Удзельнік:Хомелка/Беларускія НП/Жлобінскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

На ПнУ Гомельскай вобл. Цэнтр — г. Жлобін. Утвораны 17.7.1924 г. ў Бабруйскай (да 26.7.1930 г.) акрузе. 4.8.1927 г. да Жлобінскага района далучана ўся тэрыторыя ліквідаванага Стрэшынскага района. 3 20.2.1938 г. ў Гомельскай вобл. 28.6.1939 г. Стрэшынскі район адноўлены і ў яго склад са Жлобінскага района адышла ўся яго ранейшая тэр., а таксама Кароткавіцкі і Скепнянскі с/с. 29.4.1950 г. да Жлобінскага района далучаны Кіраўскі с/с Рагачоўскага района, 17.12.1956 г. — уся тэр. зноў ліквідаванага Стрэшынскага района, 25.12.1962 г. — Дварышчанскі і Шчадрынскі с/с Светлагорскага района. Пл. 2,1 тыс. кв. км, насельніцтва 106,6 тыс. чал. Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у Жлобінскі район з забруджаных радыяцыяй месц пераехалі 1263 сям'і (больш за 3200 чал.). Гар. насельніцтва складае 34,1%. У раён уваходзяць 1 горад, 1 пасялковы і 16 сельскіх саветаў. Мяжуе на Пд з Рэчыцкім, на У — з Буда-Кашалёўскім, на Пн — з Рагачоўскім і Бабруйскім, на 3 — з Акцябрскім районамі. 3 карысных выкапняў маюцца 3 радовішчы торфу (40,5 млн. т), Жлобінскае радовішча фармовачных пяскоў (0,2 млн. т), 7 радовішчаў цагельнай сыравіны (11,6 млн. куб. м). Рэкі: Днепр з прытокамі Бярэзіна, Добасна, Ржаўка, Окра і прыток Бярэзіны Ала. Суднаходныя ў межах района Днепр і Бярэзіна. Глебы сельскохозяйственных угодий дзярнова-падзолістыя, дзярно-вападзолістыя глеяватыя і дзярнова-падзоліста-глеявыя, тарфяна-балотныя і інш. 3 мінеральных глеб 19% суглінкавых, 50,4% супясчаных, 30,6% пясчаных. Якасць ворных зямель 46 балаў, кармавых угоддзяў — 32, усіх с.-г. угоддзяў — 40 балаў. Пад с.-г. угоддзямі каля 55%, пад лесам 28% тэрыторыі. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем выведзены з абароту 9 тыс. гектараў сельгасугоддзяў. У раёне 19 калгасаў, 10 саўгасаў. Прамысловыя прадпрыемствы сканцэнтраваны ў асноўным у Жлобіне. Праходзяць чыгункі Орша—Калінкавічы, Мінск—Гомель, аўтадарогі: Гомель—Жлобін—Бабруйск, Рагачоў— Жлобін—Рэчыца, Парычы—Чырвоны Бераг. Дзейнічаюць Жлобінскі металургічны тэхнікум, Чырвонабярэжскі агр. каледж, 53 школы, у тым ліку 36 сярэдніх, 50 дашкольных і 63 клубныя ўстановы, 74 масавыя б-кі, 86 спартыўных збудаванняў, 11 бальніц, 4 паліклінікі, 33 фельч.-ак. пункты, лёгачна-туберкулёзны санаторый для падлеткаў, 269 магазінаў і 121 прадпрыемства грамадскага харчавання.

Жлобін — горад абл. падпарадкавання, цэнтр Жлобінскага района, вузел чыгунак на Мінск, Магілёў, Гомель, Калінкавічы, прыстань на правым беразе р. Днепр, за 93 км ад Гомеля, 215 км ад Мінска. Пл. 26 кв. км. На ўсходняй ускраіне р. Днепр, на 3 меліярацыйныя каналы. Аўтадарогі звязваюць горад з Бабруйскам, Гомелем, Рагачовам, Доўскам, Светлагорскам. 72,8 тыс. жыхароў (2004 г.). У пісьмовых крыніцах упершыню называецца пад 1492 г. як паселішча Хлепаны ў Вялікім княстве Літоўскім, уласнасць Хадкевічаў. Сярод жылой забудовы вылучаўся замкавы комплекс, які ўзвышаўся над прырэчнай жылой зонай паселішча, на правым беразе Дняпра, за 100 м ад упадзення ў яго ручая Чорначка. У час вайны Івана III з яго зяцем вял. князем Літоўскім Аляксандрам быў падвергнуты разбурэнням і далучаны да маскоўскіх уладанняў, але пазней зноў вернуты Літве. 3 1509 г. ў Рагачоўскай воласці, у валоданні каралевы Боны, а з 1556 г. ў складзе казённага Рагачоўскага маёнтка. 3 1563 г. ў валоданні полацкага шляхціца. У ліп. 1654 г. казакі ўкраінскага гетмана І.Н.Залатарэнкі ўзялі штурмам і спалілі Жлобін. У 1790 г. кароль Станіслаў Аўгуст выдаў прывілей на штотыднёвыя таргі і чатыры гадавыя кірмашы ў Жлобіне, які належаў І.Халецкаму. Здаўна дзейнічалі прыстань і паромная пераправа, вялося будаўніцтва рачных суднаў. 3 1792 г. дзейнічала Узвіжанская царква. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Расійскай імперыі. У час нашэсця Напалеона французскія войскі 20.7.1812 г. занялі Жлобін, але ў хуткім часе з-за актыўных дзеянняў рус. войскаў вымушаны былі адступіць. Паводле рэвізіі 1816 г. 189 двароў. 3 1818 г. мястэчка. Паводле інвентару 1847 г. 965 жыхароў. У 1860 г. 1576 жыхароў, 263 драўляныя дамы, царква, паштовая станцыя (24 камплекты коней), прыстань і пераправа цераз Днепр. У 1863 г. замест састарэлага ўзведзены новы здание царквы, дзейнічалі нар. вучылішча (у 1864 г. 15, у 1889 г. 92 вучні), 5 малітоўных школ, хлебазапасны магазін. 3 1876 г. працаваў дрожджавы завод, з 1868 г. — крупарушка. Славіўся кірмашамі, на якіх пераважаў продаж дублёных і простых сялянскіх шуб і кажухоў. Праз мястэчка праходзіла дарога з Магілёва на поўдзень Беларусі. Значнае ажыўленне ў жыццё Жлобіна ўнеслі адкрыццё 16.11.1873 г. руху па чыгунцы Асіповічы—Гомель і пачатак дзейнасці чыгуначнай станцыі 2-га класа. У гонар гэтай падзеі 16.11.1993 г. побач з чыгуначным вакзалам пастаўлены на вечную стаянку паравоз серыі «Су». За 1 км на 3 ад мястэчка было збудавана дэпо на 9 паравозаў, вагонныя майстэрні, памяшканні для пасажыраў. Пазней быў узведзены аднапавярховы драўляны вакзал. Вялікім няшчасцем для мястэчка былі пажары. 13.5.1880 г. за 2 гадзіны пажар знішчыў амаль усё мястэчка — 359 дамоў, царкву, усе 5 яўрэйскіх малітоўных школ, нар. вучылішча, хлебазапасны магазін, 65 лавак і складоў з таварамі. Адбудоўвалася мястэчка паводле новага плана. Але не паспелі аправіцца ад гэтай бяды, як 16.5.1889 г. адбыўся новы пажар — згарэла 89 дамоў з надворнымі пабудовамі. У 1860 г. 262 жыхары, у 1880 г. 64 двары, 430 жыхароў, 6 лавак, цукровы завод. Паводле перапісу 1897 г. ў в. Карпілаўцы 301 двор, 1307 жыхароў, капліца, малітоўная школа, хлебазапасны магазін, чыгуначнае вучылішча, 8 крупарушак, 4 пастаялыя двары, 2 карчмы. Пазней Карпілаўка ўвайшла ў склад Жлобіна. Паблізу размяшчаўся казённы завод для прэсавання сена, якое накіроўвалася ў ваен. акругі. 24.12.1902 г. адкрыта чыг. Віцебск—Жлобін, а 2.11.1915 г. — чыг. Жлобін—Калінкавічы, што значна пашырыла транспартныя сувязі мястэчка і зрабіла яго важным чыгуначным вузлом. Пашыраўся гандаль, асабліва хлебам, лёнам, пянькой. Працавалі 2 вінакурні. Становішча рабочых чыгункі было нялёгкім. 3 22.12.1905 г. да 2.1.1906 г. адбывалася забастоўка чыгуначнікаў. 3 1908 г. дзейнічала пазыкова-ашчадная каса. Мелася паштовае аддзяленне. У 1909 г. ў Жлобіне, які паводле тагачаснага адм.-тэрытарыяльнага падзелу адносіўся да Лукаўскай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ., налічвалася 486 гаспадарак, 4270 жыхароў, 613 драўляных і 4 мураваныя будынкі. 27.4.1910 г. местачкоўцы на беразе Дняпра сустракалі мошчы прападобнай Ефрасінні, якія на параходзе «Галавачоў» перавозіліся з Кіева ў Полацк. У 1911 г. адкрыта прыватная гімназія з бібліятэкай пры ёй, у 1913 г. — крэдытнае т-ва. У 1915 г. на чыг. станцыі адбылося хваляванне салдат, якое суправаджалася сутыкненнямі з паліцыяй. У лютым 1918 г. Чырвоная гвардыя разграміла асн. часці 1-га польскага корпуса ген. Ю.Т.Доўбар-Мусніцкага, якія 13.1.1918 г. захапілі мястэчка. 3 2.3.1918 г. да 24.11.1918 г. Жлобін акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі. 6.6.1919 г. з агітацыйна-інструктарскім поездам «Кастрычніцкая рэвалюцыя» яго наведаў М.І.Калінін і на мітынгу ў чыгуначным дэпо выступіў з заклікам памнажаць дапамогу фронту ў барацьбе з іншаземнымі войскамі. 9.5.1923 г. створана Жлобінская воласць. 3 2.3.1924 г. Жлобін у складзе БССР, з 17.7.1924 г. — адм. цэнтр Жлобінскага района (да 26.7.1930 г. ў Бабруйскай акрузе, з 20.2.1938 г. ў Гомельскай вобл.); з 3.7.1925 горад. Да восені 1920 г. ўведзена ў строй дзеючых электрастанцыя магутнасцю 35 к.с. У 1924 г. на паўн. ускраіне заснавана метэастанцыя, працавала ветэрынарная лячэбніца. У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоны Жлобін». У 1927—29 гг. пабудавана чыгуначная сярэдняя школа, у 1933 г. — здание сярэдняй школы № 2 (цяпер № 5). У 1934 г. працавалі шпаларэзны завод, электрастанцыя, рамонтна-вагонны ўчастак, машынна-трактарная станцыя (з 1932 г.) і майстэрня, дрэваапрацоўчы к-т (145 рабочых), нафтавы млын і крупарушка, цагельня (56 рабочых), металаапрацоўчая, камвольная, кравецкая, абутковая майстэрні, мэблевая фабрика, маслазавод, друкарня, кузня. 3 5.6.1931 г. выдавалася раённая газета, а затым пачала выходзіць чыгуначная шматтыражка «Ударнік». У 1937 г. ўзведзены здание для яшчэ адной сярэдняй школы і ў 1940 г. — новы здание для чыгуначнай школы. У 1938—1939 гг. на станцыі Жлобін-Паўночны пабудаваны новы здание дэпо. 3 27.9.1938 г. горад раённага падпарадкавання. У першыя дні Вял. Айч. вайны чыгуначнікі Жлобіна абсталявалі браняпоезд, які ўдзельнічаў у баях на станцыі Свіслач (на ветцы Асіповічы—Магілёў). Дзейнічаў эвакапункт. Ням.-фаш. войскі 4.7.1941 г. захапілі Жлобін. 6.7.1941 г. часці 63-га стралк. корпуса (камандзір — камкор, пазней ген.-лейт. Л.Р.Пятроўскі) 21-й арміі ў ходзе разведкі боем выбілі гітлераўцаў з горада, але пад націскам намнога большых сіл праціўніка ноччу адступілі за Дняпро. Пасля грунтоўнай падрыхтоўкі воіны Пятроўскага і байцы знішчальнага батальёна (стврраны 27.6.1941 г.) 13.7.1941 г. зноў вызвалілі Жлобін і да канца ліпеня адкінулі ворага на 20—30 км на 3. Прыклад мужнасці і гераізму праявіў у гэтых баях маёр, камандзір батальёна 154-й стралковай дывізіі Ф.А.Баталаў (9.8.1941 г. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, яго імем названа вуліца ў Жлобіне). 14.8.1941 г. сав. войскі пад пагрозай акружэння зноў, цяпер ужо надоўга, пакінулі Жлобін, які быў акупіраваны ням.-фаш. войскамі да чэрв. 1944 г. У кастрычніку 1941 г. склаліся падпольныя групы ў паравозным дэпо (кіраўнікі У.П.Міненкаў, М.І.Елісееў, Г.В.Канапляннікаў, П.А.Цямінская і І.М.Казлоў), у друкарні (кіраўнікі М.П.Калеснічэнка і Р.П.Баранаў), ваеннаслужачых урачоў у раённай бальніцы (кіраўнік У.М.Лабанаў). У 1942 г. ўзніклі новыя групы — Гарбатава, С.В.Казлова, Дз.В.Ніжнікава, Т.І.Раміські, І.І.Цыркунова. Дзейнічала падполле і ў іншых месцах. Падполынчыкі распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, здабывалі зброю, медыкаменты і боепрыпасы для партызан, вывелі са строю болын за 50 паравозаў, зрывалі водазабеспячэнне чыгуначнага вузла, узарвалі механічны цэх дэпо, спалілі масларобчы і лесазавод, цагельню, склады, перадавалі партызанам звесткі пра абарончыя рубяжы нямецкіх войск і аб руху паяздоў. Акупанты загубілі 2500 жыхароў Жлобіна, Стрэшына і іншых населеных пунктаў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму за 9 км на Пд ад горада). У лютым 1944 г. сав. войскі выйшлі на левы бераг Дняпра насупраць Жлобіна, і горад да чэрвеня знаходзіўся на лініі фронту. Частка яго жыхароў была кінута акупантамі ў Азарыцкія лагеры смерці. У баях за горад загінулі 553 воіны і 2 партызаны (пахаваны на вайсковых могілках на вул. Кутузава, у скверы). Вызвалены 26.6.1944 г. часцямі48-й арміі 1-га Беларускага фронту. 3-м часцям і злучэнням прысвоена найменне «Жлобінскія». Пасля вызвалення Жлобін хутка аднаўляўся і развіваўся. Ужо ў кастрычніку 1944 г. адкрылася чыгуначнае вучылішча, аднаўляліся школы, медыцынскія ўстановы, жыллёвы фонд, прамысловыя прадпрыемствы. У 1963 г. да Жлобіна далучаны пасёлак пеньказавода. Раней былі далучаны пасёлкі Ветка-Вір, Жлобін-Падольскі, Рабочы. Калі ў 1939 г. насельніцтва Жлобіна складала19,3 тыс. чал., то ў 1970 г. — 25 тыс. чал. 3 17.3.1963 г. горад абласнога падпарадкавання. 30.12.1978 г. адбыўся пуск 1-й чаргі завода штучнага футра, а ў канцы1984 г. ўступіў у строй дзеючых Беларускі металургічны завод, у 1990 г. - радыётэлевізійная трансляцыйная станцыя. Дзейнічаюць кар'ер фармовачных матэрыялаў, мэблевая і мастацкай інкрустацыі ф-кі, мясакамбінат, кансервавы завод, рамонтна-механічны завод, швейная фабрика, Беларускі металургічны завод, хлебазавод, лясгас, камбінат бытавога абслугоўвання, раённае аддзяленне сувязі, лакаматыўна-чыгуначнае дэпо, вагоннае дэпо, раённы вузел паштовай сувязі, бальніца, аптэка, санэпідэмстанцыя, вышэйшае прафтэхвучылішча-87, ПТВ-143 «Трыкатажнік», школа-інтэрнат (з 1963 г.), металургічны тэхнікум, 38 малых прадпрыемстваў і аб'яднанняў, малочны завод, камбікормавы завод, камбінат будматэрыялаў, раённыя аб'яднанні «Сельгастэхніка» і «Сельгасхімія», вышэйшае вучылішча агратэхнікі, 11 сярэдніх, 1 васьмігадовая, 3 пачатковыя школы, 2 школы мастацтваў, 1 спартыўная школа, 115 спартыўных збудаванняў, 28 дашкольных устаноў, Дом школьнікаў, кінатэатр, Дом культуры, клуб чыгуначнікаў, 6 масавых б-к, аддз. сувязі, 2 бальніцы, раддом, 2 паліклінікі, тубдыспансер, лёгачна-туберкулёзны санаторый для падлеткаў, гісторыка-краязнаўчы музей (заснаваны ў 1989 г., адкрыты для наведвальнікаў у лютым 1992 г.), мясц. Студыя кабельнага тэлебачання, гідраметэастанцыя, заапарк, 128 магазінаў і 84 прадпрыемствы грамадскага харчавання. На базе раённай друкарні заснавана выдавецка-паліграфічнае прадпрыемства «Тэхнічная кніга». У 1995 г. ўзве дзены новы мураваны здание Свята-Троіцкай царквы. Вядзецца мясц. радыёвяшчанне, выходзіць аб'яднаная (для горада і раёна) газета «Новы дзень» (з - 5.6.1931 г.). Цесныя сувязі мае Жлобін з гарадамі Мейдэн (Галандыя), Скаленчэ (Італія), Пелгржымаў (Чэхія) і інш. Забудова квартальная, пераважна мураваная, шматпавярховая. Генеральны план распрацаваны ў 1964 г. інстытутам «Белдзяржпраект». У 1975 г.ўягоўнесенызменыМінскімфіліялам Цэнтральнага навукова-даследчага і праектнага інстытута горадабудаўніцтва. Асноўны накірунак развіцця горада — паўночны. Гарадскі цэнтр складаецца з двух самастойна дзеючых комплексаў. Галоўны цэнтр — плошча Вызваліцеляў, забудаваная будынкамі грамадскіх арганізацый, клуба і жылымі дамамі. Прывакзальная плошча, на якой сканцэнтраваны шэраг устаноў гандлю і грамадскага харчавання, з'яўляецца значным фокусам прыцягнення насельніцтва горада і нясе на сабе, па сутнасці, функцыю другога гарадскога цэнтра. Зараз абедзве плошчы рэканструююцца (арх. В.Г.Ісачанка). Забудаваны 7 новых мікрараёнаў, у тым ліку 4 пры Беларускім металургічным заводзе. У 1995 г. збудаваны Праабражэнскі храм. Радзіма Герояў Савецкага Саюза М.С.Быкава, М.У.Барташова (яго імем названа вуліца ў Жлобіне), М.ККавалёва, засл. артыста БССР М.А.Кавязіна, засл. дзеяча культуры Беларусі Д.М.Жураўлёва, спартсмена, сярэбранага прызёра алімпійскіх гульняў 1972 г. У.МЛавецкага, засл. архітэктара Беларусі Л.М.Тамкова, доктара тэхн. навук З.І.Жукоўскага, засл. майстра спорту СССР па лёгкай атлетыцы В.І.Рудзянкова, засл. настаўніка прафесійна-тэхнічнай адукацыі Беларусі Г.І.Рымарова, засл. настаўніка БССР М.П.Косцева (ганаровы грамадзянін Жлобіна), беларускіх мастакоў В.КЖолтак і Г.В.Говара, пісьменнікаў М.Д.Бажанава, Р.І.Добіна, Б.А.Міхайлоўскага, удзельніка рэв. руху ў Забайкаллі Р.А.Васільева. Паблізу Жлобіна размешчаны залежы суглінку і гліны.

АБОЛЬЦЫ — вёска ў Дабрагашчанскім с/с, за 29 км на ПдЗ ад Жлобіна, 9 км ад чыг. ст. Мормаль (на лініі Жлобін—Калінкавічы), 74 км ад Гомеля, на Пд і 3 меліярацыйныя каналы, побач аўтадарога Дабрагошча—Жлобін. 24 гаспадаркі, 46 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 г. 27 двароў. У 1933 г. арганізаваны калгас «Чырвоны араты». У Вял. Айч. вайну ў снеж. 1943 г. ў вёсцы размяшчаўся ваен. палявы шпіталь. 20 вяскоўцаў загінулі ў барацьбе супраць фашызму. Паводле перапісу 1959 г. 96 жыхароў. У складзе саўгаса «Уперад» (цэнтр — в. Мормаль). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай шыротнай вуліцы. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу. Каля вёскі залежы суглінкаў.

АДРАДЖЭННЕ (да 5.8.1968 г. Эрштэрмай) — вёска ў Папаратнянскім с/с, за 20 км на Пд ад Жлобіна, 10 км ад чыг. ст. Мормаль (на лініі Жлобін— Калінкавічы), 88 км ад Гомеля, на Пн Стрэшынскі канал, злучаны з р. Стрэшынка (прыток р. Днепр). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Дабрагошча—Жлобін. 81 гаспадарка, 156 жыхароў (2004 г.). Выяўлены археолагамі курганны могільнік 11 ст. (36 насыпаў; 0,8 км на ПнУ ад вёскі) сведчыць аб засяленні тутэйшых месц у далёкай мінуўшчыне. Сучасная вёска засн. ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседнгх весак на былых памешчыцкіх землях. У 1925 г. 17 двароў. У 1931 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 80 двароў, 353 жыхары. У Вял. Айч. вайну з пачатку 1942 г. дзейнічала падп. група (кіраўнік П.Б.Кіраў). Фашысцкія карнікі спалілі 40 двароў, загубілі 30 жыхароў. У чэрв. 1944 г. ў баях за вёску і наваколле загінулі 315 воінаў (пахаваны ў брацкай магіле па вул. Заводскай). На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 46 вяскоўцаў, памяць аб якіх увекавечвае скульптурная кампазіцыя, пастаўленая ў 1967 г. ў цэнтры вёскі. Паводле перапісу 1959 г. 40 жыхароў. 29.11.1962 г. пас. Адраджэнне быў далучаны да в. Эрштэрмай, а 5.8.1968 г. гэтая вёска атрымала сучаснае найменне. У складзе калгаса «Іскра» (цэнтр — в. Папаратнае). Стрэшынскі крухмальны ўчастак Чырвонабярэжскага крухмальна-патачнага завода, фельчарска-акушэрскі пункт і клуб. Планіровачна складаецца з дзвюх прамалінейных, злучаных паміж сабой вуліц, арыентаваных з ПдУ на ПнЗ, да якіх з Пн далучаецца трэцяя вуліца. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.

АДРУБЫ — вёска ў Кабанаўскім с/с, за 43 км на Пд ад Жлобіна, 17 км ад чыг. ст. Яшчыцы (на лініі Жлобін— Калінкавічы), 81 км ад Гомеля, на р. Бярэзіна (прыток р. Днепр). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 38 гаспадарак, 57 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. як сяліба ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1850 г. 40 двароў, 217 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. 49 двароў, 326 жыхароў, прыстань, крама, у Якімаваслабодскай вол. У 1925 г. 102 двары. У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоная Бярэзіна». У 1940 г. 120 двароў, 405 жыхароў. У Вял. Айч. Вайну немецко-фашистские оккупанты спалілі 23 двары і загубілі 2 жыхароў, 54 вяскоўцы загінулі ў барацьбе супраць фашызму. Паводле перапісу 1959 г. 343 жыхары. У складзе калгаса «Камуніст» (цэнтр — в. Кабанаўка). Планіровачна складаецца з дугападобнай шыротнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі.

АКЦЯБР (Акцябрск, да 1936 г. Папкі) — вёска, цэнтр Акцябрскага с/с, за 7 км на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жлобін (на лініі Бабруйск—Гомель), 90 км ад Гомеля, на аўтадарозе Жлобін— Стрэшын, на Пд і У сетка меліярацыйных каналаў, 274 гаспадаркі, 633 жыхары (2004 г.). Выяўленае археолагамі гарадзішча 6—2 тысячагоддзяў да н.э. (за 3 км на ПдЗ ад вёскі) сведчыць аб засяленні тутэйшых мясцін у далёкай старажытнасці. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. як сяліба ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1858 г. 47 двароў, 321 жыхар, укладанне князя Л.М.Галіцына. 3 1880 г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 97 двароў, 528 жыхароў, школа граматы, 2 ветракі. У 1909 г. 103 двары, 897 жыхароў, 1284 дзес. зямлі, у Стрэшынскай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. У 1925 г. 127 двароў. 3 20.8.1924 г. цэнтр Акцябрскага сельсавета Жлобінскага района Бабруйскай (да 26.7.1930 г.) акругі, з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1929 г. створаны калгас. У 1940 г. 170 двароў, 470 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў студз. 1944 г. немецко-фашистские оккупанты спалілі 166 двароў і загубілі 64 жыхары. У баях каля вёскі загінулі 145 воінаў і 2 партызаны (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). 45 вяскоўцаў загінулі на франтах і ў партыз. барацьбе. Паводле перапісу 1959 г. 594 жыхары. Цэнтр калгаса «Акцябр». Дом культуры, аддз. сувязі, 9-гадовая школа, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, дзетсад. Планіровачна складаецца з крывалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, паралельна да якой на Пд праходзіць кароткая вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. У 1986 г. збудаваны 81 дом катэджнага тыпу, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй пасля Чарнобыльскай катастрофы месц. Радзіма доктара эканамічных навук, засл. эканаміста БССР С.Р.Аўсянікава.

АЛЯКСАНДРАЎКА - вёска ў Шчадрынскім с/с, за 41 км на 3 ад Жлобіна, 17 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг (на лініі Бабруйск—Гомель), 133 км ад Гомеля, на р. Любіца (прыток р. Ала), на Пн меліярацыйны канал. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 12 гаспадарак, 20 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 г. арганізаваны калгас «Слава». 8 вяскоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. У складзе калгаса імя К.Я.Варашылава (цэнтр — в. Шчадрын). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ і забудаванай рэдка драўлянымі сял. сядзібамі.

АЛЯКСАНДРАЎКА - пасёлак у Майскім с/с, за 6 км на Пн ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жлобін (на лініі Бабруйск—Гомель), 100 км ад Гомеля, вакол лес, побач аўтадарога Бабруйск—Гомель, 3 гаспадаркі, 5 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пачатку 20 ст. У 1909 г. хутар, 1 двор, 9 жыхароў, у Гарадзецкай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну ў ліст. 1943 г. немецко-фашистские оккупанты часткова спалілі пасёлак. Паводле перапісу 1959г. 19 жыхароў. У складзе калгаса «Ленінец» (цэнтр — в. Антонаўка). Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу.

АЛЕКСАНДРОЎ - вёска ў Салонскім с/с, за 15 км на ПдЗ ад Жлобіна, 1 км ад чыг. ст. Мормаль (на лініі Жлобін—Калінкавічы), 81 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Папаратнае—Жлобін. 20 гаспадарак, 29 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. Паводле ўсерас. перапісу 1897 г. 2 двары, 10 жыхароў. У 1909 г. 15 двароў, 93 жыхары, 324 дзес. зямлі, у Стрэшынскай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. У 1925 г. 36 двароў. У 1930 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 45 двароў, 250 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў чэрв. 1943 г. гітлераўскія карнікі поўнасцю спалілі вёску і загубілі 8 жыхароў. 19 вяскоўцаў загінулі на франтах. У 1954 г. да вёскі далучаны суседнія вёскі Гнілая Лужа і Залужжа. Паводле перапісу 1959 г. 216 жыхароў. У складзе саўгаса «Нівы» (цэнтр — в. Нівы). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі.

АНТОНАЎКА — вёска ў Майскім с/с, за 13 км на ПнУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жлобін (на лініі Мінск—Гомель), 106 км ад Гомеля, на 3 мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск— Гомель. 183 гаспадаркі, 508 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з пачатку 19 ст. Па рэвізскіх матэрыялах 1858 г. 27 двароў, у складзе маёнтка Казловічы, валоданне памешчыка Ф.А.Маліноўскага, а з 1859 г. Турчанінавых, у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. 3 1880 г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1887 г. ў наёмнай сял. хаце адкрыта царк.-прыходская школа. Паводле перапісу 1897 г. 45 двароў, 293 жыхары, 4 ветракі, кузня, у Гарадзецкай вол. У 1909 г. 1256 дзес. зямлі. У 1925 г. 86 двароў. У 1933 г. арганізаваны калгас «Ленінец». Мелася пач. школа. У 1940 г. 560 жыхароў. У Вял. Айч. вайну з восені 1941 г. дзейнічала падп. патрыятычная група (кіраўнік АЛ.Севасцьянчык). У вер. 1943 г. акупанты спалілі 44 двары і загубілі 112 жыхароў. 43 вяскоўцы загінулі на франтах і ў партыз. барацьбе. Паводле перапісу 1959 г. 472 жыхары. Цэнтр калгаса «Ленінец». Аддз. сувязі, клуб, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, сярэдняя школа (новы мураваны здание узведзены ў 1988 г.). Планіровачна складаецца з працяглай прамалінейнай мерыдыянальнай і трох кароткіх вуліц, амаль паралельных да галоўнай і злучаных дарогай. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. Побач са старой забудовай у 1986 г. ўзведзена 100 мураваных дамоў катэджнага тыпу, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месц, у тым ліку з в. Краснаселле Хойніцкага района.

АНТОНАУКА — вёска ў Кароткавіцкім с/с, за 23 км на ПдЗ ад Жлобіна, за 2 км ад чыг. ст. Яшчыцы (на лініі Жлобін—Калінкавічы), за 84 км ад Гомеля. На 3 рэсп. ландшафтны заказнік «Выдрыца». Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Дабрагошча—Жлобін. 19 гаспадарак, 28 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. У 1897 г. 33 двары, 212 жыхароў. Побач — аднайменны фальварак. У1925 г. 53 двары. У 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоны красавік». У 1940 г. 93 двары, 402 жыхары. У Вял. Айч. вайну падп. група, якую ўзначальваў А.І.Севасцьянчык, склала частку партызанскага атрада «Смерць фашызму», што дзейнічаў з кастр. 1942 г. Немецко-фашистские оккупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 112 жыхароў. У баях за вёску і наваколле загінуў 171 воін і 2 партызаны (пахаваны ў брацкай магіле на паўн.-ўсх. ускраіне). 49 вяскоўцаў загінулі на франтах і ў партыз. барацьбе. Непрацяглы час у маі 1944 г. ў вёсцы размяшчаўся палявы шпіталь сав. войск. Паводле перапісу 1959 г. 239 жыхароў. У складзе калгаса «Радзіма» (цэнтр — в. Кароткавічы). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай, блізкай да шыротнай арыентацыі вуліцы. 3 поўначы да яе далучаецца другая кароткая вуліца. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.

