Удзельнік:Хомелка/Беларускія НП/Ельскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Утвораны 17.7.1924 г. (да 5.2.1931 г. Каралінскі раён) на Пд вобл., у межах Мазырскага Палесся. 4.8.1927 г. далучана частка скасаванага Слабодскага района. Пл. 1363 км2, найб. працягласць з Пд на Пн 43 км, з У на 3 40 км. Насельніцтва 19,8 тыс. чал. (2004 г.). На працягу 1991—1997 гг. у сувязі з радыяцыйным забруджаннем у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у чыстыя месцы пераселены 254 сям'і (543 чал.). Адм. ц. — г. Ельск. Мяжуе на Пд з Жытомірскай вобл. Украіны, на У — з Нараўлянскім, на Пн — Мазырскім і на 3 — Лельчыцкім районами. Тэрыторыя пераважна раўнінная, ПнУ і ПдЗ часткі — узвышаныя. На ПдЗ — адгалінаванні Оўруцкага кража.ё Маюцца 2 радовішчы торфу з агульнымі запасамі 32,9 млн. т, 3 радовішчы цагельнай сыравіны — 0,25 млн. куб. м. На мяжы Ельскага і Нараўлянскага районаў у 1953 г. пры разведвальным свідраванні атрыманы прыток нафты. Рэкі: Славечна з прытокамі Чэрцень, Ясень, Жалонь; Батыўля з каналамі Валаўскім і Высока-Махновіцкім; Мытва з прытокам Млынок. Глебы сельскохозяйственных угодий дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, дзярнова-балотныя, тарфяна-балотныя, алювіяльныя. 3 мінеральных глебаў 6,3% суглінкавыя, 42,9% супясчаныя, 50,8% пясчаныя. Якасць ворных зямель 36, усіх сельскохозяйственных угодий 29 балаў. Пад лесам 53% тэрыторыі. Амаль усе прамысл. прадпрыемствы сканцэнтраваны ў Ельску. Пад с.-г. угоддзямі каля 32% тэрыторыі. Асушана 18,7 тыс. га балот і забалочаных зямель. Праходзіць чыгунка і аўтадарога Калінкавічы—Оўруч (Украіна). Дзейнічаюць 20 агульнаадукацыйных школ, 3 дашкольныя і 41 клубная ўстанова, 27 бібліятэк, краязнаўчы музей, 94 спарт. збудаванні, 4 бальніцы, 18 фельч.-акушэрскіх пунктаў, 97 магазінаў і 41 прадпрыемства грамадскага харчавання.

ЕЛЬСК (да 5.2.1931 г. Каралін) -горад раённага падпарадкавання, чыг. ст. (на лініі Калінкавічы—Оўруч), цэнтр раёна, за 117 км на ПдЗ ад Гомеля, 319 км ад Мінска. Аўтадарогамі злучаны з Мазыром, Оўручам, Нароўляй. 10 тыс. жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц упамінаецца з 16 ст., належаў Спадам, якія пераехалі сюды з Францыі, потым Аскерам і Яленскім. Уваходзіў у Мазырскі пав. Мінскага ваяв. ВКЛ. У 1784 г. ўпамінаецца ў сувязі з увядзеннем грашовага збору з тых, хто праязджаў праз мястэчка. У 1775 г. на сродкі КАскеркі пабудавана драўляная Свята-Троіцкая царква, будынак якой складаўся з сістэмы зрубаў (пастаўленых на крыжы) і шатровай званіцы над уваходам, дзейнічалі касцёл, яўрэйскі малітоўны дом. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі, у Міхалкоўскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1795 г. 24 двары. Штогод 1 вер. праводзіўся кірмаш. У 1842 г. ўладальнікам маёнтка Яленскім пабудаваны новы будынак царквы, у ёй захоўваўся абраз Божай Маці. Праз мястэчка праходзіў тракт з Рагачова ў Валынь, паштовая станцыя (8 экіпажаў). У 1858 г. 300 жыхароў, у 1866 г. 56 двароў, 422 жыхары, царква, сінагога, вадзяны млын. 3 пабудовай у 1873 г. чыг. Жлобін—Оўруч пачала працаваць чыг. станцыя. Цэнтр маёнтка, гаспадар якога Анзельм у 1876 г. валодаў 9582 дзес. зямлі, 2 карчмамі, вадзяным млынам, вінакурняй і смалакурняй. Паводле перапісу 1897 г. ў мястэчку 45 двароў, 388 жыхароў, царква, капліца, яўрэйскі малітоўны дом, нар. вучылішча, паштовая ст., 9 крам, карчма, цэнтр Каралінскай воласці (скасавана 17.7.1924 г.). У сяленні Каралін 98 двароў, 590 жыхароў, хлебазапасны магазін, працавалі вінакурны завод, паштова-тэлеграфная кантора. У 1908 г. 167 двароў, 910 жыхароў. У 1917 г. ў мястэчку 1132, у маёнтку 273, на чыг. ст. 61 жыхар. У выніку бандыцкіх пагромаў, якія адбыліся на працягу 1919—20 гг., загінулі 18 жыхароў. У 1921 г. 400 дварастанцыя, цагельня, кравецкая, шавецка-шубная і дрэваапрацоўчая майстэрні (у 1933 г. 83 рабочых), лесапільня, паравы млын з крупарушкай, лясгас (з 1936 г.). Па чыгунцы значную частку перавозак складалі лесаматэрыялы. 3 27.9.1938 г. гар. пасёлак. У першыя дні Вял. Айч. вайны быў створаны знішчальны батальён (камандзір І.А.Казінец). 23.8.1941 г. акупіраваны ням.-фаш.





роў, 2040 жыхароў, школа, пачала дзейнічаць вузкакалейная чыг. да в. Рамязы. 3 17.7.1924 г. цэнтр Каралінскага, з 5.2.1931 г. Ельскага районаў. 3 20.8.1924 г. да 27.9.1938 г. цэнтр Ельскага с/с Каралінскага, з 5.2.1931 г. Ельскага районаў Мазырскай (да 26.7.1930 г. і з 21.6.1935 г. да 20.2.1938 г.) акругі, з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай абл. Дзейнічалі 2 рамесныя т-вы (у 1926 г. 72 чалавекі), калгасы «1 Мая», «Праца» і «Прыклад», 2 маслазаводы, вінакурня, грыбаварня, кузня, стальмашня, элект¬захопнікамі. Са жн. 1941 г. да снеж. 1943 г. дзейнічала патрыят. падполле (кіраўнікі Я.М.Шацько і АЛ.Сухмель). У 1943 г. ў Ельску дыслацыраваўся 101-ы славацкі полк, афіцэр якога Я.Налепка з групай салдат-антыфаш. перайшоў на бок партызан. Нямецкія акупанты загубілі 465 жыхароў. Вызвалены ў ноч на 27.11.1943 г., але пад напорам варожых сіл 29.11.1943 г. сав. часці адступілі. 11.1.1944 г. 415-я стралк. дывізія 61-й арміі і партызаны 37-й Ельскай партыз. брыгады канчаткова вызвалілі Ельск. У баях за горад загінулі 313 воінаў і 10 партызан (пахаваны ў брацкіх магілах па вул. Карповіча, на могілках і за 2 км на У ад горада). 128 жыхароў загінулі на фронце. У 1953 г. каля Ельска атрыманы першы прыток нафты ў колькасці 16,5 тон і 945 куб. м газу. У 1971 г. 6,7 тыс. жыхароў. 3 5.7.1971 г. горад раённага падпарадкавання. Размешчаны мэблевая фабрика, хлебны, кансервавы і малочшчанне, выходзіць газ. «Народны голас» (са снеж. 1931 г.). Забудоўваецца згодна ген. плана, распрацаванага ў 1968 г. гомельскімі абл. праектнымі майстэрнямі ін-та «Белдзяржпраект». Планіровачна складаецца з прамалінейных, паралельных паміж сабой амаль мерыдыяльнай арыентацыі вуліц, якія, перакрыжоўваючыся шыротнымі вуліцамі, утвараюць ны заводы, рансельгасхшія, палігон жалезабетонных вырабаў, к-ты будматэрыялаў, бытавога абслугоўвання, аграхімлабараторыя, леспрамгас, аб'яднанне «Сельгастэхніка», адзяленні паштовай і электрычнай сувязі, ветстанцыя, лясгас, 3 сярэднія, муз. і дзіцячая спарт. школы, Дом школьнікаў, школа мастацтваў, Дом культуры, 6 дашкольных устаноў, 2 библиотеки, краязнаўчы музей (адкрыты ў 1966 г. як музей народнай славы, з 7.1.1976 г. краязнаўчы). Вядзецца раённае радыёвясетку кварталаў. Частка будынкаў мураваная, шматпавярховая. На Пн — адасоблены ўчастак забудовы (былая в. Чырвоны Пілынчык). У 1990 г. да горада далучана в. Камуна (да 1920 г. Анзельмава), якая была цэнтрам Багуціцкага с/с. Адна з вуліц носіць імя ўраджэнца горада, супрацоўніка міліцыі В.А.Акінчыца (загінуў пры выкананні службовых абавязкаў). Радзіма бел. педагога і філосафа М.П.Анцукевіча (былое мястэчка Каралін).

АЛЯКСАНДРАЎКА - вёска ў Рамязоўскім с/с, за 15 км на 3 ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), за 182 км ад Гомеля, на 3 і У меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Чарцень (прыток р. Славечна). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Ельск— Махновічы. 52 гаспадаркі, 88 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як вёска ў Мазырскім пав. Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 11 двароў, 54 жыхары. У 1908 г. 65 жыхароў у Мялешкавіцкай вол. У 1917 г. 119 жыхароў, у 1924 г. 27 двароў, 144 жыхары. У 1920 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце. У 1930 г. арганізаваны калгас «Шлях камуны», працавала кузня. У 1940 г. 76 двароў. 276 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1943 г. ням.-фаш. карнікі спалілі вёску і загубілі 9 жыхароў. 27 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 343 жыхары. У складзе калгаса «Партызан» (цэнтр — в. Рамязы), размешчаны клуб. Планіровачна складаецца з крыху выгнутай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

БАБРУЙКІ- вёска ў Млыноцкім с/с, за 5 км на У ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы— Оўруч), на р. Мытва (прыток р. Прыпяць); на ПнЗ — плаціна і вадасховішча. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Княжбор'е—Рамязы. 37 гаспадарак, 81 жыхар (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. як вёска ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1811 г. ўладанне Гольста. Паводле перапісу 1879 г. ў Нараўлянскай воласці 28 двароў, 168 жыхароў. У 1908 г. 45 двароў, 293 жыхары. У 1921 г. 70 двароў 314 жыхароў. Дзейнічала пач. школа, для якой быў выдзелены нацыяналізаваны будынак. У 1930 г. арганізаваны калгас. 52 жыхары в. Бабруйкі і пас. Ульянаўка загінулі ў гады Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 261 жыхар, у складзе саўгаса «Млынок» (цэнтр — в. Млынок), размешчаны клуб. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ, да якой з Пд далучаюцца 2 кароткія вуліцы. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

БАГУЦІЧЫ — вёска і чыг. ст. (на лініі Калінкавічы—Оўруч), цэнтр Багуціцкага с/с, за 8 км на Пд ад Ельска, за 186 км ад Гомеля; на Пн, 3 і Пд меліярацыйныя каналы. Аўтадарога звязвае вёску з в. Вішанькі і далей — з г. Ельскам. 165 гаспадарак, 319 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 ст. як сяло ў Мазырскім пав. Мінскага ваяв. ВКЛ, дзярж. уласнасць. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1795 г. 29 двароў. У 1816 г. 151 жыхар. У 1873 г. за 2 км ад вёскі пачала дзейнічаць чыг. ст. на лініі Жлобін—Калінкавічы—Оўруч. У 1879 г. ўпамінаецца як сяленне ў Ельскім царк. прыходзе. Паводле перапісу 1897 г. 69 двароў, 436 жыхароў, школа граматы, хлебазапасны магазін. У 1908 г. 86 двароў, 500 жыхароў, у Каралінскай вол. Мазырскага пав. У 1909 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце, у 1923 г. для яе збудавана сваё памяшканне. У 1921 г. 180 двароў, 895 жыхароў. 3 20.8.1924 г. цэнтр Багуціцкага с/с Каралінскага, з 5.2.1931 г. Ельскага районаў Мазырскай (да 26.7.1930 г. і з 21.6.1935 г. да 20.2.1938 г.) акругі, з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай абл. У 1929 г. арганізаваны калгас «Чырвоная Зара», працавалі кузня і вятрак. У Вял. Айч. вайну ў баях за вёску загінулі 24 воіны і партызаны (пахаваны ў брацкай магіле на могілках). 105жыхароўзагінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 880 жыхароў. У складзе саўгаса «Ельскі» (цэнтр — г. Ельск). Размешчаны дзевяцігадовая школа, Дом культуры, библиотека, фельдшерско-акушерский пункт, аддз. сувязі, 2 магазіны, швейная майстэрня. Планіровачна складаецца з 2 частак: усх. (дугападобная вуліца, арыентаваная з ПдУ на ПнЗ, да якой далучаюцца з У кароткая прамалінейная і з 3 кароткая дугападобная вуліцы) і зах. (да крывалінейнай амаль мерыдыянальнай вуліцы далучаюцца 2 кароткія прамалінейныя вуліцы). Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. У склад Багуціцкага с/с уваходзілі да 1927 г. в. Бандарка, пас. Марынкаўскі, да 1928 г. пас. Марынкі, да 1930 г. пас. Мялешкаўскі (не існуюць).

