Удзельнік:Хомелка/Беларускія НП/Жыткавіцкі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Утвораны 17.7.1924 г. ў Мазырскай акрузе, на захадзе вобласці. 5.4.1935 г. ў Жыткавіцкі район уключаны Дзякавіцкі с/с Старобінскага района Мінскай вобл., 20.1.1960 г. — Ленінскі с/с Ленінскага района Брэсцкай вобл., 11.4.1960 г. — Мілевіцкі с/с Старобінскага района, 17.4.1962 г. — г.п. Тураў з падпарадкаванымі пасялковаму Савету населенымі пунктамі, Верасніцкі, Азяранскі, Перароўскі і Рычаўскі сельсаветы ліквідаванага Тураўскага района. Плошча 2917 км2, насельніцтва 46,8 тыс. чалавек (2004). Размешчаны Нац. парк «Прыпяцкі» (з 1996 г. Прыпяцкі ландшафтна-гідралагічны запаведнік), заказнікі Букчанскі журавінны, Жыткавіцкі батанічны, біялагічны заказнік «Нізоўе Случы». У сувязі з радыяцыйнай забруджанасцю пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС 15 населеных пунктаў аднесены да зоны з правам адсялення. Адселена 211 сямей (604 чал.). Сярэдняя шчыльнасць 20 чал. на 1 км2. Гар. насельніцтва складае 20%. Мяжуе на Пд з Лельчыцкім, на У з Петрыкаўскім районам Гомельскай вобл., на Пн з Любанскім і Салігорскім районамі Мінскай вобл., на 3 з Лунінецкім і Столінскім районамі Брэсцкай вобл. Уключае г. Жыткавічы (адм. цэнтр раёна), г.п. Тураў і 13 сельскіх Саветаў. Карысныя выкапні: радовішчы гаручых сланцаў (1181 млн. т), бурага вугалю (25 млн. т), будаўнічага каменю (159,5 млн. м3), 6 радовішчаў торфу (126,7 млн. т), 3 радовішчы кааліну (17,7 млн. т), 4 невял. радовішчы цагельнай сыравіны (0,38 млн. м3). Рэкі — Прыпяць з прытокамі Сцвіга, Свінавод, Случ, Скрыпіца, Навуць. На Пн воз. Чырвонае, на ПдЗ воз. Белае. Глебы сельскохозяйственных угодий дзярновыя і дзярнова-карбанатныя, дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалачальныя, дзярнова-балотныя, тарфяна-балотныя, алювіяльнадзярновыя. 3 мінеральных глебаў 24,5% суглінкавых, 7% супясчаных, 68,5% пясчаных. Якасць ворных зямель 41 бал, усіх сельскохозяйственных угодий — 32 балы. Пад лесам 57,2% тэрыторыі. Прамысл. прадпрыемствы ў асноўным у Жыткавічах і Тураве. 13 калгасаў і 8 саўгасаў. Пад сельскохозяйственными угодиями 25,6% тэрыторыі. Асушана 23,9 тыс. га балотаў і забалочаных зямель. Па раёну праходзяць чыгунка Гомель—Брэст, аўтадарогі Калінкавічы— Лунінец, Слуцк—Мікашэвічы. Суднаходства па Прыпяці, сплаў лесу па Сцвізе і Случы. 39 агульнаадукацыйных школ, сельскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча, 41 клубная ўстанова, 62 библиотеки, 170 спарт. збудаванняў, 7 бальніц, 32 фельч.-акушэрскія ўчасткі, 3 урачэбныя амбулаторыі, 225 магазінаў.