АСІНАВІЦА — пасёлак у Стараруднянскім с/с, за 18 км на ПдУ ад Жлобіна, за 6 км ад чыг. ст. Салтанаўка (на лініі Жлобін—Гомель), за 76 км ад Гомеля, на р. Окра (прыток р. Днепр), на Пд і 3 мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 9 гаспадарак, 9 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1925 г. 9 двароў. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас, 6 пасялкоўцаў загінулі ў Вял. Айч. вайну. Паводле перапісу 1959 г. 105 жыхароў. У складзе калгаса імя С.М.Кірава (цэнтр — в. Старая Рудня). Планіровачна складаецца з драўлянай сядзібнага тыпу забудовы каля прасёлачнай дарогі.

АСІНАУКА — вёска ў Кіраўскім с/с, за 10 км на ПнУ ад Жлобіна, за 9 км ад чыг. ст, Хальч (на лініі Жлобін—Гомель), за 103 км ад Гомеля, на р. Ржаўка (прыток р. Днепр). Побач аўтадарога Бабруйск—Гомель. 13 гаспадарак, 17 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. Паводле перапісу 1897 г. аколіца, 3 двары, 25 жыхароў, у Стараруднянскай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. У 1930 г. арганізаваны калгас «2-я пяцігодка». 18 вяскоўцаў загінулі ў Вял. Айч. вайну. Паводле перапісу 1959 г. 82 жыхары. У складзе саўгаса «Бабоўскі» (цэнтр — в. Бабоўка). Планіровачна складаецца з крывалінейнай кароткай вуліцы, арыентаванан з ПдЗ на ПнУ і забудаванай двухбакова, няшчыльна драўлянымі сял. сядзібамі.

АСОЕ — пасёлак у Майскім с/с, за 16 км на ПнУ ад Жлобіна, за 16 км ад чыг. ст. Хальч (на лініі Жлобін—Гомель), за 110 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Рагачоў—Доўск. 4 гаспадаркі, 4 жыхары (2004 г.). Засн. ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У1940 г. 28 двароў, 125 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў ліст. 1943 г. немецко-фашистские оккупанты поўнасцю спалілі пасёлак і загубілі 1 жыхара. Паводле перапісу 1959 г. 94 жыхары. У складзе калгаса «Світанне» (цэнтр — в. Майскае). Планіровачна складаецца з кароценькай шыротнай вуліцы, забудаванай сял. сядзібамі.

БАБОУКА — вёска ў Кіраўскім с/с, за 13 км на У ад Жлобіна, за 7 км ад чыг. ст. Хальч (на лініі Жлобін—Гомель), за 96 км ад Гомеля. Праз вёску праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з р. Рэпаўка (прыток р. Днепр). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 293 гаспадаркі, 929 жыхароў (2004 г.). У 1896 г. ў вёсцы знойдзены захаваны ў 1651 г. скарб (291 манета Рэчы Паспалітай, Іспанскіх Нідэрландаў, Прусіі, Саксоніі, Шведскай Прыбалтыкі), які сведчыць аб дзейнасці чалавека ў гэтых месцах яшчэ ў сярэднія вякі. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. Па рэвізскіх матэрыялах 1858 г. 4 жыхары мужчынскага полу. У1859 г. гаспадар фальварка меў тут 495 дзес. зямлі і карчму. 3 1880 г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 60 двароў, 323 жыхары. 2 ветракі, млын, заезны дом. У 1909 г. 365 жыхароў, 652 дзес. зямлі, у Стараруднянскай вол. Рагачоўскага павета. У гэтым жа годзе пабудавана школа і распачаты ў ёй заняткі. У 1925 г. 87 двароў. 3 20.8.1924 г. да 17.8.1962 г. цэнтр Бабоўскага с/с Жлобінскага района Бабруйскай (да 26.7.1930 г.) акругі, з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1930 г. арганізаваны калгас «Зара». У 1940 г. 142 двары, 600 жыхароў. У пачатку Вял. Айч. вайны створаны атрад нар. апалчэння. 3 пачатку 1942 г. дзейнічала падп. патрыятычная група (кіраўнік Н.А.Дражнін). Немецко-фашистские оккупанты спалілі 133 двары, загубілі Ібжыхароў. Вызвалена 4.12.1943 г. У баях каля вёскі ў 1943—чэрв. 1944 г. загінулі 220 воінаў і партызан (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). У барацьбе супраць фашызму загінулі 73 вяскоўцы. Паводле перапісу 1959 г. 396 жыхароў. Цэнтр рэспубліканскага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства «Бабоўскі». Аддз. сувязі, сярэдняя школа з музеем пры ёй (новы мураваны школьны здание узведзены ў 1987 г.), библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, дзіцячыя яслі-сад, клуб. Планіровачна складаецца з прамалінейнай шыротнай вуліцы, да якой з Пн далучаецца адна, а з Пд — пяць кароткіх прамалінейных вуліц. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. На новай вуліцы, забудаванай у 1986 г. мураванымі катэджнага тыпу дамамі (100 будынкаў), размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй у выніку Чарнобыльскай катастрофы месц, у тым ліку з в. Белая Сарока Нараўлянскага района.

БАРАВУХА — пасёлак у Пірэвіцкім с/с, за 23 км на ПдУ ад Жлобіна, за 17 км ад чыг. ст. Салтанаўка (на лініі Жлобін—Гомель), за 66 км ад Гомеля; вакол лес. Транспартнью сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 9 гаспадарак, 11 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пачатку 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 г. 16 двароў. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. 2 пасялкоўцы загінулі ў Вял. Айч. вайну. Паводле перапісу 1959 г. 84 жыхары. У складзе саўгаса «Скепнянскі» (цэнтр — в. Скепня). Планіровачна складаецца з крыху выгнутай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай няшчыльна драўлянымі сял. сядзібамі.

БАРАНАЎКА — вёска ў Стараруднянскім с/с, за 18 км на ПдУ ад Жлобіна, за 12 км ад чыг. ст. Салтанаўка (на лініі Жлобін—Гомель), за 80 км ад Гомеля, на р. Окра (прыток р. Днепр). Побач аўтадарога Баранавічы—Гомель. 7 гаспадарак, 7 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як аколіца ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 19 двароў, 152 жыхары. У 1909 г. вяскоўцы мелі 90 дзес. зямлі, у Стараруднянскай воласці. У 1925 г. 29 двароў. У 1931 г. арганізаваны калгас «Іскра», працавала кузня. У Вял. Айч. вайну ў снеж. 1943 г. ням.-фаш. карнікі спалілі 22 двары, загубілі 2 жыхароў. 17 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 100 жыхароў. У складзе калгаса імя С.М.Кірава (цэнтр — в. Старая Рудня). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі. Каля вёскі ёсць залежы жалезняку.

БАРШЧОЎКА — вёска ў Кіраўскім с/с, за 14 км на У ад Жлобіна, за 8 км ад чыг. ст. Хальч (на лініі Жлобін—Гомель), за 106 км ад Гомеля, на Пд меліярацыйны канал, злучаны з р. Ржаўка (прыток р. Днепр). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 5 гаспадарак, 9 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як сяліба ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 5 двароў, 40 жыхароў. У 1909 г. 8 двароў, 65 жыхароў, 195 дзес. зямлі, у Стараруднянскай вол. У 1925 г. 21 двор. У 1903 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 28 двароў, 120 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў снеж. 1943 г. ням.-фаш. карнікі поўнасцю спалілі вёску і загубілі 7 жыхароў. У снеж. 1943 г. ў вёсцы размяшчаўся палявы шпіталь сав. войск. 33 вяскоўцы загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 г. 81 жыхар. У складзе саўгаса «Бабоўскі» (цэнтр — в. Бабоўка). Цагельны завод. Планіровачна складаецца з кароткай, прамалінейнай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. Непадалёку залежы сыравіны для вырабу цэглы (0,7 млн. куб. м).

БАРШЧОЎКА - вёска ў Чырвонабярэжскім с/с, за 18 км на 3 ад Жлобіна, за 7 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг (на лініі Бабруйск—Жлобін), за 111 км ад Гомеля, на Пд і У меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 55 гаспадарак, 122 жыхары (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як вёска ў Сцепскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 31 двор, 201 жыхар. 3 1921 г. дзейнічала школа. У 1925 г. 45 двароў. У1930 г. арганізаваны калгас. 17 вяскоўцаў загінулі ў Вял. Айч. вайну. Паводле перапісу 1959 г. 408 жыхароў. У складзе калгаса імя М.І.Калініна (цэнтр — в. Радуша). Планіровачна складаецца з прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

БАРЭЦ — пасёлак у Папаратнянскім с/с, за 25 км на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жлобін (на лініі Бабруйск—Гомель), за 85 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Стрэшын—Пірэвічы. 3 гаспадаркі, 11 жыхароў (2004 г.). Засн. ў 1920-х гадах перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 64 жыхары. У 1966 г. да пасёлка далучаны пасёлак Пятрова Паляна. У складзе калгаса «Шлях Леніна» (цэнтр — в. Касакоўка). Планіровачна складаецца з кароценькай шыротнай вуліцы. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу.

БЕЛІЦА — вёска ў Луцкім с/с, за 6 км на Пн ад Жлобіна, за 3 км ад чыг. ст. Новікі (на лініі Бабруйск—Гомель), 99 км да Гомеля, на р. Беліца (прыток р. Добасна) і аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 160 гаспадарак, 374 жыхары (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як слабада ў Лукаўскай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. У 1850 г. 32 двары, 237 жыхароў, уласнасць казны. У 1885 г. слабада і фальварак. Паводле перапісу 1897 г. в. Слабада-Беліца (яна ж Лукаўская Слабада), 98 двароў, 664 жыхары, вятрак. Значнае месца ў сваёй дзейнасці гаспадар аднайменнага маёнтка І.М.Падвальны ўдзяляў нарыхтоўцы і продажу лесу. У 1909 г. 106 двароў, 955 дзес. зямлі. У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоная Беліца». У 1940 г. 148 двароў, 720 жыхароў. У Вял. Айч. вайну немецко-фашистские оккупанты спалілі 32 двары, загубілі 8 жыхароў. 49 вяскоўцаў загінулі ў барацьбе супраць фашызму. Паводле перапісу 1959 г. 627 жыхароў. У складзе падсобнай гаспадаркі «Сельгасхімія» (цэнтр — в. Лукі). Аддз. сувязі, пач. школа, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, клуб. Планіровачна складаецца з прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, да якой на Пд далучаецца з 3 кароткая прамалінейная вуліца. На Пн, паралельна да галоўнай, праходзяць чатыры шчыльна забудаваныя кароткія вуліцы. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу.

БРУСАВА — вёска ў Шчадрынскім с/с, за 45 км на 3 ад Жлобіна, 20 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг (на лініі Баб¬руйск—Гомель), 136 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 7 гаспадарак, 11 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як сяліба ў Сцепскай вол. Бабруйскага павета Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 5 двароў, 40 жыхароў. У 1925 г. 12 двароў. У 1930 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. 13 вяскоўцаў загінулі ў Вял. Айч. вайну. Паводле перапісу 1959 г. 132 жыхары. У складзе калгаса імя К.Я.Варашылава (цэнтр — в. Шчадрын). Планіровачна складаецца з крывалінейнай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

БЯЛЬЧО — вёска ў Шчадрынскім с/с, за 38 км на ПдЗ ад Жлобіна, за 25 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг (на лініі Бабруйск—Жлобін), 135 км ад Гомеля, на р. Бярэзіна (прыток р. Днепр). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 3 гаспадаркі, 4 жыхары (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як сяліба ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. Паводле інвентару 1766 г. фальварак памешчыка Станіслава Крукоўскага. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1830 г. ўзведзена драўляная царква, якая ў 1872 г. перавезена ў в. Дабравольшча. Гаспадар аднайменнага маёнтка Э.Ш.Вішняк займаўся нарыхтоўкай і продажам лесу. Паводле перапісу 1897 г. 3 двары, 21 жыхар. У 1909 г. 4 двары, 31 жыхар, у Стараруднянскай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. У 1930 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. 6 вяскоўцаў загінулі ў Вял. Айч. вайну. Паводле перапісу 1959 г. 112 жыхароў. У складзе калгаса імя У.І.Леніна (цэнтр — в. Дварышча). Планіровачна складаецца з кароценькай мерыдыянальнай вуліцы. Забудова драўляная.

ВАСІЛЕВІЧЫ - вёска ў Дабрагашчанскім с/с, за 41 км на ПдЗ ад Жлобіна, 11 км ад чыг. ст. Светлагорск-на-Бярэзіне (на лініі Жлобін—Калінкавічы), 115 км ад Гомеля, на Пд пойма р. Бярэзіна (прыток р. Днепр). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Светлагорск—Гомель. 45 гаспадарак, 59 жыхароў (2004 г.). Выяўленыя археолагамі паселішчы каменнага веку, позняга мезаліту, эпохі неаліту і бронзавага веку (за 0,7—0,8 км на У і ПнЗ ад вёскі) сведчаць аб засяленні тутэйшых мясцін у глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губ. Паводле рэвізскіх матэрыялаў 1850 г. 166 жыхароў, уладанне памешчыка Фрумана. Пад 1879 г. упамінаецца ў ліку сяленняў Якімава-слабодскага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 35 двароў, 233 жыхары, карчма, у Якімаваслабодскай вол. Рэчыцкага павета Мінскай губ. У 1931 г. . арганізаваны калгас імя М.Горкага. У 1940 г. 227 двароў, 920 жыхароў. У Вял. Айч. вайну немецко-фашистские оккупанты спалілі 13 двароў і загубілі 23 жыхары. У баях каля вёскі ў чэрв. 1944 г. загінулі 300 сав. воінаў (пахаваны ў брацкай магіле на могілках). 91 вясковец загінуў на фронце. Непрацяглы час у студз. 1944 г. ў вёсцы размяшчаўся палявы шпіталь сав. войск. Паводле перапісу 1959 г. 397 жыхароў. У 1966 г. да вёскі далучана суседняя в. Заброддзе. У складзе саўгаса «Мормаль» (цэнтр — в. Дабрагошча). Размешчаны библиотека, фельч.-акушэрскі пункт. Планіровачна складаецца з дзвюх жрывалінейных вуліц, арыентаваных з ПдУ на ПнЗ і злучаных кароткай вуліцай. Забудова шчыльная, двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма Героя Сацыялістычнай Працы Н.ГЛіташ (былая в. Заброддзе). Паблізу дзейнічаюць свідравіны па здабычы нафты.

ВЕРНЫ — пасёлак у Пірэвіцкім с/с, за 11 км на ПдУ ад Жлобіна, 2 км ад чыг. ст. Салтанаўка (на лініі Жлобін—Гомель), 102 км ад Гомеля, на 3 мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлач¬най, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 10 гаспадарак, 16 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пачатку 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 г. 14 двароў. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 34 двары, 115 жыхароў. У Вял. Айч. вайну немецко-фашистские оккупанты 27.9.1943 г. расстралялі 56 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму на ўсх. ускраіне). 48 пасялкоўцаў загінулі на франтах. У складзе саўгаса «Пірэвіцкі» (цэнтр — в. Пірэвічы). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі і забудаванай двухбакова, рэдка, драўлянымі сял. сядзібамі.

ВЕРХНЯЯ АЛБА - вёска, цэнтр Верхнеалбянскага с/с, за 36 км на ПдУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жлобін (на лініі Бабруйск—Гомель), 112 км ад Гомеля, на р. Днепр. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 172 гаспадаркі, 442 жыхары (2004 г.). Выяўленыя археолагамі курганны могільнік (8 насыпаў, за 0,5 км на У ад вёскі, ва ўрочышчы Курганне) і паселішча эпохі неаліту (за 0,3 км на Пн ад могілак, на правым беразе Дняпра) сведчаць аб засяленні тутэйшых мясцін у глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. як в. Алба ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ, уладанне каталіцкай царквы. У 18 ст. частка вяскоўцаў, перасяліўшыся за 3 км на Пд, засн. на беразе Дняпра в. Ніжняя Алба, а в. Алба стала звацца Верхняя Алба. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. Паводле рэвізскіх матэрыялаў 1858 г. 69 двароў, 463 жыхары, уладанне князя Л.М.Галіцына, у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. У 1881 г. 83 двары, у Стрэшынскай вол. Паводле перапісу 1897 г. 137 двароў, 1058 жыхароў хлебазапасны магазін, 4 ветракі. У 1908 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сялянскай хаце, а ў пачатку 1920-х гадоў для яе быў выдзелены нацыяналізаваны здание. У 1909 г. 167 двароў, 1334 жыхары, 2658 дзес. зямлі. У 1925 г. 227 двароў. 3 20.8.1924 г. цэнтр Верхнеалбянскага с/с Стрэшынскага, з 4.8.1927 г. Жлобінскага, з 28.6.1939 г. Стрэшынскага, з 17.12.1956 г. Жлобінскага районаў Бабруйскай (да 26.7.1930 г.) акругі, з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1929 г. арганізаваны калгас «Новае жыццё», працавалі вятрак і кузня. У Вял. Айч. вайну немецко-фашистские оккупанты стварылі ў вёсцы свой апорны пункт, які ў лютым 1943 г. партызаны разграмілі. 83 вяскоўцы загінулі на франтах. У студз. 1944 г. ў вёсцы размяшчаўся палявы шпіталь сав. войск. Паводле перапісу 1959 г. 748 жыхароў. Цэнтр калгаса «Праўда». Сярэдняя школа, клуб, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, вет. ўчастак, аддз. сувязі, магазін. Планіровачна складаецца з дзвюх паралельных паміж сабой вуліц, арыентаваных з ПдУ на ПнЗ і забудаваных двухбакова пераважна драўлянымі сял. сядзібамі. У збудаваных у 1986 г. 50-ці мураваных будынках катэджнага тыпу размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй у выніку Чарнобыльскай катастрофы месц, пераважна з в. Вуглы Нараўлянскага района. Радзіма Героя Савецкага Саюза М.С.Рогава (яго імя носіць вясковая школа). У склад Верхнеалбянскага с/с уваходзілі да 1962 г. пасёлкі Дружны, Равішча, Зораўскі, да 1966 г. пас. Садовы (не існуюць).

ВЯЗОК — пасёлак у Малевіцкім с/с, за 10 км на ПнЗ ад Жлобіна, 2 км ад чыг. ст. Малевічы (на лініі Бабруйск—Жлобін), 103 км ад Гомеля, на У меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, азатым аўтадарозе Бабруйск— Гомель. 3 гаспадаркі, 3 жыхары (2004 г.). Засн. ў пачатку 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 г. 18 двароў. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 30 двароў, 95 жыхароў. У Вял. Айч. вайну немецко-фашистские оккупанты спалілі 14 двароў, загубілі 7 жыхароў. Паводле перапісу 1959 г. 49 жыхароў. У 1966 г. да пасёлка далучаны суседні пас. Калееў Груд. У складзе саўгаса імя В.І.Казлова (цэнтр — в. Малевічы). Забудова драўляная, няшчыльная, сядзібнага тыпу.

ВЯЛІКІ ЛЕС — вёска ў Кабанаўскім с/с, за 40 км на Пд ад Жлобіна, 20 км ад чыг. ст. Яшчыцы (на лініі Жлобін— Калінкавічы), 123 км ад Гомеля, на Пн меліярацыйны канал, на 3 мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Стрэшын— Жлобін. 64 гаспадаркі, 127 жыхароў (2004 г.). Засн. ў канцы 19 ст. Паводле перапісу 1897 г. хутар, 1 двор, 4 жыхары. У наступныя гады, асабліва ў пачатку 1920-х гадоў, сюды, на былыя памешчыцкія землі, актыўна перасяляліся людзі з суседніх вёсак. У1924 г. ў выніку землеўпарадкавання аформіўся пасёлак. У 1925 г. 27 двароў. У 1929 г. арганізаваны калгас «Чырвоная Зара», працавала кузня. У снеж. 1943 г. — сак. 1944 г. ў вёсцы размяшчаўся палявы шпіталь сав. войск. 41 вясковец загінуў на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 343 жыхары. У складзе калгаса «Шлях Леніна» (цэнтр — в. Касакоўка). Пач. школа, клуб, библиотека, дзіцячыя яслі, швейная і шавецкая майстэрні, магазін. Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой на Пн далучаецца кароткая прамалінейная вуліца. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.

ВЯЛІКІЯ РАП — вёска ў Салонскім с/с, за 2 км на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жлобін (на лініі Бабруйск—Гомель), 92 км ад Гомеля, на У пойма р. Днепр. Транспартныя сувязі па аўтадарогах, якія адыходзяць ад Жлобіна. 273 гаспадаркі, 861 жыхар (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з пачатку 19 ст. як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. Паводле рэвізскіх матэрыялаў 1858 г. 15 двароў, 102 жыхары, уладанне князя Л.М.Галіцына. Паводле перапісу 1897 г. 41 двор, 299 жыхароў, школа граматы, хлебазапасны магазін, цагельны завод. У 1909 г. 378 жыхароў, 920 дзес. зямлі, у Стрэшынскай воласці. Дзейнічала царк.-прыходская школа. У 1925 г. 101 двор. У 1930 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 107 двароў, 449 жыхароў. У Вял. Айч. вайну немецко-фашистские оккупанты спалілі 16 двароў, загубілі 37 жыхароў. 45 вяскоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 461 жыхар. У складзе Жлобінскай птушкафабрыкі (цэнтр — в. Саланое). Пачатковая школа. Планіровачна складаецца з прамалінейнай, амаль мерыдыянальнай вуліцы, якая на Пд раздвойваецца. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу.

ВЯРБІЧАУ — пасёлак у Луцкім с/с, за 11 км на Пн ад Жлобіна, 10 км ад чыг. ст. Малевічы (на лініі Бабруйск— Жлобін), 103 км ад Гомеля, на р. Беліца (прыток р. Добасна), на Пд, Пн і 3 меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 23 гаспадаркі, 51 жыхар (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядомы з пачатку 19 ст. як аколіца ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. У 1868 г. 24 двары, 114 жыхароў, з 1880 г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 26 двароў, 155 жыхароў, у Лукаўскай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. У 1909 г. пасялкоўцы мелі 150 дзес. зямлі. У 1925 г. 34 двары. У 1934 г. арганізаваны калгас. 6 пасялкоўцаў загінулі ў Вял. Айч. вайну. Паводле перапісу 1959 г. 163 жыхары. У складзе падсобнай гаспадаркі раённага вытворчагааб'яднання «Сельгасхімія» (цэнтр — в. Лукі). Планіровачна складаецца з дугападобнай шыротнай вуліцы. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу.

ВЯСЁЛЫ — пасёлак у Малевіцкім с/с, за 5 км на 3 ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жлобін, 98 км ад Гомеля, на р. Добасна (прыток р. Днепр). Транспарт¬ныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Жлобіна. 5 гаспадарак, 7 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1932 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. 15 пасялкоўцаў загінулі ў Вял. Айч. вайну. Паводле перапісу 1959 г. 173 жыхары. У складзе саўгаса імя В.І.Казлова (цэнтр — в. Малевічы). Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

ГАРАДОК — вёска ў Верхнеалбянскім с/с, за 39 км на ПдУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жлобін (на лініі Бабруйск—Гомель), 64 км ад Гомеля, на Пн і У меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 7 гаспадарак, 11 жыхароў (2004 г.). Выяўленыя археолагамі гарадзішча ранняга жалезнага веку (за 0,2 км на ПнУ ад вёскі, ва ўрочышчы Тарэлка) і паселішчы эпохі бронзавага веку, мезаліту, неаліту і ранняга жалезнага веку (за 0,5—3 км на Пд, ПдУ і ПдЗ ад вёскі) сведчаць аб засяленні тутэйшых мясцін у глыбокай старажытнасці. Сучасная вёска вядома з пачатку 20 ст. як сяліба ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. Найболып актыўнае засяленне выпадае на 1920-я гады. У 1930 г. арганізаваны калгас. 30 вяскоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 258 жыхароў. У1962 г. да вёскі далучаны пас. Равішча. У складзе калгаса «Праўда» (цэнтр — в. Верхняя Алба). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ і забудаванай няшчыльна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

ГАРБАЧОУКА — вёска ў Чырвонабярэжскім с/с, за 24 км на ПнЗ ад Жлобіна, 2 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг (на лініі Бабруйск—Жлобін), 117 км ад Гомеля, на зах. ускраіне р. Добасна (прыток р. Днепр), на Пн і У меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 39 гаспадарак, 75 жыхароў (2004 г.). Выяўленыя археолагамі гарадзішча (за 0,15 км на У ад вёскі), курганныя могільнікі (3 і 7 насыпаў на гарадзішчы і ўсх. ускраіне) сведчаць аб засяленні тутэйшых мясцін у глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як Гарбачоўская Слабодка ў Лукаўскай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. 3 1880 г. Дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. вёска (44 двары, 264 жыхары) і аднайменны фальварак (1 двор, 10 жыхароў). У1932 г. арганізаваны калгас. 36 вяскоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 333 жыхары. У складзе гаспадаркі Чырвонабярэжскага агр. каледжа (цэнтр — в. Чырвоны Бераг). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ, да якой з ПнУ далучаецца кароткая прамалінейная вуліца. На Пн — невял. адасоблены ўчастак забудовы. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу.

ГЕЛІН — вёска ў Папаратнянскім с/с, за 15 км на Пд ад Жлобіна, 10 км ад чыг. ст. Мормаль (на лініі Жлобін— Калінкавічы), 75 км ад Гомеля, на Пд меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Стрэшын—Жлобін. 34 гаспадаркі, 71 жыхар (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з пачатку 20 ст. як сяліба ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. У 1925 г. 47 двароў. У 1930 г. арганізаваны калгас. У Вял. Айч. вайну ў баях каля вёскі загінулі 488 воінаў і 1 партызан (пахаваны ў брацкай магіле ў калгасным садзе). У ліст. 1943 г. — сак. 1944 г. ў вёсцы размяшчаўся палявы шпіталь сав. войск. На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 45 землякоў, памяць аб якіх ушаноўвае скульптура жанчыны, пастаўленая ў 1952 г. ў цэнтры вёскі. Паводле перапісу 1959 г. 304 жыхары. У 1962 г. да вёскі далучаны пасёлкі Марс, Новая Паляна. У складзе калгаса «Іскра» (цэнтр — в. Папаратнае). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ і забудаванай двухбакова, драўлянымі сял. хатамі. Радзіма бел. паэта Х.Д.Жычкі (былы пас. Марс).

ГЛУШЫЦА — пасёлак у Навамаркавіцкім с/с, за 27 км на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жлобін (на лініі Бабруйск—Гомель), 85 км ад Гомеля, на Пд воз. Глушыцкае. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Стрэшын—Жлобін. 1 гаспадарка, 2 жыхары (2004 г.). Засн. ў пачатку 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1925 г. 5 двароў. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 20 двароў, 100 жыхароў. У Вял. Айч. вайну немецко-фашистские оккупанты спалілі 17 двароў. Паводле перапісу 1959 г. 16 жыхароў. У складзе калгаса «Звязда» (цэнтр — в. Прыбудак). Драўляная сял. сядзіба пастаўлена каля прасёлачнай дарогі.

ГЛУШЫЦА — вёска ў Стараруднянскім с/с, за 18 км на ПдУ ад Жлобіна, 12 км ад чыг. ст. Салтанаўка (на лініі Жлобін—Гомель), 80 км ад Гомеля, на р. Окра (прыток р. Днепр), на 3 мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 2 гаспадаркі, 4 жыхары (2004 г.). Засн. ў 19 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У рэвізскіх матэрыялах 1859 г. пазначана як уласнасць памешчыка. У 1925 г. 12 двароў. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 20 двароў, 85 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў жн. 1941 г. немецко-фашистские оккупанты спалілі 17 двароў. 12 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 83 жыхары. У складзе калгаса імя С.М.Кірава (цэнтр — в. Старая Рудня). Драўляныя сял. сядзібы пастаўлены каля прасёлачнай дарогі.

ГОРКІ — пасёлак у Акцябрскім с/с, за 17 км на Пд ад Жлобіна, 11 км ад чыг. ст. Мормаль (на лініі Жлобін—Калінкавічы), 87 км ад Гомеля, на Пд і 3 сетка меліярацыйных каналаў. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Стрэшын—Жлобін. 12 гаспадарак, 19 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пачатку 1920-х гадоў у выніку землеўпарадкавання і перасялення ў гэтыя мясціны шэрагу гаспадарак з суседніх вёсак. У 1925 г. 17 двароў. У 1931 г. арганізаваны калгас імя А.А. Жданава. У 1940 г. 70 двароў, 350 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў студз. 1944 г. немецко-фашистские оккупанты поўнасцю спалілі пасёлак. 10 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 200 жыхароў У складзе калгаса «Акцябр» (цэнтр — в. Акцябр). Планіровачна складаецца з крывалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова, няшчыльна драўлянымі сял. сядзібамі. Каля пасёлка радовішча гравію.

ГРАБСК (да 1932 г. Грабскія Хутары) — вёска ў Акцябрскім с/с, за 9 км на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жлобін (на лініі Бабруйск—Гомель), 93 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Жлобін— Стрэшын. 53 гаспадаркі, 120 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з пачатку 20 ст. як хутар у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. У 1911 г. збудавана памяшканне і пачала дзейнічаць школа. 3 1925 г. на Грабскіх Хутарах быў 21 двор, у Гарадзецкім районе Бабруйскай акругі. У 1931 г. арганізаваны калгас «Зара». У 1940 г. 61 двор, 185 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў студз. 1941 немецко-фашистские оккупанты спалілі 58 двароў, загубілі 4 жыхароў. 14 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 254 жыхары. У складзе калгаса «Акцябр» (цэнтр — в. Акцябр). Планіровачна складаецца з дзвюх кароткіх прамалінейных, паралельных паміж сабой, амаль мерыдыянальнай арыентацыі вуліц. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

ГРАЧУХІ — вёска ў Луцкім с/с, за 23 км на ПнЗ ад Жлобіна, 9 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг (на лініі Бабруйск— Жлобін), 116 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 5 гаспадарак, 7 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пачатку 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 г. 23 двары. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 98 жыхароў. У Вял. Айч. вайну немецко-фашистские оккупанты спалілі 16 двароў і загубілі 4 жыхароў. 6 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 97 жыхароў. У складзе саўгаса «Ракцянскі» (цэнтр — в. Рэкта). Планіровачна складаеццаз кароткай прамалінейнай, мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай рэдка драўлянымі сял. сядзібамі. Радзіма Героя Савецкага Саюза П.А.Странакова.