БАРАНЦЫ — пасёлак у Скараднянскім с/с, за 30 км на ПдЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), за 207 км ад Гомеля, за 1 км ад дзярж. граніцы з Украінай. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Скароднае—Ельск. 8 гаспадарак, 13 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Мазырскім пав. Мінскай губ. У 1879 г. ўпамінаецца як сяленне Скараднянскага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 3 двары, 24 жыхары. У 1908 г. 5 двароў, 36 жыхароў. У 1917 г. 54 жыхары. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 20 двароў, 86 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў чэрв. 1943 г. оккупанты спалілі вёску і загубілі 6 жыхароў. 10 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 87 жыхароў. У складзе саўгаса «Скараднянскі» (цэнтр — в. Скароднае). Драўляныя сял. сядзібы пастаўлены няшчыльна каля вясковай дарогі.

БЕЛЯКІ (да 1932 г. Белякоў Хутар) — вёска ў Качышчанскім с/с, за 28 км на ПдЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Славечна), за 205 км ад Гомеля, на р. Батыўля (прыток р. Славечна). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Засінцы—Ельск. 10 гаспадарак, 18 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Мазырскім пав. Мінскай губ. У 1879 г. ўпамінаецца як сяленне Скараднянскага царк. прыхода. У 1917 г. 118 жыхароў, у 1924 г. 146 жыхароў у Скараднянскай вол. У 1925 г. 19 двароў. У 1929 г. арганізаваны калгас імя М.І.Калініна, працавала кузня. У 1930 г. адкрыта школа. У 1940 г. 49 двароў, 285 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1942 г. ням.-фаш. карнікі спалілі вёску і загубілі 21 жыхара. 16 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 171 жыхар. У складзе калгаса імя М.І.Калініна (цэнтр — в. Валоўская Рудня). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

БОЖАРКА — вёска ў Багуціцкім с/с, за 6 км на ПнЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), за 183 км ад Гомеля; вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Ельска. 15 гаспадарак, 29 жыхароў (2000 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Мазырскім пав. Мінскай губ. У 1917 г. ў Жыткавіцкай вол.,191 жыхар. У 1921 г. ў Каралінскай вол., 43 двары, 219 жыхароў. У 1925 г. 54 двары. У 1930 г. арганізаваны калгас «Шлях камуны», працавала кузня. У Вял. Айч. вайну са снеж. 1941 г. дзейнічала патрыят. падпольная група (кіраўнік І.Г.Шульга). Паводле перапісу 1959 г. 208 жыхароў. У складзе саўгаса «Ельскі* (цэнтр — г. Ельск). Планіровачна складаецца з дугападобнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ. На Пн невялікі адасоблены ўчастак забудовы. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу.

БУДКІ — вёска ў Старавысокаўскім с/с, за 20 км на 3 ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), за 197 км ад Гомеля; на 3 меліярацыйны канал. Побач аўтадарога Старое Высокае — Ельск. 29 гаспадарак, 60 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар Мачалы-Будкі ў Мазырскім пав. Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 7 двароў, 61 жыхар у Скараднянскай вол. У 1908 г. 9 двароў. У 1925 г. 17 двароў, 101 жыхар. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 46 двароў, 176 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1942 г. оккупанты спалілі вёску і загубілі 2 жыхароў. 9 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 166 жыхароў. У складзе калгаса «Звязда» (цэнтр — в. Старое Высокае). Размешчаны клуб, библиотека. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы з 2 завулкамі. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу.

БЯКІ — вёска ў Скараднянскім с/с, за 34 км на ПдЗ ад Ельска, за 11 км ад чыг. ст. Славечна (на лініі Калінкавічы— Оўруч), за 211 км ад Гомеля; вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Скароднае—Ельск. 45 гаспадарак, 93 жыхары (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Мазырскім пав. Мінскай губ. У 1879 г. ўпамінаецца як сяленне Скараднянскага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 8 двароў, 66 жыхароў. У 1917 г. 138 жыхароў, у Скараднянскай вол. У 1925 г. 23 двары, 146 жыхароў. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 39 двароў, 169 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў чэрв. 1943 г. ням.-фаш. карнікі спалілі вёску і загубілі 11 жыхароў. 21 вясковец загінуў на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 167 жыхароў. У складзе саўгаса «Скараднянкі» (цэнтр — в. Скароднае). Размешчаны клуб, библиотека, фельдшерско-акушерский пункт. Забудова драўляная, няшчыльная, сядзібнага тыпу.

ВАЛАЎСК — вёска, цэнтр Валаўскага с/с, за 35 км на ПдЗ ад Ельска, за 25 км ад чыг. ст. Славечна (на лініі Калінкавічы—Оўруч), за 223 км ад Гомеля, на аўтадарозе Стадолічы—Скароднае; на Пд і У канал Валаўскі, злучаны з р. Батыўля (прыток р. Славечна). 299 гаспадарак, 786 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. як вёска ва ўладанні езуітаў, потым дзярж. ўладанне, з 1777 г. маёмасць віленскага біскупа І.Масальскага, у Мазырскім пав. Мінскага ваяв. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1795 г. 15 двароў, дзейнічала Васкрасенская царква. У 1834 г. 17 двароў, у Мазырскім пав. Мінскай губ. У 1866 г. 39 двароў, 272 жыхары. Паводле перапісу 1897 г. 60 двароў, 390 жыхароў, царква, царкоўнапрыходская школа, хлебазапасны магазін, 2 лаўкі, карчма, у Скараднянс¬кай вол., побач аднайменная сядзіба. У 1908 г. 68 двароў, 460 жыхароў. У 1917 г. 671 жыхар. У 1923 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сялянскай хаце. У 1925 г. 133 двары, 732 жыхары. У 1930 г. арганізаваны калгас імя К.Я. Варашылава, працавала кузня. У 1940 г. 171 двор, 780 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1942 г. оккупанты спалілі 95 двароў, загубілі 59 жыхароў. На франтах і ў партыз. барацьбе загінуў 251 вясковец, памяць аб якіх ушаноўвае стэла, пастаўленая ў 1979 г. на У вёскі. 3 17.12.1959 г. цэнтр Валаўскага с/с. Паводле перапісу 1959 г. 837 жыхароў. Цэнтр саўгаса «Валаўскі». Дзейнічаюць сярэдняя школа (у 1987 г. ўзведзены новы мураваны будынак), Дом культуры, библиотека, фельдшерско-акушерский пункт, дзіцячы сад, аддз. сувязі, швейная майстэрня, сталовая, магазін. Планіровачна складаецца з прамалінейнай шыротнай вуліцы, да якой з Пд амаль перпендыкулярна далучаюцца 2 кароткія вуліцы. Забудова пераважна драўляная, няшчыльная, сядзібнага тыпу. У 1986 г. ўзведзена 50 мураваных дамоў катэджнага тыпу, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месц, пераважна з вёсак Гамарня і Грыдні Нараўлянскага района. У склад Валаўскага с/с да 1987 г. ўваходзіла в. Новы Хутар (не існуе).

ВАЛАЎСКАЯ РУДНЯ - вёска ў Качышчанскім с/с, за 28 км на ПдЗ ад Ельска, за 15 км ад чыг. ст. Славечна (на лініі Калінкавічы—Оўруч), за 194 км ад Гомеля, на р. Батыўля (прыток р. Славечна), на аўтадарозе Засінцы—Ельня. 83 гаспадаркі, 195 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 1-й пал. 19 ст., калі ў гэтыя мясціны перасяліліся некалькі сямей з в. Валаўск. У 1879 г. ўпамінаецца як сяленне Скараднянскага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 27 двароў, 179 жыхароў, вадзяны млын, у Скараднянскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1908 г. 30 двароў, 105 жыхароў. У 1917 г. 319 жыхароў. У 1924 г. 78 двароў, 377 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас імя М.І.Калініна, працавала кузня. У 1940 г. 95 двароў, 525 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1942 г. оккупанты спалілі вёску і загубілі 43 жыхароў. 36 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 251 жыхар. Цэнтр калгаса імя М.І.Калініна. Размешчаны пач. школа, клуб, библиотека, магазін, аддз. сувязі, фельч. акушэрскі пункт. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы з 3 завулкамі, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ. Забудова кампактная, драўляная, сядзібнага тыпу. Паблізу ёсць радовішчы жалезнякоў.

ВІШАНЬКІ — вёска ў Багуціцкім с/с, за 9 км на ПдЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы— Оўруч), на аўтадарозе Ельск—Старое Высокае; вакол лес. 49 гаспадарак, 101 жыхар (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 ст. як сяленне ў Мінскім ваяв. ВКЛ. Паводле метрыкі ВКЛ у 1568 г. сяло, 8 службаў, у Мазырскай вол. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1811 г. 24 двары, прыватная ўласнасць. У 1816 г. 85 жыхароў. У 1879 г. ўпамінаецца як сяленне ў Ельскім царк. прыходзе. Паводле перапісу 1897 г. 39 двароў, 235 жыхароў, школа граматы, хлебазапасны магазін, цагельня, вятрак, вінная лаўка. У 1908 г. 53 двары, 341 жыхар, у Каралінскай вол. Мазырскага пав. У 1918 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сялянскай хаце. У 1924 г. 65 двароў, 228 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас «Савецкая Беларусь», працавала кузня. У 1940 г. 140 двароў, 450 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў снеж. 1943 г. оккупанты спалілі 136 двароў і загубілі 3 жыхароў. 50 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 324 жыхары. У складзе саўгаса «Ельскі» (цэнтр — г. Ельск), клуб. Планіровачна складаецца з прамалінейнай шыротнай вуліцы, якая ў цэнтры пера¬крыжоўваецца кароткан вуліцан, што праходзіць уздоўж аўтадарогі. На У адасоблены ўчастак забудовы. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу.

ВОСТРАЎ (да 1937 г. Шарынскі Востраў) — вёска ў Багуціцкім с/с, за 2 км на 3 ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч). Побач аўтадарога Рамязы—Ельск. 7 гаспадарак, 7 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1917 г. хутар, 61 жыхар, у Каралінскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоны Востраў», працавала кузня. 10 вяскоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 90 жыхароў. У складзе саўгаса «Ельскі» (цэнтр — г. Ельск). Планіровачна складаецца з прамалінейнай шыротнай вуліцы. Драўляныя сял. сядзібы пастаўлены аднабакова, няшчыльна. Радзіма доктара біял. навук, прафесара В.В.Валетава.

ВЯЗЦЫ — вёска ў Валаўскім с/с, за 51 км на ПдЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—ОўручХ за 230 км ад Гомеля, на Пд, У і Пн мяжуе з лесам, на 3 канал Валаўскі, злучаны з р. Батыўля (прыток р. Славечна). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Скараднае—Ельск. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары пераселены ў чыстыя месцы. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як сяленне ў Скараднянскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 3 двары, 20 жыхароў. У 1917 г. 34 жыхары. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У1940 г. 14 двароў, 70 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1943 г. оккупанты спалілі вёску і загубілі 2 жыхароў. 5 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 63 жыхары. У складзе саўгаса «Валаўскі» (цэнтр — в. Валаўск). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу.

ВЯРХІ — вёска ў Старавысокаўскім с/с, за 26 км на 3 ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), за 203 км ад Гомеля, на Пд меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Старое Высокае — Ельск. 24 гаспадаркі, 44 жыхары (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1917 г. 120 жыхароў, у Каралінскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1925 г. 28 двароў, 168 жыхароў. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 46 двароў, 184 жыхары. У Вял. Айч. вайну 18.7.1942 г. оккупанты спалілі вёску і расстралялі 100 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму ў цэнтры вёскі). 34 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 159 жыхароў. У складзе калгаса «Звязда» (цэнтр — в. Старое Высокае). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ, да якой на Пд далучаецца з 3 кароткая вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, няшчыльная, сядзібнага тыпу.

