзе саўгаса імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка (цэнтр — в. Навасёлкі). Ёсць клуб. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы з завулкам, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма бел. кампазітара В.П.Памазава, доктара хім. навук А.У.Рагачова. Непадалёку ёсць залежы крэйды. ЯГАДНАЕ — вёска ў Шарсцінскім с/с, за 15 км на ПнЗ ад Веткі, 22 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Данілавічы—Ветка. 24 гаспадаркі, 32 жыхары (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 20 ст. Найб. актыўная забудова прыпадае на 1920-я г. У 1926 г. ў Шарсцінскім с/с ВеткаўскагарайонаГомельскайакр., 17 двароў, 102 жыхары. У 1930 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У1940 г. 68 двароў 142 жыхары. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты спалілі 41 двор. 5 вяскоўцаў загінулі нафронце. Паводле перапісу 1959 г. 160 жыхароў. У складзе калгаса «Кастрычнік» (цэнтр — в. Шарсцін). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы амаль мерыдыянальнай арыентацыі, да якой на Пд далучаецца кароткая вуліца. Забудова драўляная сядзібнага тыпу. Радзіма Героя Сац. Працы Г.М.Катлярова. Паблізу размешчаны радовішчы цагельных глін і суглінкаў (запасы 0,4 млн. куб. м). ЯНОВА — вёска, цэнтр Яноўскага с/с, за 45 км на ПнУ ад Веткі, 65 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па аўтадарозе, якая злучае вёску з Веткай. 174 гаспадаркі, 415 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. як вёска ў Мінскім ваяв. У 1765 г. дзяржава, 29 дымоў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1785 г. ў валоданні арандатара К.Вішынскага. У 1816 г. 246 жыхароў. У 1850 г. 108 двароў, 717 жителей, уласнасць казны. У фальварку, што быў побач, у 1871 г. пачаў працаваць вінакурны завод. Памешчыкі Казловы валодалі ў 1871 г. 203 дзес, а памешчык Богуш — 1048 дзес. зямлі. У 1885 г. 149 двароў, 865 жыхароў, вятрак, хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. ў Стаўбунскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ., 216 двароў, 1323 жыхары, школа граматы, 3 ветракі, маслабойня, кузня. 27.6.1902 г. згарэў 51 двор. У вясковай школе ў 1907 г. было 77 вучняў. У 1926 г. дзейнічалі хата-чытальня, лаўка, паштовы пункт, 4-гадовая школа. 3 8.12.1926 г. цэнтр Яноўскага с/с Свяцілавіцкага, з 4.8.1927 г. Веткаўскага, з 12.2.1935 г. Свяцілавіцкага, з 17.12.1956 г. Веткаўскага, з 25.12.1962 г. Гомельскага, з 6.1.1965 г. Веткаўскага районаў Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. Часта вёска цярпела ад пажараў, асабліва ў 1920-я г. У 1929 г. арганізаваны калгас «Шлях Ільіча», працавалі 2 ветракі і кузня. У Вял. Айч. вайну 135 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 825 жителей. Цэнтр саўгаса «Янова». Размешчаны лесапільня, сярэдняя школа, Дом культуры, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, ветэрынарны ўчастак, аддз. сувязі, 2 магазіны. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ і забудаванай двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі. Радзіма Героя Сац. Працы Т.В.Васільковай.