ГРУШАЧКА — пасёлак у Луцкім с/с, за 12 км на Пн ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жлобін (на лініі Бабруйск—Гомель), 105 км ад Гомеля, на 3 меліярацыйныя каналы, побач аўтадарога Рагачоў— Жлобін. 12 гаспадарак, 18 жыхароў (2004 г.). Засн. ў 1923 г., калі на землях фальварка Царыцын Дар сталі сяліцца перасяленцы з суседніх вёсак. У1925 г. 8 двароў. У1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 19 двароў, 95 жыхароў. У Вял. Айч. вайну немецко-фашистские оккупанты ў 1944 г. спалілі 14 двароў, загубілі 3 жыхароў. Паводле перапісу 1959 г. 93 жыхары. У складзе падсобнай гаспадаркі раённага вытв. аб'яднання «Сельгасхімія» (цэнтр — в. Лукі). Планіровачна складаецца з кароткай, амаль мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі.

ДАБРАВОЛЫІІЧА - вёска ў Шчадрынскім с/с, за 35 км на ПдЗ ад Жлобіна, 23 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг (на лініі Бабруйск—Жлобін), 132 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 57 гаспадарак, 102 жыхары (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Сцепскай вол. Бабруйскага павета Мінскай губ. У 1872 г. з фальварка Бяльчо перанесены ў вёску драўляны здание царквы. У 1885 г. 20 двароў, 196 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. сяло, 47 двароў, 329 жыхароў, царква, царк.-прыходская школа, хлебазапасны магазін. У 1905 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце, а ў пачатку 1920-х г. для яе быў выдзелены нацыяналізаваны здание. 3 20.8.1924 г. да 16.7.1954 г. цэнтр Дабраволынчанскага с/с Парыцкага района Бабруйскай (да 26.7.1930 г.) акругі, з 20.2.1938 г. Палескай, з 20.9.1944 г. Бабруйскай, з 8.1.1954 г. Гомельскай абл. У 1930 г. арганізаваны калгас, працавалі кузня і вятрак. 46 вяскоўцаў загінулі ў Вял. Айч. вайну. Паводле перапісу 1959 г. 387 жыхароў. У складзе калгаса імя У.І.Леніна (цэнтр — в. Дворышча). Планіровачна складаецца з амаль прамалінейнай шыротнай вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

ДАБРАГОШЧА - вёска, цэнтр Дабрагашчанскага с/с, за 34 км на ПдЗ ад Жлобіна, 6 км ад чыг. ст. Яшчыцы (на лініі Жлобін—Калінкавічы), 117 км ад Гомеля, на 3 і Пн сетка меліярацыйных каналаў. Каля вёскі найвышэйшы пункт раёна (151,5 м). Аўтадарога звязвае вёску са Жлобінам. 211 гаспадарак, 543 жыхары (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. Належала Патоцкім, затым Масальскім. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1795 г. 31 двор, у 1850 г. 37 двароў, 115 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. 38 двароў, 294 жыхары, хлебазапасны магазін, у Якімаваслабодскай вол. Рэчыцкага пав. Мінскай губ. У 1925 г. 69 двароў. 3 20.8.1924 г. цэнтр Дабрагашчанскага с/с Стрэшынскага, з 4.8.1927 г. Жлобінскага, з 28.6.1939 г. Стрэшынскага, з 17.12.1956 г. Жлобінскага районаў Бабруйскай (да 26.7.1930 г.) акругі, з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1929 г. арганізаваны калгас «Прагрэс», працаваў вятрак. У 1940 г. 80 двароў, 400 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1943 г. немецко-фашистские оккупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 10 жыхароў. У баях паблізу вёскі 8.12.1943 г. вызначыліся камандзір процітанкавай батарэі, ст. лейтэнант М.Т.Сірычэнка і старшы сяржант, камандзір процітанкавай гарматы А.П.Шылкоў (удастоены звання Героя Савецкага Саюза). У баях за вёску і наваколле ў чэрв. 1944 г. загінулі 1092 воіны і 4 партызаны (пахаваны ў брацкай магіле на вул. Школьная). На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 274 землякі з вёсак Дабрагошча, Яшчыцы, Сельнае, Заброддзе і Васілевічы, памяць аб якіх ушаноўвае стэла з імёнамі загінуўшых, пастаўленая ў 1967 г. ў цэнтры вёскі, у скверы. У 1958 г. адкрыта сярэдняя школа. Паводле перапісу 1959 г. 454 жыхары. У 1962 г. да вёскі далучана Цэнтральная сядзіба саўгаса «Мормаль». Цэнтр саўгаса «Мормаль». Сярэдняя школа, Дом культуры, библиотека, бальніца, аптэка, дзіцячыя яслі-сад, аддз. сувязі, сталовая, 2 магазіны, швейная майстэрня. Планіровачна складаецца з працяглай прамалінейнай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы, да якой з У далучаюцца дзве крывалінейныя, злучаныя паміж сабой вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма лаўрэата Дзярж. прэміі Рэспублікі Беларусь У.М.Свірко. У склад Дабрагашчанскага сельсавета ўваходзілі да 1962 г. Цэнтральная сядзіба саўгаса «Мормаль», да 1966 г. — в. Заброддзе, пас. Садовы, да 1983 г. — пас. Бор (не існуюць).

ДАЛША — вёска ў Кіраўскім с/с, за 11 км на У ад Жлобіна, 8 км ад чыг. ст. Хальч (на лініі Жлобін—Гомель), 104 км ад Гомеля, на зах. ускраіне р. Ржаўка (прыток р. Днепр), на Пд мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 9 гаспадарак, 12 жыхароў (2004 г.). Выяўленыя археолагамі курганныя могільнікі (14 і 21 насыпы, за 0,5 і 0,7 км на ПдЗ ад вёскі) сведчаць аб засяленні тутэйшых мясцін у далёкай мінуўшчыне. Сучасная вёска засн. ў пачатку 1920-х г. на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 44 двары, 180 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў лютым 1944 г. немецко-фашистские оккупанты спалілі 39 двароў, загубілі 2 жыхароў. 13 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 139 жыхароў. У складзе саўгаса «Бабоўскі» (цэнтр — в. Бабоўка). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, да якой з ПдУ далучаецца завулак. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

ДАРАГІНЬ — вёска ў Дабрагашчанскім с/с, за 26 км на Пд ад Жлобіна, 7 км ад чыг. ст. Мормаль (на лініі Жлобін—Калінкавічы), 72 км ад Гомеля, на Пд і У меліярацыйныя каналы, на У гідралагічны заказнік мясцовага значэння «Мох». Побач аўтадарога Дабрагошча—Жлобін. 4 гаспадаркі, 5 жыхароў (2004 г.). Засн. ў сярэдзіне 19 ст. сялянамі суседніх вёсак на землях, купленых імі ў памешчыка. Па рэвізіі 1858 г. 10 двароў, 28 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. 11 двароў, 66 жыхароў, у Якімава-слабодскай вол. Рэчыцкага павета Мінскай губ. У 1926 г. 26 двароў. У 1932 г. арганізаваны калгас «Чырвоная Перамога». 6 вяскоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 89 жыхароў. У складзе саўгаса «Уперад» (цэнтр — в. Мормаль). Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

ДВОРЫШЧА - вёска ў Шчадрынскім с/с, за 35 км на 3 ад Жлобіна, 21 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг (на лініі Бабруйск—Жлобін), 132 км ад Гомеля, на ПнЗ — тарфяны заказнік. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 161 гаспадарка, 369 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Сцепскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 54 двары, 372 жыхары. У1925 г. 83 двары, у Дабравалыігчанскім с/с Парыцкага района Бабруйскай акругі. У 1929 г. арганізаваны калгас, працавала кузня. У Вял. Айч. вайну ў баях за вёску і наваколлі загінулі 68 воінаў і 1 партызан (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). Вызвалена 27.6.1944 г. На франтах загінулі 57 вяскоўцаў. 3 16.7.1954 г. да 18.1.1965 г. цэнтр Дварышчанскага с/с Парыцкага, з 29.7.1961 г. Светлагорскага, з 25.12.1962 г. Жлобінскага районаў Гомельскай вобл. Паводле перапісу 1959 г. 820 жыхароў. Цэнтр калгаса імя У.І.Леніна. Дварышчанскае лясніцтва, аддз. сувязі, дзевяцігадовая школа, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, клуб. Планіровачна складаецца з дзвюх частак: паўн. (да кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ, далучаюцца на У і 3 кароткія прамалінейныя вуліцы) і паўд. (дзве кароткія прамалінейныя, блізкія да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы, злучаныя на Пд завулкам). Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу. Побач у 1986 г. ўзведзена вуліца з мураваных, катэджнага тыпу, дамоў, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месц, а таксама запрошаныя на працу ў калгас маладыя спецыялісты.

ДЗЯНІСКАВІЧЫ - вёска ў Майскім с/с, за 17 км на ПнУ ад Жлобіна, 15 км ад чыг. ст. Хальч (на лініі Гомель— Жлобін), 110 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 53 гаспадаркі, 86 жыхароў (2004 г.). Выяўлены археолагамі курганны могільнік 11 ст. (за 0,3 км на ПнЗ ад вёскі) сведчыць аб засяленні тутэйшых месц у далёкай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. як сяліба ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Паводле «попісу» 1567 г. фальварак Дзяніскавічы павінен быў выдзяляць апалчэнцаў для фарміравання ўзброеных атрадаў ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1847 г. 162 жыхары, 1527 дзес. зямлі. У 1843-1845 гг. на сродкі вяскоўцаў і памешчыкаў Дабравольскага, Волк-Левановіча і Грушаноўскага збудавана драўляная Раства-багародзіцкая царква. Гаспадар аднаго фальварка меў тут у 1858 г. 162 дзес. зямлі, другога — у 1874 г. 352 дзес. зямлі і вадзяны млын. 3 1880 г. дзейнічалі млын і хлебазапасны магазін, з 1867 г. — нар. вучылішча (у 1889 г. 30 вучняў). У 1886 г. 60 двароў, 487 жыхароў, вадзяны млын, у Гарадзецкай вол. Рагачоўскага павета. Паводле перапісу 1897 г. сяло, 121 двор, 718 жыхароў, 2 хлебазапасныя магазіны, крама, 2 ветракі, вадзяны млын, 2 кузні, карчма. Побач — 2 аднайменныя фальваркі. У 1909 г. 126 двароў, 889 жыхароў. Пры школе мелася бібліятэка. У пачатку 1920-х гг. у фальварку заснавана калект. гаспадарка «Хлебароб». У 1925 г. 181 двор. У 1929 г. арганізаваны калгас «Прывітанне», працавалі 2 ветракі. У 1936 г. ў вёску перасяліліся жыхары суседніх пасёлкаў Прывітанне і Савет. У 1931 г. і 1934 гг. арганізаваны калгасы «Прывітанне» і імя Саветаў. У 1940 г. 122 двары, 667 жыхароў. У Вял. Айч. вайну немецко-фашистские оккупанты спалілі 102 двары, загубілі 62 жыхары. 126 вяскоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 360 жыхароў. У 1966 г. да вёскі далучаны пас. Хлебароб. У складзе калгаса «Світанне» (цэнтр — в. Майскае). Клуб. Планіровачна складаецца з дзвюх частак: паўн. (чатыры прамалінейныя вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, перакрыжаваныя дзвюма кароткімі вуліцамі) і паўд. (працяглая крывалінейная вуліца, арыентаваная з ПдЗ на ПнУ). Забудова пераважна драўляная, сядзібнага тыпу, няшчыльная. Радзіма беларускага фізіка, акадэміка Нац. акадэміі навук Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара, Героя Сацыялістычнай Працы, засл. дзеяча навукі БССР А.Н.Сеўчанкі (яго імя прысвоена навукова-даследчаму інстытуту прыкладных фізічных праблем БДУ).

ДУБОВАЯ ГРАДА - пасёлак у Папаратнянскім с/с, за 18 км на ПдЗ ад Жлобіна, 3 км ад чыг. ст. Мормаль (на лініі Жлобін—Калінкавічы), 77 км ад Гомеля, на Пн меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтамабільнай дарозе Папаратнае—Жлобін. 4 гаспадаркі, 5 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пачатку 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. Нярэдка можна пачуць і другую назву пасёлка — Лапці, якая здаўна прывілася ад прозвішча першых чатырох пасяленцаў — Лапцевых. У 1925 г. 8 двароў. У 1932 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 25 двароў, 95 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў ліст. 1943 г. немецко-фашистские оккупанты спалілі 23 двары. 16 пасялкоўцаў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 г. 81 жыхар. У 1962 г. да пасёлка далучаны пас. Рэкорд. У складзе калгаса «Іскра» (цэнтр — в. Папаратнае). Забудаваны рэдка драўлянымі сял. сядзібамі ўздоўж прасёлачнай дарогі.

ДУБРОВА — вёска ў Кароткавіцкім с/с, за 18 км на ПдЗ ад Жлобіна, 4 км ад чыг. ст. Мормаль (на лініі Жлобін— Калінкавічы), 81 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Дабрагошча—Жлобін. 12 гаспадарак, 14 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. Найболын актыўная забудова прыпадае на 1920-я гады. У 1925 г. 20 двароў. У 1933 г. арганізаваны калгас «Чырвоная Дуброва». У 1940 г. 26 двароў, 133 жыхары. У Вял. Айч. вайну ў кастр. 1943 г. немецко-фашистские оккупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 31 жыхара. 11 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 104 жыхары. У 1966 г. да вёскі далучаны пас. Усход. У складзе калгаса «Радзіма» (цэнтр — в. Кароткавічы). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы, забудаванай рэдка драўлянымі сял. сядзібамі.

ДУБРОВА — вёска ў Луцкім с/с, за 22 км на ПнЗ ад Жлобіна, 8 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг (на лініі Бабруйск— Жлобін), 115 км ад Гомеля, на 3 меліярацыйны канал. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 5 гаспадарак, 9 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як невял. сяліба ў Лукаўскай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 11 двароў, 67 жыхароў. У 1898 г. ўзведзена драўляная царква. У1925 г. 38 двароў. У1930 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 104 жыхары. У Вял. Айч. вайну немецко-фашистские оккупанты спалілі 8 двароў, загубілі 5 жыхароў. 9 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 87 жыхароў. У складзе саўгаса «Ракцянскі» (цэнтр — в. Рэкта). Забудавана рэдка драўлянымі сял. сядзібамі, уздоўж прасёлачнай дарогі.

ЖЫРХАУКА — вёска ў Навамаркавіцкім с/с, за 36 км на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жлобін (на лініі Бабруйск—Гомель), 80 км ад Гомеля, на У сетка меліярацыйных каналаў, злучаных з р. Бярэзіна (прыток р. Днепр). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, затым аўтадарозе Стрэшын—Жлобін. 41 гаспадарка, 67 жыхароў (2004 г.). Выяўленае археолагамі паселішча бронзавага веку (ва ўсх. частцы вёскі) сведчыць аб засяленні тутэйшых мясцін у далёкай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Стрэшынскай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. Паводле рэвізіі 1858 г. 41 двор, 285 жыхароў. 3 1880 г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 84 двары, 659 жыхароў. У 1908 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце. У 1909 г. 104 двары, 803 жыхары, 2471 дзес. зямлі, млын. У 1925 г. вёска (168 двароў) і аднайменны хутар (13 двароў). У 1931 г. арганізаваны калгас. 75 вяскоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. У лютым 1944 г. ў вёсцы размяшчаўся палявы шпіталь сав. войск. Паводле перапісу 1959 г. 573 жыхары. У складзе калгаса «Бярэзіна» (цэнтр — в. Новыя Маркавічы). Планіровачна складаецца з дзвюх шчыльна забудаваных прамалінейных вуліц амаль мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. Каля вёскі залежы гліны.

ЗАБАЛОЦЦЕ — вёска ў Кароткавіцкім с/с, за 28 км на 3 ад Жлобіна, 14 км ад чыг. ст. Мормаль (на лініі Жлобін—Калінкавічы), 117 км ад Гомеля, на зах. ускраіне сетка меліярацыйных каналаў, у тым ліку канал Вялікая Вязанка, на ПнЗ гідралагічны заказнік мясц. значэння «Дубаўка». Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Папаратнае—Жлобін. 10 гаспадарак, 18 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як сяліба ў складзе аднайменнага маёнтка памешчыка Турчанінава. У 1872 г. гаспадар маёнтка меў тут 155 дзес. зямлі. 3 1880 г. дзейнічалі хлебазапасны магазін і школа. Паводле перапісу 1897 г. пасёлак (3 двары, 10 жыхароў) і 2 хутары (6 двароў, 41 жыхар) у Сцепскай вол. Бабруйскага павета Мінскай губ. У 1925 г. 19 двароў. У 1934 г. арганізаваны калгас «Чырвонае Забалоцце». У 1940 г. 38 двароў, 195 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў ліст. 1943 г. немецко-фашистские оккупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 6 жыхароў. Вызвалена 27.6.1944 г. 14 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 197 жыхароў. У складзе калгаса «Радзіма» (цэнтр — в. Кароткавічы). Планіровачна складаецца з крыху выгнутай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова, няшчыльна драўлянымі сял. сядзібамі.

ЗАВАД — вёска ў Стараруднянскім с/с, за 20 км на ПдУ ад Жлобіна, 7 км ад чыг. ст. Хальч (на лініі Жлобін—Гомель), 75 км ад Гомеля, на р. Окра (прыток р. Днепр), на У, Пн і 3 мяжуе з лесам. Побач аўтадарога Бабруйск—Гомель. 26 гаспадарак, 50 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. Паводле рэвізіі 1858 г. 11 двароў, 77 жыхароў, уладанне памешчыка Сенажэцкага. 3 1860 г. працавала сукнавальня, з 1875 г. — бярозавадзягцярны завод. Паводле перапісу 1897 г. 30 двароў, 188 жыхароў вадзяны млын. У 1909 г. 38 двароў, 254 жыхары, школа, 706 дзес. зямлі, у Стараруднянскай вол. Рагачоўскага павета. У 1925 г. 56 двароў. У 1931 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 50 двароў, 210 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў снеж. 1943 г. немецко-фашистские оккупанты спалілі 47 двароў, загубілі 2 жыхароў. У сак. 1944 г. ў вёсцы размяшчаўся палявы шпіталь сав. войск. Паводле перапісу 1959 г. 206 жыхароў. У складзе калгаса імя С.М.Кірава (цэнтр — в. Старая Рудня). Планіровачна складаецца з выгнутай шыротнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі.

ЗАМЕН-РЫННЯ - вёска ў Шчадрынскім с/с, за 32 км на ПдЗ ад Жлобіна, 25 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг (на лініі Бабруйск—Жлобін), 129 км ад Гомеля, на ПдУ рэсп. ландшафтны заказнік «Выдрыца», на зах. ускраіне меліярацыйны канал. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 15 гаспадарак, 17 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як аколіца ў Бабруйскім павеце Мінскай губ. У 1857 г. 7 двароў, 77 жыхароў, у складзе казённага маёнтка Граб'е. У 1876 г. дваранін Збарамірскі валодаў тут 83 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 г. 61 двор, 365 жыхароў, капліца, у Сцяпоўскай вол. Бабруйскага пав. У 1922 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце. У 1925 г. 83 двары, у Дабравольшчанскім с/с Парыцкага района. У 1929 г. арганізаваны калгас «Ясны Прамень», мелася кузня. У Вял. Айч. вайну немецко-фашистские оккупанты стварылі ў вёсцы апорны пункт, які ў жн. 1943 г. партызаны разграмілі. Фаш. карнікі спалілі 62 жыхары. У чэрв. 1944 г. ў вёсцы размяшчаўся палявы шпіталь сав. войск. 8 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 137 жыхароў. У складзе калгаса імя У.І.Леніна (цэнтр — в. Дворышча). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ і забудаванай рэдка драўлянымі сял. сядзібамі.

ЗАРЭЧЧА — вёска ў Шчадрынскім с/с, за 38 км на ПнЗ ад Жлобіна, 14 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг (на лініі Бабруйск—Жлобін), 129 км ад Гомеля, на Пн меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 42 гаспадаркі, 78 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Сцяпоўскай вол. Бабруйскага павета Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 46 двароў, 269 жыхароў. У1925 г. 54 двары. У 1930 г. арганізаваны калгас «Абуджэнне», працавалі кузня і сталярня. 15 вяскоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 308 жыхароў. У складзе калгаса «Прагрэс» (цэнтр — в. Сцяпы). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ, да якой на Пн далучаецца кароткая прамалінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

ЗАТОН — вёска ў Акцябрскім с/с, за 14 км на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жлобін (на лініі Бабруйск—Гомель), 85 км ад Гомеля, на р. Днепр. Побач аўтадарога Жлобін—Стрэшын. 69 гаспадарак, 116 жыхароў (2004 г.). У 1891 г. ў вёсцы знойдзены схаваны ў 3-й чвэрці 16 ст. скарб (1000 сярэбраных манет ВКЛ), які сведчыць аб дзейнасці чалавека ў гэтых месцах у сярэднія вякі. Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Стрэшынскай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. Па рэвізіі 1858 г. 292 жыхары, уладанне князя Л.М.Галіцына. 3 1880 г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 93 двары, 747 жыхароў, школа граматы, крупарушка, 3 ветракі. У 1909 г. 117 двароў, 957 жыхароў, 1910 дзес. зямлі, млын. У 1925 г. 185 двароў. 3 21.8.1925 г. да 16.7.1954 г. цэнтр Затонскага с/с Стрэшынскага, з 4.8.1927 г. Жлобінскага, з 28.6.1939 г. Стрэшынскага районаў Бабруйскай акругі (да 26.7.1930 г.), з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1929 г. арганізаваны калгас «Днепрўскі», працаваў вятрак. У 1940 г. 140 двароў, 432 жыхары. У Вял. Айч. вайну немецко-фашистские оккупанты спалілі 10 двароў і загубілі 5 жыхароў. 113 вяскоўцаў загінулі ў вайну. У складзе калгаса «50 гадоў БССР» (цэнтр — в. Праскурайоні). Планіровачна складаецца з плаўна выгнутай мерыдыянальнай вуліцы, да якой з 3 далучаецца кароткая прамалінейная вуліца. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. Каля вёскі ёсць залежы суглінку і гліны.

ЗЛОМНАЕ — вёска ў Стрэшынскім пасялковым савеце, за 32 км на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жлобін (на лініі Бабруйск—Гомель), 84 км ад Гомеля, на 3 Шохава-Гелінскі канал. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Стрэшын—Жлобін. 55 гаспадарак, 114 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. Паводле рэвізіі 1858 г. 28 двароў, 199 жыхароў уладанне князя Л.М.Галіцына. Паводле перапісу 1897 г. 74 двары, 500 жыхароў, школа граматы, хлебазапасны магазін, крупарушка, 3 ветракі. У 1909 г. 84 двары, 660 жыхароў, 1588 дзес. зямлі, млын, у Стрэшынскай вол. Рагачоўскага павета. У 1925 г. 136 двароў. У 1929 г. арганізаваны калгас. У Вял. Айч. вайну ням.-фаш. акупанты ў 1943 г. расстралялі 12 жыхароў (пахаваны на зах. ускраіне). У снеж. 1943 г. ў вёсцы размяшчаўся ваен. шпіталь сав. войск. 80 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 537 жыхароў. У складзе калгаса «1 Мая» (цэнтр — г.п. Стрэшын). Фельч.-акушэрскі пункт. Планіровачна складаецца з дзвюх прамалінейных, паралельных паміж сабой вуліц амаль мерыдыянальнай арыентацыі і злучаных на Пд і Пн кароткімі вуліцамі. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма бел. мастака Л.В.Грыцкова.

ЗМЯЁЎКА — вёска ў Чырвонабярэжскім с/с, за 20 км на 3 ад Жлобіна, 7 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг (на лініі Бабруйск—Жлобін), 113 км ад Гомеля, на Пд і 3 меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 24 гаспадаркі, 49 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Сцяпоўскай вол. Бабруйскага павета Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 2 аднайменныя вёскі, 49 двароў, 354 жыхары, заезны дом, хлебазапасны магазін. Дзейнічала школа, якая размяшчалася ў наёмнай сял. хаце. У 1925 г. 72 двары. У 1929 г. арганізаваны калгас «Чырвоная Беларусь», працавала кузня. 39 вяскоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 274 жыхары. У складзе калгаса імя М.І.Калініна (цэнтр — в. Радуша). Планіровачна складаецца з прамалінейнай шыротнай вуліцы, да якой на 3 далучаецца кароткая прамалінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

ЗЯЛЁНАЯ ДАЛІНА - пасёлак у Луцкім с/с, за 11 км на Пн ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жлобін (на лініі Бабруйск—Гомель), 104 км ад Гомеля, на р. Беліца (прыток р. Добасна), побач аўтадарога Рагачоў—Жлобін. 28 гаспадарак, 43 жыхары (2004 г.). Засн. ў 1923 г. перасяленцамі з суседніх вёсак на землях фальварка Царыцын Дар. У 1925 г. 10 двароў. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 12 двароў, 89 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў 1944 г. ням.-фаш. акупанты спалілі пасёлак і загубілі 3 жыхароў. 11 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 89 жыхароў. У 1966 г. да пас. Зялёная Даліна далучаны пас. Гуляйполе. У складзе падсобнай гаспадаркі раённага вытв. аб'яднання «Сельгасхімія» (цэнтр — в. Лукі). Планіровачна складаецца з прамалінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі сядзібамі.

ЗЯЛЁНЫ КРАЖ - вёска ў Луцкім с/с, за 20 км на ПнЗ ад Жлобіна, 9 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг (на лініі Бабруйск—Жлобін), 113 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 26 гаспадарак, 38 жыхароў (2004 г.). У 1962 г. ў вёсцы знойдзены захаваны ў 1648 г. скарб (58 манет ВКЛ, Рэчы Паспалітай, Курфюрства Брандэнбург, Прусіі, Шведскай Прыбалтыкі), які сведчыць аб дзейнасці чалавека ў гэтых месцах яшчэ ў сярэднія вякі. Сучасная вёска засн. ў пачатку 1920-х гг. у выніку землеўпарадкавання фальварка Рэкта (1924 г.). У 1930 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 33 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 223 жыхары. У складзе саўгаса «Ракцянскі» (цэнтр — р. Рэкта). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ і забудаванай двухбакова, няшчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

ІСТОПКІ (Істобкі) — вёска ў Салонскім с/с, за 12 км на Пд ад Жлобіна, 4 км ад чыг. ст. Мормаль (на лініі Жлобін—Калінкавічы), 82 км ад Гомеля, на ўсх. ускраіне чыгунка. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Папаратнае—Жлобін. 88 гаспадарак, 127 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Магілёўскай губ. Паводле рэвізіі 1858 г. 21 двор, 145 жыхароў. 3 1880 г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1882 г. 52 двары, 373 жыхары. Паводле перапісу 1897 г. 57 двароў, 429 жыхароў, 2 ветракі. У 1909 г. 71 двор, 591 жыхар, 1200 дзес. зямлі, школа, млын, у Стрэшынскай вол. Рагачоўскага павета. У 1925 г. 117 двароў. У 1930 г. арганізаваны калгас «Серп і молат», працавалі 2 ветракі. У 1940 г. 134 двары, 624 жыхары. У Вял. Айч. вайну ў чэрв. 1943 г. немецко-фашистские оккупанты спалілі 128 двароў і загубілі 3 жыхароў. 16 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 728 жыхароў. У складзе саўгаса «Нівы» (цэнтр — в. Нівы). Фельч.-акушэрскі пункт. Планіровачна складаецца з дзвюх прамалінейных, паралельных паміж сабой, амаль мерыдыянальных вуліц, размежаваных ручаём. На Пн, за ручаём, дзве кароткія, прамалінейныя вуліцы. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.

КАБАНАУКА — вёска, цэнтр Кабанаўскага с/с, за 37 км на Пд ад Жлобіна, 17 км ад чыг. ст. Яшчыцы (на лініі Жлобін—Калінкавічы), 100 км ад Гомеля, на зах. ускраіне меліярацыйны канал. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 130 гаспадарак, 342 жыхары (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1795 г. 3 двары. Цэнтр аднайменнага маёнтка, гаспадар якога памешчык Бехлій валодаў у 1876 г. 12 500 дзес. зямлі, 2 корчмамі і конным млыном. Паводле перапісу 1897 г. 58 двароў, 376 жыхароў, вінакурны завод, школа граматы, хлебазапасны магазін, у Якімаваслабодскай вол. Рэчыцкага павета Мінскай губ. У 1918 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце. У 1924 г. ў выніку землеўпарадкавання фальварка Кабанаўка былі ўтвораны пасёлкі Казлова Паляна, Вялікі Лес і хутары Зялёны Лес, Грузліўка, Селішча, Цвяток, Навасёл, Надзежда і Кабанаўка, якія, апрача пас. Вялікі Лес, зараз не існуюць. У 1925 г. 113 двароў. 3 20.8.1924 г. цэнтр Кабанаўскага с/с Стрэшынскага, з 4.8.1927 г. Жлобінскага, з 28.6.1933 г. Стрэшынскага, з 17.12.1956 г. Жлобінскага районаў Бабруйскай акругі (да 26.7.1930 г.), з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1930 г. арганізаваны калгас «Камуніст», працавалі паравы млын, 2 кузні. 58 вяскоўцаў загінулі ў Вял. Айч. вайну. Паводле перапісу 1959 г. 562 жыхары. Цэнтр калгаса «Камуніст»; Дзевяцігадовая школа, Дом культуры, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, швейная майстэрня, магазін. Планіровачна складаецца з крыху выгнутай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі. У 1987—94 гг. збудаваны мураваныя дамы на 70 кватэр, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй у выніку Чарнобыльскай катастрофы месц.