ГЛАЗКІ — вёска ў Валаўскім с/с, за 48 км на ПдЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), за 232 км ад Гомеля; вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Скароднае—Ельск. 1 гаспадарка, 1 жыхар (1999 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1917 г. хутар, 74 жыхары, у Скараднянскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1924 г. 20 двароў 146 жыхароў. У1930 г. арганізаваны калгас «Светлае жыццё», працавала кузня. У 1940 г. 26 двароў. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1943 г. оккупанты спалілі вёску і загубілі 20 жыхароў. 7 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 110 жыхароў. У складзе саўгаса «Валаўскі» (цэнтр — в. Валаўск). Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

ГРЫШЫ — вёска ў Засінцаўскім с/с, за 49 км на ПдЗ ад Ельска, 31 км ад чыг. ст. Славечна (на лініі Калінкавічы— Оўруч), за 224 км ад Гомеля; вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Засінцы—Ельск. 32 гаспадаркі, 56 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Скараднянскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1879 г. ўпамінаецца як сяленне Скараднянскага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 14 двароў, 119 жыхароў. У 1908 г. 17 двароў, 170 жыхароў. У 1917 г. 184 жыхары. Вялікае абурэнне выклікала ў красавіку 1913 г. забарона памешчыка пасвіць жывёлу ў лесе. У 1920 г. ў новым будынку пачала дзейнічаць школа. У 1924 г. 34 двары, 316 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас «Перамога», працаваў вадзяны млын. У 1940 г. 58 двароў, 207 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ням.-акупанты ў ліп. 1943 г. спалілі вёску і загубілі 4 жыхароў. 32 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 230 жыхароў. У складзе калгаса «Шлях Леніна» (цэнтр — в. Засінцы), клуб. Планіровачна складаецца з крывалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, ад цэнтра якой веерападобна адыходзяць 3 завулкі. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

ДАБРЫНСКІ - пасёлак у Млыноцкім с/с, за 4 км на ПдУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), на аўтадарозе Нароўля—Ельск. 100 гаспадарак, 204 жыхары (2004 г.). Пачатак пасёлку пакладзены ў 19 ст. з узнікненнем побач з в. Дабрынь маёнтка Радзівілаў. Пазней тут пачала працаваць вінакурня. У1917г. 121 жыхар, у Каралінскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1921 г. 37 двароў, 175 жыхароў. У 1920-х г. арганізаваны саўгас «Дабрынь». У выніку мадэрнізацыі вінакурні створаны спіртзавод «Дабрынь». 52 пасялкоўцы загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Сучасная назва пасёлку нададзена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 21.1.1969 г. У складзе саўгаса «Дабрынь» (цэнтр — в. Дабрынь). Планіровачна складаецца з крыху выгнутай амаль мерыдыянальнай вуліцы з завулкамі, да цэнтра якой далучаецца з У прамалінейная вуліца. Забудавана двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі. Радзіма аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху на Палессі ў Вял. Айч. вайну М.К.Ільінкоўскага (быў камісарам партыз. брыгады Мазырскай імя А.Неўскага Палескай вобл.).

ДАБРЫНЬ — вёска ў Млыноцкім с/с, за 5 км на ПдУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі—Оўруч), за 182 км ад Гомеля, на аўтадарозе Нароўля— Ельск. Праз вёску праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з вадасховішчам, што за 1 км на ПнУ. 273 гаспадаркі, 688 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. як сяло Дабрыня ў Мазырскім пав. Мінскага ваяв. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1795 г. ў Мазырскім пав. Мінскай губ., 11 двароў. У 1816 г. 128 жыхароў. У 1879 г. ўпамінаецца як сяленне ў Ельскім царк. прыходзе. Паводле перапісу 1897 г. 78 двароў, 402 жыхары, школа граматы, хлебазапасны магазін, вінная лаўка. У 1910 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сялянскай хаце, а ў 1921 г. для яе ўзведзены будынак. У 1917 г. ў Каралінскай воласці; у весцы — 613, у аднайменным фальварку 121 жыхар. У 1924 г. 156 двароў, 647 жыхароў. У 1928 г. арганізаваны калгас «Прагрэс», працавалі стальмашня, він. завод, маслабойня, кузня. 68 жыхароў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 869 жыхароў. Цэнтр саўгаса «Дабрынь». Размешчаны аддз. сувязі, Дом культуры, сярэдняя школа, библиотека, фельдшерско-акушерский пункт, дзіцячы сад. Планіровачна складаецца з прамалінейнай, амаль шыротнай арыентацыі вуліцы, да якой з Пн далучаецца завулак, з Пд — прамалінейная вуліца з 2 злучанымі паміж сабой кароткімі вуліцамі. Забудавана пераважна двухбакова, драўлянымі сял. сядзібамі. Радзіма доктара мед. навук У.Ф.Анішчанкі, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі Г.І.Расолава.

ДАНІЛАЎКА (да 1929 г. Данілаўская Буда) — вёска ў Млыноцкім с/с, за 2 км на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), за 179 км ад Гомеля, на аўтадарозе Ельск—Нароўля, на Пд і У меліярацыйныя каналы. 64 гаспадаркі, 122 жыхары (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як вёска ў Каралінскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 26 двароў, 153 жыхары, хлебазапасны магазін. У 1917 г. 243 жыхары. У 1921 г. 284 жыхары. У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоная Данілаўка». 35 вяскоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 379 жыхароў. У складзе саўгаса «Дабрынь» (цэнтр — в. Дабрынь), клуб. Планіровачна складаецца з 2 амаль шыротнай арыентацыі вуліц, злучаных завулкамі. Забудова драўляная, пераважна двухбаковая, сядзібнага тыпу.

ДЗВІЖКІ — вёска ў Багуціцкім с/с, за 6 км на 3 ад раённага цэнтра і чыг. станцыі Ельск (на лініі Калінкавічы— Оўруч), за 183 км ад Гомеля, на аўтадарозе Махновічы—Ельск, на Пн і У меліярацыйныя каналы. 201 гаспадарка, 499 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. як вёска ў Мазырскім пав. Мінскага ваяв. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1795 г. 35 двароў, 272 жыхары, у Мазырскім павеце Мінскай губ. У 1834 г. 38 двароў. У 1879 г. ўпамінаецца як сяленне ў Рамязоўскім царк. прыходзе. Паводле перапісу 1897 г. 78 двароў, 510 жыхароў, хлебазапасны магазін. У 1908 г. 103 двары, 636 жыхароў, у Каралінскай вол. У 1909 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце, а ў 1923 г. для яе ўзведзены будынак. У 1921 г. 228 двароў, 1076 жыхароў. Побач былі засценак Дзвіжаўскі (25 двароў, 114 жыхароў) і пасёлак лесаапрацоўчага завода (у 1925 г. 16 двароў). У 1930 г. арганізаваны калгас «Новыя Дзвіжкі», працавалі конная крупарушка і кузня. Засценак у 1930-х г. быў далучаны да вёскі. У 1940 г. 237 двароў, 736 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1942 г. оккупанты загубілі 16 жыхароў. Вызвалена 9.1.1944 г. На фронце загінулі 75 вяскоўцаў. Паводле перапісу 1959 г. 972 жыхары. У складзе саўгаса «Ельскі» (цэнтр — г. Ельск). Размешчаны аддз. сувязі, клуб, дзевяцігадовая школа, библиотека, фельдшерско-акушерский пункт, дзіцячы сад. Планіровачна складаецца з 2 прамалінейных амаль шыротных вуліц, да адной з якіх далучаюцца дзве кароткія вуліцы. Забудавана двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі. Радзіма бел. мастака А.Р. Пятрухны.

ДЗЕМІДЫ — вёска ў Скараднянскім с/с, за 35 км на ПдЗ ад Ельска, за 14 км ад чыг. ст. Славечна (на лініі Калінкавічы—Оўруч), за 212 км ад Гомеля, на Пд, Пн і 3 мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Скароднае—Ельск. 15 гаспадарак, 25 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Скараднянскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1879 г. ўпамінаецца як сяленне Скараднянскага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 Е 4 двары, 44 жыхары. У 1908 г. 6 двароў, 47 жыхароў. У 1917 г. 11 двароў. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 19 двароў, 95 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў чэрв. 1943 г. оккупанты спалілі вёску і загубілі 8 жыхароў. 13 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 97 жыхароў. У складэе саўгаса «Скараднянскі» (цэнтр — в. Скароднае). Планіровачна складаецца з кароткан прамаліненнан мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі.

ДУБРАУКА — вёска ў Валаўскім с/с, за 41 км на ПдЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы— Оўруч), 218 км км ад Гомеля, на У, Пн і 3 меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Скароднае—Стадолічы. 15 гаспадарак, 23 жыхары (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Скараднянскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 6 двароў, 48 жыхароў. У 1917 г. 75 жыхароў. У 1921 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце. У 1924 г. 16 двароў, 95 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас «Новая Дубраўка», працавала кузня. У Вял. Айч. вайну оккупанты загубілі 9 жыхароў. На фронце загінулі 24 вяскоўцы. Паводле перапісу 1959 г. 203 жыхары. У складзе саўгаса «Валаўск» (цэнтр — в. Валаўск), клуб. Планіровачна складаецца з прамалінейнай шыротнай вуліцы, да цэнтра якой далучаецца з Пд працяглая прамалінейная вуліца. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.

ДУБРОВА — вёска ў Старавысокаўскім с/с, за 30 км на 3 ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), за 207 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Лельчыцы—Мазыр. 124 гаспадаркі, 366 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з пач. 19 ст. як вёска ў Мазырскім пав. Мінскай губ. У 1824 г. 40 двароў. У 1876 г. гаспадар аднайменнага маёнтка Ф.І.Кучынскі меў 110 дзес. зямлі. У1930 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1943 г. оккупанты спалілі вёску і загубілі 25 жыхароў. У баях за вёску загінулі 8 воінаў і 1 партызан (пахаваны ў брацкай магіле, на могілках). На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 136 землякоў, памяць аб якіх увекавечвае курган, насыпаны ў 1967 г. за 0,5 км на Пд ад вёскі. Паводле перапісу 1959 г. 295 жыхароў. Цэнтр калгаса «40 гадоў Кастрычніку». Размешчаны дзевяцігадовая школа (у 1991 г. ўзведзены новы мураваны будынак), клуб, библиотека, фельдшерско-акушерский пункт, аддз. сувязі, швейная майстэрня, магазін, дзіцячы сад. Планіровачна складаецца з 2 кароткіх, амаль мерыдыянальнай арыентацыі вуліц, да якіх на Пд далучаюцца 2 кароткія шыротныя вуліцы. У 1987 г. ўзведзены 50 мураваных дамоў катэджнага тыпу, у якіх пасялілі перасяленцаў з тэрыторый, забруджаных радыяцыяй у выніку Чарнобыльскай катастрофы.

ЖУКІ — вёска ў Качышчанскім с/с, за 15 км на ПдЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), за 197 км ад Гомеля, на аўтадарозе Старое—Высокае—Ельск, на Пд, Пн і 3 меліярацыйныя каналы, злучаныя з канавай Шыра. 38 гаспадарак, 94 жыхары (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як вёска ў Мазырскім пав. Мінскай губ. Па рэвізскіх матэрыялах 1850 г. 18 двароў, 269 жыхароў, валоданне Пясецкіх. У 1879 г. ўпамінаецца як сяленне Рамязоўскага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 35 двароў, 251 жыхар. У 1908 г. 46 двароў, у Скараднянскай вол. У 1924 г. 57 двароў, 256 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоны Кастрычнік», працавала кузня. У 1940 г. 64 двары, 290 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1942 г. оккупанты спалілі вёску і загубілі 23 жыхароў. Летам 1943 г. фаш. карнікі загубілі тут болын за 3,5 тыс. мірных жыхароў, прывезеных з розных месц Ельскага і інш. раёнаў Палескай вобл. (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму ў цэнтры вёскі). 32 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 160 жыхароў. У складзе калгаса «Рэвалюцыя» (цэнтр — в. Качышча). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы амаль шыротнан арыентацыі, забудаванай двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі.

ЗАБОЗЗЕ — вёска ў Багуціцкім с/с, за 9 км на ПдЗ ад Ельска, за 1,5 км ад чыг. ст. Багуцічы (на лініі Калінкавічы— Оўруч), за 183 км ад Гомеля, на аўтадарозе Старое Высокае—Ельск, на 3 і Пд мяжуе з лесам. 13 гаспадарак, 14 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Каралінскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1917 г. 137 жыхароў. У 1921 г. 30 двароў, 175 жыхароў. У1931 г. арганізаваны калгас «Серп і молат». 11 вяскоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 139 жыхароў. У складзе саўгаса «Ельскі» (цэнтр — г. Ельск). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ, да якой на 3 далучаецца кароткая вуліца. Драўляныя сял. сядзібы пастаўлены няшчыльна, пераважна па адзін бок вуліцы.

ЗАГАЦЦЕ — вёска ў Качышчансісш с/с, за 18 км на ПдЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы — Оўруч), за 195 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Старое Высокае—Ельск. 29 гаспадарак, 57 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з пачатку 20 ст. як хутар у Каралінскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1917 г. 77 жыхароў. У 1925 г. 20 двароў. У 1930 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 43 двары, 203 жыхары. У Вял. Айч. вайну ў чэрв. 1942 г. оккупанты спалілі вёску і загубілі 52 жыхароў. На фронце загінуў 21 вясковец. У складзе калгаса «Рэвалюцыя» (цэнтр — в. Качышча), клуб. Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі.

ЗАЕЧЧА — вёска ў Валаўскім с/с, за 40 км на ПдЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), за 217 км ад Гомеля, на Пн меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Батыўля (прыток р. Славечна). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Скароднае—Стадолічы. 4 гаспадаркі, 5 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Скараднянскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 4 двары. У 1917 г. 45, у 1924 г. 61 жыхар. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 10 двароў, 59 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў чэрв. 1943 г. оккупанты спалілі вёску і загубілі 2 жыхароў. Паводле перапісу 1959 г. 73 жыхары. У складзе саўгаса «Валаўскі» (цэнтр — в. Валаўск). Драўляныя сял. сядзібы пастаўлены няшчыльна каля прасёлачнай дарогі.

ЗАСІНЦЫ — вёска, цэнтр Засінцаўскага с/с, за 47 км на ПдЗ ад Ельска, за 32 км ад чыг. ст. Славечна (на лініі Калінкавічы—Оўруч), за 221 км ад Гомеля, на р. Ясінец (прыток р. Славечша), на Пд, 3 і У мяжуе з лесам. Аўтадарога звязвае вёску з в. Скароднае і г. Ельск. 124 гаспадаркі, 322 жыхары (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Скараднянскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 12 двароў, 80 жыхароў. У 1917 г. 187 жыхароў. У 1924 г. 24 двары. 3 20.8.1924 г. цэнтр Засінцаўскага с/с Каралінскага, з 5.2.1931 г. Ельскага районаў Мазырскай (да 26.7.1930 г. і з 21.6.1935 г. да 20.2.1938 г.) акругі, з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай абл. У 1930 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 68 двароў, 224 жыхары. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1943 г. оккупанты спалілі вёску і загубілі 11 жыхароў. На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 106 землякоў, у памяць аб іх на паўн.-ўсх. ускраіне ў 1967 г. ўзведзены Курган Славы і пастаўлена стэла з імёнамі загінуўшых. Паводле перапісу 1959 г. 290 жыхароў. Цэнтр калгаса «Шлях Леніна». Размешчаны лясніцтва, сярэдняя школа, Дом культуры, библиотека, аддз. сувязі, фельдшерско-акушерский пункт, дзіцячы сад. Ад цэнтра на ПнУ адыходзіць крывалінейная вуліца з 2 завулкамі. Жылыя дамы пераважна драўляныя, сядзібнага тыпу.

ЗАХАРКІ — вёска ў Скараднянскім с/с, за 38 км на ПдЗ ад Ельска, за 22 км ад чыг. ст. Славечна (на ліні Калінкавічы—Оўруч), за 215 км ад Гомеля; вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Скароднае— Ельск. 2 гаспадаркі, 2 жыхары (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Скараднянскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 14 двароў, 112 жыхароў. У 1917 г. 118 жыхароў. У 1924 г. ў в. Захаркі-1 11 двароў, 57 жыхароў, у в. Захаркі-2 12 двароў, 52 жыхары. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну ў чэрв. 1943 г. оккупанты спалілі вёску і загубілі 4 жыхароў. На фронце загінулі 25 вяскоўцаў. Паводле перапісу 1959 г. ў в. Захаркі-1 — 77, у в. Захаркі-2 — 89 жыхароў. У складзе саўгаса «Скараднянскі» (цэнтр — в. Скароднае). У 1983 г. вёскі аб'ядналі ў адну в. Захаркі. Забудова драўляная, шчыльная, сядзібнага тыпу.

ЗАШЫР'Е — вёска ў Старавысокаўскім с/с, за 38 км ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы— Оўруч), за 215 км ад Гомеля, на Пд і Пн меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Батыўля (прыток — р. Славечна). Аўтадарога звязвае вёску з Ельскам. 415 гаспадарак, 1295 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Скараднянскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. хутар Ятар (ён жа Зашьф'е). У 1917 г. 66 жыхароў. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 22 двары, 112 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў лясах каля вёскі базіраваўся ельскі партыз. атрад, пазней 37-я Ельская партыз. брыгада. У ліп. 1942 г. оккупанты спалілі вёску. 10 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 167 жыхароў. Цэнтр саўгаса «Камуніст». Размешчаны аддз. сувязі, Дом культуры, сярэдняя і муз. школы, библиотека, бальніца, паліклініка, дзіцячы сад. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ, да якой з Пн далучаюцца 3 кароткія вуліцы. Забудавана рэдка драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

ЗЯЛЁНЫ БОР - пасёлак у Роза-Люксембургскім с/с, за 20 км на Пд ад Ельска, за 3 км ад чыг. ст. Славечна (на лініі Калінкавічы—Оўруч), за 197 км ад Гомеля; вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Новая Рудня—Ельск. 7 гаспадарак, 15 жыхароў (2004 г.). Засн. ў 1930-х г., калі тут пачала працаваць ганчарня. Пасля Вял. Айч. вайны прадпрыемства значна пашырылася, і каля яго склаўся пасёлак. Назва зацверджана Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 21.1.1969 г. Размешчаны ганчарны завод. Планіровачна складаецца з кароценькай шыротнай вуліцы. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу.

КАВАЛІ — вёска ў Засінцаўскім с/с, за 44 км на ПдЗ ад Ельска, за 26 км ад чыг. ст. Славечна (на лініі Калінкавічы—Оўруч), за 219 км ад Гомеля, за 2 км ад дзярж. мяжы з Украінай. На 3 р. Ясінец (прыток р. Славечна), на Пн мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Славечна—Ельск. 32 гаспадаркі, 66 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Скараднянскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 8 двароў, 75 жыхароў. У 1908 г. 13 двароў, 115 жыхароў. У 1917 г. 122 жыхары, у 1924 г. 22 двары, 149 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас «Шлях Леніна», працавала кузня. У 1940 г. 45 двароў. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1943 г. оккупанты спалілі вёску і загубілі 4 жыхары. 19 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 179 жыхароў. У складзе калгаса «Шлях Леніна» (цэнтр — в. Засінцы), клуб. Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

КАЗІМІРАЎКА — вёскаў Засінцаўскім с/с, за 51 км на ПдЗ ад Ельска, за 33 км ад чыг. ст. Славечна (на лініі Калінкавічы—Оўруч), за 226 км ад Гомеля, 1 км ад дзярж. мяжы з Украінай, на р. Жалонь (прыток р. Славечна). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Засінцы—Ельск. 16 гаспадарак, 23 жыхары (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Скараднянскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 8 двароў, 56 жыхароў, вадзяны млын. У 1917 г. 105 жыхароў, у 1924 г. 30 двароў. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1943 г. оккупанты спалілі вёску і загубілі 18 жыхароў. 13 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 117 жыхароў. У складзе калгаса «1 Мая» (цэнтр — в. Падгалле). Забудова кампактная, складаецца з 3 кароценькіх вуліц. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу.

КАЗЛЫ — вёска ў Засінцаўскім с/с, за 52 км на ПдУ ад Ельска, 34 км ад чыг. ст. Славечна (на лініі Калінкавічы—Оўруч), за 227 км ад Гомеля; вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Засінцы—Ельск. 29 гаспадарак, 51 жыхар (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Скараднянскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1879 г. ўпамінаецца як сяленне Скараднянскага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 11 двароў, 104 жыхары. У1908 г. 14 двароў, 135 жыхароў. У 1917 г. 168 жыхароў, у 1924 г. 23 двары, 175 жыхароў. У1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоны араты», працавала кузня. У 1940 г. 40 двароў. У Вял. Айч. вайну 8.6.1943 г. ням.-фаш. жарнікі загубілі 23 жыхароў, а ў кастр. 1943 г. — 31 жыхара. 19 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 213 жыхароў. У складзе калгаса «1 Мая» (цэнтр — в. Падгалле), клуб. Планіровачна складаецца з 2 вуліц, якія злучаны на Пд і затым разыходзяцца: адна — у паўн.-ўсх., другая — у паўн.-зах. накірунках. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

КАЛІНАВАЯ (да 30.7.1964 г. г. Воўчае) — вёска ў Качышчанскім с/с, за 15 км на ПдЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), 201 км ад Гомеля; вакол меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Чарцень (прыток р. Славечна). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Старое Высокае—Ельск. 15 гаспадарак, 20 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1917 г. хутар, 42 жыхары, у Скараднянскай вол. Мазырскага пав. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 40 двароў, 185 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1942 г. оккупанты спалілі вёску і загубілі 26 жыхароў. 18 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 146 жыхароў. У складзе калгаса «Абарона Саветаў» (цэнтр — в. Некрашоўка). Планіровачна складаецца з крывалінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі.

КАПСАНЫ — вёска ў Засінцаўскім с/с, за 41 км на ПдЗ ад Ельска, 25 км ад чыг. ст. Славечна (на лініі Калінкавічы— Оўруч), 218 км ад Гомеля; вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Засінцы—Ельск. 11 гаспадарак, 23 жыхары (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар Капцаны ў Скараднянскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1879 г. ўпамінаецца як сяленне Скараднянскага царк. прыхода. У 1908 г. 8 двароў, 61 жыхар. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У складзе калгаса «Шлях Леніна» (цэнтр — в. Засінцы). Драўляныя сял. сядзібы пастаўлены каля скрыжавання прасёлачных дарог.

КАРМА — вёска ў Валаўскім с/с, за 45 км на ПдЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), за 22 км ад Гомеля; на Пн меліярацыйны канал. Транспартнью сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Скароднае—Стадолічы. 63 гаспадаркі, 104 жыхары (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. як сяленне ў Мазырскім пав. Мінскага ваяв. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1816 г. 18 двароў, цэнтр аднайменнага маёнтка, гаспадар якога дваранін Ваньковіч валодаў у 1876 г. 400 дзес. зямлі. У 1879 г. ўпамінаецца як сяленне Скараднянскага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. ў сяле 23 двары, 219 жыхароў часоўня, хлебазапасны магазін, у фальварку 2 двары, 18 жыхароў. У 1908 г. 48 двароў, у Скараднянскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1917 г. 406 жыхароў. У 1924 г. 84 двары, 438 жыхароў. 3 20.8.1924 г. да 17.12.1959 г. цэнтр Кармянскага с/с Каралінскага, з 5.2.1931 г. да 26.7.1930 г. і з 21.6.1935 г. да 20.2.1938 г. Ельскага районаў Мазырскай акругі, з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай абл. У 1930 г. арганізаваны калгас «Серп і молат», працавалі вятрак і кузня, спіртапарашковы завод. У 1940 г. 117 двароў, 516 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1943 г. оккупанты спалілі вёску і загубілі 8 жыхароў. 59 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 417 жыхароў. У складзе саўгаса «Валаўскі» (цэнтр — в. Валаўск). Размешчаны клуб, библиотека, фельдшерско-акушерский пункт. Планіровачна складаецца з выгнутай, амаль мерыдыянальнай вуліцы. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

КНЯЖАБОР'Е - вёска ў Млыноцкім с/с, за 3 км на У ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы— Оўруч), за 126 км ад Гомеля. На У і Пн меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Мытва (прыток р. Прыпяць). Аўтадарога звязвае вёску з Ельскам. 80 гаспадарак, 146 жыхароў (2004 п). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Каралінскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1908 г. 36 двароў, 107 жыхароў. У 1917 г. 251 жыхар. У 1921 г. 87 двароў, 383 жыхары. У 1929 г. арганізаваны калгас. 38 вяскоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 368 жыхароў. У складзе саўгаса «Млынок» (цэнтр — в. Млынок). Дзейнічаюць клуб, библиотека, фельдшерско-акушерский пункт. Планіровачна складаецца з працяглай, амаль прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

КОЧЫШЧА — вёска, цэнтр Качышчанскага с/с, за 20 км на ПдЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), 197 км ад Гомеля. На Пд і Пн меліярацыйныя каналы, у іх ліку канава Шыра. На аўтадарозе Старое Высокае—Ельск. 176 гаспадарак, 450 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 ст. як сяло ў Мазырскім пав. Мінскага ваяв. ВКЛ. Упамінаецца ў попісе войска ВКЛ пад 1567 г. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1795 г. 41 двор, 200 жыхароў, дзярж. ўладанне ў Мазырскім пав. Мінскай губ., дзейнічала драўляная Аляксандра-Неўская царква. У 1816 г. 54 двары. Па рэвізскіх матэрыялах 1850 г. ў валоданні Пясецкіх, якім належала ў 1876 г. 3429 дзес. зямлі і з 1858 г. карчма. У 1879 г. ўпамінаецца як сяленне ў Рамязоўскім царк. прыходзе. У 1885 г. 56 двароў, 336 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. 608 жыхароў, царква, школа граматы, хлебазапасны магазін. У 1908 г. 118 двароў, 670 жыхароў, у Скараднянскай вол. У 1917 г. 725 жыхароў адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сялянскай хаце. У 1924 г. 1010 жыхароў. 3 20.8.1924 г. цэнтр Качышчанскага с/с Каралінскага, з 5.2.1931 г. да 26.7.1930 г. і з 21.6.1935 г. да 20.2.1938 г. Ельскага районаў Мазырскай акругі, з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай абл. У 1930 г. арганізаваны калгас «Рэвалюцыя», працавалі кузня (з 1931 г.), конная крупарушка. У1940 г. 135 двароў. У Вял. Айч. вайну вясковая падпольная група разам са Скараднянскімі падполыпчыкамі паклалі ў лют. 1942 г. пачатак Ельскаму партыз. атраду. У ліп. 1942 г. оккупанты спалілі вёску і загубілі 153 жыхары, сярод якіх значная частка з інш. вёсак. 73 вяскоўцы загінулі на фронце. На вясковых могілках у 2 брацкіх магілах пахаваны 21 воін і партызан. Паводле перапісу 1959 г. 408 жыхароў. Цэнтр калгаса «Рэвалюцыя». Размешчаны сярэдняя школа, Дом культуры, библиотека, больница, фельч.-акушэрскі і вет. пункты, аддз. сувязі, дзіцячы сад, швейная і шавецкая майстэрні, 2 магазіны. Планіровачна складаецца з прамалінейнай, амаль шыротнай арыентацыі вуліцы з 3 завулкамі. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу. Радзіма выдатніка адукацыі Рэспублікі Беларусь У.С.Пархоменкі. Да Вял. Айч. вайны ў склад Качышчанскага с/с уваходзілі вёскі Зялёны Дварок, Капанка і Круглая, якія оккупанты спалілі (не адрадзіліся).