КАБАНАУКА — вёска ў Луцкім с/с, за 11 км на ПнЗ ад Жлобіна, 4 км ад чыг. ст. Малевічы (на лініі Бабруйск— Жлобін), 106 км ад Гомеля, на У меліярацыйныя каналы, побач аўтадарога Бабруйск—Гомель. 89 гаспадарак, 175 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як сядзіба ў Лукаўскай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. У 1885 г. дзейнічалі вінакурня і сталярня. У 1909 г. фальварак Кабанаўка (ён жа Тачылаўка), 600 дзес. зямлі. У 1925 г. 87 двароў. У 1930 г. арганізаваны калгас імя Н.К.Крупскай. У 1940 г. 108 двароў, 450 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў вёсцы з 1941 г. дзейнічала падп. патрыятычная група (кіраўнік М.Дз.Антуськоў). Немецко-фашистские оккупанты спалілі 27 двароў і загубілі 3 жыхароў. 26 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле ўсесаюзнага перапісу 1959 г. 270 жыхароў. У складзе саўгаса «Ракцянскі» (цэнтр — в. Рэкта). Аддз. сувязі, школа, дзіцячы сад, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт. Планіровачна складаецца з дзвюх прамалінейных, паралельных паміж сабой вуліц, арыентаваных з ПдЗ на ПнУ, да якіх з Пн далучаюцца дзве кароткія прамалінейныя вуліцы. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу. У вёсцы пасля Чарнобыльскай катастрофы ў нанава збудаваных мураваных дамах размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месц, пераважна з в. Ясянюк Нараўлянскага района.

КАЗІМІРАВА — вёска і чыг. станцыя (3 км на ПнУ ад вёскі, на лініі Бабруйск—Жлобін) у Малевіцкім с/с, за 12 км на 3 ад Жлобіна, 105 км ад Гомеля, на р. Добасна (прыток р. Днепр), на Пд і У меліярацыйны канал. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 60 гаспадарак, 103 жыхары (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як дзяржава (дзярж. зямельнае ўладанне ў распараджэнні прыватнай асобы), якая ў 1765 г. аб'ядноўвала 2 вёскі з 45 дварамі. У 1834 г. пазначана як мястэчка. Пасля адкрыцця ў ліст. 1873 г. руху па чыг. Асіповічы—Гомель пачала дзейнічаць чыг. станцыя. У 1886 г. мястэчка, 12 крам, вадзяны млын і вятрак. Паводле перапісу 1897 г. 60 двароў царква, яўрэйскі малітоўны дом, заезны дом. Побач быў аднайменны фальварак. 3.3.1920 г. польскія войскі пасля прарыву фронту каля в. Радуша захапілі вёску і ўчынілі жорсткую расправу над палоннымі. Былі расстраляны супрацоўнікі ваенкамата і чырвонаармейцы — усяго 23 чал. (пахаваны ў брацкай магіле каля могілак). 3 1921 г. дзейнічала школа. У 1925 г. 61 двор. 3 20.8.1924 г. да 16.7.1954 г. цэнтр Казіміраўскага с/с Жлобінскага района Бабруйскай (да 26.7.1930 г.) акругі, з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1930 г. арганізаваны калгас. У Вял. Айч. вайну некаторы час у вёсцы захоўвалася друкарня Рагачоўскага падп. райкома КП(б)Б. 73 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 165 жыхароў. У 1962 г. да вёскі далучаны пас. Жальвін, у 1966 г. — в. Касагі. У складзе саўгаса імя В.І.Казлова (цэнтр — в. Малевічы). Аддз. сувязі, фельч.-акушэрскі пункт. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой на Пн далучаюцца кароткія, шчыльна забудаваныя шыротныя вуліцы. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

КАЗІМІРАУСКАЯ СЛАБОДКА -вёска ў Чырвонабярэжскім с/с, за 15 км на ПнЗ ад Жлобіна, 4 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг (на лініі Бабруйск—Жлобін), 108 км ад Гомеля, на У меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 39 гаспадарак, 69 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Сцяпоўскай вол. Бабруйскага павета Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 34 двары, 243 жыхары, хлебазапасны магазін. У 1921 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў нацыяналізаваным будынку. У 1925 г. 65 двароў. У 1930 г. арганізаваны калгас імя М.Горкага, працавалі конная крупарушка і вятрак. У Вял. Айч. вайну 34 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 227 жыхароў. У 1962 г. да вёскі далучаны пас. Ключ, хутар Цёсы. У складзе саўгаса «Чырвонабярэжскі» (цэнтр — в. Чырвоны Бераг). Планіровачна складаецца з прамалінейнай, амаль мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова, няшчыльна, драўлянымі сялянскімі сядзібамі.

КАЛЫБАУКА — вёска ў Стараруднянскім с/с, за 9 км на ПдУ ад Жлобіна, 2 км ад чыг. ст. Хальч (на лініі Жлобін—Гомель), 83 км ад Гомеля, на У меліярацыйныя каналы, на Пд, У і Пн мяжуе з лесам. Побач аўтадарога Бабруйск—Гомель. 52 гаспадаркі, 112 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Стараруднянскай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. Паводле рэвізскіх матэрыялаў 1858 г. 90 жыхароў мужчынскага полу. 3 1880 г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 348 жыхароў, піцейны дом. У 1909 г. 52 двары, 401 жыхар, 659 дзес. зямлі, школа. У 1931 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 85 двароў. У Вял. Айч. вайну ў лютым 1944 г. немецко-фашистские оккупанты спалілі 83 двары, загубілі 3 жыхароў. 64 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 278 жыхароў. У складзе саўгаса «Бабоўскі» (цэнтр — в. Бабоўка). Планіровачна складаецца з прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі сялянскімі сядзібамі.

КАРОТКАВІЧЫ - вёска, цэнтр Кароткавіцкага с/с, за 28 км на ПдЗ ад Жлобіна, 7 км ад чыг. ст. Мормаль (на лініі Жлобін—Калінкавічы), 110 км ад Гомеля, на 3 і Пн меліярацыйныя каналы, на ПдЗ рэсп. ландшафтны заказнік «Выдрыца». Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Папаратнае—Жлобін. 300 гаспадарак, 758 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Сцяпоўскай вол. Бабруйскага павета Мінскай губ. У 1885 г. 58 двароў, 510 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. 159 двароў, 1031 жыхар, хлебазапасны магазін, школа граматы, заезны дом. Побач быў аднайменны фальварак. У1905—07 гт. вяскоўцы часта праводзілі самавольную высечку лесу, што вяло да судовых разборак. Трое сялян былі высланы ў Аланецкую губ., многія пакараны ў адм. парадку. У 1913 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце. У 1925 г. 232 двары. 3 20.8.1924 г. цэнтр Кароткавіцкага с/с Жлобінскага, з 28.6.1939 г. Стрэшынскага, з 17.12.1956 г. Жлобінскага районаў Бабруйскай (да 26.7.1930 г.) акругі, з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1929 г. арганізаваны калгасы «Адзінаццацігоддзе Кастрычніцкай рэвалюцыі» і «Чырвоны красавік», працавалі 2 ветракі і кузня. У 1930-х гг. дзейнічала сямігадовая школа. У 1940 г. 267 двароў, 787 жыхароў. У Вял. Айч. вайну немецко-фашистские оккупанты ў снеж. 1943 г. поўнасцю спалілі вёску і загубілі 331 жыхара. У баях каля вёскі ў снеж. 1943 г. — студз.—чэрв. 1944 г. загінулі 668 воінаў і 4 партызаны (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). Вызвалена 26.6.1944 г. 346 вяскоўцаў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 г. 588 жыхароў. У 1966 г. да вёскі далучана суседняя в. Гармавічы. Цэнтр калгаса «Радзіма». Сярэдняя школа, аддз. сувязі, библиотека, амбулаторыя, дзіцячыя яслі-сад, Дом культуры. Планіровачна складаецца з крывалінейнай працяглай шыротнай вуліцы з завулкам, якую на У перакрыжоўвае кароткая прамалінейная вуліца. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу. Забудаваную ў 1989 г. мураванымі катэджнага тыпу дамамі частку вёскі (100 дамоў) засялілі перасяленцы з забруджаных радыяцыяй у выніку Чарнобыльскай катастрофы месц, пераважна з в. Аравічы Хойніцкага района. Адна з вуліц носіць назву Аравіцкая. У склад Кароткавіцкага с/с уваходзілі да лютага 1943 г. в. Залужжа (фаш. карнікі спалілі вёску — 27 двароў і загубілі 60 жыхароў, не адрадзілася), да кастр. 1943 г. — в. Браткі (фаш. карнікі спалілі 10 двароў, загубілі 27 жыхароў, не адрадзілася), в. Грушка (фаш. карнікі спалілі 11 двароў, загубілі 20 жыхароў, не адрадзілася), в. Залессе (фаш. карнікі спалілі 17 двароў, загубілі 23 жыхары, не адрадзілася), в. Замосце (фаш. карнікі спалілі 10 двароў і загубілі 4 жыхароў, не адрадзілася), в. Кастрычнік (фаш. карнікі спалілі 7 двароў, загубілі 15 жыхароў, не адрадзілася), в. Красноўка (фаш. карнікі спалілі 10 двароў, загубілі 45 жыхароў, не адрадзілася), да 1962 г. пас. Вадзіцкі, да 1966 г. в. Грамавічы, пасёлкі Буда, Усход, да 1983 г. — в. Галы (не існуюць).

КАСАКОЎКА - вёска ў Папаратнянскім с/с, за 25 км на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жлобін (на лініі Бабруйск—Гомель), 108 км ад Гомеля, на Пн Шыхава-Гелінскі канал, на ПнЗ гідралагічны заказнік мясц. значэння «Мох». Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Стрэшын—Жлобін. 147 гаспадарак, 358 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. Паводле рэвізіі 1858 г. 27 двароў, 208 жыхароў, уладанне князя Л.М.Галіцына. 3 1880 г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 75 двароў, 577 жыхароў, 2 ветракі. У выніку пажару 1908 г. згарэлі 37 двароў і 32 гумны. У 1909 г. 103 двары, 454 жыхары, 1812 дзес. зямлі, млын, у Стрэшынскай воласці. У гэтым жа годзе адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце. У 1925 г. 170 двароў. У 1932 г. арганізаваны калгас. 4 вяскоўцы загінулі ў сав.-фінляндскую вайну 1939-40 гг. У 1940 г. 193 двары, 530 жыхароў. У Вял. Айч. вайну немецко-фашистские оккупанты спалілі 7 двароў, загубілі 16 жыхароў. 111 вяскоўцаў загінулі на фронце. Вызвалена ад фаш. акупацыі 29.11.1943 г. Паводле перапісу 1959 г. 501 жыхар. У 1966 г. да вёскі далучаны пасёлкі Каліноўск і Луганск. Цэнтр калгаса «Шлях Леніна». Дзевяцігадовая школа, Дом культуры, библиотека, дзіцячыя яслі-сад, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, швейная майстэрня, магазін. Планіровачна складаецца з амаль прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ, да якой пад прамым вуглом далучаюцца кароткія прамалінейныя вуліцы.

КІРАВА (да 20.4.1939 г. Святое) -вёска, цэнтр Кіраўскага с/с, за 29 км на У ад Жлобіна, 19 км ад чыг. ст. Салтанаўка (на лініі Гомель—Жлобін), 80 км ад Гомеля, на р. Ржача (прыток р. Ржаўка). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Жлобін—Гомель. 374 гаспадаркі, 1010 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з пачатку 19 ст. як невял. сяло ў Гарадзецкай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. У склад маёнтка Святое ўваходзілі фальварак і 2 вёскі, ва ўладанні памешчыцы К.Хадкевічавай. Часта ў гэтыя месцы наведваліся купцы з Прыбалтыкі, якія па нізкіх цэнах скуплялі лепшыя землі і лясныя ўчасткі. У ліку такіх прадпрымальнікаў быў і купец Рыхтэр, які каля возера збудаваў сядзібу, пасадзіў сад. У 1815 г. збудавана драўляная Раствабагародзіцкая царква (перабудавана ў 1864 г.), у якой захоўваліся метрычныя кнігі з 1796 г. і спавядальнью запісы з 1823 г. У 1863 г. памешчыку належалі 4680 дзес. зямлі і дзягцярны завод. У 1886 г. ў вёсцы 93 двары, 660 жыхароў, царква, вятрак, вадзяны млын. Дзейнічала школа, у якой у 1889 г. навучаліся 28, у 1907 г. 65 хлопчыкаў і дзяўчынак. 3 1911 г. пры школе мелася бібліятэка. У 1929 г. арганізаваны калгас Я.М.Свярдлова. 9 вяскоўцаў загінулі ў сав.-фінляндскую вайну 1939-40 гг. У 1940 г. 535 двароў, 2675 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў час абарончых баёў у жн. 1941 г. ў вёсцы некаторы час знаходзіўся камандны пункт 63-га стралк. корпуса Чырвонай Арміі. Немецко-фашистские оккупанты спалілі 108 двароў і загубілі 5 жыхароў. У снеж. 1943 г. ў вёсцы размяшчаўся палявы шпіталь сав. войск. 218 жыхароў загінулі на фронце. У вёску ў 1967 г. перасяліліся жыхары пас. Ленінскі. Цэнтр калгаса імя Я.М. Свярдлова. Сярэдняя школа (новы мураваны здание узведзены ў 1990 г.), библиотека, аддз. сувязі, бальніца, дзіцячыя яслі-сад, Дом культуры. Асноўныя вуліцы блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі размешчаны на У і 3 ад воз. Святое. На Пн да іх далучаецца працяглая вуліца, арыентаваная з ПдЗ на ПнУ. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу. У 1986 г. ўзведзена 200 мураваных катэджнага тыпу дамоў, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных у выніку Чарнобыльскай ката¬строфы радыяцыяй месц. Адна з новых вуліц носіць назву Паганянская ад в. Пагоннае Хойніцкага района, частка жыхароў якой тут пасялілася. Радзіма Героя Сацыялістычнай Працы М.Р.Казлова, Героя Сацыялістычнай Працы, заслужанага механізатара Беларусі М.В.Рудэнкі (Рудзянкова). У склад Кіраўскага с/с уваходзіў да 1967 г. пас. Ленінскі (не існуе).

КІЦІН — вёска ў Шчадрынскім с/с, за 30 км на 3 ад Жлобіна, 15 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг (на лініі Бабруйск— Жлобін), 127 км ад Гомеля, на Пд і У сетка меліярацыйных каналаў, злучаная з р. Ала (прыток р. Бярэзіна), на Пн гідралагічны заказнік мясц. значэння «Дубаўка». Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 205 гаспадарак, 527 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як сяло ў Бабруйскім павеце Мінскага ваяводства. 3 1792 г. дзейнічала царква. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Расійскай імперыі. У Сцяпоўскай вол. Бабруйскага павета Мінскай губ. У 1885 г. 29 двароў, 330 жыхароў. У 1929 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 320 двароў, 1420 жыхароў. У Вял. Айч. вайну немецко-фашистские оккупанты спалілі 110 двароў, загубілі 2 жыхароў. 81 вясковец загінуў на фронце і ў партыз. барацьбе. Вызвалена 27.6.1944 г. Цэнтр калгаса «Чырвоная Зорка». Аддз. сувязі, дзевяцігадовая школа, Дом культуры, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, дзіцячыя яслі-сад. Планіровачна складаецца з крывалінейнай, блізкай да шыротнай арыентацыі вуліцы, да якой з Пд далучаюцца 4 кароткія вуліцы. Забудова пераважна драўляная, сядзібнага тыпу. Побач у пачатку 1990-х гг. узведзена вуліца з мураваных дамоў, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй у выніку Чарнобыльскай катастрофы месц.

КЛІМАЎКА — вёска ў Чырвонабярэжскім с/с, за 23 км на ПнЗ ад Жлобіна, 2 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг (на лініі Бабруйск—Жлобін), 106 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 1 гаспадарка, 4 жыхары (2004 г.). Засн. ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. 4 вяскоўцы загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. У складзе падсобнай гаспадаркі Чырвонабярэжскага агр. каледжа (цэнтр — в. Чырвоны Бераг). Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

КОЛАС — пасёлак у Пірэвіцкім с/с, за 25 км на ПдУ ад Жлобіна, 2 км ад чыг. ст. Салтанаўка (на лініі Жлобін—Гомель), 62 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 4 гаспадаркі, 4 жыхары (2004 г.). Засн. ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У1940 г. 34 двары, 115 жыхароў. У Вял. Айч. вайну немецко-фашистские оккупанты спалілі 17 двароў. У складзе саўгаса «Пірэвіцкі» (цэнтр — в. Пірэвічы). Забудова драўляная, сядзібнага тыпу, уздоўж чыгункі.

КРУГАВЕЦ — вёска ў Пірэвіцкім с/с, за 31 км на ПдУ ад Жлобіна, 4 км ад чыг. ст. Салтанаўка (на лініі Жлобін—Гомель), 62 км ад Гомеля, на р. Рудзенка (прыток р. Окра). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 124 гаспадаркі, 249 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Стараруднянскай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 64 двары, 482 жыхары, 3 ветракі. У 1909 г. 1318 дзес. зямлі. У 1911 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце. У 1925 г. 156 двароў. У 1926 г. засн. масла¬сыраварная арцель. У 1930 г. арганізаваны калгасы імя С.М.Будзённага і «Ленінец», працавалі цагельня, 2 кузні, торфаздабыўная арцель (50 рабочых). 66 вяскоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Непрацяглы час у чэрв. 1944 г. ў вёсцы размяшчаўся палявы шпіталь сав. войск. Паводле перапісу 1959 г. 732 жыхары. У складзе саўгаса «Пірэвіцкі» (цэнтр — в. Пірэвічы). Планіровачна складаецца з крыху выгнутай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ, да якой з Пн далучаецца кароткая вуліца. На Пд ад галоўнай размешчана прамалінейная, блізкая да мерыдыянальнай арыентацыі вуліца, да якой з 3 далучаецца кароткая вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма кавалера 4-х Георгіеўскіх крыжоў П.В.Леанкова і беларускага мастака В.А.Кірыленкі.

КРУП — вёска ў Чырвонабярэжскім с/с, за 16 км на 3 ад Жлобіна, 7 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг (на лініі Бабруйск—Жлобін), 109 км ад Гомеля, на 3 сетка меліярацыйных каналаў. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Жлобін. 26 гаспадарак, 69 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. 16 вяскоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 92 жыхары. У складзе калгаса імя М.І.Калініна (цэнтр — в. Радуша). Планіровачна складаецца з дзвюх кароткіх мерыдыянальных вуліц, да адной з якіх далучаецца з У кароткая вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

КУРГАН — вёска ў Дабрагашчанскім с/с, за 23 км на ПдЗ ад Жлобіна, 7 км ад чыг. ст. Мормаль (на лініі Жлобін—Калінкавічы), 73 км ад Гомеля, на 3 сетка меліярацыйных каналаў. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Дабрагошча—Жлобін. 23 гаспадаркі, 37 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як сяліба ў Якімаваслабодскай вол. Рэчыцкага павета Мінскай губ. Пад 1879 г. пазначана ў ліку паселішчаў Якімаваслабодскага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. в. Курган (яна ж Карма), 27 двароў, 172 жыхары. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 80 двароў, 350 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. немецко-фашистские оккупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 8 жыхароў. 20 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 288 жыхароў. У складзе саўгаса «Уперад» (цэнтр — в. Мормаль). Планіровачна складаецца з дугападобнай, блізкай да шыротнай арыентацыі вуліцы, да якой з Пн далучаюцца два завулкі. На У адасоблены ўчастак забудовы. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу.

КУРГАННЕ — вёска ў Чырвонабярэжскім с/с, за 12 км на 3 ад Жлобіна, 2 км ад чыг. ст. Казімірава (на лініі Бабруйск—Жлобін), 105 км ад Гомеля, на р. Добасна (прыток р. Днепр). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 16 гаспадарак, 26 жыхароў (2004 г.). Выяўленыя археолагамі курганныя могільнікі (55 насыпаў, 1-я—2-я трэці 12 ст.; 35 насыпаў, 11—12 ст.; 3 насыпы, на паўд. ускраіне вёскі, уздоўж ракі) сведчаць аб засяленні тутэйшых мясцін у далёкай мінуўшчыне. Сучасная вёска засн. ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. 14 вяскоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. У 1962 г. да вёскі далучаны пас. Новы Александроў, хутары Прырэчча, Рассвет і ў 1966 г. — хутар Кадзішча. У складзе саўгаса «Чырвонабярэжскі» (цэнтр — в. Чырвоны Бераг). Планіровачна складаецца з хаатычнай забудовы ўздоўж прасёлачнай дарогі. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу.

ЛЕБЯДЗЁУКА — вёска ў Луцкім с/с, за 3 км на Пн ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жлобін (на лініі Бабруйск—Гомель), 106 км ад Гомеля, на аўтадарозе Бабруйск—Гомель, на Пн воз. Лебядзёўка, на ўсх. ускраіне р. Днепр. 360 гаспадарак, 976 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. Паводле рэвізіі 1816 г. 48 двароў. Граф Чарнышоў-Круглікаў меў у Жлобіне і ў в. Лебядзёўка ў 1874 г. 1319 дзес. зямлі, 2 карчмы і паром. 3 1880 г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 66 двароў, 481 жыхар, школа граматы, хлебазапасны магазін, піцейны дом, у Лукаўскай воласці. Побач быў аднайменны фальварак. У 1909 г. 78 двароў, 546 жыхароў, 578 дзес. зямлі, у фальварку 343 дзес. зямлі, 7 жыхароў. У 1922 г. на базе фальварка быў створаны пас. Новы Свет (не існуе). У 1923 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце. У 1925 г. 103 двары. У 1935 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 181 двор, 697 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1941 г. і чэрв. 1944 г. немецко-фашистские оккупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 37 жыхароў. 16 вяскоўцаў загінулі на фронце. Побач з вёскай, непадалёку ад Дняпра, у пачатку 1950-х гадоў узведзены Жлобінскі канатны завод. Паводле перапісу 1959 г. 688 жыхароў. У 1966 г. да вёскі далучаны пас. Леніна. У складзе падсобнай гаспадаркі раённага вытворчага аб'яднання «Сельгасхімія» (цэнтр — в. Лукі). Аддз. сувязі, пач. школа, фельч.-акушэрскі пункт. Планіровачна складаецца з крыху выгнутай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ, да якой на Пд далучаюцца адна, на Пн дзве кароткія вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная і мураваная, сядзібнага тыпу.

ЛОБСК — пасёлак у Чырвонабярэжскім с/с, за 33 км на 3 ад Жлобіна, 11 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг (на лініі Бабруйск—Жлобін), на 3 сетка меліярацыйных каналаў і р. Ала (прыток р. Бярэзіна). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 5 гаспадарак, 8 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1932 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 8 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 60 жыхароў. У складзе калгаса імя М.І.Калініна (цэнтр — в. Радуша). Будынкі драўляных сял. сядзіб пастаўлены каля прасёлачнай дарогі.

ЛУГАВАЯ ВІРНЯ - вёска ў Кіраўскім с/с, за 6 км на У ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жлобін (на лініі Бабруйск— Гомель), 92 км ад Гомеля, на р. Ржаўка (прыток р. Днепр), на У мяжуе з лесам, на Пд меліярацыйны канал, побач аўтадарога Бабруйск—Гомель. 105 гаспадарак, 244 жыхары (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Стараруднянскай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. Праз вёску праходзіла паштовая дарога з Гомеля ў Жлобін. 3 1850 г. працавала сукнавальня, з 1880 г. дзейнічалі хлебазапасны магазін і Пакроўская царква. У 1885 г. 35 двароў, 149 жыхароў. У 1886 г. адкрыта царк.-прыходская школа. Паводле перапісу 1897 г. 55 двароў, 314 жыхароў, вадзяны млын, заезны дом. У чэрв. 1905 г. вяскоўцы не дапусцілі станавога прыстава да апісання іх маёмасці на карысць памешчыцы Башмачэнкавай. У 1909 г. 58 двароў, 351 жыхар, 630 дзес. зямлі. У 1925 г. 100 двароў. У 1929 г. арганізаваны калгас «Лугавая кветка». У 1940 г. 131 двор, 558 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1944 г. ў вёсцы размяшчаўся палявы шпіталь савецкіх войск. Немецко-фашистские оккупанты спалілі 48 двароў і загубілі 67 жыхароў. 85 вяскоўцаў загінулі на фронце. Вызвалена 24.2.1944 г. Паводле перапісу 1959 г. 489 жыхароў. У складзе саўгаса «Бабоўскі» (цэнтр — в. Бабоўка). Малочны завод, фельч.-акуіпэрскі пункт. Планіровачна складаецца з дзвюх крывалінейных, шчыльна паміж сабой пастаўленых вуліц, блізкіх да шыротнай арыентацыі. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу.

ЛУКІ — вёска ў Луцкім с/с, за 13 км на Пн ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жлобін, 96 км ад Гомеля, на 3 меліярацыйныя каналы і р. Беліца (прыток р. Добасна), побач аўтадарога Рагачоў—Жлобін. 142 гаспадаркі, 281 жыхар (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. 3 1792 г. дзейнічала Георгіеўская царква. У 1876 г. адкрыта нар. вучылішча (у 1889 г. 44 вучні). У 1880 г. 117 двароў, 716 жыхароў, хлебазапасны магазін. Цэнтр Луцкай воласці (да 9.5.1923 г.), у склад якой у 1890 г. ўваходзілі 56 населеных пунктаў (1579 двароў), у 1912 г. — 32 населеныя пункты. Паводле перапісу 1897 г. 187 двароў, 1447 жыхароў, царква, 4 ветракі, піцейны дом, крупарушка. У 1909 г. 220 двароў, 1540 жыхароў, 2374 дзес. зямлі. Пры школе мелася бібліятэка. Дзейнічала паштовае аддзяленне. У выніку землеўпарадкавання ў 1924 г. на землях в. Лукі былі ўтвораны пасёлкі Чырвоны Рог, Новыя Лукі, Звязда, Новае Жыццё, Лісіцын Лог, Надзежда, Леніна і хут. Лагута, якія зараз, апрача пас. Новыя Лукі, не існуюць. 3 20.8.1924 г. да 24.11.1983 г. цэнтр Лукаўскага с/с Жлобінскага района Бабруйскай (да 26.7.1930 г.) акругі, з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1925 г. 275 двароў. У 1929 г. арганізаваны калгасы імя П.Л.Войкава і «Рэкта», працавалі торфараспрацоўчая арцель (з 1927 г.), 2 кузні. У Вял. Айч. вайну немецко-фашистские оккупанты стварылі ў вёсцы свой апорны пункт, які ў жн. 1943, г. партызаны разграмілі. Карнікі спалілі 56 двароў і загубілі 5 жыхароў. У баях за вёску і наваколле ў 1944 г. загінулі 217 воінаў (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). 94 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 615 жыхароў. У 1966 г. да вёскі далучаны пасёлкі Лукі, Красны Рог. Цэнтр падсобнай гаспадаркі раённага вытворчага аб'яднання «Сельгасхімія». Сярэдняя школа з музеем, клуб, дзіцячыя яслі-сад, аддз. сувязі, магазін, школа-сад. Планіровачна складаецца з прамалшеннай, працяглай, мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі. У вёсцы ў нанава збудаваных мураваных будынках размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй у выніку Чарнобыльскай катастрофы месц, пераважна з в. Радамля Нараўлянскага района.

ЛУЦКІ — пасёлак, цэнтр Луцкага с/с, за 11 км на Пн ад Жлобіна, 9 км ад чыг. ст. Малевічы (на лініі Бабруйск— Жлобін), 104 км ад Гомеля, на р. Беліца (прыток р. Добасна), на Пд меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 633 гаспадаркі, 1676 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак. Пасёлак павялічваўся амаль адначасова з павелічэннем маштабаў распрацоўкі торфу. У 1940 г. 19 двароў, 490 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1941 г. акупанты спалілі 17 двароў. У 1962 г. да пасёлка далучаны пас. торфабрыкетнага завода «Луцкі» (у 1959 г. 592 жыхары). 3 24.11.1983 г. цэнтр Луцкага с/с Жлобінскага района Гомельскай вобл. Торфабрыкетны завод, музычная школа, библиотека, бальніца. Планіровачна складаецца з прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова, пераважна драўлянымі сядзібамі. У склад Луцкага с/с уваходзілі да 1962 г. пас. торфабрыкетнага завода «Луцкі», да 1963 г. пас. пеньказавода, да 1966 г. в. Акцябрская (да 30.7.1964 г. Тапіла), пасёлкі Гуляйполе, Леніна, Надзежда, Красны Рог, да 1966 г. — пас. Лісі Лог (не існуюць).

ЛЮБОУ — пасёлак у Пірэвіцкім с/с, за 12 км на ПдУ ад Жлобіна, 2 км ад чыг. ст. Салтанаўка (на лініі Жлобін—Гомель), 101 км ад Гомеля, на Пн мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 38 гаспадарак, 50 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пачатку 1920-х гадоў у былым фальварку Новы Двор. У 1925 г. 21 гаспадарка. У 1929 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 232 жыхары. У складзе саўгаса «Пірэвіцкі» (цэнтр — в. Пірэвічы). Планіровачна складаецца з крыху выгнутай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ і забудаванай двухбакова, няшчыльна драўлянымі сял. сядзібамі.

ЛЮДГАРДАЎКА - вёска ў Шчадрынскім с/с, за 31 км на 3 ад Жлобіна, 15 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг (на лініі Бабруйск—Жлобін), 127 км ад Гомеля, на Пд і У сетка меліярацыйных каналаў, на Пн гідралагічны заказнік мясц. значэння «Дубаўка». Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск-Томель. 21 гаспадарка, 42 жыхары (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Сцяпоўскай вол. Бабруйскага павета Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 24 двары, 177 жыхароў. 3 1921 г. дзейнічала школа. У 1930 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У1940 г. 49 двароў, 238 жыхароў. У Вял. Айч. вайну немецко-фашистские оккупанты спалілі 7 двароў. 13 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 235 жыхароў. У складзе калгаса «Чырвоная Зорка» (цэнтр — в. Кіцін). Планіровачна складаецца з крыху выгнутай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ і забудаванай няшчыльна драўлянымі сял. сядзібамі.