КУЗЬМІЧЫ — вёска ў Скараднянскім с/с, за 21 км на ПдЗ ад Ельска, 5 км ад чыг. ст. Славечна (на лініі Ельск—Оўруч), 138 км ад Гомеля; у сутоку рэк Славечна і Батыўля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Новая Рудня — Ельск. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары ў 1986 г. пераселены ў чыстыя месцы. У 1900 г. ў вёсцы знойдзены скарб (285 грашовых адзінак Рэчы Паспалітай, Прусіі, Прыбалтыкі; захаваны ў 1652 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. як сяленне ў Мазырскім пав. Мінскага ваяв. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1795 г. ўладанне Радзівілаў, дзейнічала Троіцкая царква. У1811г. 14 двароў, у Мазырскім павеце Мінскай губ. У 1834 г. 18 двароў, 96 жыхароў. У 1850 г. сяло, 33 двары, 158 жыхароў. Праз вёску праходзіў тракт з Мазыра ў Жытомір, мелася паштовая станцыя (8 экіпажаў). Уваходзіла ў склад аднайменнага маёнтка, гаспадары якога Дабравольскія валодалі ў 1876 г. 3380 дзес. зямлі. У 1885 г. 26 двароў, 222 жыхары. Паводле перапісу 1857 г. 66 двароў, 406 жыхароў, царква, хлебазапасны магазін, школа граматы, карчма. У 1910 г. адкрыта земская школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце, а ў пач. 1920-х гадоў яна атрымала свае памяшканне. У 1917 г. 605 жыхароў, у Скараднянскай вол. Побач былі 3 аднайменныя фальваркі. У 1921 г. 121 двор, 927 жыхароў. У 1924 г. 137 двароў. 3 20.8.1924 г. да 16.7.1954 г. цэнтр Кузьміцкага с/с Каралінскага, з 5.2.1931 г. да 26.7.1930 г., з 21.6.1935 г. да 20.2.1938 г. Ельскага раёнаў Мазырскай акругі, з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай абл. У 1929 г. арганізаваны калгас «Беларуская камуна», працавалі вадзяны млын (з 1917 г.) і кузня. Значную частку перавозак праз сплаўную прыстань, што размяшчалася ў вёсцы, складалі лесаматэрыялы. У 1940 г. 161 двор. У Вял. Айч. вайну 12.6.1943 г. ням.-фаш. карнікі спалілі вёску, а 96 жыхароў сагналі ва ўрочышча Пудаўка (2 км на У ад вёскі) і расстралялі (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму). 61 вясковец загінуў на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 375 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Скараднянскі» (цэнтр — в. Скароднае). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай, амаль шыротнай арыентацыі вуліцы з 2 завулкамі. Забудова двухбаковая, шчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма ўдзельніка грамадзянскай вайны, гасп. кіраўніка С.М.Калбасіна (яго імем названа вуліца ў Ельску).

ЛУКАУЦЫ — вёска ў Старавысокаўскім с/с, за 35 км ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), за 212 км ад Гомеля; на Пд, Пн і 3 меліярацыйныя каналы, злучаныя з в. Батыўля (прыток р. Славечна). Транс¬партныя сувязі па аўтадарозе, якая звязвае вёску з Ельскам. 13 гаспадарак, 20 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Скараднянскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1879 г. ўпамінаецца як сяленне Скараднянскага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 6 двароў, 47 жыхароў. У 1908 г. 9 двароў, 58 жыхароў. У 1917 г. 100 жыхароў. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 46 двароў, 167 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1942 г. оккупанты спалілі вёску. 14 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 186 жыхароў. У складзе калгаса «40 гадоў Кастрычніку» (цэнтр — в. Дуброва). Планіровачна складаецца з крыху выгнутай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ. Забудавана няшчыльна драўлянымі сял. сядзібамі.

МАЗУРЫ — вёска ў Млыноцкім с/с, за 7 км на ПнУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы— Оўруч), за 184 км ад Гомеля, на р. Мытва (прыток р. Прыпяць) і аўтадарозе Новая Рудня — Мазыр. 5 гаспадарак, 6 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. як сяленне ў Мазырскім пав. Мінскай губ. У 1795 г. 2 двары. У 1834 г. 13 жыхароў, у складзе маёнтка Міхалкі. Паводле перапісу 1897 г. 13 двароў, 68 жыхароў, дзейнічала майстэрня па апрацоўцы скур. У 1908 г. ў Міхалкаўскай вол. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 59 жыхароў. У складзе саўгаса «Млынок» (цэнтр — в. Млынок). Планіровачна складаецца з 2 кароценькіх, перакрыжаваных паміж сабой вуліц. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу.

МІКАЛАЕУКА — вёска ў Старавысокаўскім с/с, за 22 км на 3 ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), за 205 км ад Гомеля; на У і 3 меліярацыйныя каналы. Аўтадарога злучае вёску з Ельскам. 8 гаспадарак, 11 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як вёска ў Скараднянскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1879 г. ўпамінаецца як сяленне царк. прыхода Рамязы. Паводле перапісу 1897 г. 28 двароў, 171 жыхар, часоўня. У 1908 г. 32 двары, 219 жыхароў у Каралінскай воласці. У 1924 г. 47 двароў. У 1929 г. арганізаваны калгас «Чырвоны колас”, працаваў вятрак. У 1940 г. 39 двароў. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1942 г. оккупанты спалілі вёску і загубілі 85 жыхароў. 52 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 111 жыхарозі У складзе калгаса «40 гадоў Кастрычніку» (цэнтр — в. Дуброва). Планіровачна складаецца з прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай рздка драўлянымі сял. сядзібамі. Радзіі аднаго з кіраўнікоў партыз. руху і Палессі ў Вял. Айч. вайну А.С.Мішчанкі (быў камандзірам партыз. брыгадм № 37 Палескай вобл.).

МЛЫНОК — вёска, цэнтр Млыноцкага с/с, за 4 км на ПдУ ад раённага центра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), за 101 км ад Гомеля.і аўтадарозе Новая Рудня — Мазыр; і 3 меліярацыйны канал, злучаны з р. Чарцень, на Пд, У і 3 мяжуе з лесам^ 112 гаспадарак, 329 жыхароў (2004 г). Паводле пісьмовых крыніц вядома* 19 ст. як вёска ў Каралінскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1850 г. 5 двароў, уладанне памешчыка Горват» Паводле перапісу 1897 г. 10 двароў, 95 жыхароў. У 1908 г. 16 двароў 101 жыхац. У 1921 г. 22 двары, 165 жыхароў. У 1921 г. 31 двор. У 1931 г. арганізаваны калгас «Ударнік», працавала цагельня (з 1923 г.) кравецкая (з 1928 г.), ганчарна-цагельная (з 1928 г.), шавецка-шубная (з 1928 г.) дрэваапрацоўчая (з 1928 г.) арцелі і кузня. У Вял. Айч. вайну ў 1942—43 гг. у баях каля вёскі загінулі 43 воіны і партызаны (пахаваны ў брацкай магіле на могілках). 29 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 147 жыхароў. 3 25.2.1977 г. цэнтр Млыноцкага с/с. Цэнтр саўгаса «Млынок». Дзейнічаюць пачатковая школа, Дом культуры, библиотека, магазін, аддз. сувязі, фельдшерско-акушерский пункт, дзіцячы сад. Планіровачна складаецца з кароткай шыротнай вуліцы, да якой на 3 далучаецца невялікі ўчастак адасобленай забудовы. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу. У склад Млыноцкага с/с уваходзіла да 1999 г. в. Асавы (не існуе).

МЯДЗВЕДНАЕ - вёска ў Скараднянскім с/с, за 38 км на ПдЗ ад Ельска, за 22 км ад чыг. ст. Славечна (на лініі Калінкавічы—Оўруч), за 215 км ад Гомеля; вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Скароднае—Ельск. 69 гаспадарак, 105 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. як сяленне ў Мазырскім пав. Мінскага ваяв. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1795 г. 31 двор. Памешчык Старажынскі меў тут у 1876 г. 170, а памешчык Татур — 60 дзес. зямлі. У 1879 г. ўпамінаецца як сяленне Скараднянскага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 25 двароў, 183 жыхары, хлебазапасны магазін, у Скараднянскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У крас. 1913 г. адбыўся канфлікт паміж вяскоўцамі і памешчыкамі Сазановічамі, якія забаранілі карыстацца ляснымі пашамі. У 1917 г. 296 жыхароў. У 1925 г. 48 двароў, 329 жыхароў. У1929 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 87 двароў, 420 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1943 г. оккупанты спалілі вёску і загубілі 31 жыхара. 32 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 437 жыхароў. У складзе саўгаса «Скараднянскі» (цэнтр — в. Скароднае), размешчаны клуб і библиотека. Планіровачна складаецца з 2 амаль паралельных паміж сабой шыротных вуліц, злучаных кароценькай вуліцай. Забудавана двухбакова, няшчыльна драўлянымі сял. хатамі.

НЕКРАШОЎКА - вёска ў Качышчанскім с/с, за 116 км на ПдЗ ад Ельс¬ка, за 7 км ад чыг. ст. Багуцічы (на лініі Ельск—Оўруч), за 197 км ад Гомеля, на р. Чарцень (прыток р. Славечна). Транспартныя сувязі па мясцовай, потым аўтадарозе Старое Высокае—Ельск. 24 гаспадаркі, 83 жыхары (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як вёска ў Мазырскім пав. Мінскай губ. У 1834 г. 7 двароў. Памешчыца Л.В.Манкевіч валодала тут у 1876 г. 77 дзес. зямлі. У 1879 г. ўпамінаецца як сяленне Скараднянскага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 18 двароў, 134 жыхары. У 1908 г. — вёска, у Скараднянскай воласці, 21 двор, 150 жыхароў, і фальварак. У 1917 г. 187 жыхароў. У 1924 г. адкрыта школа, для якой выдзелілі нацыяналізаваны будынак. У 1925 г. 57 двароў. У1930 г. арганізаваны калгас імя А.Р.Чарвякова, працавала кузня. У 1940 г. 63 двары, 245 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1942 г. оккупанты спалілі вёску і загубілі 10 жыхароў. 35 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 220 жыхароў. Цэнтр калгаса «Абарона Саветаў». Размешчаны пачатковая школа, клуб, библиотека, фельдшерско-акушерский пункт, вет. ўчастак, аддз. сувязі, швейная майстэрня, магазін, гідралагічны пост. Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы з завулкам, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тьпу.

НОВАЕ ВЫСОКАЕ - вёска ў Старавысокаўскім с/с, за 20 км на 3 ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), за 197 км ад Гомеля; на Пд і Пн меліярацыйныя каналы. Аўтадарога злучае вёску з Ельскам. 36 гаспадарак, 88 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з сярэдзіны 18 ст., калі в. Высокае падзялілася на дзве: Старое Высокае і Новае Высокае. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. Паводле перапісу 1897 г. 42 двары, 342 жыхары, у Скараднянскай вол. У 1907 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце. У 1921 г. 87 двароў, 538 жыхароў. У 1930 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У1940 г. 135 двароў, 380 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1942 г. ням.-фаш. карнікі спалілі вёску і загубілі 212 жыхароў. Паводле перапісу 1959 г. 102 жыхары. У складзе калгаса «Звязда» (цэнтр — в. Старое Высокае). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ уздоўж аўтадарогі і забудаванай двухбакова, рэдка, драўлянымі сял. сядзібамі. Радзіма аднаго з кіраўнікоў і арганізатараў партыз. руху на Гомельшчыне ў Вял. Айч. вайну П.П.Гудава (быў камісарам партыз. брыгады імя П.К.Панамарэнкі Васілевіцкага района Палескай вобл.).

НОВАЯ РУДНЯ - вёска ў Роза-Люксембургскім с/с, за 16 км на Пд ад Ельска, за 3 км ад чыг. ст. Славечна (на лініі Калінкавічы—Оўруч), за 193 км ад Гомеля, за 0,5 км ад дзярж. граніцы з Украінай, на р. Славечна (прыток р. Прыпяць). Аўтадарога звязвае вёску з Ельскам. 80 гаспадарак, 129 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з канца 18 ст., калі тут працавала рудня па выплаўцы жалеза. У 1816 г. 5 двароў, шляхецкая ўласнасць. У1834 г. ў Мазырскім пав. Мінскай губ., 13 двароў, 95 жыхароў, у складзе маёнтка Міхалкі. Дваранін Лянкевіч у 1846 г. ў вёсках Новая Рудня і Санюкі валодаў 2400 дзес. зямлі і 2 карчмамі. У 1879 г. ўпамінаецца як сяленне ў Ельскім царк. прыходзе. Паводле перапісу 1897 г. 59 двароў, 335 жыхароў, хлебазапасны магазін, школа граматы, вадзяны млын, сукнавальня. У 1908 г. ў Каралінскай вол., 63 двары, 403 жыхары. У 1914 г. адкрыта школа, якая размясціласяў наёмнай сял. хаце. У1921 г. 173 двары. У 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоны пуцілавец», працавалі вадзяны млын (з 1921 г.) і кузня. 68 вяскоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. У1967 г. за 1 км на ПдУ ад вёскі, каля аўтадарогі, на мяжы з Украінай, у гонар дружбы беларускага і ўкраінскага народаў насыпаны Курган з памятным знакам на вяршыні. Паводле перапісу 1959 г. 639 жыхароў. У складзе калгаса імя XX з'езда КПСС (цэнтр в. Роза-Люксембург). Дзейнічаюць клуб, библиотека, фельдшерско-акушерский пункт. Планіровачна складаецца з 2 падзеленых ракой частак: паўд. (Г-падобная вуліца, пераважная частка якой мае шыротную арыентацыю) і паўн. (да крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ, далучаецца з Пн дугападобная вуліца амаль мерыдыянальнай арыентацыі). Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу.

ПАГАРЭЛАЕ — вёска ў Скараднянскім с/с, за 30 км на ПдЗ ад Ельска, за 17 км ад чыг. ст. Славечна (на лініі Калінкавічы—Оўруч), за 207 км ад Гомеля; вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Скароднае— Ельск. 2 гаспадаркі, 3 жыхары (2000 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. як хутар у Мазырскім пав. Мінскага ваяв. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1795 г. 8 двароў. Па рэвізскіх матэрыялах 1816 г. 15 двароў, 69 жыхароў. У 1879 г. ўпамінаецца як сяленне Скараднянскага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 11 двароў, 96 жыхароў. У 1908 г. ў Скараднянскай вол., 16 двароў, 125 жыхароў. У 1917 г. 162 жыхары. У 1924 г. 27 двароў. У 1929 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 28 двароў. У Вял. Айч. вайну ў чэрв. 1943 г. оккупанты спалілі вёску і загубілі 8 жыхароў. 14 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 121 жыхар. У складзе саўгаса «Скараднянскі» (цэнтр — в. Скароднае). Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

ПАДГАЛЛЕ — вёска ў Засінцаўскім с/с, за 52 км на ПдЗ ад Ельска, за 30 км ад чыг. ст. Славечна (на лініі Калінкавічы—Оўруч), 229 км ад Гомеля, 1,5 км ад дзярж. граніцы з Украінай, на р. Жалонь (Мухаедаўскі канал); на Пд і 3 мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Засінцы—Ельск. 110 гаспадарак, 288 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Скараднянскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1879 г. ўпамінаецца ў ліку сяленняў Скараднянскага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 14 двароў, 139 жыхароў. У 1909 г. 18 двароў, 190 жыхароў. У 1917 г. 285 жыхароў. У 1924 г. пабудавана школа. У гэты час у вёсцы было 47 двароў, 411 жыхароў. У1930 г. арганізаваны калгас, працаваў вятрак (з 1910 г.). У 1940 г. 70 двароў, 220 жыхароў. У Вял. Айч. вайну 5.7.1943 г. оккупанты спалілі вёску і загубілі 11 жыхароў (пахаваны на вясковых могілках). 83 вяскоўцы загінулі на франтах і ў партыз. барацьбе, на ўшанаванне памяці якіх у цэнтры вёскі ў 1975 г. пастаўлены скульптурная кампазіцыя і стэла. Паводле перапісу 1959 г. 272 жыхары. Цэнтр калгаса «1 Мая». Дзейнічаюць пачатковая школа, Дом культуры, библиотека, фельдшерско-акушерский пункт, аддз. сувязі, швейная майстэрня, магазін. Планіровачна складаецца з 2 перакрыжаваных паміж сабой вуліц (мерыдыянальнай і шыротнай). Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма ген.-м. мед. службы У.К. Лася.

ПАЛАУКІ — вёска ў Млыноцкім с/с, за 9 км на ПнУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы— Унеча), за 168 км ад Гомеля, на 3 меліярацыйны канал, злучаны з р. Мытава (прыток р. Прыпяць). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Новая Рудня — Мазыр. 33 гаспадаркі, 52 жыхары (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. як сяленне ў Мазырскім пав. Мінскага ваяв. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. Па рэвізскіх матэрыялах 1795 г. 4 двары, у Мазырскім пав. Мінскай губ. У 1811 г. ўладанне памешчыка Гольста. У 1834 г. 24 двары. У 1879 г. ўпамі¬наецца як сяленне Барбароўскага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 28 двароў, 168 жыхароў. У 1908 г. 55 двароў, 314 жыхароў, ў Нараўлянскай вол. У 1929 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 90 двароў, 264 жыхары. У Вял. Айч. вайну ў ліст. 1943 г. оккупанты спалілі 69 двароў і загубілі 3 жыхары. 45 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 382 жыхары. У складзе саўгаса «Млынок» (цэнтр — в. Млынок). Планіровачна скЛадаецца з 2 прамалінейных шыротнай і амаль паралельнай да яе вуліц, перакрыжаваных у цэнтры кароткай вуліцай. Забудова пераважна двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

ПАЛАЎКОЎСКІ МЛЫНОК - вёска ў Млыноцкім с/с, за 13 км на ПнУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), 164 км ад Гомеля; вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Новая Рудня — Мазыр. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары пераселены ў чыстыя месцы. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. У 1811 г. вёска, у Рэчыцкім пав., уладанне Гольста. У 1834 г. 4 двары. У 1879 г. ўпамінаецца як сяленне Барбароўскага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 14 двароў, 72 жыхары. У 1908 г. 17 двароў, 92 жыхары, у Нараўлянскай вол. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 85 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса «Млынок» (цэнтр — в. Млынок). Драўляныя сял. сядзібы пастаўлены ўздоўж прасёлачнай дарогі.

ПАЛЕСК — пасёлак у Млыноцкім с/с, за 4 км на ПдУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), 181 км ад Гомеля, на аўтадарозе Новая Рудня — Мазыр; на У мяжуе з лесам. 18 гаспадарак, 49 жыхароў (2004 г.). Пасёлак пачаў складвацца ў 1950-х гадах пры цагельным заводзе Ельскага райпрамкамбіната. Драўляныя хаты і гаспадарчыя будынкі пастаўлены побач з аўтадарогай.

ПАТАПЫ — вёска ў Скараднянскім с/с, за 30 км на ПдЗ ад Ельска, 12 км ад чыг. ст. Славенча (на лініі Калінкавічы— Оўруч), 207 км ад Гомеля; вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потымаўтадарозе Новая Рудня — Ельск. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (16 сямей) пераселены ў 1990—92 гг. у чыстыя месцы. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Мазырскім пав. Мінскай губ. У 1879 г. ўпамінаецца як сяленне Скараднянскага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 10 двароў, 84 жыхары. У 1908 г. 5 двароў, 123 жыхары, у Скараднянскай вол. У 1924 г. 20 двароў, 133 жыхары. У 1929 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 29 двароў. У Вял. Айч. вайну ў чэрв. 1943 г. оккупанты спалілі вёску і загубілі 15 жыхароў. 12 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 94 жыхары. Уваходзіла ў склад саўгаса «Скараднянскі» (цэнтр — в. Скароднае). Планіровачна складаецца з кароткай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

ПАУЛАУКА — вёска ў Старавысокаўскім с/с, за 22 км на 3 ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), за 199 км ад Гомеля, на аўтадарозе Старое Высокае — Ельск; вакол сетка меліярацыйных каналаў, на ПнУ — урочышча Забалоцце. 19 гаспадарак, 49 жьгхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з пач. 19 ст. як вёска ў Мазырскім пав. Мінскай губ. У 1850 г. 10 двароў, уладанне Горвата. У 1879 г. ўпамінаецца як сяленне ў Рамязоўскім царк. прыходзе. Паводле перапісу 1897 г. 33 двары, 230 жыхароў, хлебазапасны магазін, вятрак. У 1908 г. 45 двароў, 299 жыхароў, у Каралінскай вол. У1918 г. адкрыта школа, а ў 1921 г. для яе ўзведзены будынак. У 1929 г. арганізаваны калгас «Чырво¬ны партызан», працавала кузня. У 1940 г. 72 двары, 194 жыхары. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1942 г. оккупанты спалілі вёску і загубілі 39 жыхароў. Паводле перапісу 1959 г. 118 жыхароў. У складзе калгаса «Звязда» (цэнтр — в. Старое Высокае), размешчаны клуб. Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай, шыротнай вуліцы, забудаванай двухбакова, драўлянымі сял. сядзібамі. Радзіма аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партыз. руху ў Ельскім раёне ў Вял. Айч. вайну І.А.Козінцава, у гонар якога названа адна з вуліц у г. Ельск. Паблізу ёсць радовішча жалезняку.

ПРАЧОМЫШЛЯ - вёска ў Старавысокаўскім с/с, за 38 км ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), вакол сетка меліярацыйных каналаў, злучаных з р. Батыўля (прыток р. Славечна). Аўтадарога звязвае вёску з Ельскам. 39 гаспадарак, 80 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 г. 18 двароў. У 1930 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 44 двары, 176 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1942 г. оккупанты спалілі вёску і загубілі 39 жыхароў. 25 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 165 жыхароў. У складзе калгаса «40 гадоў Кастрычніку» (цэнтр — в. Дуброва). Планіровачна складаецца з крыху выгнутай вуліцы, арыентаванай амаль шыротна і забудаванай няшчыльна драўлянымі сял. сядзібамі.

РАМЯЗЫ — вёска, цэнтр Рамязоўскага с/с, за 14 км на У ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы— Оўруч), 191 км ад Гомеля, на аўтадарозе Ельск—Махновічы; на У і Пн меліярацыйныя каналы, на У і Пд мяжуе з лесам. 211 гаспадарак, 522 жыхары (2004 г.). Выяўлены археолагамі за 2 км на Пд ад вёскі курган сведчыць аб дзейнасці чалавека ў гэтых мясцінах у далёкай старажытнасці. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 ст. як сяло ў Мазырскім пав. Мінскага ваяв. ВКЛ. Працавала рудня, на якой выраблялася жалеза для мясцовых патрэб. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1795 г. 22 двары, 165 жыхароў. Пакроўская царква, у якой захоўваліся метрычныя кнігі за 1814 г. Паводле рэвізскіх матэрыялаў 1816 г. 23 двары. Вяскоўцы часта скардзіліся ў вышэйшыя інстанцыі на абцяжарванне паншчынай і здзекі ўладальніцы маёнтка Рамязы Стоцкай — «Мазырскай Салтычыхі». Суд прыгаварыў яе да катаржнага астрогу. У 1862 г. адкрыта нар. вучылішча, якое размясцілася ў наёмнай сял. хаце, а ў 1905 г. для яго пабудавана ўласнае памяшканне. У 1866 г. 46 двароў. У валоданні памешчыка Шэпеляра ў вёсцы і наваколлі мелася ў 1876 г. 15 901 дзес. зямлі, млын і карчма. Вялікі ўчастак зямлі мела тут у 1880-хгг. графіня Е.Л.Ігнацьева. Паводле перапісу 1897 г. 80 двароў, 399 жыхароў, царква, нар. вучылішча, малітоўны дом, хлебазапасны магазін, вадзяны млын, сукнавальня, карчма. У 1908 г. 90 двароў, 606 жыхароў, у Мялешкавіцкай вол. Мазырскага пав. 27.6.1920 г. польскія акупанты абрабавалі вёску і спалілі 36 двароў. У 1921 г. праведзена вузкакалейная чыгунка Ельск—Рамязы, якая выкарыстоўвалася гал. чынам для вывазу лесу. У 1924 г. 187 двароў, 1038 жыхароў. 3 1924 г. цэнтр Рамязоўскага с/с Каралінскага, з 1931 г. Ельскага районаў Мазырскай (да 26.7.1930 г. і з 21.6.1935 г. да 20.2.1938 г.) акругі, з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай абл. Мелася гарбарня па вырабе скур і аўчын. У1930 г. арганізаваны калгас «Бальшавік», працавалі конныя крупарушка і кузня (з 1929 г.). У 1940 г. 217 двароў. У Вял. Айч. вайну 16.7.1942 г. партызаны разграмілі варожы гарнізон, які размяшчаўся ў вёсцы. У гэтым баі загінуў сакратар Ельскага райкома КП(б)Б І.А.Козінцаў (пахаваны ў брац¬кай магіле ў Ельску). У ліп. 1943 г. акупанты спалілі вёску і загубілі 87 жыхароў. У баях каля вёскі загінулі 36 воінаў і партызан (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 85 вяскоўцаў. Паводле перапісу 1959 г. 890 жыхароў. Цэнтр калгаса «Партызан». Дзейнічаюць лясніцтва, лесапільня, млын, рамонтная і швейная майстэрні, сярэдняя школа, Дом культуры, библиотека, фельдшерско-акушерский пункт, вет. ўчастак, аддз. сувязі, сталовая, 3 магазіны, дзіцячы сад. Планіровачна складаецца з 2 вуліц амаль шыротнай арыентацыі, злучаных на У. Забудавана двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі. Паблізу ёсць радовішчы жалезняку.