ЛЯДЫ — вёска ў Кабанаўскім с/с, за 29 км на Пд ад Жлобіна, 16 км ад чыг. ст. Мормаль (на лініі Жлобін—Калінкавічы), 85 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Папаратнае—Жлобін. 63 гаспадаркі, 95 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Якімаваслабодскай вол. Рэчыцкага павета Мінскай губ. Паводле рэвізскіх матэрыялаў у 1850 г. 28 двароў, 106 жыхароў. Пад 1879 г. пазначана ў ліку населеных пунктаў Якімаваслабодскага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 37 двароў, 245 жыхароў. У канцы 19 ст. на паўд.-зах. ускраіне па¬будаваны вятрак (зараз помнік драўлянага вытв. будаўніцтва). У1925 г. 94 двары. У 1929 г. арганізаваны калгас «Камінтэрн», працавалі 2 ветракі і конная крупарушка. У 1940 г. 153 двары, 530 жыхароў. У Вял. Айч. вайну немецко-фашистские оккупанты спалілі 19 двароў. 66 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 632 жыхары. У складзе калгаса «Камуніст» (цэнтр — в. Кабанаўка). Планіровачна складаецца з выгнутай шыротнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі.

ЛЯСАНЬ — вёска ў Салонскім с/с, за 8 км на ПдЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жлобін (на лініі Бабруйск—Гомель), 95 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Папаратнае—Жлобін. 10 гаспадарак, 18 жыхароў (2004 г.). Выяўлены археолагамі курганны могільнік (27 насыпаў 2 км на 3 ад вёскі) сведчыць аб засяленні тутэйшых мясцін у далёкай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як хутар у Стрэшынскай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 12 двароў, 56 жыхароў. У 1909 г. 69 жыхароў, 472 дзес. зямлі. У 1925 г. 17 двароў. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 25 двароў, 126 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў чэрв. 1943 г. немецко-фашистские оккупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 23 жыхары. 9 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 170 жыхароў. У складзе саўгаса «Нівы» (цэнтр — в. Нівы). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай няшчыльна драўлянымі сял. сядзібамі. Радзіма беларускага мастака АЛ.Цыркунова.

МАЙСКАЕ (да 30.7.1928 г. -Шапілава) — вёска, цэнтр Майскага с/с, за 18 км на ПнУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жлобін (на лініі Бабруйск—Гомель), 101 км ад Гомеля, на 3 меліярацыйны канал. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 204 гаспадаркі, 506 жыхароў (2004 г.). У 1923 г. ў вёсцы знойдзены ўхаваны ў 3-й чвэрці 17 ст. скарб (манеты Рэчы Паспалітай і Шведскай Прыбалтыкі), які сведчыць аб дзейнасці тут чалавека ў далёкай мінуўшчыне. Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як фальварак Казловічы (ён жа Шапілаўка) у Гарадзецкай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. У 1906 г. ўзведзены здание школы і пачаліся ў ёй заняткі. 3 1911 г. пры школе пачала працаваць библиотека. У 1909 г. 978 дзес. зямлі. У 1924 г. на базе таварыстваў па сумеснай апрацоўцы зямлі «Колас» і «Звон» створаны калгас «Рассвет», затым калгас «Прагрэс», працавалі нафтавы млын, кузня. У 1925 г. 195 двароў. 3 20.8.1924 г. цэнтр Шапілаўскага (з 30.7.1928 г. Майскага) с/с Жлобінскага района Бабруйскай (да 26.7.1930 г.) акругі, з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1936 г. ў вёску пераселены жыхары в. Казловічы. У 1940 г. 242 гаспадаркі, 1201 жыхар. У Вял. Айч. вайну ў снеж. 1943 г. немецко-фашистские оккупанты спалілі 218 двароў і загубілі 24 жыхары. Вызвалена 23.2.1944 г. У баях 1943—44 гг. у раёне вёскі загінулі 1018 воінаў і 2 партызаны (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). У студз.—чэрв. 1944 г. ў вёсцы размяшчаўся палявы шпіталь сав. войск. На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 263 землякі, памяць аб якіх увекавечвае скульптурная кампазіцыя, пастаўленая ў 1967 г. Паводле перапісу 1959 г. 770 жыхароў. Цэнтр калгаса «Світанне». Малочны завод, сярэдняя школа, Дом культуры, библиотека, дзіцячыя яслі-сад, бальніца, аддз. сувязі, сталовая, магазін. Планіровачна складаецца з дзвюх частак: паўн. (прамалінейная вуліца мерыдыянальнай арыентацыі) і паўд. (тры паралельныя паміж сабой вуліцы, злучаныя трыма дарогамі, арыентаваныя з ПдЗ на ПнУ). Забудова двухбаковая, няшчыльная, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу. У 1987 г. збудаваны мураваныя дамы на 50 кватэр, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджа¬ных радыяцыяй у выніку Чарнобыльскай катастрофы месц. Радзіма бел. пісьменніка М.М.Чавускага і Героя Савецкага Саюза М.Р.Кавалёва. У склад Майскага с/с уваходзілі да 1936 г. в. Казловічы, пасёлкі Прывітанне, Савет, да 1966 г. — пасёлкі Бабоўскі (да 1964 г. сядзіба Хальчанскай МТС), Хлебароб, да 1997 г. — пасёлак Падлессе (не існуюць).

МАЛЕВІЦКАЯ РУДНЯ - вёска ў Малевіцкім с/с, за 9 км на 3 ад Жлобіна, 3 км ад чыг. ст. Малевічы (на лініі Бабруйск—Жлобін), 102 км ад Гомеля, на р. Добасна (прыток р. Днепр). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 80 гаспадарак, 121 жыхар (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з канца 19 ст. як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. У 1925 г. 187 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас імя М.І.Калініна. У 1940 г. 163 двары, 490 жыхароў. У Вял. Айч. вайну немецко-фашистские оккупанты спалілі 53 двары, загубілі 24 жыхары. 56 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 712 жыхароў. У складзе калгаса імя В.І.Казлова (цэнтр — в. Малевічы). Планіровачна складаецца з крыху выгнутай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ, уздоўж ракі. Па другі бок ракі кароткая прамалінейная вуліца той жа арыентацыі, што і галоўная. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

МАЛЕВІЧЫ — вёска і чыг. станцыя (на лініі Бабруйск—Жлобін), цэнтр Малевіцкага с/с, за 7 км на ПнЗ ад Жлобіна, 94 км ад Гомеля, на У меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 286 гаспадарак, 698 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. 3 1792 г. дзейнічала Узвіжанская царква. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. Паводле рэвізіі 1816 г. 34 двары, уладанне памешчыка Жукоўскага, у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. У 1848 г. 39 двароў. Гаспадар фальварка меў у 1869 г. 3746 дзес. зямлі, 2 карчмы, вадзяны млын, крупарушку і сукнавальню. 3 1872 г. дзейнічала нар. вучылішча (у 1889 г. 36 вучняў). 3 уводам у эксплуатацыю ў ліст. 1873 г. чыгункі Асіповічы—Гомель пачаў дзейнічаць раз'езд, а з 1964 г. чыгуначная станцыя. У 1886 г. 52 двары, 300 жыхароў, вятрак, у Лукаўскай вол. Паводле перапісу 1897 г. 93 двары, 618 жыхароў, хлебазапасны магазін, крупарушка, піцейны дом. У 1909 г. 106 двароў 636 жыхароў 787 дзес. зямлі. У фальварку 3890 дзес. зямлі, 14 жыхароў. Пры школе з 1911 г. мелася бібліятэка. 3 20.8.1924 г. цэнтр Малевіцкага с/с Жлобінскага района Бабруйскай (да 26.7.1930 г.) акругі, з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1929 г. арганізаваны калгас «Чырвоны партызан», працавалі вятрак і кузня. У 1940 г. 192 двары, 768 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. немецко-фашистские оккупанты спалілі вёску і загубілі 56 жыхароў. У баях каля вёскі ў чэрв. 1944 г. загінулі 45 воінаў (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры). 143 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 345 жыхароў. У 1962 г. да вёскі далучаны суседнія пас. Заграддзе, у 1966 г. — пас. Заводнае і в. Карма. Цэнтр саўгаса імя В.І.Казлова. Аддз. сувязі, сярэдняя школа, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, Дом культуры, магазін. Планіровачна складаецца з дзвюх прамалінейных, мерыдыянальных, шчыльна забудаваных вуліц, да якіх далучаюцца дзве кароткія прамалінейныя вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма дзярж. дзеяча, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Айч. вайну, Героя Савецкага Саюза, ген.-м. В.І.Казлова (былы пас. Загараддзе, яго імем названы вуліцы ў Мінску, Салігорску, Жлобіне) і заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі В.В.Казловай. Каля вёскі ёсць радовішча гліны. У склад Малевіцкага с/с уваходзілі да 1962 г. в. Жальвін, пасёлкі Заграддзе, Новы Александроў, да 1966 г. в. Карма, пас. Прыдарожжа (не існуюць).

МАЛІНАУКА - вёска ў Шчадрынскім с/с, за 40 км на 3 ад Жлобіна, 16 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг (на лініі Бабруйск—Гомель), 133 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 4 гаспадаркі, 6 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Сцяпоўскай вол. Бабруйскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 г. 20 двароў, 130 жьгхароў. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 8 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 88 жыхароў. У складзе калгаса імя К.Я.Варашылава (цэнтр — в. Шчадрын). Складаецца з бессістэмнай драўлянай сядзібнай забудовы каля прасёлачнай дарогі. Радзіма лаўрэата Дзярж. прэміі Рэспублікі Беларусь Г.Ф.Піцяковай.

МАЛЫЯ КАЗЛОВІЧЫ - пасёлак у Майскім с/с, за 17 км на ПнУ ад Жлобіна, 14 км ад чыг. ст. Хальч (на лініі Жлобін—Гомель), 110 км ад Гомеля, на Пн меліярацыйны канал. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Рагачоў—Доўск. 22 гаспадаркі, 31 жыхар (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як невялікае сяло ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. Побач быў аднайменны фальварак, гаспадар якога меў у 1871 г. 1602 дзес. зямлі. У 1925 г. 73 двары. У 1934 г. арганізаваны калгас «Будаўнік». У 1940 г. 89 двароў, 326 жыхароў. У Вял. Айч. вайну немецко-фашистские оккупанты спалілі 28 двароў і загубілі 35 жыхароў. 43 пасялкоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 203 жыхары. У складзе калгаса «Ленінец» (цэнтр — в. Антонаўка). Планіровачна складаецца з прамалінейнай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы, якая на Пн далучаецца да кароткай прамалінейнай шыротнай вуліцы. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.

МАЛЫЯ РАП — вёска ў Салонскім с/с, за 2 км на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жлобін (на лініі Бабруйск—Гомель), 92 км ад Гомеля, на р. Добасна (прыток р. Днепр). Транспартныя сувязі па аўтадарогах, якія адыходзяць ад Жлобіна. 19 гаспадарак, 46 жыхароў (2004 г.). Выяўленае археолагамі каля вёскі паселішча эпохі неаліту сведчыць аб засяленні тутэйшых мясцін у глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Стрэшынскай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. Паводле рэвізіі 1858 г. 10 двароў, 56 жыхароў, уладанне князя Л.М.Галіцына. У 1862 г. 102 жыхары. Паводле перапісу 1897 г. 11 двароў. У 1909 г. 12 двароў, 127 жыхароў, 170 дзес. зямлі. У 1926 г. 32 двары. У 1930 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 158 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў чэрв. 1943 г. немецко-фашистские оккупанты спалілі вёску і загубілі 19 жыхароў. 8 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 70 жыхароў. У складзе Жлобінскай птушкафабрыкі (цэнтр — в. Саланое). Планіровачна складаецца з драўлянай сял. забудовы ўздоўж ракі. Радзіма кавалера 4-х Георгіеўскіх крыжоў П.І.Казятнікава.

МАРУСЕНЬКА — вёска ў Чырвонабярэжскім с/с, за 14 км на ПнЗ ад Жлобіна, 3 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг (на лініі Бабруйск—Жлобін), 107 км ад Гомеля, на р. Добасна (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 25 гаспадарак, 50 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як аколіца ў Лукаўскай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. У 1869 г. 17 двароў, 90 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. 24 двары, 126 жыхароў. У 1909 г. 115 жыхароў, 151 дзес. зямлі. У 1929 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 2 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 188 жыхароў. У складзе гаспадаркі Чырвонабярэж¬скага агр. каледжа (цэнтр — в. Чырвоны Бераг). Планіровачна складаецца з прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўляньгмі сял. сядзібамі.

МОРМАЛЬ — вёска і чыг. станцыя (на лініі Жлобін—Калінкавічы) у Дабрагашчанскім с/с, за 14 км на ПдЗ ад Жлобіна, 105 км ад Гомеля, на ўсх. ускраіне сетка меліярацыйных каналаў. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Папаратнае—Жлобін. 173 гаспадаркі, 413 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Стрэшынскай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. Праз вёску праходзіла дарога з Магілёва на Пд Беларусі, у 1847 г. дзейнічала паштовая станцыя. Паводле рэвізіі 1858 г. 55 двароў, 337 жыхароў, уладанне князя Л.М.Галіцына. У 1881 г. 79 двароў, 390 жыхароў, хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 101 двор, 821 жыхар, 2 ветракі, кузня, піцейны дом. У 1902 г. ўзведзены здание школы і пачаліся ў ёй заняткі (у 1907 г. 64 вучні). Са здачай у эксплуатацыю чыгункі Жлобін—Калінкавічы ў 1915 г. пачала працаваць чыг. станцыя. У 1909 г. 128 двароў, 2311 дзес. зямлі, царква, млын. Пры школе мелася бібліятэка. У 1925 г. 226 двароў. 3 20.8.1924 г. да 17.2.1960 г. цэнтр Мормальскага с/с Стрэшынскага, з 4.8.1927 г. Жлобінскага, з 28.6.1939 г. Стрэшынскага районаў Бабруйскай (да 26.7.1930 г.) акругі, з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоны Кастрычнік» і саўгас «Мормаль», працавалі трактарны і нафтавы млыны, 2 кузні. Побач размяшчалася Папаратнянская МТС. У 1940 г. 285 двароў, 900 жыхароў. У Вял. Айч. вайну 16.7.1941 г. смелую аперацыю сумесна з дазорам вайсковай часці ажыццявілі байцы Стрэшынскага знішчальнага батальёна. Яны адкінулі акупантаў, якія ўварваліся на 6-ці бронемашынах у машынна-трактарную станцыю. 3 1941 г. дзейнічала патрыятычная падп. група (кіраўнік І.А.Лебедзеў). Немецко-фашистские оккупанты стварылі тут свой гарнізон, які партызаны разграмілі ў снеж. 1942 г. У ліст. 1943 г. партызаны паўтарылі напад на гарнізон і вызвалілі каля 400 чалавек, сабраных для адпраўкі ў Германію. Фаш. карнікі поўнасцю спалілі вёску і загубілі 78 жыхароў. У баях каля вёскі ў 1943—44 гг. загінулі 393 воіны (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). 1.3.1944 г. ў баі за вышыню сяржант П.М.Мазілін і лейтэнант М.П.Жуйкоў закрылі сваім целам амбразуру дзота. 99 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 1084, у саўгасе «Мормаль» 605 жыхароў. Цэнтр саўгаса «Уперад». Камбінат бытавога абслугоўвання, лесапільня, сярэдняя школа, клуб, библиотека, дзіцячыя яслі-сад, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, сталовая, 3 магазіны. Планіровачна складаецца з выгнутай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ, да якой з ПнЗ далучаецца кароткая дугападобная вуліца. Забудова мураваная і драўляная, пераважна сядзібнага тыпу. За 1 км на Пн ад вёскі чыгуначная станцыя. Радзіма ген.-м. М. І. Сіманоўскага, мастака Л. М. Лук'янава, пісьменніка У. І. Содаля. Каля вёскі ёсць залежы гліны.

НАВІКІ — вёска ў Малевіцкім с/с, за 4 км на ПнЗ ад Жлобіна, 2 км ад чыг. ст. Малевічы (на лініі Бабруйск— Жлобін), 97 км ад Гомеля, на р. Беліца (прыток р. Добасна). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 30 гаспадарак, 64 жыхары (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з пачатку 19 ст. як вёска ў Лукаўскай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. Паводле рэвізіі 1816 г. 18 двароў, 74 жыхары, уладанне Жукоўскіх, у 1881 г. 21 двор, 129 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. 39 двароў, 303 жыхары, хлебазапасны магазін, вятрак. У 1909 г. 46 двароў, 308 жыхароў, 365 дзес. зямлі. У 1925 г. 77 двароў. У 1930 г. арганізаваны калгас. У1940 г. 48 двароў, 149 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. немецко-фашистские оккупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 13 жыхароў. 82 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 169 жыхароў. У 1966 г. да вёскі далучаны пас. Прыдарожжа. У складзе саўгаса імя В.І.Казлова (цэнтр — в. Малевічы). Планіровачна складаецца з прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова, няшчыльна драўлянымі сядзібнымі дамамі.

НАВОЗЫ — вёска ў Шчадрынскім с/с, за 40 км на 3 ад Жлобіна, 18 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг (на лініі Бабруйск—Гомель), 133 км ад Гомеля, на 3 і Пд меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 15 гаспадарак, 22 жыхары (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як засценак у Сцяпоўскай вол. Бабруйскага павета Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 31 двор, 176 жыхароў. У 1925 г. 44 двары. У 1930 г. арганізаваны калгас «Ударнік», працавала кузня. У Вял. Айч. вайну 13 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 211 жыхароў. У складзе калгаса імя К.Я.Варашылава (цэнтр — в. Шчадрын). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ і забудаванай рэдка драўлянымі сял. сядзібамі.

НІВЫ — вёска ў Салонскім с/с, за 14 км на Пд ад Жлобіна, 7 км ад чыг. ст. Мормаль (на лініі Жлобін—Калінкавічы), 97 км ад Гомеля, вакол меліярацыйныя каналы, на зах. ускраіне чыгунка. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Папаратнае— Жлобін. 309 гаспадарак, 787 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. Паводле рэвізіі 1858 г. 34 двары, 216 жыхароў, уладанне князя Л.М.Галіцына. 3 1880 г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 62 двары, 476 жыхароў, школа граматы, хлебазапасны магазін, крупарушка, вятрак. У 1925 г. 149 двароў. У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоная ніва». У 1940 г. 106 двароў, 483 жыхары. У Вял. Айч. вайну ў чэрв. 1943 г. немецко-фашистские оккупанты спалілі 100 двароў і загубілі 40 жыхароў. Вызвалена 26.6.1944 г. На франтах і ў партыз. барацьбе загінуў 81 зямляк, памяць аб якіх увекавечвае абеліск, пастаўлены ў 1979 г. Паводле перапісу 1959 г. 871 жыхар. Цэнтр калгаса «Ніва». Дзевяцігадовая школа, Дом культуры, библиотека, школа-сад, магазін, аддз. сувязі, амбулаторыя, дзіцячыя яслі-сад. Планіровачна складаецца з дугападобнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ. На Пн — невял. абасоблены ўчастак забудовы. Жылыя дамы мураваныя і драўляныя, сядзібнага тыпу. У 1987 г. пабудаваны мураваныя дамы на 50 кватэр, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй у выніку Чарнобыльскай катастрофы месц. Радзіма заслужанага ўрача Беларусі А.Ц.Татарынава.

НІЖНЯЯ АЛБА - вёска ў Верхнеалбянскім с/с, за 39 км на ПдУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жлобін (на лініі Бабруйск—Гомель), 110 км ад Гомеля, на р. Днепр. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 83 гаспадаркі, 168 жыхароў (2004 г.). Выяўленае археолагамі паселішча бронзавага і ранняга жалезнага вякоў (0,15 км на ПнЗ ад вёскі, каля могілак) сведчыць аб засяленні тутэйшых мясцін у далёкай старажытнасці. Аб гэтым сведчыць і знойдзены ў вёсцы ў 1902 г. скарб. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст., калі перасяленцы з в. Алба (зараз Верхняя Алба) заснавалі тут сяленне. Паводле рэвізіі 1858 г. 37 двароў, 250 жыхароў, уладанне князя Л.М.Галіцына. Дзейнічала паромная пераправа праз Днепр пад'ёмнасцю да 500 пудоў. 31880 г. працаваў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 72 двары, 556 жыхароў, 3 ветракі, школа, млын, піцейны дом. Вялікую шкоду вёсцы нанёс пажар 13.8.1897 г. У 1909 г. 94 двары, 694 жыхары, 1671 дзес. зямлі, у Стрэшынскай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. У 1923 г. ўзведзены школьны здание і адкрыта 4-гадовая школа. У1925 г. 143 двары. У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоная ніва», працаваў вятрак. У Вял. Айч. вайну 115 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 708 жыхароў. У складзе калгаса «Праўда» (цэнтр — в. Верхняя Алба). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ (уздоўж ракі), да якой з 3 далучаюцца чатыры завулкі. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу. Каля вёскі ёсць радовішча гліны.

НОВАВІНАГРАДАЎ - вёска ў Навамаркавіцкім с/с, за 39 км на ПдУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жлобін (на лініі Бабруйск—Гомель), 82 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Стрэшын—Жлобін. 14 гаспадарак, 34 жыхары (2004 г.). Засн. ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1932 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 18 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 292 жыхары. У 1967 г. да вёскі далучаны пас. Вітаў. У складзе калгаса «Бярэзіна» (цэнтр — в. Новыя Маркавічы). Планіровачна складаецца з кароткай, амаль прамалінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі и забудаванай двухбакова, няшчыльна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

НОВАЯ КАМЕНКА - вёска ў Стрэшынскім пасялковым савеце, за 25 км на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жлобін (на лініі Бабруйск—Гомель), 75 км ад Гомеля, на У сетка меліярацыйных каналаў. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Стрэшын—Жлобін. 4 гаспадаркі, 5 жыхароў (2004 г.). Выяўлены археолагамі курганны могільнік 11—12 стагоддзяў (32 насыпы, у межах вёскі) сведчыць аб засяленні тутэйшых мясцін у глыбокай старажытнасці. Сучасная вёска засн. ў пачатку 20 ст., калі в. Каменка падзялілася на 2 вёскі: Старая Каменка і Новая Каменка. У 1925 г. 18 двароў. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну ў в. Старая Каменка размяшчаўся палявы шпіталь сав. войск. 20 вяскоўцаў загінулі на франтах. У 1966 г. да вёскі далучана в. Старая Каменка. У складзе калгаса «1 Мая» (цэнтр — г.п. Стрэшын). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай, шыротнай вуліцы. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

НОВАЯ КАРМА - вёска ў Папаратнянскім с/с, за 20 км на ПдЗ ад Жлобіна, 76 км ад Гомеля, 3 км ад чыг. ст. Мормаль (на лініі Жлобін—Калінкавічы). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Папаратнае—Жлобін. 36 гаспадарак, 80 жыхароў (2004 г.). Засн. ў другой палавіне 19 ст. сялянамі суседніх вёсак, на землях, купленых імі ў памешчыка. Паводле перапісу 1897 г. 12 двароў, 75 жыхароў, у Якімаваслабодскай вол. Рэчыцкага павета Мінскай губ. У 1925 г. 36 двароў. У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоная ніва», працавалі вятрак і кузня. 3 вяскоўцы загінулі ў сав.-фінляндскую вайну 1939— 40 гг. У 1940 г. 48 двароў, 253 жыхары. У Вял. Айч. вайну ў ліст. 1943 г. немецко-фашистские оккупанты спалілі 36 двароў і загубілі 10 жыхароў. На франтах і ў партыз. бараць¬бе загінулі 58 вяскоўцаў, памяць аб якіх увекавечвае скульптура воіна, пастаўленая ў цэнтры вёскі. Паводле перапісу 1959 г. 183 жыхары. У 1976 г. да вёскі далучана в. Восава Буда, у 1967 г. ў вёску перасяліліся жыхары пас. Работка. У складзе калгаса «Іскра» (цэнтр — в. Папаратнае). Планіровачна складаецца з прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, да якой з 3 далучаюцца дзве кароткія вуліцы. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма Героя Сацыялістычнай Працы А. П. Шабуняева і заслужанага работніка гандлю БССР І. П. Дзікуна.

НОВАЯ МАР'ЕЎКА - вёска ў Шчадрынскім с/с, за 39 км на 3 ад Жлобіна, 16 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг (на лініі Бабруйск—Жлобін), 131 км ад Гомеля, на 3 меліярацыйныя каналы и р. Любіца (прыток р. Ала). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 7 гаспадарак, 9 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Сцяпоўскай вол. Бабруйскага павета Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 27 двароў, 156 жыхароў. У 1925 г. 43 двары, у Парыцкім районе Бабруйскай акругі. У 1929 г. арганізаваны калгас «За Радзіму». У Вял. Айч. вайну 15 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 202 жыхары. У складзе калгаса «Прагрэс» (цэнтр — в. Сцяпы). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ, забудаванай няшчыльна драўлянымі сял. сядзібамі.

НОВАЯ СЛАБАДА - вёска ў Пірэвіцкім с/с, за 22 км на ПдУ ад Жлобіна, 2 км ад чыг. ст. Салтанаўка (на лініі Жлобін—Гомель), 75 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 8 гаспадарак, 13 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 24 двары, 79 жыхароў. У Вял. Айч. вайну немецко-фашистские оккупанты спалілі 7 двароў. 16 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 105 жыхароў. У складзе саўгаса «Пірэвіцкі» (цэнтр — в. Пірэвічы). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай шыротнай вуліцы. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

НОВЫЯ ЛУКІ - вёска ў Луцкім с/с, за 10 км на Пн ад Жлобіна, 3 км ад чыг. ст. Луцкая (на лініі Жлобін—Магілёў), 93 км ад Гомеля, побач аўтадарога Рагачоў—Жлобін. 253 гаспадаркі, 670 жыхароў (2004 г.). Выяўлены археолагамі курганны могільнік (7 насыпаў, 2 км на У ад вёскі) сведчыць аб засяленні тутэйшых месц у глыбокай старажытнасці. Сучасная вёска засн. ў 19 ст. перасяленцамі з в. Лукі. Непадалёку, ва ўрочышчы Надзежда, з 1878 г. дзейнічала лесараспрацоўчае прадпрыемства. У 1924 г. ў выніку землеўпарадкавання тут аформіўся пасёлак. У 1935 г. арганізаваны калгас «Верны шлях». У 1940 г. 20 двароў. У Вял. Айч. вайну ў 1944 г. немецко-фашистские оккупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 36 жыхароў. 10 вяскоўцаў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 г. 116 жыхароў. У 1966 г. да вёскі далучана в. Акцябрская (да 30.7.1964 г. Тапіла), пасёлкі Красная Звязда, Лісі Лог, Надзежда. Цэнтр саўгаса «Луцкі». Лесапільня, швейная майстэрня, пач. школа, Дом культуры, библиотека, дзіцячы сад, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, сталовая, 2 магазіны. Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой на Пн і Пд далучаюцца кароткія шыротныя вуліцы. На Пд адасоблены ўчастак забудовы — кароткая, выгнутая, мерыдыянальная вуліца. Забудова пераважна двухбаковая, драўляная і мураваная, сядзібнага тыпу. У 1991 г. ўзведзены мураваныя дамы на 98 кватэр, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй у выніку Чарнобыльскай катастрофы месц.

НОВЫЯ МАРКАВІЧЫ - вёска, цэнтр Навамаркавіцкага с/с, за 34 км на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жлобін (на лініі Бабруйск—Гомель), 83 км ад Гомеля, на Пн Шыхава-Гелінскі канал. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, затым аўтадарозе Стрэшын— Гомель. 138 гаспадарак, 403 жыхары (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з канца 19 ст. як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. У 1910 адкрыта земская школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце. Цяжкія страты панесла вёска ў выніку пажару 2.10.1924 г., калі згарэла 36 пабудоў у 12 дварах. У 1925 г. 98 двароў. 3 канца 1924 г. цэнтр Навамаркавіцкага с/с Жлобінскага, з 28.6.1939 г. Стрэшынскага, з 17.12.1956 г. Жлобінскага районаў Бабруйскай (да 26.7.1930 г.) акругі, з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1929 г. арганізаваны калгас «12 год Кастрычніцкай рэвалюцыі», працавалі 2 ветракі, конная крупарушка, кузня. У 1940 г. 112 двароў, 532 жыхары. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1941 г. і вер. 1943 г. немецко-фашистские оккупанты загубілі 18 жыхароў, а ў 1943 г. спалілі 33 двары. У баях каля вёскі ў 1943—44 гг. загінулі 279 воінаў і партызан, памяць аб якіх ушаноўвае скульптура воіна, пастаўленая ў 1955 г. каля будынка выканкома сельсавета. 84 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 399 жыхароў. У 1966 г. да вёскі далучана в. Мікулічы. Цэнтр калгаса «Бярэзіна». Сярэдняя школа (новы мураваны здание узведзены ў 1987 г.), Дом культуры, бібиблиотека, фельч.-акушэрскі пункт, аптэка, аддз. сувязі, дзетсад, швейная майстэрня, 2 магазіны. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ. На Пн кароткая шыротная вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. У 1986 г. ўзведзены 100 мураваных катэджных дамоў, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС месц, пераважна з в. Чапаеўка Нараўлянскага района. Каля вёскі ёсць радовішча гліны. У склад Навамаркавіцкага с/с уваходзілі: да 1962 г. — сядзіба Каменскай МТС, да 1966 г. — в. Мікулічы, да 1967 г. — пас. Вітаў, да 1971 г. — в. Белая Ветка, да 1986 г. — в. Закараў, да 1987 г. — вёскі Кавалёўка і Калінаўка (не існуюць).