РОЗА ЛЮКСЕМБУРГ (да 1919 г. Аляськая) — вёска, цэнтр Роза-Люксембургскага с/с, за 18 км на Пд ад Ельска, за 11 км ад чыг. ст. Славечна (на лініі Ельск—Оўруч), за 195 км ад Гомеля, на У, Пн і 3 меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Славечна (прыток р. Прыпяць). Побач аўтадарога Славечна—Ельск. 106 гаспадарак, 275 жыхароў (2004 г.). Выяўлены археолагамі за 3 км на Пн ад вёскі курганны могільнік (5 насыпаў) сведчыць аб засяленні чалавекам гэтых мясцін у далёкай старажытнасці. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Мазырскім пав. Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 16 двароў, 121 жыхар. У 1917 г. калонія Аляськая (772 жыхары) і аднайменны хутар (81 жыхар) у Каралінскай вол. Мазырскага пав. У 1919 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў нацыяналізаваным будынку. 3 1929 г. да 16.7.1954 г. і з 25.2.1977 г. цэнтр Роза-Люксембургскага с/с Каралінскага, з 5.2.1931 г. Ельскага районаў Мазырскай (да 26.7.1930 г., з 21.6.1935 г. да 20.2.1938 г.) акругі, з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай абл. У1931 г. арганізаваны калгас. 47 вяскоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 493 жыхары. Цэнтр калгаса імя XX з'езда КПСС. Дзейнічаюць сярэдняя школа, Дом культуры, библиотека, дзіцячы сад, фельдшерско-акушерский пункт, аддз. сувязі, швейная майстэрня, магазін. Планіровачна складаецца з прамалінейнай, амаль мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы, перакрыжаванай кароткай прамалінейнай вуліцай. Забудова двухбаковая, рэдкая, драўляная, сядзібнага тыпу. У 1967 г. ў вёсцы ўзведзены Курган Славы ў гонар дружбы рускага, беларускага і ўкраінскага народаў. У склад Роза-Люксембургскага с/с уваходзіла да 1919 г. в. Анзельмаўка (не існуе).

САНЮКІ — вёска ў Млыноцкім с/с, за 5 км на ПнУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы— Оўруч), за 186 км ад Гомеля, на р. Мытва (прыток р. Прыпяць). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарогах, што ідуць ад Ельска. 100 гаспадарак, 160 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 2-й пал. 18 ст. як сяленне ў Мазырскім пав. Мінскага ваяв. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1809 г. сяло Санюкоў у Мазырскімпав. Мінскай губ. У1834 г. 14 двароў, 143 жыхары, у складзе маёнтка Міхалка. Дваранін Лянкевіч у в. Санюкі і Новая Рудня ў 1846 г. валодаў 2400 дзес. зямлі і 2 карчмамі. Паводле перапісу 1897 г. 46 двароў, 265 жыхароў, школа граматы. У аднайменнай сядзібе дзейнічаў вадзяны млын. У 1898 г. пабудаваны новы будынак школы. Апрача земляробства 15 вяскоўцаў займаліся бандарным промыслам. У 1908 г. 49 двароў, 277 жыхароў, у Міхалкаўскай вол. Мазырскага павета. 3 20.8.1924 г. да 16.7.1954 г. цэнтр Санюкоўскага с/с Каралінскага, з 5.2.1931 г. Ельскага районаў Мазырскай (да 26.7.1930 г., з 21.6.1935 г. да 20.2.1938 г.) акругі, з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай абл. У 1929 г. арганізаваны калгас «Энергія», працавала кузня. У Вял. Айч. вайну ў баях каля вёскі ў 1943—44 гг. загінулі 32 воіны (пахаваны ў брацкай магіле на могілках). 66 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 560 жыхароў. У складзе саўгаса «Млынок» (цэнтр — в. Млынок). Дзейнічаюць аддз. сувязі, Дом культуры, сярэдняя школа, библиотека, фельдшерско-акушерский пункт. Планіровачна складаецца з 2 падзеленых ракой частак: усх. (да прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ, далучаецца з Пн кароткая вуліца) і зах. (крывалінейная вуліца з 2 завулкамі, арыентаваная з ПдЗ на ПнУ). Забудова пераважна двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма беларускага мастака М.А. Назарчука.

СЕРЫЯ — вёска ў Засінцаўскім с/с, за 50 км на ПдЗ ад Ельска, за 26 км ад чыг. ст. Славечна (на лініі Калінкавічы— Оўруч), за 225 км ад Гомеля; вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Засінцы—Ельск. 7 гаспадарак, 10 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з сярэдзіны 19 ст. У 1879 г. ўпамінаецца сяленне Скараднянскага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. хутар Вяленка-Серыя, 7 двароў, 59 жыхароў, хлебазапасны магазін. У 1908 г. 10 двароў, 87 жыхароў, у Скараднянскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1924 г. 14 двароў. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 18 двароў, 55 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў снеж. 1943 г. оккупанты спалілі 17 двароў, загубілі 2 жыхароў. Паводле перапісу 1959 г. 96 жыхароў. У складзе калгаса «1 Мая» (цэнтр — в. Падгалле). Драўляныя сял. сядзібы пастаўлены бессістэмна каля дарогі.

СІЗАНЫ — вёска ў Скараднянскім с/с, за 40 км на ПдЗ ад Ельска, за 215 км ад Гомеля, за 22 км ад чыг. ст. Славечна (на лініі Калінкавічы—Оўруч); на У р. Ясянец (прыток р. Славечна), на 3 мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Скароднае—Ельск. 18 гаспадарак, 26 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1917 г. хутар, 131 жыхар, у Скараднянскай вол. Мазырскага пав. У 1924 г. 27 двароў. У 1930 г. арганізаваны калгас «X з'езд Саветаў», адкрыта пач. школа, працавалі кузня (з 1931 г.), вадзяны млын (з 1925 г.), сукнавальня. У 1940 г. 44 двары, 195 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў чэрв. 1943 г. оккупанты спалілі вёску і загубілі 15 жыхароў. 29 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 192 жыхары. У складзе саўгаса «Скараднянскі» (цэнтр — в. Скароднае), размешчаны клуб. Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай, амаль мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сядзібамі.

СКАРОДНАЕ — вёска, цэнтр Скараднянскага с/с, за 34 км на ПдЗ ад Ельска, за 20 км ад чыг. ст. Славечна (на лініі Калінкавічы—Оўруч), 212 км ад Гомеля, на р. Славечна (прыток р. Прыпяць). Аўтадарога звязвае вёску з Ельскам. 295 гаспадарак, 715 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 14 ст. як сяло ў валоданні Тышкевічаў. 3 даўніх часоў тут дзейнічала Дзмітраўская царква, аб чым сведчыць дакумент былога гаспадара сяла АТрыпольскага ад 1621 г. аб перадачы царкве ўрочышча Адрубны востраў. У 1763 г. ўзведзены на мураваным фундаменце новы драўляны будынак царквы, які ў 1872 г. перабудаваны. У царкве меліся 36 абразоў, значная частка якіх была зроблена жывапісцам Зотавым. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1795 г. 52 двары, уладанне Булгакава, у Мазырскім пав. Была цэнтрам маёнтка, гаспадар якога дваранін Г.К.Адамовіч у 1876 г. валодаў 1423 дзес. зямлі, смалакурняй і карчмой. Праз вёску праходзіў тракт з Мазыра ў Жытомір. Мелася паііітовая станцыя (8 экіпажаў) і дзейнічала паштова-тэлеграфная кантора. Паводле перапісу 1897 г. 65 двароў 554 жыхары, малітоўны дом, нар. вучылішча, прыёмны пакой, хлебазапасны магазін, 7 лавак, 2 карчмы. Цэнтр воласці (да 17.7.1924 г.), у якую ў 1885 г. ўваходзілі 40 сяленняў з 404 дварамі. У 1906 г. пабудаваны будынак школы. У 1908 г. 110 двароў, 732 жыхары. Летам 1918 г. ў час герм. акупацыі вяскоўцы стварылі партыз. атрад, які змагаўся супраць акупантаў. У 1924 г. 155 двароў, 838 жыхароў. 3 20.8.1924 г. цэнтр Скараднянскага с/с Каралінскага, з 5.2.1931 г. Ельскага районаў Мазырскай (да 26.7.1930 г. і з 21.6.1935 г. да 20.2.1938 г.) акругі, з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай абл.; працавала гарбарня па апрацоўцы скур і аўчын. У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоны трактар», працавалі кравецкая і шавецкая арцелі (з 1930 г.), паравы млын (з 1923 г.), кузня, спіртапарашковы завод (у 1933 г. 25 рабочых). Значную частку перавозак па чыгунцы і праз сплаўную прыстань, што размясцілася ў вёсцы, складалі лесаматэрыялы. У 1940 г. 206 двароў, 937 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў жн. 1941 г. была створана падпольная група, якую ўзначаліў М. Н. Драчэўскі. У лют. 1942 г. оккупанты схапілі М. Н. Драчэўскага і Н. М. Стахоўскую і пасля жорсткіх катаванняў расстралялі. У лют. 1942 г. ў выніку аб'яднання падпольных груп з вёсак Скароднае і Кочышчы быў створаны Ельскі партыз. атрад. 23.11.1943 г. карнікі ўварваліся ў вёску, разрабавалі маёмасць, загубілі 305 чалавек і спалілі 206 двароў. 76 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 686 жыхароў. Цэнтр саўгаса «Скараднянскі». Дзейнічаюць хлебапякарня, лясніцтва, швейная і шавецкая майстэрні, сярэдняя школа, Дом культуры, библиотека, дзіцячыя яслі, бальніца, паліклініка, аптэка, ветэрынарны пункт, аддз. сувязі, 2 сталовыя, 4 магазіны, дзіцячы сад. Планіровачна складаецца з 2 амаль шыротнай арыентацыі паралельных паміж сабой і злучаных завулкамі вуліц. На 3 адасобленая частка забудовы. Жылыя дамы пераважна драўляныя, сядзібнага тыпу. У 50 мураваных катэджнага тыпу дамах, узведзеных у 1986 г.( размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месц, што ўтварыліся пасля Чарнобыльскай катастрофы, пераважна з в. Белы Бераг Нараўлянскага района. Радзіма Героя Савецкага Саюза Л.М.Каплана, аднаго з кіраўнікоў партыз. руху на Палессі ў Вял. Айч. вайну І.П.Пастухова [быў камісарам партызанскай брыгады 37-й (Ельскай) Палескай вобласці], рэвалюцьынера, партыйнага дзеяча М. М. Маёрава, архітэктара Р. Д. Шабуніцкага, па праектах якога ў Гомелі збудаваны мужчынская гімназія (1898 г.), гасцініца «Савой» (1912 г.) і інш. будынкі. У склад Скараднянскага с/с да 1983 г. ўваходзіла в. Захаркі-1 (не існуе).

СЛАВЕЧНА — вёска і чыг. ст. (на лініі Калінкавічы—Оўруч), у Роза-Люксембургскім с/с, за 20 км на Пд ад Ельска, за 199 км ад Гомеля, на р. Жалонь (Мухаедаўскі канал). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Новая Рудня — Ельск. 54 гаспадаркі, 103 жыхары (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 ст. ў матэрыялах аб межах новых паветаў, створаных па адміністрацыйнай рэформе 1565—1566 гг., упамінаецца як сяленне Славешня. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. 3 уводам у дзеянне ў 1915 г. чыг. Жлобін—Калінкавічы—Оўруч пачала працаваць чыг. ст. 23.3.1919 г. 57 і 67-ы палкі т.зв. Тульскай брыгады пасля няўдалага бою тут з польскімі атрадамі вярнуліся без дазволу ў Гомель і склалі ўзброеную аснову стракапытаўскага паўстання. У 1925 г. 16 двароў. У1930 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. Дзейнічала цагельня (у 1932 г. 38 рабочых). Значную частку перавозак чыг. і водным шляхамі складалі лесаматэрыялы. У Вял. Айч. вайну летам 1943 г. оккупанты загубілі 6 жыхароў (пахаваны за 1 км на У ад вёскі). У баях каля вёскі загінулі 62 воіны і партызаны (пахаваны ў брацкіх магілах за 2 км на ПнУ ад вёскі і на могілках). 31 вясковец загінуў на фронце. 3 27.7.1954 г. да 1969 г. цэнтр Славе¬чанскага, з 1969 г. да 25.2.1977 г. Роза-Люксембургскага с/с. Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 674, на чыг. ст. — 16 жыхароў. Дзейнічаюць клуб, библиотека, фельдшерско-акушерский пункт, аптэка, аддз. сувязі, сталовая, швейная і шавецкая майстэрні, 5 магазінаў. Планіровачна складаецца з 2 (адна крывалінейная, другая кароткая, прамалінейная) вуліц амаль мерыдыянальнай арыентацыі, забудаваных шчыльна, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу, уздоўж чыгункі.

СТАРОЕ ВЫСОКАЕ - вёска, цэнтр Старавысокаўскага с/с, за 27 км на 3 ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), за 204 км ад Гомеля; на 3 меліярацыйныя каналы. Аўтадарога злучае вёску з Ельскам. 124 гаспадаркі, 333 жыхары (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з пач. 18 ст. як в. Высокае ў Мазырскім пав. Мінскага ваяв. У сярэдзіне 18 ст. падзялілася на 2 вёскі: Старое Высокае і Новае Высокае. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1879 г. ўпамінаецца ў ліку сяленняў Рамязоўскага царк. прыхода. У 1895 г. 16 двароў, 112 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. 31 двор, 248 жыхароў, царква, хлебазапасны магазін, у Скараднянскай вол. У 1905 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце, а ў 1923 г. для яе пабудавана сваё памяшканне. У 1908 г. 57 двароў, 311 жыхароў, у Каралінскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. 3 20.8.1924 г. цэнтр Старавысокаўскага с/с Каралінскага, з 5.2.1931 г. Ельскага районаў Мазырскай (да 26.7.1930 г. і з 21.6.1935 г. да 20.2.1938 г.) акругі, з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай абл. 3 1921 г. дзейнічала камуна, у 1929 г. арганізаваны калгас «Новае жыццё», у 1930 г. калгас імя С.М.Будзённага, працавалі вятрак, ваўначоска, лесапільня (1931 г.), 2 кузні. У 1940 г. 62 двары, 197 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1942 г. оккупанты спалілі вёску і загубілі 86 жыхароў. На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 144 вяскоўцы. У памяць аб іх у 1967 г. на паўд.-ўсх. ускраіне ўзведзены Курган Славы са скульптурай воіна на вяршыні. Паводле перапісу 1959 г. 178 жыхароў. Цэнтр калгаса «Звязда». Дзейнічаюць сярэдняя школа, Дом культуры, библиотека, фельдшерско-акушерский пункт, вет. ўчастак, аддз. сувязі, швейная майстэрня, магазін, дзіцячы сад. Планіровачна складаецца з крыху выгнутай вуліцы (па абодва бакі дарогі), якая на Пн перакрыжоўваецца кароткай вуліцай. Забудова шчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. У склад Старавысоцкага с/с да Вял. Айч. вайны ўваходзіла в. Забалоцце, якую оккупанты 18.7.1942 г. спалілі (76 двароў) і расстралялі 167 жыхароў (не адрадзілася).

СТАРЫ МОСТ - вёска ў Скараднянскім с/с, за 25 км на ПдУ ад Ельска, за 5 км ад чыг. ст. Славечна (на лініі Калінкавічы—Оўруч), 203 км ад Гомеля, на р. Жалонь (Мухаедаўскі канал), на 3, Пн і У мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Новая Рудня — Ельня. 12 гаспадарак, 15 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Мазырскім пав. Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 5 двароў, 37 жыхароў. У 1Й08 г. хутар і аднайменны фальварак, у Скараднянскай вол. У 1917 г. 44 жыхары. У 1924 г. 14 двароў. У 1940 г. 32 двары, 105 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў чэрв. 1943 г. оккупанты спалілі вёску і загубілі 15 жыхароў. 18 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 153 жыхары. У складзе саўгаса «Скараднянскі» (цэнтр — в. Скароднае). Планіровачна складаецца з 2 амаль паралельных паміж сабой кароткіх прамалінейных вуліц, забудаваных драўлянымі сял. сядзібамі.

СУГАКІ — вёска ў Засінцаўскім с/с, за 50 км на ПдЗ ад Ельска, за 32 км ад чыг. ст. Славечна (на лініі Калінкавічы— Оўруч), за 225 км ад Гомеля, за 2 км ад дзяржаўнай граніцы з Украінай; на Пд і 3 мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Засінцы—Ельск. 26 гаспадарак, 48 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Мазырскім пав. Мінскай губ. У 1879 г. ўпамінаецца як сяленне Скараднянскага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 20 двароў, 166 жыхароў. У 1908 г. 21 двор, 185 жыхароў, у Скараднянскай вол. У 1930 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас, адкрыта пач. школа. У 1940 г. 38 двароў. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1943 г. оккупанты спалілі вёску і загубілі 10 жыхароў. 22 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 172 жыхары. У складзе калгаса «1 Мая» (цэнтр — в. Падгалле), размешчаны клуб. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

УЛЬЯНАЎКА (Уллянаўка) — вёска ў Млыноўскім с/с, за 6 км на У ад раённага цэнтра і чыг. станцыі Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), за 183 км ад Гомеля, на р. Мытва (прыток р. Прыпяць); на Пд і У мяжуе з лесам (урочышча Тарчыцы). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Княжабор'е—Ельск. 16 гаспадарак, 25 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 123 жыхары. У складзе саўгаса «Млынок» (цэнтр — в. Млынок). Планіровачна скадаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ. Забудавана пераважна аднабакова драўлянымі сял. сядзібамі.

ЧАПАЕЎКА (да 1938 г. Гнайное) -вёска ў Старавысокаўскім с/с, за 32 км ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), за 209 км ад Гомеля; на Пд і Пн меліярацыйныя каналы, злучаныя з Высока-Махновіцкім каналам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Старое Высокае—Ельск. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары пераселены ў чыстыя месцы. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як сяленне ў Мазырскім пав. Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. хутар, 14 двароў, 95 жыхароў, у Скараднянскай вол. У 1917 г. вёска, 180 жыхароў. У 1920 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце. У 1925 г. 35 двароў. У 1929 г. арганізаваны калгас «Тварэц працы», меліся вятрак (у 1920 г.) і кузня. У 1940 г. 56 двароў. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1942 г. оккупанты спалілі вёску і загубілі 2 жыхароў. У маі 1943 г. тут адбыўся мітынг партызан і вяскоўцаў прысвечаны пераходу славакаў да савецкіх партызан. Я.Налепка (нач. штаба 101-га славацкага палка, які ў ноч з 14 на 15 мая 1943 г. перайшоў да партызац) выступіў на мітынгу і даў клятву самааддана змагацца супраць ням.-фаш. захопнікаў. 32 вяскоўцы загінулі нафронце. Паводлеперапісу 1959 г. 166 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса «Звязда» (цэнтр — в. Старое Высокае). Планіровачна складаецца з кароткай, шыротна арыентаванай вуліцы, якая на У раздвойваецца. Забудавана няшчыльна драўлянымі сял. сядзібамі.

ЧЭРЦЕНЬ — вёскаў Качышчанскім с/с, за 13 км на ПдЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы— Оўруч), за 136 км ад Гомеля, на р. Чэрцень. Побач аўтадарога Старое Высокае—Ельск. 36 гаспадарак, 75 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Мазырскім пав. Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 4 двары, 27 жыхароў, вадзяны млын. У 1908 г. 6 двароў, у Каралінскай вол. У 1917 г. 68 жыхароў. На хутары Новы Чэрцень працаваў вадзяны млын. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 28 двароў, 145 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1942 г. оккупанты спалілі вёску і загубілі 2 жыхароў. 23 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 104 жыхары. У складзе калгаса «Абарона Саветаў» (цэнтр — в. Некрашоўка). Дзейнічаюць клуб, библиотека, фельдшерско-акушерский пункт. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ. Драўляныя сял. сядзібы пастаўлены няшчыльна па абодвух баках дарогі.

ШАРЫН — вёска ў Багуціцкім с/с, за 5 км на 3 ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), за 182 км ад Гомеля; вакол меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Чэрцень. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Ельск—Махновічы. 26 гаспадарак, 54 жыхары (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 ст. як вёска ў Мінскім ваяв. ВКЛ. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1811 г. сяло, 36 двароў, памешчыцкая ўласнасць. У 1816 г. 121 жыхар. У 1879 г. ўпамінаецца як сяленне Ельскага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 86 двароў, 499 жыхароў, школа граматы, хлебазапасны магазін, 2 конныя млыны. У 1908 г. 100 двароў, 543 жыхары, у Каралінскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1911 г. адкрыта земская школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце, а ў пач. 1920-х гадоў для яе быў выдзелены нацыяналізаваны будынак. У 1929 г. арганізаваны калгас «Чырвоны араты», працавала кузня. 60 вяскоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 390 жыхароў. У складзе саўгаса «Ельскі» (цэнтр — г. Ельск), размешчаны клуб. Планіровачна складаецца з 2 шыротных вуліц, злучаных 2 завулкамі. Забудавана двухбакова няшчыльна драўлянымі сял. сядзібамі.

ШАТУНЫ — вёска ў Засінцаўскім с/с, за 45 км на ПдЗ ад Ельска, за 27 км ад чыг. ст. Славечна (на лініі Калінкавічы—Оўруч), за 220 км ад Гомеля, на р. Ясянец (прыток р. Славечна). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Скароднае—Ельск. 2 гаспадаркі, 4 жыхары (2000 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Мазырскім пав. Мінскай губ. У 1879 г. ўпамінаецца як сяленне Скараднянскага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 3 двары, 29 жыхароў, у Скараднянскай вол. У 1924 г. 6 двароў, 30 жыхароў. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 31 жыхар. У складзе калгаса «Шлях Леніна» (цэнтр — в. Засінцы). Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

ШУТЫ — вёска ў Засінцаўскім с/с, за 43 км на ПдЗ ад Ельска, за 27 км ад чыг. ст. Славечна (на лініі Калінкавічы—Оўруч), за 220 км ад Гомеля, на р. Славечна (прыток р. Прыпяць); на Пд і 3 мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Засінцы—Ельск. 9 гаспадарак, 16 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Мазырскім пав. Мінскай губ. У 1879 г. ўпамінаецца як сяленне Скараднянскага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 6 двароў, 53 жыхары. У 1908 г. 8 двароў, у Скараднянскай вол. У 1924 г. 9 двароў, 69 жыхароў. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. Значную частку перавозак праз сплаўную прыстань, што дзейнічала ў вёсцы, складалі лесаматэрыялы. 11 вяскоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. У складзе калгаса «Шлях Леніна» (цэнтр — в. Засінцы). Драўляныя сял. сядзібы пастаўлены хаатычна, каля прасёлачнай дарогі.

ШЫШКІ — вёска ў Скараднянскім с/с, за 20 км на Пд ад Ельска, за 2 км ад чыг. ст. Славечна (на лініі Калінкавічы— Оўруч), за 197 км ад Гомеля; вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Новая Рудня — Ельск. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (37 сямей) пераселены ў 1990—92 гг. у чыстыя месцы. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Мазырскім пав. Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. хутар Селішча (ён жа Шышкі), 14 два¬роў, 93 жыхары. У 1917 г. 113 жыхароў. У 1924 г. 22 двары, 131 жыхар, ганчарня. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. 20 вяскоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Уваходзіла ў склад саўгаса «Скараднянскі» (цэнтр — в. Скароднае). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ, якая на 3 раздвойваецца. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.

ШЫЯ — вёска ў Валаўскім с/с, за 50 км на ПдЗ ад Ельска, за 42 км ад чыг. ст. Славечна (на лініі Калінкавічы—Оўруч), за 228 км ад Гомеля. На Пд канал Валаўскі злучаны з р. Батыўля (прыток р. Славечна). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Стадолічы—Скароднае. 5 гаспадарак, 7 жыхароў (2000 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Мазырскім пав. Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 3 двары, 31 жыхар. У 1908 г. 5 двароў, 44 жыхары, у Скараднянскай вол. У 1917 г. 67 жыхароў. У 1924 г. 14 двароў, 79 жыхароў. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 15 двароў. У Вял. Айч. вайну ў жн. 1943 г. оккупанты спалілі вёску. Паводле перапісу 1959 г. 50 жыхароў. У складзе саўгаса «Валаўскі» (цэнтр — в. Валаўск). Драўляныя сял. сядзібы пастаўлены ўздоўж кароценькай мерыдыянальнай вуліцы.

ЯКІМЫ — вёска ў Засінцаўскім с/с, за 46 км на ПдЗ ад Ельска, за 28 км ад чыг. ст. Славечна (на лініі Калінкавічы— Оўруч), за 221 км ад Гомеля, на р. Ясянец (прыток р. Славечна); на Пд мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Засінцы—Ельск. 6 гаспадарак, 8 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Мазырскім пав. Мінскай губ. У 1879 г. ўпамінаецца як сяленне Скараднянскага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 3 двары, 43 жыхары. У 1908 г. 9 двароў, 83 жыхары, у Скараднянскай вол. У 1925 г. 12 гаспадарак. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. 10 вяскоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 52 жыхары. У складзе калгаса «Шлях Леніна» (цэнтр — в. Засінцы). Планіровачна складаецца з кароткай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі.

ЯСТРАБЛІ — вёска ў Качышчанскім с/с, за 23 км ад раённага цэнтра і чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), за 199 км ад Гомеля; вакол меліярацыйныя каналы, у іх ліку Канава Шыра. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Засінцы—Ельск. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары пераселены ў чыстыя месцы. Паводле пісьмовых крыніц вядома з пач. 20 ст. як хутар у Мазырскім пав. Мінскай губ. У1917 г. 42 жыхары, у Скараднянскай воласці. У 1925 г. 17 двароў. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 42 двары, 193 жыхары. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1942 г. оккупанты спалілі вёску і загубілі 52 жыхары. 25 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 85 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса «Рэвалюцыя» (цэнтр — в. Качышчы). Драўляныя сял. сядзібы пастаўлены рэдка ўздоўж дарогі.