ПАДХВАЁВА - вёска ў Дабрагашчанскім с/с, за 25 км на Пд ад Жлобіна, 74 км ад Гомеля, 11 км ад чыг. ст. Мормаль (на лініі Жлобін—Калінкавічы), на У меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Папаратнае—Жлобін. 1 гаспадарка, 1 жыхар (2004 г.). Засн. ў канцы 19 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1923 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце. У 1925 г. 63 двары. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 21 вясковец загінуў на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 142 жыхары. У складзе саўгаса «Уперад» (цэнтр — в. Мормаль). Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

ПАПАРАТНАЕ - вёска, цэнтр Папаратнянскага с/с, за 18 км на Пд ад Жлобіна, 7 км ад чыг. ст. Мормаль (на лініі Жлобін—Калінкавічы). 104 км ад Гомеля, на аўтадарозе Васілевічы— Жлобін, на Пн меліярацыйныя каналы. 354 гаспадаркі, 897 жыхароў (2000 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Стрэшынскай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. Паводле рэвізіі 1858 г. 57 двароў, 320 жыхароў, уладанне князя Л.М.Галіцына. 3 1880 г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 93 двары, 748 жыхароў школа граматы, хлебазапасны магазін, 3 ветракі, кузня, піцейны дом. У 1909 г. 105 двароў, 781 жыхар, 1123 дзес. зямлі. У 1920-я г. з вёскі вылучыўся пас. Дружны, які ў 1962 г. далучаны да в. Шыхаў. У 1924 г. з сяла Папаратнае вылучаны пас. Адраджэнне (у 1962 г. далучаны да в. Папаратнае). У 1925 г. 182 двары. 3 20.8.1924 г. цэнтр Папаратнянскага с/с Стрэшынскага, з 4.8.1927 г. Жлобінскага, з 28.6.1939 г. Стрэшынскага, з 17.12.1956 г. Жлобінскага районаў Бабруйскай (да 26.7.1930 г.) акругі, з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1930 г. арганізаваны калгас «Ударнік», мелася МТС. У 1940 г. 240 двароў, 905 жыхароў. У Вял. Айч. вайну з лета 1942 г. дзейнічала падп. патрыятычная група (кіраўнік В.З.Фамянок). У ліст. 1943 г. немецко-фашистские оккупанты спалілі 238 двароў, загубілі 60 жыхароў. У баях каля вёскі ў 1944 г. загінуў 1051 воін (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры). На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 126 вяскоўцаў, памяць аб якіх ушаноўвае скульптура воіна, пастаўленая ў 1954 г. ў вясковым парку. Паводле перапісу 1959 г. 281 жыхар. У 1966 г. да вёскі далучаны пасёлкі Вішанькі, Дубіна, Ляды, Новыя, Савін, Чачанёў. Цэнтр калгаса «Іскра». Швейная і шавецкая майстэрні, малочны завод, сярэдняя школа, Дом культуры, библиотека, дзіцячыя яслі-сад, амбулаторыя, аддз. сувязі, сталовая, 2 магазіны. Планіровачна складаецца з дзвюх паралельных паміж сабой вуліц, блізкіх да мерыдыянальнай арыентацыі, да адной з якіх далучаецца з 3 кароткая прамалінейная вуліца. На Пд дзве адасобленыя кароткія вуліцы (былыя пасёлкі Ляды і Вішанькі), на Пн — адна адасобленая кароткая вуліца (былы пас. Дубіна). Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. Ва ўзведзеных у 1986—91 гг. 86-ці будынках катэджнага тыпу размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцьгяй у выніку Чарнобыльскай катастрофы месц, пераважна з в. Дуброва Нараўлянскага района. Радзіма ген.-м. войск сувязі Р.С.Пякурына. Каля вёскі ёсць залежы суглінкаў. У склад Папаратнянскага с/с уваходзілі да 1962 г. пасёлкі Адраджэнне, Марс, Новая Паляна, Рэкорд, да 1966 г. пас. Вішанькі, вёскі Восева Буда, Дубіна, Калінб'ўск, Лучанск, Ляды, Новыя, Першамайск, Пятрова Паляна, Савін, Чачанёў, да 1967 г. пасёлкі Работка, Ліпаў (не існуюць).

ПІРЭВІЧЫ — вёска, цэнтр Пірэвіцкага с/с, за 27 км на ПдУ ад Жлобіна, 3 км ад чыг. ст. Салтанаўка (на лініі Жлобін—Гомель), 67 км ад Гомеля, на р. Рудзенка (прыток р. Окра), на 3 мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск — Гомель. 492 гаспадаркі, 1283 жыхары (2004 г.). У 1924 г. ў вёсцы знойдзены ўхаваныя ў 1624 г. 2 скарбы (манеты Рэчы Паспалітай і Нідэрландаў), якія сведчаць аб дзейнасці чалавека ў гэтых месцах у даўнія часы. Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. як сяло ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пад 1525 г. пазначана ў матэрыялах аб спрэчных землях паміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ як сяло Пырэевічы ў Стрэшынскай вол. У 40-х гадах 17 ст. паводле інвентару Гомельскага стараства сяло, 6 дымоў, 2 службы, 5 валоў, 5 коней, пустаўшчызны Макавоўшчына, Дабрынішчына, Юшкоўшчына і Калініншчына. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. Дваране Солтаны-Перасветавы мелі ў сяле і наваколлі ў 1859 г. 8102 дзес. зямлі, вінакурню, 3 млыны, цагельню. 3 1880 г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. У пачатку 1880-х гадоў адкрыта нар. вучылішча (у 1889 г. 44 вучні). У 1885 г. 93 двары, 570 жыхароў, вінакурня, вадзяны млын, у Стараруднянскай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 164 двары, 1130 жыхароў, нар. вучылішча, хлебазапасны магазін, 2 ветракі, 2 крупарушкі, лаўка, піцейны дом. У аднайменным фальварку, што знаходзіўся побач, 2 двары, 22 жыхары, лаўка. У чэрв. 1902 г. адкрыта Усесвяцкая царква (мураваная, помнік архітэктуры неарускага стылю). 3 1911 г. пры школе працавала библиотека. У пачатку 1920-х гадоў у фальварку быў створаны калгас «Праца». 3 20.8.1924 г. цэнтр Пірэвіцкага с/с Жлобінскага района Бабруйскай (да 26.7.1930 г.) акругі, з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1929 г. арганізаваны саўгас «Пірэвічы», працавалі спіртзавод (вырабляў спіртсырэц, які затым апрацоўваўся на рэктыфікацыйным заводзе ў в. Старая Рудня), нафтавы млын, торфараспрацоўчая, шавецкая і кравецкая арцелі. У пачатку Вял. Айч. вайны створаны атрад нар. апалчэння. Абсталяванне спіртзавода было эвакуіравана ў Пензу. Немецко-фашистские оккупанты часткова спалілі вёску і загубілі 17 жыхароў. У баях каля вёскі ў 1943—44 гг. загінулі 139 воінаў і 6 партызан (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтрывёскі). Вызвалена 2.12.1943 г. Уснеж. 1943 г. — ліп. 1944 г. ў вёсцы размяшчаўся палявы шпіталь сав. войск. На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 446 жыхароў з Пірэвіцкага с/с, памяць аб якіх увекавечвае абеліск з імёнамі загінуўшых, пастаўлены ў 1976 г. ў парку. Паводле перапісу 1959 г. 669 жыхароў. У 1966 г. да вёскі далучаны пасёлкі Ліцвінаўка, Мікольскі, Машок, Маладняк, Сазонаўка, Селянін, пасёлак спіртзавода. 3 мая 1998 г. выходзіла саўгасная шматтыражка «Пірэвіцкія весці». Цэнтр саўгаса «Пірэвічы». Спіртзавод, швейная і шавецкая майстэрні, сярэдняя і музычная школы, школа-інтэрнат, Дом культуры, библиотека, больница, аптэка, дзіцячыя яслі-сад, аддз. сувязі, сталовая, 2 магазіны. Планіровачна складаецца з падзеленых ракой трох частак: паўд. (амаль прамалінейная вуліца, арыентаваная з ПдУ на ПнЗ), усх. (да крывалінейнай далучаюцца з 3 тры прамалінейныя вуліцы, дзве з якіх злучаны паміж сабой кароткімі вуліцамі) і зах. (дзве вуліцы: адна — блізкая да шыротнай, другая — блізкая да мерыдыянальнай арыентацыі). Забудова двухбаковая, у сваёй болынасці драўляная, сядзібнага тыпу. У склад Пірэвіцкага с/с уваходзілі да 1962 г. пас. Парасля, да 1966 г. пасёлкі Акцябр (да 1962 г. Бязбожнік), Гуцішча, Ліцвінаўка, Маладняк, Малінаўка, Машок, Мікольскі, Першамайскі, Сазонаўка, Селянін, Узлессе, пасёлак спіртзавода, да 1986 г. — пас. Нясоеў Барок, да 1996 г. пас. Зялёны рог (не існуюць).

ПІРЭВІЧЫ - вёска ў Дабрагашчанскім с/с, за 24 км на Пд ад Жлобіна, 72 км ад Гомеля, 6 км ад чыг. ст. Мормаль (на лініі Жлобін—Калінкавічы), на аўтадарозе Васілевічы—Жлобін, на ПдУ гідралагічны заказнік мясц. значэння «Мох». 1 гаспадарка, 2 жыхары (2004 г.). Засн. ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1932 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 21 вясковец загінуў на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 77 жыхароў. У складзе колхоза «Уперад» (цэнтр — в. Мормаль). Будынкі драўляныя, сядзібнага тыпу.

ПІЦЕРАЎКА (да 1962 г. Гурская) -вёска ў Кіраўскім с/с, за 17 км на ПнУ ад Жлобіна, 15 км ад чыг. ст. Хальч (на лініі Гомель—Жлобін), 110 км ад Гомеля, на р. Ржача (прыток р. Ржаўка). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 2 гаспадаркі, 3 жыхары (2004 г.). Засн. ў пачатку 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1909 г. 2 двары, 12 жыхароў, 20 дзес. зямлі, у Стараруднянскай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. У 1929 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 30 двароў, 122 жыхары. У Вял. Айч. вайну немецко-фашистские оккупанты спалілі 12 двароў, загубілі 5 жыхароў. 9 вяскоўцаў загінулі на франтах. Павод¬ле перапісу 1959 г. 62 жыхары. У складзе калгаса імя Я.М.Свярдлова (цэнтр — в. Кірава). Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

ПЛЕСАВІЦКАЯ СЛАБОДКА - вёска ў Кароткавіцкім с/с, за 31 км на ПдЗ ад Жлобіна, 11 км ад чыг. Мормаль (на лініі Жлобін—Калінкавічы), 114 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Папаратнае—Жлобін. 106 гаспадарак, 314 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Сцяпоўскай вол. Бабруйскага павета Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 35 двароў, 259 жыхароў. У 1915 г. адкрыта школа, здание для якой вяскоўцы збудавалі на свае сродкі. У 1925 г. 69 двароў. У 1929 г. арганізаваны калгас «Перамога», працавалі вятрак і кузня. У 1940 г. 90 двароў, 428 жыхароў. У Вял. Айч. вайну немецко-фашистские оккупанты спалілі 87 двароў і загубілі 16 жыхароў. На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 86 вяскоўцаў, памяць аб якіх ушаноўвае пастаўлены ў 1979 г. абеліск. Паводле перапісу 1959 г. 274 жыхары. У 1966 г. да вёскі далучаны пас. Буда. Цэнтр калгаса імя Ф.Энгельса. Дзевяцігадовая школа, клуб, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, дзетсад, магазін, аддз. сувязі. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ, да цэнтра якой далучаецца з ПнЗ кароткая, шчыльна забудаваная вуліца. На ПнУ — невял. адасоблены ўчастак забудовы. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу. Каля вёскі ёсць залежы гліны.

ПЛЕСАВІЧЫ - вёска ў Кароткавіцкім с/с, за 31 км на ПдЗ ад Жлобіна, 10 км ад чыг. ст. Мормаль (на лініі Жлобін—Калінкавічы), 113 км ад Гомеля, на р. Плесаўка (прыток р. Ала), на 3 сетка меліярацыйных каналаў. 56 гаспадарак, 104 жыхары (2004 г.). Выяўлены археолагамі курганны могільнік (5 насыпаў, 0,8 км на У ад вёскі) сведчыць аб засяленні гэтых месц у далёкай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 15 ст. У 1440 г. вялікі князь літоўскі дараваў сяло Плесавічы Рагачоўскай вол. пану Доўкшу. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1885 г. 28 двароў, 250 жыхароў, царква, у Сцяпоўскай вол. Бабруйскага павета Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 66 двароў 390 жыхароў, царк.-прыходская школа, хлебазапасны магазін. У 1908 г. адкрыта земская школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце, а ў пачатку 1920-х гадоў ёй быў перададзены нацыяналізаваны здание. У 1925 г. 103 двары. У 1929 г. арганізаваны калгас. У1940 г. 125 двароў, 541 жыхар. У Вял. Айч. вайну ў ліст. 1943 г. немецко-фашистские оккупанты спалілі 122 двары і загубілі 30 жыхароў. Вызвалена 26.6.1944 г. 47 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 408 жыхароў. У складзе калгаса «Радзіма» (цэнтр — в. Кароткавічы). Планіровачна складаецца з крыху выгнутай шыротнай вуліцы, да якой на 3 далучаецца кароткая прамалінейная мерыдыянальнай арыентацыі вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. У 1987 г. збудаваны мураваныя дамы на 50 кватэр, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджанных радыяцыяй у выніку Чарнобыльскай катастрофы месц.

ПРАСКУРНІ — вёска ў Акцябрскім с/с, за 13 км на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жлобін (на лініі Бабруйск—Гомель), 96 км ад Гомеля, на р. Днепр, побач аўтадарога Жлобін—Стрэшын. 225 гаспадарак, 567 жыхароў (2004 г.). Выяўленыя археолагамі каля вёскі гарадзішча, паселішча і бескурганны могільнік мілаградскай і ранняга этапу зарубінецкай культур сведчаць аб засяленні гэтых мясцін у глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. як сяленне ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ, ва ўладанні каталіцкай царквы. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. Паводле рэвізіі 1858 г. 58 двароў, 401 жыхар, уладанне князя Л.М.Галіцына, у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. У 1880 г. 76 двароў, 474 жыхары, хлебазапасны магазін. У 1892 г. ўзведзены здание школы і пачаліся ў ёй заняткі. У выніку пажару 14.5.1893 г. згарэла 112 двароў і царква. Паводле перапісу 1897 г. 134 двары, 947 жыхароў, школа, 2 ветракі, кузня. У 1909 г. 1078 жыхароў, 2209 дзес. зямлі, цагельня, у Стрэшынскай вол. У 1925 г. 234 двары. У 1929 г. арганізаваны калгас «12 год Кастрычніцкай рэвалюцыі», працаваў вятрак. У 1940 г. 220 двароў. У Вял. Айч. вайну ў студз. 1944 г. ням.-фаш. акупанты спалілі 216 двароў і загубілі 230 жыхароў. На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 108 вяскоўцаў, памяць аб якіх увекавечвае скульптура воіна, пастаўленая ў 1969 г. ў цэнтры вёскі. Цэнтр калгаса «50 гадоў БССР». Сярэдняя школа, Дом культуры, библиотека, 2 магазіны, аддз. сувязі, фельч.-акушэрскі пункт, дзетсад. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. У 1987 г. збудаваны мураваныя дамы на 50 кватэр, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцый у выніку Чарнобыльскай катастрофы месц. Непадалёку радовішча сыравіны для вырабу цэглы (7,9 млн. куб. м).

ПРЫБУДАК — вёска ў Навамаркавіцкім с/с, за 39 км на ПдУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жлобін (на лініі Бабруйск—Гомель), 122 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Стрэшын—Жлобін. 130 гаспадарак, 378 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як сяло ў Якімаваслабодскай вол. Рэчыцкагапавета Мінскайгуб. Пад 1879 г. пазначана ў ліку населеных пунктаў Горвальскага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 26 двароў, 193 жыхары. У 1916 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце. У 1925 г. 50 двароў. У 1930 г. арганізаваны калгас «Усход», працаваў вятрак. У Вял. Айч. вайну ў баях каля вёскі загінулі 12 воінаў (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). У снеж. 1943 г. — крас. 1944 г. ў вёсцы размяшчаўся палявы шпіталь сав. войск. 52 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 259 жыхароў. У 1971 г. ў вёску перасялілася частка жыхароў суседняй в. Белая Ветка (не існуе). Цэнтр калгаса «Звязда». Швейная майстэрня, дзевяцігадовая школа, клуб, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, дзіцячыя яслі-сад, вет. ўчастак, аддз. сувязі, магазін. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ і забудаванай двухбакова, няшчыльна пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У 1987 г. збудаваны 50 мураваных дамоў катэджнага тыпу, а ў 1992 г. — яшчэ 25 такіх дамоў, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месц, пераважна з в. Міхайлаўка Нараўлянскага района.

ПЯКАЛІЧЫ - вёска ў Шчадрынскім с/с, за 44 км на 3 ад Жлобіна, 21 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг (на лініі Бабруйск—Гомель), 135 км ад Гомеля, на Пн меліярацыйны канал. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 41 гаспадарка, 66 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Сцяпоўскай вол. Бабруйскага павета Мінскай губ. У 1885 г. 22 двары, 225 жыхароў, царква. Паводле перапісу 1897 г. 55 двароў, 412 жыхароў, капліца, хлебазапасны магазін. У 1925 г. 107 двароў. У1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоная Змена», працавала кузня. На франтах Вял. Айч. вайны загінулі 35 вяскоўцаў. Вызвалена 27.6.1944 г. У выніку пажару 31.5.1945 г. згарэлі 28 жылых дамоў, 31 хлеў і 3 амбары. Паводле перапісу 1959 г. 543 жыхары. У складзе калгаса імя К.Я.Варашылава (цэнтр — в. Шчадрын). Планіровачна складаецца з дзвюх прамалінейных, злучаных завулкам вуліц, арыентаваных з ПдЗ на ПнУ. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма Героя Сацыялістычнай Працы А.П.Петухова.

РАДУЦІН — вёска ў Стрэшынскім пасялковым савеце, за 28 км на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жлобін (на лініі Бабруйск—Гомель), 70 км ад Гомеля, на Пд і У меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, затым аўтадарозе Стрэшын—Жлобін. 10 гаспадарак, 14 жыхароў (2004 г.). У 1903 г. ў вёсцы знойдзены ўхаваны ў 1798 г. скарб (манеты Расіі), што сведчыць аб дзейнасці чалавека ў гэтых месцах з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вёска вядома з 2-й пал. 19 ст. У 1909 г. 30 двароў, 194 жыхары, 537 дзес. зямлі, у Стрэшынскай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. У 1917 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце. У 1925 г. 40 двароў. У 1931 г. арганізаваны калгас У складзе калгаса «1 Мая» (цэнтр — г.п. Стрэшын). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ і забудаванай двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі.

РАДУША — вёска ў Чырвонабярэжскім с/с, за 30 км на 3 ад Жлобіна, 6 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг (на лініі Бабруйск—Жлобін), 123 км ад Гомеля, на 3 сетка меліярацыйных каналаў, на ПдЗ гідралагічны заказнік мясц. значэння «Дубаўка». Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 327 гаспадарак, 806 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Сцяпоўскай вол. Бабруйскага павета Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 2 аднайменныя вёскі (у адной — 114 двароў, 879 жыхароў, 2 заезныя дамы, хлебазапасны магазін, у другой — 12 двароў, 89 жыхароў). Побач быў фальварак Радуша (ён жа Янова). У 1910 г. адкрыта школа, для якой у 1911 г. ўзведзены здание. У 1925 г. 201 двор. 3 20.8.1924 г. да снеж. 1993 г. цэнтр Радушскага с/с Жлобінскага района Бабруйскай (да 26.7.1930 г.) акругі Гомельскай вобл. У 1930 г. арганізаваны калгасы «Вольная праца» і «Чырвоная Радуша», працавалі нафтавы і ветраны млыны, 3 кузні, ваўначоска. У 1940 г. 340 двароў, 1420 жыхароў. У Вял. Айч. вайну немецко-фашистские оккупанты стварылі ў вёсцы апорны пункт, які партызаны ў сак. 1943 г. разграмілі. Ням. карнікі спалілі 32 двары. У 1944 г. ў баях каля вёскі загінулі 28 воінаў (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). Вызвалена 26.6.1944 г. На франтах і ў партыз. барацьбе загінуў 131 вясковец, памяць аб якіх увекавечвае скульптура жанчыны і сцяна з імёнамі загінуўшых, пастаўленыя ў 1967 г. ў скверы, каля Дома культуры. Паводле перапісу 1959 г. 1224 жыхары. У 1968 г. да вёскі далучаны пас. Ямнае. Цэнтр калгаса імя М.І.Калініна. Аддз. сувязі, сярэдняя школа, библиотека, амбулаторыя, дзіцячыя яслі-сад, Дом культуры. Планіровачна складаецца з дзвюх падзеленых каналам частак: паўн. (дзве паралельныя паміж сабой прамалінейныя вуліцы з завулкамі, арыентаваныя з ПдЗ на ПнУ) і паўд. (да прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ, далучаецца на Пн невял. зігзагападобны ўчастак забудовы). Жылыя дамы па абодва бакі вуліцы пераважна драўляныя, сядзібнага тыпу. У 1987—92 гг. збудаваны 46 мураваных дамоў катэджнага тыпу для перасяленцаў з забруджаных радыяцыяй у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС месц. Радзіма аднаго з актыўных удзельнікаў барацьбы супраць фаш. акупантаў у Айч. вайну П.П.Дашкоўскага, закатаванага гітлераўцамі (яго імя носіць адна з вуліц вёскі), удзельніка парада Перамогі ў Маскве 24.6.1945 г. М.В.Карыбскага. У склад Радушскага с/с уваходзіў да 1968 г. пас. Ямнае (не існуе).

РУБЕЖ — пасёлак у Малевіцкім с/с, за 6 км на ПнЗ ад Жлобіна, 3 км ад чыг. ст. Малевічы (на лініі Бабруйск — Жлобін), 96 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 8 гаспадарак, 18 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пачатку 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1909 г. хутар, 1 двор, 13 жыхароў, 25 дзес. зямлі, у Лукаўскай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. У 1925 г. 7 двароў. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 30 жыхароў. У складзе саўгаса імя В.І.Казлова (цэнтр — в. Малевічы). Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

РУДЗЕНКА — вёска ў Пірэвіцкім с/с, за 21 км на ПдУ ад Жлобіна, 8 км ад чыг. ст. Салтанаўка (на лініі Жлобін—Гомель), 72 км ад Гомеля, на р. Рудзенка (прыток р. Окра), на Пд і У мяжуе з лесам, побач з аўтадарогай Бабруйск—Гомель. 40 гаспадарак, 64 жыхары (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Стараруднянскай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. У 1848 г. вёска і фальварак, 44 жыхары, 256 дзес. зямлі, ва ўладанні памешчыка. 3 1873 г. дзейнічала прадпрыемства па вырабе цукру. Гаспадары фальварка мелі тут у 1879 г. 160 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 г. 25 двароў, 233 жыхары, вятрак. У 1909 г. 36 двароў, 171 жыхар, 469 дзес. зямлі, млын. У 1925 г. 63 двары. У 1929 г. арганізаваны калгас. У Вял. Айч. вайну за 1 км на Пд ад вёскі, на скрыжаванні дарог Жлобін—Гомель і Скепня—Салтанаўка, 17.8.1941 г. ў баі супраць ням.-фаш. захопнікаў загінуў камандзір 63-га стралк. корпуса 21-й арміі ген.-лейт. Л.Р.Пятроўскі (пахаваны ў брацкай магіле ў в. Старая Рудня). У студз. 1944 г. ў вёсцы размяшчаўся шпіталь сав. войск. 15 вяскоўцаў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 г. 280 жыхароў. У складзе саўгаса «Скепнянскі» (цэнтр — в. Скепня). Планіровачна складаецца з дугападобнай вуліцы, да якой з Пд далучаецца кароткая прамалінейная вуліца, арыентаваная з ПдУ на ПнЗ. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. Побач ёсць залежы жалезных руд.

РУДНЯ — вёска ў Навамаркавіцкім с/с, за 42 км на Пд ад Жлобіна, 18 км ад чыг. ст. Яшчыцы (на лініі Жлобін— Калінкавічы), 82 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 5 гаспадарак, 7 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губ. У 1850 г. в. Таўстыкоўская Рудня, 3 двары. 3 1854 г. працавалі сукнавальня і крупарушка, з 1880 г. — хлебазапасны магазін. У 1909 г. 10 двароў, 59 жыхароў, у Стрэшынскай вол. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 15 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 91 жыхар. У складзе калгаса «Звязда» (цэнтр — в. Прыбудак). Драўляныя сядзібнага тыпу дамы пастаўлены каля прасёлачнай дарогі. Паблізу ёсць радовішча гравію і жалезняку.

РЭКТА — вёска ў Луцкім с/с, за 16 км на Пн ад Жлобіна, 6 км ад чыг. ст. Лукаўская (на лініі Магілёў—Жлобін) 100 км ад Гомеля. На У і Пн меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 277 гаспадарак, 776 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з пачатку 20 ст. як сяло ў Лукаўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. У 1909 г. фальварак, 1 двор, 14 жыхароў, 270 дзес. зямлі. У 1924 г. ў выніку ўпарадкавання зямель фальварка былі ўтвораны пасёлкі Зялёны Крыж і Лозкі (не існуюць). Пашыраліся памеры вёскі. У 1929 г. арганізаваны калгас «Чырвоны лётчык». У 1940 г. 137 двароў, 548 жыхароў. У Вял. Айч. вайну немецко-фашистские оккупанты спалілі 29 двароў, загубілі 17 жыхароў. У баях каля вёскі ў чэрв. 1944 г. загінулі 97 воінаў (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры). На франтах загінулі 36 вяскоўцаў. 3 30.4.1948 г. да снеж. 1993 г. цэнтр Ракцянскага с/с Жлобінскага района Гомельскай вобл. Паводле перапісу 1959 г. 122 жыхары. У 1962 г. да вёскі далучаны суседнія вёскі Вялікі Лес, Новы Мазалаў. Цэнтр саўгаса «Ракцянскі». Пач. школа, Дом культуры, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, дзіцячыя яслі-сад, аддз. сувязі, магазін. Планіровачна складаецца з крыху выгнутай мерыдыянальнай вуліцы, паралельна да якой на 3 праходзіць кароткая прамалінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. У 1986 г. пабудаваны мураваныя дамы на 55 кватэр, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй у выніку Чарнобыльскай катастрофы месц. У склад Ракцянскага с/с увахОдзілі да 1962 г. вёскі Вялікі Лес, Новы Мазалаў (не існуюць).

САВЕЦКАЯ (да 30.7.1964 г. Амерыка) — вёска ў Стараруднянскім с/с, за 16 км на ПдУ ад Жлобіна, 8 км ад чыг. ст. Салтанаўка (на лініі Жлобін—Гомель), 78 км ад Гомеля, на паўд. ускраіне чыгунка. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 3 гаспадаркі, 3 жыхары (2004 г.). Засн. ў пачатку 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак У 1925 г. 10 двароў. У 1929 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1930 г. 44 жыхары, 1940 г. 12 двароў 57 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. немецко-фашистские оккупанты спалілі 11 двароў, загубілі 2 жыхароў. Паводле перапісу 1959 г. 22 жыхары. У складзе калгаса імя С.М.Кірава (цэнтр — в. Старая Рудня). Забудова драўляная, сядзібная.

САЛАНОЕ — вёска і чыг. станцыя на лініі Жлобін—Калінкавічы, цэнтр Салонскага с/с, за 5 км на Пд ад Жлобіна, 92 км ад Гомеля, на р. Добасна (прыток р. Днепр). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Жлобіна. 503 гаспадаркі, 1470 жыхароў (2004 г.). Выяўлены археолагамі курганны могільнік (2 насыпы, 1 км на Пд ад вёскі) сведчыць аб засяленні тутэйшых мясцін у далёкай старажытнасці. Аб гэтым сведчыць і знойдзены ў вёсцы ў 1905 г. дынарый г. Кёльна, ухаваны ў 10 ст. Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ, уладанне каталіцкай царквы. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1805 г. замест састарэлай збудавана новая Раства-Багародзіцкая драўляная царква (у ёй захоўваліся метрычныя кнігі з 1796 г., рэстаўрыравалася ў 1823 і 1862 гг.). У 1812 г. заснавана медзеплавільня, якая ў 1829 г. дала 1000 пудоў медзі. У 1847 г. 50 двароў. Паводле рэвізіі 1858 г. сяло, 64 двары, 387 жыхароў, уладанне князя Л.М.Галіцына, у Стрэшынскай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. У 1881 г. 78 двароў, 516 жыхароў, 2 вадзяныя млыны, хлебазапасны магазін. 3 1864 г. дзейнічала нар. вучылішча (у 1889 г. 41 вучань). Паводле перапісу 1897 г. 160 двароў, 1055 жыхароў, крухмальны завод, 2 вадзяныя млыны, вятрак, сукнавальня, крама, піцейны дом. У 1908 г. 166 двароў, 1203 жыхары, працавала пры школе библиотека, 2494 дзес. зямлі. Са здачай у эксплуатацыю ў 1915 г. чыг. Жлобін—Калінкавічы пачала дзейнічаць чыгуначная станцыя. 3 20.8.1924 г. да 16.7.1954 г. і з 8.12.1966 г. цэнтр Салонскага с/с Жлобінскага района Бабруйскай (да 26.7.1930 г.) акругі, з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1929 г. арганізаваны калгас «На варце». У 1940 г. 1278 жыхароў. У пачатку Вял. Айч. вайны быў створаны знішчальны атрад (27 чал.). 3 1942 г. дзейнічала падп. патрыятычная група (кіраўнік П.С.Дзегцяроў). Немецко-фашистские оккупанты спалілі 175 двароў і загубілі 55 жыхароў. На франтах і ў партыз. барацьбе загінуў 101 зямляк з вёсак Салонскага с/с, памяць аб якіх увекавечвае скульптурная кампазіцыя, пастаўленая ў 1957 г. ў цэнтры вёскі. Паводле перапісу 1959 г. 1090 жыхароў. У 1962 г. да вёскі далучаны пас. птушкааддзялення саўгаса «Жлобін». Цэнтр саўгаса «Жлобінская птушкафабрыка». Сярэдняя школа, клуб, библиотека, дзіцячыя яслі-сад, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, сталовая, магазін. У 1993 г. адбылося адкрыццё і асвяшчэнне новага храма Раства Багародзіцы. Планіровачна складаецца з амаль паралельных паміж сабой працяглай крывалінейнай і кароткай прамалінейнай вуліц, злучаных завулкамі і арыентаваных з ПдЗ на ПнУ. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма Героя Сацыялістычнай Працы М.Ф.Вішнеўскай, Героя Сацыялістычнай Працы, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі А.Д.Канапляннікава, заслужанага дзеяча культуры Беларусі М.Ц.Марушкевіча. У склад Салонскага с/с уваходзілі да 1954 г. вёскі Гнілая Лужа, Залужжа, Зямлянкі, да 1962 г. пас. птушкааддзялення саўгаса «Жлобін», да 1993 г. — в. Казёл (не існуюць).

САЛОНСКАЯ КАРМА - вёска ў Салонскім с/с, за 4 км на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жлобін (на лініі Бабруйск—Гомель), на У, Пн і 3 меліярацыйныя каналы, на Пд мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Жлобіна. 7 гаспадарак, 14 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пачатку 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 г. 24 двары. У 1930 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 84 жыхары. У складзе саўгаса «Жлобінская птушкафабрыка» (цэнтр — в. Саланое). Планіровачна складаецца з драўляных будынкаў рэдка пастаўленых каля прасёлачнай дарогі.

САЛОЦІН — вёска ў Шчадрынскім с/с, за 30 км на ПнЗ ад Жлобіна, 10 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг (на лініі Бабруйск—Жлобін), 123 км ад Гомеля, на р. Ала (прыток р. Бярэзіна), на У сетка меліярацыйных каналаў. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 54 гаспадаркі, 79 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Сцяпоўскай вол. Бабруйскага павета Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 55 двароў, 370 жыхароў, стараверская малельня. У 1925 г. 102 двары, у Сцяпоўскім с/с Парыцкага района Бабруйскай акругі. У 1929 г. арганізаваны калгас «Чырвоная Ала». У Вял. Айч. вайну 35 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 473 жыхары. У складзе калгаса «Прагрэс» (цэнтр — в. Сцяпы). Планіровачна складаецца з дугападобнай шыротнай вуліцы, да якой далучаюцца дзве кароткія прамалінейныя вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

САЛТАНАЎКА - вёска і чыг. станцыя (на лініі Жлобін—Гомель), у Пірэвіцкім с/с, за 23 км на ПнУ ад Жлобіна, 64 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 170 гаспадарак, 290 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з пачатку 19 ст. як невял. вёска ў Стараруднянскай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. Па рэвізіі 1816 г. 25 двароў. Паводле рэвізскіх матэрыялаў 1859 г. ва ўладанні памешчыка Парчэўскага. Са здачай у эксплуатацыю ў ліст. 1873 г. чыг. Бабруйск—Гомель пачала дзейнічаць чыг. станцыя, на якой штогод адгружалася да 2 млн. пудоў лясных грузаў. Дзейнічала фабрика, дзе ў год выраблялася да 25 тыс. рагож, і прадаваліся яны, гал. чынам, у Чарнігаўскую губ. У 1909 г. 169 жыхароў, 332 дзес. зямлі, паштова-тэлеграфнае аддзяленне, млын, 4 вінакурні. На чыгуначнай станцыі было 12 двароў, 65 жыхароў. У 1915 г. на чыгуначнай станцыі адбылося хваляванне салдат, якое суправаджалася сутыкненнямі з паліцыяй. У 1930 г. арганізаваны калгас «Першамай», працавалі паравы млын, вятрак, лесапільня (22 рабочых), кузня. У Вял. Айч. вайну на чыгуначнай станцыі дзейнічала падп. патрыятычная група (кіраўнікі В.А.Ашмянскі і У.В.Лабачоў). Вызвалена 2.12.1943 г. У баях каля вёскі загінулі 27 воінаў (пахаваны ў брацкай магіле каля чыгуначнай станцыі). 26 вяскоўцаў загінулі на фронце. У 1966 г. да вёскі далучаны пасёлкі Акцябр (да 7.8.1962 г. Бязбожнік), Маладняк, Першамайскі, да якога ў 1962 г. далучаны пас. Парасля. У складзе саўгаса «Пірэвіцкі» (цэнтр — в. Пірэвічы). Хлебапякарня, базавая школа, клуб, библиотека, аддз. сувязі, сталовая, 2 магазіны. Планіровачна складаецца з падзеленых чыгункай дзвюх частак: усх. (крывалінейная вуліца, блізкая да мерыдыянальнай арыентацыі, на У ад якой знаходзіцца чыгуначны перагрузачны пункт) і зах. (крывалінейная вуліца, арыентаваная з ПдУ на ПнЗ, перпендыкулярна да яе размешчаны прыстанцыйныя збудаванні. Адасоблена на Пд кароткая, прамалінейная, блізкая да шыротнай арыентацыі, і кароткая мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы). Забудова двухбаковая, мураваная і драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара гістарычных навук, прафесара У.А.Бабкова.

СВЯТОЕ — вёска ў Чырвонабярэжскім с/с, за 20 км на 3 ад Жлобіна, 9 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг (на лініі Бабруйск—Жлобін), 113 км ад Гомеля, на 3 меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 16 гаспадарак, 26 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пачатку 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. Найбольш актыўная забудова адносіцца да 1920-х гадоў. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну з 1941 г. дзейнічала падп. патрыятычная група (кіраўнік А.І.Карунчык). 5 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 196 жыхароў. У складзе калгаса імя М.І.Калініна (цэнтр — в. Радуша). Планіровачна складаецца з прамалінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі.

СЕЛІВОНАЎКА - вёска ў Кіраўскім с/с, за 22 км на У ад Жлобіна, 6 км ад чыг. ст. Салтанаўка (на лініі Жлобін— Гомель), 95 км ад Гомеля, на р. Ржача (прыток р. Ржаўка). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 27 гаспадарак, 39 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Гарадзецкай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 48 двароў 330 жыхароў, школа граматы, хлебазапасны магазін, вятрак. Побач быў хутар Новая Селівонаўка, 9 двароў, 60 жыхароў. У 1909 г. ў в. Селівонаўка 54 двары, 371 жыхар, 1081 дзес. зямлі, у в. Новая Селівонаўка 12 двароў, 87 жыхароў 204 дзес. зямлі. Пазней гэтыя вёскі склалі адзін населены пункт — в. Селівонаўка. У 1931 г. арганізаваны 2 калгасы, дзейнічалі 2 ветракі, школа, клуб. У 1940 г. 140 двароў, 500 жыхароў. У Вял. Айч. вайну немецко-фашистские оккупанты спалілі 9 двароў і загубілі 2 жыхароў. У снеж. 1943 г. ў вёсцы размяшчаўся палявы шпіталь сав. войск. 77 вяскоўцаў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 г. 333 жыхары. У складзе калгаса імя Я.М.Свярдлова (цэнтр — в. Кірава). Планіровачна складаецца з дзвюх кароткіх, амаль паралельных паміж сабой вуліц мерыдыянальнай арыентацыі і злучаных завулкамі. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма Героя Савецкага Саюза М.К.Кавалёва. Яго імя носяць сярэдняя школа і адна з вуліц Жлобіна.

СЕЛІШЧЫ — вёска ў Шчадрынскім с/с, за 33 км на 3 ад Жлобіна, 14 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг (на лініі Бабруйск—Гомель), 124 км ад Гомеля, на У сетка меліярацыйных каналаў, на ПдУ гідралагічны заказнік мясц. значэння «Дубаўка». Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 17 гаспадарак, 24 жыхары (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Сцяпоўскай вол. Бабруйскага павета Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 43 двары, 304 жыхары, хлебазапасны магазін. У 1925 г. 79 двароў. У 1929 г. арганізаваны калгас «Пераможац», працавалакузня. У1940 г. 360 жыхароў. У Вял. Айч. вайну немецко-фашистские оккупанты спалілі 6 двароў. 16 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 253 жыхары. У складзе калгаса «Прагрэс» (цэнтр — в. Сцяпы). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі.

СЕЛЬНАЕ — вёска ў Дабрагашчанскім с/с, за 39 км на ПдЗ ад Жлобіна, 3 км ад чыг. ст. Старына (на лініі Жлобін— Калінкавічы), 78 км ад Гомеля, на Пн і У сетка меліярацыйных каналаў. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Васілевічы—Жлобін. 33 гаспадаркі, 57 жыхароў (2004 г.). Засн. ў 19 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1909 г. 20 двароў, 119 жыхароў, 1572 дзес. зямлі, у Стрэшынскай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. У 1925 г. 56 двароў. У 1929 г. арганізаваны калгас імя В.І.Чапаева. У 1940 г. 120 двароў, 480 жыхароў. У Вял. Айч. вайну дзейнічала падп. патрыятычная група (кіраўнік П.С.Дзегцяроў). Немецко-фашистские оккупанты спалілі 7 двароў і загубілі 5 жыхароў. Паводле перапісу 1959 г. 329 жыхароў. У складзе саўгаса «Мормаль» (цэнтр — в. Дабрагошча). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ, да якой на Пн далучаецца кароткая дугападобная вуліца. Забудова рэдкая, драўляная, сядзібнага тыпу.

СКАРЫНА — вёскаў Шчадрынскім с/с, за 42 км на 3 ад Жлобіна, 18 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг (на лініі Бабруйск—Гомель), 134 км ад Гомеля, на Пд меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 19 гаспадарак, 28 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як сяленне ў Сцяпоўскай вол. Бабруйскага павета Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. в. Скарынава Слабада, 22 двары, 122 жыхары. У 1931 г. арганізаваны калгас. У Вял. Айч. вайну 18 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 190 жыхароў. У складзе калгаса імя К.Я.Варашылава (цэнтр — в. Шчадрын). Планіровачна складаецца з дугападобнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ, да якой з Пн далучаецца кароткая прамалінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

СКЕПНЯ — вёска ў Пірэвіцкім с/с, за 30 км на ПдУ ад Жлобіна, 10 км ад чыг. ст. Салтанаўка (на лініі Жлобін— Гомель), 65 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 265 гаспадарак, 576 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. Пад 1525 г. пазначана як сяло Скепна ў перапісцы Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ аб памежных спрэчках. У 40-х гадах 17 ст. паводле інвентару Гомельскага стараства сяло, у валоданні Віленскай капітулы, у Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. 3 1880 г. дзейнічалі хлебазапасны магазін, праваслаўная царква. 3.7.1884 г. большая частка вёскі згарэла, пры яе адбудове зменена планіроўка. У 1885 г. 94 двары, 501 жыхар, у Стараруднянскай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 170 двароў, 1233 жыхары, школа граматы, 3 ветракі, 2 кузні, маслабойня. Побач быў аднайменны фальварак з вінакурняй. 3 1907 г. працавала нар. вучылішча (46 вучняў). У 1909 г. 2019 дзес. зямлі. У 1923-24 гг. у выніку ўпарадкавання зямель былі ўтвораны пасёлкі Несцеў Барок, Шчытнае, Смолін, Магільны, якія, апрача Шчытнага, зараз не існуюць. У 1925 г. ў сяле Скепня-1 — 111, у сяле Скепня-2 — 85 двароў. 3 20.8.1924 г. да 1.12.1966 г. цэнтр Скяпнянскага с/с Жлобінскага, з 28.6.1939 г. Стрэшынскага, з 17.12.1956 г. Жлобінскага районаў Бабруйскай (да 26.7.1930 г.) акругі, з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. Значныя цяжкасці ў арганізацыі навучання дзяцей адчувалі вяскоўцы пасля пажару 1927 г., калі згарэла школа. У 1929 г. арганізаваны калгас «Чырвоная Скепня», працавалі нафтавы млын, кузня. У 1940 г. 1075 жыхароў. У Вял. Айч. вайну немецко-фашистские оккупанты спалілі 23 двары. Вызвалена 2.12.1943 г. У баях каля вёскі загінулі 53 воіны (пахаваны ў брацкай магіле на зах. ускраіне). Сярод пахаваных Герой Савецкага Саюза І.А.Лазенка. 240 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 878 жыхароў. У 1966 г. да вёскі далучаны пас. Малінаўка. Цэнтр саўгаса «Скяпнянскі». Камбінат бытавога абслугоўвання, сярэдняя школа, Дом культуры, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, дзетсад, аддз. сувязі, магазін. Планіровачна складаецца з трох частак: паўн. (да кароткай шыротнай вуліцы далучаецца з Пн кароткая мерыдыянальная вуліца), сярэдняй (да дзвюх прамалінейных мерыдыянальных, злучаных завулкам вуліц далучаецца на Пд шыротная вуліца) і паўд. (да крыху выгнутай, блізкай да шыротнай арыентацыі вуліцы далучаецца з Пд кароткая прамалінейная вуліца). Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу. Непадалёку залежы жалезняку.

СТАРАЯ РУДНЯ - вёска і чыг. станцыя (на лініі Жлобін—Гомель), цэнтр Стараруднянскага с/с, за 22 км на ПдУ ад Жлобіна, 68 км ад Гомеля, на р. Окра (прыток р. Днепр). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 442 гаспадаркі, 982 жыхары (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. Паводле рэвізіі 1816 г. ў в. Старая Рудня 20 двароў, 79 жыхароў, у в. Новая Рудня 23 двары, 128 жыхароў. Пазней гэтыя вёскі аб'ядналіся і паводле рэвізіі 1858 г. налічвалі 49 двароў, 366 жыхароў, ва ўладанні Антонавых-Жукоўскіх. Праз вёску праходзіла паштовая дарога з Гомеля ў Жлобін. Мясц. майстры славіліся вышыўкай, у тым ліку расшыўкай жаночых галаўных убораў бісерам і дробнымі пацеркамі. Дваране Сенажэцкія мелі тут у 1861 г. 8106 дзес. зямлі, карчму, вадзяны млын, сукнавальню і дзягцярны завод. 3 уводам у дзеянне ў ліст. 1873 г. чыг. Бабруйск— Гомель пачала працаваць чыгуначная станцыя. Дзейнічалі Мікалаеўская царква (перабудавана ў 1854 г.), хлебазапасны магазін і нар. вучылішча (у 1889 г. 30 вучняў). У 1885 г. 71 двор, 436 жыхароў царква, школа. Цэнтр Стараруднянскай вол. (да 9.5.1923 г.), у склад якой у 1890 г. ўваходзілі 39 паселішчаў з агульнай колькасцю 947 двароў, у 1910 г. — 85 паселішчаў з 1547 дварамі. 3 1892 г. працавала вінакурня. Паводле перапісу 1897 г. 138 двароў, 924 жыхары, лечебный покой, 4 ветракі, кузня, маслабойня, крама. 3 1900 г. працавала 3-гадовая школа, пры якой мелася бібліятэка. У 1909 г. 904 жыхары, вінная крама, 1750 дзес. зямлі. У аднайменным фальварку 70 жыхароў, 4300 дзес. зямлі. У 1912 г. створана спажывецкае таварыства. Дзейнічаў рактыфікацыйны завод (у 1913 г. 41 рабочы). У 1925 г. 259 двароў. 3 20.8.1924 г. цэнтр Стараруднянскага с/с Жлобінскага района Бабруйскай (да 26.7.1930 г.) акругі, з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1929 г. арганізаваны калгас «Чырвоная Рудня», працавалі 2 кузні і вятрак. 4 вяскоўцы загінулі ў сав.-фінляндскую вайну 1939—40 гг. У 1940 г. 405 двароў, 1700 жыхароў. У пачатку Вял. Айч. вайны быў створаны атрад нар. апалчэння. 3 1942 г. дзейнічала патрыят. падпольная група (кіраўнікі А.П.Капусцін і М.Г.Маршын). Немецко-фашистские оккупанты спалілі 49 двароў і загубілі 17 жыхароў. Вызвалена 4.12.1943 г. У лютым 1944 г. ў вёсцы размяшчаўся палявы шпіталь сав. войск. У баях каля вёскі ў 1941 і 1944 гг. загінуў 121 воін (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі; у ліку пахаваных ген.-лейт. Л.Р.Пятроўскі, які ў жн. 1941 г. загінуў у баі каля в. Рудзенка, яго імем названы вуліца і сярэдняя школа ў вёсцы, вуліца ў г. Жлобіне). 178 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 1062 жыхары. У 1966 г. да вёскі далучаны пасёлкі Верны, Зарэчча, Талстоўскі. Цэнтр калгаса імя С.М.Кірава. Сярэдняя школа, Палац культуры, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, вет. ўчастак, аддз. сувязі, 2 магазіны. Планіровачна складаецца з трох падзеленых чыгункай і ракой частак: паўн. (да прамалінейнай, мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы далучаюцца 2 кароткія вуліцы), паўд. (да кароткай прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы далучаюцца 2 кароткія прамалінейныя вуліцы) і ўсх. (прамалінейная шыротная вуліца і невялікая адасобленая забудова каля чыгуначнай станцыі). У1986 г. ўзведзены мураваныя дамы на 50 кватэр, у якіх размясціліся перасяленцы з в. Акопы і іншых населеных пунктаў Нараўлянскага района, што пацярпелі ад радыяцыйнага забруджання пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Радзіма М.В.Прыгароўскага (быў членам штаба па падрыхтоўцы ў Петраградзе Кастрычніцкага ўзбр. паўстання, камендант Смольнага інстытута, Зімняга, Таўрычаскага і Марыінскага палацаў, удзельнічаў у штурме Зімняга палаца), Героя Сацыялістычнай Працы М.Г.Маршына і бел. пісьменніка, ганаровага грамадзяніна Жлобіна А.П.Капусціна (яго імя носіць штогадовая літаратурная прэмія для літаратараў Гомельскай вобласці, устаноўленая Гомельскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі і Жлобінскім гарвыканкомам). У склад Стараруднянскага с/с уваходзілі да 1966 г. пасёлкі Верны, Зарэчча, Талстоўскі (не існуюць).

СТАРЫНА — вёска і чыг. станцыя (на лініі Жлобін—Калінкавічы), у Дабрагашчанскім с/с, за 37 км на ПдЗ ад Жлобіна, 78 км ад Гомеля, на р. Выдрыца (прыток р. Бярэзіна), на У сетка меліярацыйных каналаў, на ПнЗ рэсп. гідралагічны заказнік «Выдрыца». Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Васілевічы—Жлобін. 11 гаспадарак, 14 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як пасёлак у Стрэшынскай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 20 двароў, 144 жыхары. У 1909 г. 257 жыхароў, 615 дзес. зямлі. У 1925 г. 37 двароў. У 1929 г. арганізаваны калгас. У Вял. Айч. вайну 12 вяскоўцаў загінулі на фронце. Непрацяглы час у чэрв. 1944 г. ў вёсцы размяшчаўся палявы шпіталь сав. войск. Паводле перапісу 1959 г. 174 жыхары. У складзе саўгаса «Мормаль» (цэнтр — в. Дабрагошча). Крухмальны і цагельны заводы. Планіровачна складаецца з прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі.

СТРЭШЫН — гарадскі пасёлак, цэнтр Стрэшынскага пасялковага савета, за 21 км на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жлобін (на лініі Бабруйск—Гомель), 105 км ад Гомеля, на р. Днепр і яго прытоку р. Стрэшынка, на 3 сетка меліярацыйных каналаў. Аўтадарога звязвае гарадскі пасёлак са Жлобінам. Прыстань на правым беразе р. Днепр. 1,3 тыс. жыхароў (2004 г.). Выяўленае археолагамі гарадзішча (на паўд.-ўсх. ускраіне, на мысе правага берага р. Днепр) сведчыць аб засяленні тутэйшых мясцін у далёкай старажытнасці. Археалагічныя даследаванні сведчаць і аб існаванні тут у 12 ст. драўлянага замка, абкружанага валамі і ровам. Належаў Полацкаму, а ў сярэдзіне 12 ст. Чарнігаўскаму княству. Вакол замка — неўмацаванае паселішча. У 1391 г. Стрэшынская вол. набыта Віленскай капітулай каталіцкага біскупства. У 1399 г. ўпамінаецца ў дароўнай грамаце Вял. князя Літоўскага Вітаўта, якой за віленскімі канонікамі замацоўвалася зямля паміж Стрэшынам і Рагачовам. Пазначаны ў «Спісе рускіх гарадоў дальніх і блізкіх» за 1406 год. У ліку іншых гарадоў пазначаны ў акце ўзвядзення ў 1430 г. Свідрыгайлы на літоўскі прастол як яго ўладанне. Упамінаецца ў грамаце караля польскага Казіміра IV ад 5.5.1480 аб дазволе купцу Цярэшкавічу на бяспошлінны гандаль у гарадах ВКЛ. Пад 1503 г. пазначаны ў дакументах аб спрэчных землях паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. Аб Стрэшыне ідзе размова і ў перапісцы вял. князя Маскоўскага Васілія III з каралём Жыгімонтам аб урэгуляванні спрэчных тэрытарыяльных пытанняў (1508 г.). Віленскія канонікі атрымалі ў 1529 г. жалаваную грамату на збор пошлін з тавараў, якія правозіліся праз Стрэшын. У пачатку 16 ст. цярпеў ад нападаў крымскіх татар, а ў 1563 г. падвергнуты вял. разбурэнням у выніку ваен. дзеянняў паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. Значыцца ў дакументах аб складзе і межах новых паветаў ВКЛ, створаных па рэформах 1565—1568 гг. Пазначаны як горад пад 1578 і 1579 гг. у актах Магілёўскага магістрата. Пад 1592 г. упамінаецца ў Баркулабаўскім летапісе. У 1593 г. 99 двароў. У пачатку 17 ст. ўладальнікі мястэчка Салтаны заснавалі касцёл (не захаваўся). Казакі І.Залатарэнкі ў ліп. 1654 г. ўзялі Стрэшын штурмам, а замак спалілі. Пазней замак быў адбудаваны і праіснаваў да 1793 г. 3 1792 г. дзейнічала царква. У 1755 г. ў склад маёнтка ўваходзілі 709 двароў. Сярэдняя забяспечанасць сял. гаспадарак у 1755—1795 гг. узрасла з 1,5 да 1,9 запрэжак. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. Стрэшын і воласць (29 вёсак), што належалі Віленскай капітуле, былі секвестраваны і перададзены Кацярынай II графу Астэрману. У 1807 г. збудавана ў стылі класіцызму мураваная Пакроўская царква, дзе захаваўся абраз, які падарыў графу Астэрману імператар Аляксандр I. У 1826 г. 888 жыхароў. У 1838 г. 221 двор. Цэнтр Стрэшынскай вол. (да 17.7.1924 г.), у якую ў 1980 г. ўваходзілі 26 паселішчаў якія разам налічвалі 1372 двары. Гаспадар маёнтка меў у Стрэшыне і вёсках Астэрманск і Карпілаўка 24 154 дзес. зямлі, 5 корчмаў, 6 млыноў. Праз Стрэшын праходзіла паштовая дарога з Горваля ў Жлобін. У 1860 г. 1188 жыхароў, 1 мураваны і 136 драўляных дамоў, ва ўладанні кн. Галіцына. У 1880 г. хлебазапасны магазін, нар. вучылішча (адкрыта ў 1864 г.), у якім у 1889 г. навучаліся 41 хлопчык і 11 дзяўчынак. Паводле перапісу 1897 г. 300 двароў, 2106 жыхароў, 2 малітоўныя дамы, паравы млын, 10 крам, 2 гарбарныя майстэрні, карчма, 2 разы на год праводзіліся кірмашы. Мелася паштовае аддзяленне. У 1909 г. 3246 жыхароў, школа з библиотекай. 27.4.1910 г. местачкоўцы ўрачыста сустракалі мошчы прападобнай Ефрасінні, якія на параходзе «Галавачоў» перавозіліся з Кіева ў Полацк. У лютым 1918 г. акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі, вызвалены 6.12.1918 г. У 1925 г. 455 двароў. 3 17.7.1924 г. да 4.8.1927 г. і з 28.6.1939 г. да 17.12.1956 г. цэнтр Стрэшынскага района. Выдавалася раённая газета (з 1939 г.). 3 20.8.1924 г. цэнтр Стрэшынскага с/с Стрэшынскага, з 4.8.1927 г. Жлобінскага, з 28.6.1939 г. Стрэшынскага районаў Бабруйскай (да 26.7.1930 г.) акругі, з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1931-32 гг. арганізаваны калгасы «1 Мая», «Усход», працавалі крухмальны завод, 2 нафтавыя млыны, цагельна-ганчарны завод (59 рабочых), кравецкая, шавецкая і кошыкавая (50 рабочых) майстэрні, 3 ветракі, кузня. 3 27.9.1938 г. гарадскі пасёлак. У Вял. Айч. вайну, у першыя яе дні, быў створаны атрад нар. апалчэння (172 чалавекі, кіраўнік Герасімаў). 3 11.8.1941 г. да 29.11.1943 г. акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія загубілі 319 жыхароў. Акупанты стварылі ў пасёлку свой апорайоны пункт, які партызаны разграмілі ў 1943 г. У баях каля пасёлка загінулі 484 воіны (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры Стрэшына). У студз. 1944 г. ў пасёлку размяшчаўся палявы шпіталь сав. войск. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі болын 300 землякоў, памяць аб якіх ушаноўвае скульптурная кампазіцыя, пастаўленая ў 1965 г. У 1962 г. да гарадскога пасёлка далучаны пасёлкі Воран-Гаёк, Грымячы Мох, у 1966 г. — пасёлкі Новы Свет, Ліпы, у 1972 г. ў Стрэшын перасяліліся жыхары пас. Ніўкі. Цэнтр калгаса «1 Мая». Цагельны і крухмальны заводы, камбінат бытавога абслугоўвання, хлебакамбінат, цэх безалкагольных напіткаў лясніцтва, сярэдняя школа, дзіцячыя яслі-сад, клуб, 2 масавыя бібліятэкі, Дом культуры, бальніца, сацыяльна-псіхалагічны рэабілітацыйны цэнтр (адкрыты ў ліст. 1994 г.), аддз. сувязі. Пасялковы савет выпускаў штомесячны бюлетэнь «Стрэшынскі веснік». Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, уздоўж р. Днепр, паралельна да якой на Пд праходзіць кароткая прамалінейная вуліца, у цэнтры — тры кароткія шыротныя вуліцы, на Пд адасобленая забудова — дзве кароткія прамалінейныя мерыдыянальныя вуліцы. Забудова мураваная і драўляная, у большасці сядзібнага тыпу. Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у гарадскім пасёлку ва ўзведзеных у 1990—92 гг. 115 мураваных будынках размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месц Кармянскага района. Радзіма Героя Савецкага Саюза Дз.В.Бярнацкага, бел. паэта В.І.Рагаўцова, спартсмена, бронзавага прызёра алімпійскіх гульняў 1980 г., 6-разовага чэмпіёна СССР М.І.Кірава, заслужанага дзеяча культуры Беларусі В.М.Логвіна. Паблізу ёсць залежы жалезняку, гліны і пяскоў. У склад Стрэшынскага пасялковага савета ўваходзілі да 1962 г. в. Воран-Гаёк, пас. Грымячы Мох, да 1966 г. пасёлкі Ліпы, Новы Свет, в. Старая Каменка, да 1972 г. пас. Ніўкі (не існуюць).

СУХІ ВОСТРАЎ - пасёлак у Пірэвіцкім с/с, за 20 км на ПдУ ад Жлобіна, 13 км ад чыг. ст. Салтанаўка (на лініі Жлобін—Гомель), 79 км ад Гомеля, на р. Окра (прыток р. Днепр), на У мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 3 гаспадаркі, 4 жыхары (2004 г.). Засн. ў пачатку 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 г. 21 двор. У 1931 г. арганізаваны калгас. У Вял. Айч. вайну 7 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 105 жыхароў. У складзе саўгаса «Скяпнянскі» (цэнтр — в. Скепня). Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

СЦЯПЫ — вёска ў Шчадрынскім с/с, за 42 км на 3 ад Жлобіна, 12 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг (на лініі Бабруйск— Жлобін), 125 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 140 гаспадарак, 403 жыхары (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. як вёска ў Бабруйскай вол. Рэчыцкага павета Мінскага ваяв. ВКЛ. Першае ўпамінанне аб вёсцы адносіцца да 1526 г., шляхецкая ўласнасць. 3 1769 г. дзейнічала Свята-Троіцкая царква. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1856 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце, а ў 1924 г. для яе збудавана ўласнае памяшканне. У 1871 г. замест састарэлага ўзведзены новы драўляны здание царквы. Цэнтр Сцяпоўскай вол. (да 17.7.1924 г.), у склад якой у 1885 г. ўваходзілі 18 паселішчаў з 399 дварамі. Паводле перапісу 1897 г. сяло, 42 двары, 269 жыхароў, нар. вучылішча, хлебазапасны магазін, заезны дом. Побач быў аднайменны фальварак, гаспадар якога меў 196 дзес. зямлі. У 1925 г. сяло Сцепск (81 двор), хутар Сцяпы (5 двароў), пас. Новыя Сцяпы (8 двароў), вадзяны млын, школа. 3 20.8.1924 г. да 16.7.1954 г. і з 18.1.1965 г. да снеж. 1993 г. цэнтр Сцяпоўскага с/с Парыцкага района Бабруйскай (да 26.7.1930 г.) акругі, з 20.2.1938 г. Палескай, з 20.9.1944 г. Бабруйскай, з 8.1.1954 г. Гомельскай вобл. Дзейнічалі с.-г. таварыствы, а ў 1929 г. арганізаваны калгас «Новае жыццё», працавала кузня. У 1940 г. 360 жыхароў. У Вял. Айч. вайну немецко-фашистские оккупанты стварылі тут свой апорны пункт, які партызаны ў 1943 г. разграмілі. Карнікі часткова спалілі вёску. На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 122 землякі з вёсак былога Сцяпоўскага с/с, памяць аб якіх ушаноўваюць 2 стэлы і мемарыяльная сцяна, пастаўленыя ў 1974 г. ў цэнтры вёскі. Паводле перапісу 1959 г. 365 жыхароў. Цэнтр калгаса «Прагрэс». Сярэдняя школа, Дом культуры, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддз. сувязі, 2 магазіны. Планіровачна складаецца з трох прамалінейных, шчыльна паміж сабой пастаўленых шыротных вуліц. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма Героя Савецкага Саюза С.П.Анішчанкі (яго імя носіць вясковая вуліца і школа ў в. Шчадрын, дзе ён вучыўся).

СЫЦІН — вёска ў Шчадрынскім с/с, за 36 км на 3 ад Жлобіна, 19 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг (на лініі Бабруйск— Жлобін), 130 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 11 гаспадарак, 14 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пачатку 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 4 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 154 жыхары. У складзе калгаса імя У.І.Леніна (цэнтр — в. Дварышча). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай, блізкай да шыротнай арыентацыі вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі.

СЯЛІБА — вёска ў Шчадрынскім с/с, за 42 км на 3 ад Жлобіна, 19 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг (на лініі Бабруйск— Гомель), 134 км ад Гомеля, на 3 меліярацыйны канал. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 8 гаспадарак, 13 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пачатку 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 г. засценак Пяколіцкая Сяліба, 20 двароў. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 13 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 159 жыхароў. У 1966 г. да вёскі далучана суседняя в. Печкі. У складзе калгаса імя К.Я.Варашылава (цэнтр — в. Шчадрын). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ, да якой на Пд далучаецца кароткая вуліца. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

ТАУСТЫКІ — вёска ў Навамаркавіцкім с/с, за 42 км на Пд ад Жлобіна, 18 км ад чыг. ст. Яшчыцы (на лініі Жлобін—Калінкавічы), за 82 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск— Гомель. 17 гаспадарак, 23 жыхары (2004 г.). Выяўлены археолагамі курганны могільнік (12 насыпаў, за 0,1 км на Пн ад вёскі) сведчыць аб засяленні тутэйшых мясцін у далёкай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. як сяленне Таўстыкавічы (3 службы) у Горвальскай вол. Рэчыцкага павета Мінскага ваяв. ВКЛ. У 1510 г. кароль Жыгімонт дараваў яго намесніку Горвальскаму, двараніну Б.Грыгарэвічу. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1795 г. 5 двароў. У 1850 г. 39 двароў, 158 жыхароў. Пад 1879 г. пазначана ў ліку на¬селеных пунктаў Горвальскага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 41 двор, 297 жыхароў, у Якімаваслабодскай вол. Рэчыцкага павета Мінскай губ. Побач быў пас. Таўстыкаўская Рудня, 4 двары, 58 жыхароў. У 1909 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце, а ў пачатку 1920-х гадоў — у нацыяналізаваным будынку. У 1933 г. арганізаваны калгас «Прагрэс». У 1940 г. 126 двароў, 554 жыхары. У Вял. Айч. вайну немецко-фашистские оккупанты стварылі ў вёсцы апорны пункт, які партызаны разграмілі ў лютым 1943 г. Фаш. карнікі спалілі 86 двароў і загубілі 15 жыхароў. У баях каля вёскі загінулі 27 воінаў (пахаваны ў брацкай магіле на могілках). 82 вяскоўцы загінулі на фронце. Непрацяглы час у маі—чэрв. 1944 г. ў вёсцы размяшчаўся палявы шпіталь сав. войск. Паводле перапісу 1959 г. 314 жыхароў. У 1971 г. ў вёску перасялілася частка жыхароў суседняй в. Белая Ветка (не існуе). У складзе калгаса «Звязда» (цэнтр — в. Прыбудак). Планіровачна складаецца з кароткай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі.

УСПОЛІШЧЫ - вёска ў Шчадрынскім с/с, за 38 км на 3 ад Жлобіна, 15 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг (на лініі Бабруйск—Жлобін), 130 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтамабільнай дарозе Бабруйск—Гомель. 8 гаспадарак, 11 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як засценак у Сцяпоўскай вол. Бабруйскага павета Мінскай губ. Паводле ўсерас. перапісу 1897 г. 24 двары, 132 жыхары. У 1925 г. 38 двароў, у Сцяпоўскім с/с Парыцкага района Бабруйскай акругі. У 1931 г. арганізаваны калгас «Новы быт». У Вял. Айч. вайну 9 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 163 жыхары. У складзе калгаса «Прагрэс» (цэнтр — в. Сцяпы). Планіровачна складаецца з кароткай, амаль прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ і забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі.

ХАЛЬЧ — пасёлак і чыг. станцыя (на лініі Жлобін—Гомель) у Стараруднянскім с/с, за 13 км на ПдУ ад Жлобіна, 80 км ад Гомеля, вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Жлобін. 93 гаспадаркі, 650 жыхароў (2004 г.). Засн. пасля ўводу ў дзеянне Лібава-Роменскай чыг. ў ліст. 1873 г., калі тут пачала дзейнічаць чыг. станцьгя, наякой штогод грузілася да 700 тыс. пудоў лясных грузаў. У 1897 г. на чыг. станцыі быў 1 здание. У 1909 г. ў пасёлку 6 двароў, 40 жыхароў, у Стараруднянскай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ., на чыгуначнай станцыі — 5 двароў, 39 жыхароў. У 1925 г. 17 двароў. У другой палавіне 1920-х гадоў арганізаваны с/с «Хальч», працавалі кузня, трактарны млын. У 1931 г. пачала дзейнічаць Хальчанская МТС (размяшчалася ў пас. Баброўскі, не існуе). У 1940 г. 58 двароў, 240 жыхароў. У Вял. Айч. вайну нямецкія акупанты спалілі 16 двароў, загубілі 8 жыхароў. 10 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 374 жыхары. У складзе колхоза імя С.М.Кірава (цэнтр — в. Старая Рудня). Пач. школа, інтэрнат, лясніцтва. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы з трыма завулкамі, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ. Забудова мураваная і драўляная, пераважна сядзібнага тыпу. Чыг. станцыя — на ПдУ пасёлка.

ЦУПЕР — вёска ў Майскім с/с, за 11 км на ПнУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жлобін, 104 км ад Гомеля, на р. Цуперка (прыток р. Днепр), на Пн і 3 мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтамабільнай дарозе Бабруйск—Гомель. 21 гаспадарка, 39 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Гарадзецкай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. Паводле рэвізіі 1858 г. 22 двары, 175 жыхароў, ва ўладанні памешчыка Турчанінава, які купіў вёску ў 1857 г. ў памешчыка Маліноўскага. 3 1880 г. дзейнічалі млын, хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 58 двароў, 339 жыхароў, школа граматы, хлебазапасны магазін, млын, 2 кузні. У 1909 г. 65 двароў, 467 жыхароў. Крыху пазней падзялілася на дзве вёскі: Стары Цупер і Новы Цупер, але ў пачатку 1920-х гадоў яны зноў склалі адзін населены пункт. У 1925 г. 80 двароў. У 1934 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 292 жыхары. У Вял. Айч. вайну ў ліст. 1943 г. немецко-фашистские оккупанты спалілі 73 двары і загубілі 70 жыхароў. Вызвалена 24.2.1944 г. На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 80 вяскоўцаў, памяць аб якіх ушаноўвае скульптура" воіна, пастаўленая ў 1967 г. на паўд. ускраіне. Паводле перапісу 1959 г. 179 жыхароў. У складзе колхоза «Ленінец» (цэнтр — в. Антонаўка). Санаторый «Пралеска». Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай, шыротнай вуліцы, забудаванай няшчыльна драўлянымі сял. сядзібамі. Радзіма контр-адмірала М. П. Скрыганава.

ЧАРЦЁЖ — вёска ў Чырвонабярэжскім с/с, за 14 км на ПнЗ ад Жлобіна, 2 км ад чыг. ст. Казімірава (на лініі Бабруйск—Жлобін), 107 км ад Гомеля, побач аўтадарога Бабруйск—Гомель. 59 гаспадарак, 71 жыхар (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як аколіца ў Луцкай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. У 1881 г. 38 двароў, 224 жыхары. Паводле перапісу 1897 г. мелася карчма. У 1909 г. 83 двары, 308 жыхароў, 1360 дзес. зямлі, школа (размяшчалася ў наёмнай сял. хаце). У 1929 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 110 двароў, 290 жыхароў. У Вял. Айч. вайну немецко-фашистские оккупанты спалілі 34 двары, загубілі 2 жыхароў, 14 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 404 жыхары. У складзе саўгаса «Чырвонабярэжскі» (цэнтр — в. Чырвоны Бераг). Клуб. Планіровачна складаецца з крыху выгнутай шыротнай вуліцы, паралельна да цэнтра якой на Пд праходзіць кароткая прамалінейная вуліца. Забудавана двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Радзіма кавалера ордэна Славы трох ступеней В.П.Ліснеўскага і ген.-м. інжынера I. I. Міхалькевіча.

ЧАЦВЯРНЯ - вёска ў Стараруднянскім с/с, за 14 км на ПдУ ад Жлобіна, за 5 км ад чыг. ст. Хальч (на лініі Жлобін—Гомель), 68 км ад Гомеля, побач аўтадарога Бабруйск—Гомель, на 3 меліярацыйныя каналы. 91 гаспадарка, 159 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Стараруднянскай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. Па рэвізіі 1858 г. 41 двор, 305 жыхароў, уладанне памешчыка Сенажэцкага. 3 1880 г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 90 двароў, 692 жыхары, школа, 2 ветракі, піцейны дом. У 1909 г. 106 двароў 867 жыхароў, 1352 дзес. зямлі, млын. У 1925 г. 160 двароў. 3 20.8.1924 г. да 11.2.1960 г. цэнтр Чацвярнянскага с/с Жлобінскага района Бабруйскай (да 26.7.1930 г.) акругі, з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1931 г. арганізаваны 2 калгасы, працавалі 2 кузні. У 1940 г. 230 двароў, 966 жыхароў. У пачатку Вял. Айч. вайны немецко-фашистские оккупанты спалілі 57 двароў і загубілі 5 жыхароў. У чэрв. 1944 г. ў баях каля вёскі загінуў 331 воін (пахаваны ў брацкіх магілах у цэнтры вёскі). Вызвалена 4.12.1943 г. 122 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 850 жыхароў. У складзе калгаса імя С.М.Кірава (цэнтр — в. Старая Рудня). Аддз. сувязі, дзевяцігадовая школа, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, клуб. Планіровачна складаецца з працяглай прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, да якой з 3 пад прамым вуглом далучаецца адна, а з У — дзве кароткія прамалінейныя вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

ЧОРНАЯ ВІРНЯ - вёска ў Майскім с/с, за 13 км на ПнУ ад Жлобіна, 12 км ад чыг. ст. Хальч (на лініі Гомель— Жлобін), 106 км ад Гомеля, на р. Ржаўка (прыток р. Днепр). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 52 гаспадаркі, 96 жыхароў (2004 г.). Выяўлены археолагамі курганны могільнік (14 насыпаў, за 2 км на ПдУ ад вёскі, ва ўрочышчы Мышалоўка) сведчыць аб засяленні гэтых мясцін у далёкай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Стараруднянскай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. 3 1880 г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле ўсерас. перапісу 1897 г. 118 двароў, 763 жыхары, 2 крамы, вятрак, кузня, крупарушка, піцейны дом. У 1903 г. ўзведзены здание школы і пачаліся ў ёй заняткі. У 1909 г. 830 жыхароў, 1293 дзес. зямлі. У 1925 г. 205 двароў. У 1931 г. арганізаваны калгас «Праўда», працавала кузня. У1940 г. 962 жыхары. У Вял. Айч. вайну ў ліст. 1943 г. ням.-фаш. карнікі спалілі 112 двароў і загубілі 105 жыхароў. Вызвалена 4.12.1943 г. 108 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 445 жыхароў. У складзе калгаса «Світанне» (цэнтр — в. Майская). Планіровачна складаецца з дзвюх працяглых крывалінейных, амаль паралельных паміж сабой вуліц, арыентаваных з ПдЗ на ПнУ, да адной з якіх далучаюцца чатыры кароткія прамалінейныя вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

ЧЫРВОНАБЯРЭЖСКАЯ СЛАБОДКА — вёска ў Чырвонабярэжскім с/с, за 15 км на ПнЗ ад Жлобіна, 2 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг (на лініі Бабруйск—Жлобін), 108 км ад Гомеля, на р. Добасна (прыток р. Днепр). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 41 гаспадарка, 81 жыхар (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як слабада ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. У 1925 г. 70 двароў. Дзейнічала школа. У 1930 г. арганізаваны калгас. У Вял. Айч. вайну немецко-фашистские оккупанты спалілі 6 двароў. 20 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 186 жыхароў. У складзе саўгаса «Чырвонабярэжскі» (цэнтр — в. Чырвоны Бераг). Планіровачна складаецца з дзвюх паралельных паміж сабой прамалінейных вуліц, арыентаваных з ПдУ на ПнЗ і злучаных кароткай прамалінейнай вуліцай. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

ЧЫРВОНАЯ ГОРКА - пасёлак у Луцкім с/с, за 12 км на Пн ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жлобін, 105 км ад Гомеля, на р. Днепр, на Пд і 3 мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Рагачоў—Жлобін. 4 гаспадаркі, 5 жыхароў (2004 г.). Выяўленае археолагамі гарадзішча ранняга жалезнага веку (6 ст. да н.э. — 2 ст. н.э., 2 км на ПдУ ад вёскі) сведчыць аб засяленні тутэйшых мясцін у далёкай старажытнасці. Сучасны пасёлак заснаваны ў пачатку 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1909 г. хутар, 4 двары, 31 жыхар, 74 дзес. зямлі, у Луцкай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. У 1925 г. 11 двароў. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас, працавала цагельня. У Вял. Айч. вайну 6 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 50 жыхароў. У складзе падсобнай гаспадаркі раённага вытв. аб'яднання «Сельгасхімія» (цэнтр — в. Лукі). Драўляныя сял. сядзібы пастаўлены ўздоўж прасёлачнай дарогі.

ЧЫРВОНАЯ СЛАБАДА - вёска ў Чырвонабярэжскім с/с, за 21 км на ПнЗ ад Жлобіна, 4 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг (на лініі Бабруйск—Жлобін), 114 км ад Гомеля, на аўтадарозе Бабруйск—Гомель, на Пн і 3 меліярацыйныя каналы. 13 гаспадарак, 28 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Сцяпоўскай вол. Бабруйскага павета Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 32 двары, 199 жыхароў, хлебазапасны магазін. У 1929 г. арганізаваны калгас. У1940 г. 39 двароў, 117 жыхароў. У Вял. Айч. вайну немецко-фашистские оккупанты спалілі 13 двароў, загубілі 5 жыхароў. У баях каля вёскі ў чэрв. 1944 г. загінулі 128 воінаў (пахаваны ў брацкай магіле на могілках). 18 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 122 жыхары. У складзе падсобнай гаспадаркі Чырвонабярэжскага агр. каледжа (цэнтр — в. Чырвоны Бераг); Планіровачна складаецца з кароткай, амаль прамалінейнай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы. На Пн паралельна да яе ідзе кароткая прамалінейная вуліца. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

ЧЫРВОНЫ БЕРАГ - вёска і чыг. ст. (на лініі Бабруйск—Жлобін), цэнтр Чырвонабярэжскага с/с, 21 км на ПнЗ ад Жлобіна, 104 км ад Гомеля, на р. Добасна (прыток р. Днепр), на Пн меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 797 гаспадарак, 2359 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. як сяло ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У пачатку 19 ст. ў валоданні М.Хатоўскага, затым В.А.Козел-Паклеўскага. У 1844 г. гаспадар маёнтка палк. Багародскі меў 759 дзес. зямлі. У 1845 г. ў вёсцы 18, у гасп. двары — 23 жыхары, у Сцяпоўскай вол. Бабруйскага павета Мінскай губ. Дзейнічаў вадзяны млын. У 1870 г. 200 жыхароў. Са здачай у эксплуатацыю чыгункі Бабруйск— Гомель у ліст. 1873 г. за 1 вярсту ад вёскі пачала працаваць чыгуначная станцыя. Апрача земляробства, вяскоўцы займаліся рознымі промысламі, найбольш шырокае распаўсюджанне сярод якіх атрымаў выраб бытавых рэчаў з дрэва (іх узоры экспанаваліся нават у Магілёўскім губернскім музеі). Паводле перапісу 1897 г. 362 жыхары, хлебазапасны магазін, заезны дом. У 1890—93 гг. на паўн. ускраіне, на беразе ракі, сфарміраваўся комплекс сядзібы Козел-Паклеўскага, які ўключае дом (пабудаваны па праекце архітэктара К.Шрэтэра, у ім зараз размешчаны Чырвонабярэжскі агр. каледж), гасп. пабудовы і парк (каля 10 га, 153 пароды дрэў і 44 пароды кустоўя, занесены ў лік помнікаў прыроды рэсп. значэння). У 1901 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў будынку былой карчмы, а ў 1912 г. на чыгуначнай станцыі адкрыта царк.-прыходская школа. 3 1914 г. дзейнічала паштова-тэлеграфнае аддзяленне. У 1920 г. адкрыта с.-г. вучылішча, а ў 1922 г. на яго базе створаны с.-г. тэхнікум (з 2002 агр. каледж). У 1925 г. 88 двароў у вёсцы і 13 — на чыг. станцыі. Дзейнічалі саўгас «Чырвоны Бераг», крухмальны завод (41 рабочы), арцель па здабычы торфу, нафтавы і ветраны млыны, кузня, мяцёлачная арцель і павідлаварка. 3 14.8.1937 г. цэнтр Чырвонабярэжскага с/с Жлобінскага района, з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну дзейнічалі 2 падп.-патрыятычныя групы, якія затым далучыліся да партыз. атрада. У будынку сельгастэхнікума немецко-фашистские оккупанты стварылі свой гарнізон, які партызаны ў 1943 г. разграмілі. Са створанага гітлераўцамі ў Чырвоным Беразе дзіцячага перасыльнага лагера было вывезена ў Германію 1990 бел. дзяцей і падлеткаў ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў, у якіх збіраліся забіраць кроў для параненых фаш. салдат. На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 110 вяскоўцаў, памяць аб якіх ушаноўвае стэла з імёнамі загінуўшых, пастаўленая ў 1967 г. на тэрыторыі с.-г. тэхнікума. Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 580, на чыгуначнай станцыі 145, у пасёлку вучэбнай гаспадаркі 529 жыхароў. У 1962 г. да вёскі далучаны пасёлак вучгаса «Чырвоны Бераг», у 1974 г. — в. Прыстань, да якой у 1966 г. быў далучаны пасёлак крухмальнапатачнага завода, пасёлак чыг. ст. «Чырвоны Бераг». Цэнтр саўгаса «Чырвонабярэжскі». Крухмальна-патачны завод, сярэдняя і музычная школы, Дом культуры, библиотека, дзіцячыя яслі-сад, больница, 2 аддз. сувязі, магазін. Планіровачна складаецца з дзвюх падзеленых дарогай частак: паўн. (працяглая крывалінейная і паралельная да яе прамалінейная вуліцы блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі) і паўд. (забудова ў шыротным накірунку абапал чыгункі). Жылыя і гаспадарчыя будынкі пераважна драўляныя, сядзібнага тыпу. Побач са старой забудовай у 1987 г. будаўнікі г. Маладзечна ўзвялі вуліцу з мураваных дамоў (25 будынкаў катэджнага тыпу) і ў 1993 г. жлобінскія будаўнікі ўзвялі другую такую ж вуліцу, дзе размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месц. Адна з новых вуліц называецца Паганянская ад вёскі Пагонная Хойніцкага района, частка жыхароў якой тут пасялілася. У склад Чырвонабярэжскага с/с уваходзілі да 1962 г. пасёлак вучгаса «Чырвоны Бераг», пасёлак чыг. станцыі «Чырвоны Бераг», хутар Прырэчча, хутары Рассвет, Цёсы, да 1974 г. в. Прыстань, да 1966 г. хутар Кадзішча (не існуюць).

ШАПАРНЯ — вёска ў Кіраўскім с/с, за 16 км на У ад Жлобіна, 7 км ад чыг. ст. Старая Рудня (на лініі Жлобін—Гомель), 88 км ад Гомеля, на У меліярацыйны канал. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 25 гаспадарак, 37 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пачатку 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 г. арганізаваны калгас «За Радзіму». У Вял. Айч. вайну з 1942 г. актыўна дзейнічала патрыят. група, якая затым склала аснову партыз. атрада (камандзір У.В.Паўлаў). У баях каля вёскі ў чэрв. 1944 г. загінулі 33 воіны (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). 61 вясковец загінуў на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 313 жыхароў. У складзе калгаса імя Я.М.Свярдлова (цэнтр — в. Кірава). Планіровачна складаецца з дзвюх прамалінейных, паралельных паміж сабой мерыдыянальных вуліц, злучаных чатырма завулкамі. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

ШЧАДРЫН — вёска, цэнтр Шчадрынскага с/с, за 38 км на 3 ад Жлобіна, 18 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг (на лініі Бабруйск—Жлобін), 131 кмад Гомеля, на Пн і У Шчадрынскі канал. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 288 гаспадарак, 760 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Бабруйскім павеце Мінскага ваяв. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1885 г. дзейнічалі 3 малітоўныя дамы, школа, 3 крамы. У выніку пажару 17.7.1896 г. згарэла 129 двароў, а 17.8.1909 г. — 37 двароў. Паводле перапісу 1897 г. сяло, 429 двароў, 4022 жыхары, 8 яўрэйскіх малітоўных дамоў, 50 крам, аптэка, цагельня, заезны дом. Побач была аднайменная сядзіба, 27 двароў, 255 жыхароў, крама, яўрэйскі малітоўны дом, паштова-тэлеграфнае аддзяленне, у Сцяпоўскай вол. Бабруйскага павета. Дзейнічала школа. 3 20.8.1924 г. цэнтр Шчадрынскага с/с Парыцкага района Бабруйскай (да 26.7.1930 г.) акругі, з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай абл. Пераважную частку жыхароў складала яўрэйскае насельніцтва (у 1926 г. 91,1%). У 1929 г. арганізаваны калгас, працавалі кузня, шавецкая, кравецкая і кошыкавая майстэрні, сукнавальня, паравы млын, ваўначоска, лесапільня, конная крупарушка, 4 ветракі. У 1929 г. арганізаваны калгас «Сацыялістычны шлях». У 1933 г. створана МТС (у 1941 г. 44 трактары). 3 15.7.1935 г. мястэчка, а 27.9.1938 г. зноў аднесена да вясковых сяленняў. У Вял. Айч. вайну дзейнічала падп. патрыятычная група (кіраўнік Л.М.Жураўлёва). Немецко-фашистские оккупанты спалілі 100 двароў, а 8.3.1942 г. загубілі 1200 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму, 400 м на ПдУ ад вёскі). Вызвалена 27.6.1944 г. У баях каля вёскі ў чэрв. 1944 г. загінулі 40 воінаў і партызан (пахаваны ў брацкай магіле каля будынка выканкома сельсавета). 98 вяскоўцаў загінулі на фронце. У чэрв. 1944 г. ў вёсцы размяшчаўся шпіталь сав. войск. Паводле перапісу 1959 г. 791 жыхар. Цэнтр калгаса імя К.Я.Варашылава. Малочны і цагельны заводы, камбінат бытавога абслугоўвання, сярэдняя школа, Дом культуры, библиотека, дзіцячы сад, бальніца, аптэка, аддз. сувязі, вет. ўчастак, сталовая, 5 магазінаў. Планіровачна складаецца з дзвюх паралельных паміж сабой шчыльна забудаваных вуліц, арыентаваных з ПдЗ на ПнУ. Забудова пераважна драўляная, сядзібнага тыпу. У 1990—92 гг. намаганнямі будаўнікоў Жлобіна, Маладзечна і Барысава пабудаваны 2 вуліцы па 75 мураваных дамоў катэджнага тыпу кожная, дзе размясціліся перасяленцы з саўгаса «Сож» Чачэрскага района, 8 сямей з в. Старое Закружжа Веткаўскага і 15 сямей з Добрушскага районаў. Радзіма Героя Савецкага Саюза З.Д.Віхніна (яго імя носіць адна з вуліц вёскі) і заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Е.М.Ганкіна. У склад Шчадрынскага с/с уваходзіла да 1966 г. в. Печкі (не існуе).

ШЧЫТНАЕ — вёска ў Пірэвіцкім с/с, за 23 км на ПдУ ад Жлобіна, 15 км ад чыг. ст. Салтанаўка (на лініі Жлобін— Гомель), 64 км ад Гомеля, на Пд і У мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 9 гаспадарак, 13 жыхароў (2004 г.). Выяўленыя археолагамі паселішча позняга мезаліту (6—4-е стагоддзі да н.э., за 3 км на 3 ад вёскі), паселішча эпохі неаліту (4—3-е тысячагоддзі да н.э., за 3 км на 3 ад вёскі), паселішча каменнага веку (за 2,7 км на 3 ад вёскі) сведчаць аб засяленні тутэйшых месц у глыбокай старажытнасці. Сучасная вёска засн. ў 1923 г., калі ў выніку ўпарадкавання зямель в. Скепня быў створаны пасёлак Шчытнае. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 2 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 229 жыхароў. У складзе саўгаса «Скяпнянскі» (цэнтр — в. Скепня). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай мерыдьынальнай вуліцы, да якой на Пн далучаецца другая кароткая прамалінейная вуліца. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.

ШЫХАУ — вёска ў Верхнеалбянскім с/с, за 30 км на Пд ад Жлобіна, 20 км ад чыг. ст. Салтанаўка (на лініі Жлобін—Гомель), 70 км ад Гомеля, на ўсх. ускраіне р. Жарэла (прыток р. Днепр). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 151 гаспадарка, 291 жыхар (2004 г.). Выяўленыя археолагамі паселішчы 8—5-га тысячагоддзяў да н.э. (за 0,5 км на Пн ад вёскі) і майстэрня каменнага веку (за 0,4 км на Пд ад могілак) сведчаць аб засяленні тутэйшых мясцін у глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Стрэшынскай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. Па рэвізіі 1858 г. 40 двароў, 340 жыхароў, уладанне князя Л.М.Галіцына. У 1880 г. 67 двароў, 386 жыхароў хлебазапасны магазін. У 1895 г. адкрыта школа граматы, ператвораная ў 1909 г. ў царк.-прыходскую, а ў 1917 г. ў земскую (размяшчалася ў наёмнай сял. хаце). Паводле перапісу 1897 г. 108 двароў 725 жыхароў, 2 ветракі, крупарушка, піцейны дом. У 1909 г. 117 двароў, 956 жыхароў, 2893 дзес. зямлі. У 1924 г. з вёскі быў выдзелены пас. Дружны. 3 20.8.1924 г. да 21.8.1925 г. цэнтр Шыхаўскага с/с Стрэшынскага района Бабруйскай акругі. У 1930 г. арганізаваны калгас «Камсамолец». У Вял. Айч. вайну 161 вясковец загінуў на фронце. Вызвалена ад ням.-фаш. акупацыі 29.11.1943 г. У снеж. 1943 г. — ліст. 1944 г. ў вёсцы размяшчаўся палявы шпіталь сав. войск. Паводле перапісу 1959 г. 591 жыхар. У 1962 г. да вёскі далучаны пасёлкі Дружны, Зароўскі, у 1966 г. — пас. Садовы. У складзе калгаса «Праўда» (цэнтр — в. Верхняя Алба). Цагельны завод, аддз. сувязі, библиотека, Дом культуры. Планіровачна складаецца з працяглай крывалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, да якой далучаюцца кароткія прамалінейныя вуліцы. Забудова двухбаковая, мураваная і драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма ўдзельніка парада Перамогі ў Маскве 24.6.1945 г. А.С.Андрухова. Каля вёскі залежы суглінку і гліны.

ЭРД — пасёлак у Шчадрынскім с/с, за 46 км на 3 ад Жлобіна, 16 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг (на лініі Бабруйск— Жлобін), 129 км ад Гомеля, на 3 Шчадрынскі канал, на У гідралагічны заказнік мясц. значэння «Дубаўка». Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 3 гаспадаркі, 4 жыхары (2004 г.). Выяўленыя археолагамі курганны могільнік (116 насыпаў за 250 м на 3 ад пасёлка), курганны могільнік з мясцовай назвай «напалеонаўскія капцы» (27 насыпаў за 1,5—2 км на ПнУ ад пасёлка), курганны могільнік (55 насыпаў, за 1,5 км на ПдУ ад пасёлка) сведчаць аб засяленні тутэйшых мясцін у далёкай старажытнасці. Пачатак сучаснаму пасёлку паклала сядзіба, засн. тут у сярэдзіне 19 ст. Захаваліся ад яе ліпавыя алеі і рэшткі закінутага сада. У пачатку 1920-х гадоў тут абжываліся перасяленцы з суседніх вёсак. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Паволе перапісу 1959 г. 52 жыхары. У складзе калгаса імя К.Я.Варашылава (цэнтр — в. Шчадрын). Будынкі драўляныя, сядзібнага тыпу.

ЯШЧЫЦКІ — пасёлак і чыг. станцыя Яшчыцы (на лініі Жлобін—Калінкавічы) у Дабрагашчанскім с/с, за 32 км на ПдЗ ад Жлобіна, 77 км ад Гомеля, на У рэсп. ландшафтны заказнік «Выдрыца». Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Дабрагошча — Жлобін. 15 гаспадарак, 32 жыхары (2004 г.). Пачатак заснавання пасёлка звязаны са здачай у эксплуатацыю ў 1915 г. чыг. Жлобін—Калінкавічы і адкрыццём тут чыг. станцыі. Паступова каля станцыі складваўся пасёлак, назва якога была зацверджана Указам Прэзідыума Вярх. Савета БССР ад 21.1.1964 г. У складзе саўгаса «Мормаль» (цэнтр — в. Дабрагошча). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ (уздоўж чыгункі) і забудаванай аднабакова драўлянымі сял. сядзібамі.

ЯШЧЫЦЫ — вёска ў Дабрагашчанскім с/с, за 34 км на ПдЗ ад Жлобіна, 3 км ад аднайменнай чыг. ст. (на лініі Жлобін— Калінкавічы), 75 км ад Гомеля, побач аўтадарога Дабрагошча—Жлобін, на У і Пн меліярацыйныя каналы. 49 гаспадарак, 73 жыхары (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. як сяло ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. Паводле рэвізіі 1858 г. 15 двароў, 126 жыхароў, уладанне князя Л.М.Галіцына. 3 1880 г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 46 двароў 358 жыхароў. У 1909 г. 53 двары, 401 жыхар, 1208.дзес. зямлі, у Стрэшынскай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. 31907 г. дзейнічала нар. вучылішча (45 вучняў), для якога ў 1911 г. ўзведзены ўласны здание. У 1925 г. 101 двор. У 1929 г. арганізаваны калгас «Астравок», працавалі вятрак і кузня. У 1940 г. 85 двароў, 370 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў жн. 1941 г. ням.-фаш. акупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 33 жыхары. 3 1942 г. дзейнічала патрыятычная падп. група (кіраўнік Т.Ф.Бацькаў). 36 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 348 жыхароў. У складзе саўгаса «Мормаль» (цэнтр — в. Дабрагошча). Планіровачна складаецца з крыху выгнутай амаль мерыдыянальнай вуліцы, перакрыжаванай кароткай крывалінейнай вуліцай. Забудова драўляная, няшчыльная, сядзібнага тыпу. Радзіма аднаго з кіраўнікоў падп. і партызанскага руху на тэр. Жлобінскага і Стрэшынскага районаў Гомельскай вобласці ў Вял. Айч. вайну, камандзіра партыз. атрада «Смерць фашызму» І.А.Крышнёва (яго імя носіць адна з вуліц Жлобіна).