ЖЫТКАВІЧЫ — горад раённага падпарадкавання і чыг. станцыя (на лініі Лунінец—Калінкавічы), адм. цэнтр Жыткавіцкага района, за 238 км на 3 ад Гомеля, 229 км ад Мінска. Аўтадарогі звязваюць Жыткавічы з Брэстам і Калінкавічамі. На 3 і Пд Жыткавіцкі батанічны заказнік рэсп. значэння. 16,9 тыс. чал. (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц Жыткавічы вядомы з 15 ст. як вёска ў Слуцкім пав. Навагрудскага ваяв. ВКЛ. У 1457 г. сяло, даравана памешчыку В.Бараку. У 1495 г. ўпамінаецца маёнтак Жыткавічы ва ўладанні Ажарынскіх. 3 1581 г. дзейнічала пабудаваная з дрэва Святатроіцкая царква. У 1633 г. кн. Алелькавіч перадаў Жыткавічы баярыну Галоўку. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. Праз вёску праходзіў тракт Мазыр—Давыд-Гарадок, дзейнічала паштовая станцыя (8 коней). У 1816 г. 79 двароў. У 1842 г. на месцы састарэлага ўзведзены новы будынак царквы. У 1866 г. 80 двароў 644 жыхары. Пасля здачы ў эксплуатацыю чыгункі Лунінец—Гомель (люты 1886 г.) пачала дзейнічаць чыг. станцыя. У 1867 г. адкрыта нар. вучылішча, якое размясцілася ў наёмнай сял. хаце, а ў 1903 г. для яго ўзведзена ўласнае памяшканне. 3 1795 г. да 17.7.1924 г. Жыткавічы — цэнтр воласці, у склад якой у 1885 г. ўваходзілі 13 ся¬ленняў з 498 дварамі. Працавалі паштова-тэлеграфная кантора, вадзяны млын. Паводле перапісу 1897 г. ў сяле 1228, на чыг. станцыі — 56 жыхароў малітоўны дом, хлебазапасны магазін, капліца, часоўня, 5 крам, 6 ветракоў, карчма, аптэка. Побач з чыг. станцыяй ва ўрочышчы Вялікая Голь (пазней далучана да станцыі) налічвалася 18 двароў, 163 жыхары, шкіпінарны і лесапільны заводов, слясарня, пастаялы двор, крама. У 1907 г. сяляне аказалі ўзброенае супраціўленне паліцыі, якая дапамагала памешчыцы Крывашэінай пакараць сялян за вырубку лесу. У 1908 г. 329 двароў. У 1917 г. Ж. — сяло (1848 жыхароў) і пасёлак (327 жыхароў). Налесапільнымзаводзе Бермана ў ліп.—жн. 1917 г. адбылася 12-дзённая забастоўка, якая закончылася перамогай рабочых у задавальненні іх эканам. патрабаванняў. Летам 1918 г. ў час ням. акупацыі быў створаны партыз. атрад (камандзір Лук'яновіч). 3 1924 г. да 1937 г. Жыткавічы — мястэчка, з 20.8.1924 г. цэнтр Жыткавіцкага с/с (да 16.7.1954 г.) і Жыткавіцкага района Мазырскай акругі (да 26.7.1930 г. і з 21.6.1935 г. да 20.2.1938 г.), з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай вобл. У выніку пажару 25.4.1925 г. згарэлі 103 пабудовы 17 двароў. На чыг. станцыі дзейнічала мытня. У 1925 г. адкрыты нар. дом, у 1928 г. дала ток электрастанцыя. Дзейнічалі 2 т-вы саматужнікаў (у 1926 г. 81 чал.). У 1930 г. арганізаваны калгасы «Балынавік» і «Пралетарый». У 1931 г. створана МТС і пачала выходзіць раённая газ. «Прымежны камунар». Для 7-гадовай школы ў 1932 г. ўзведзены новы будынак. У 1933 г. ў Жыткавічах 2,9 тыс. жыхароў, лесапільня і ганчарня (з 1906 г.), маслазавод (з 1931 г.), друкарня, паравы млын (з 1911 г.), электрастанцыя, шавецкая і кравецкая майстэрні, смолзавод (з 1927 г.), 2 кузні, вобадная майстэрня, хлебапякарайоня, сукнавальня, крупарушка, алейня. Працаваў радыёвузел. 3 27.9.1938 г. Жыткавічы — гар. пасёлак. У 1939 г. 4,3 тыс. жыхароў. У 1941 г. ў час наступлення ням. войск Жыткавічы абараняў разам з часцямі Чырвонай Арміі Тураўскі знішчальны батальён. Са жн. 1941 г. да 6.7.1944 г. Жыткавічы акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі. У сак.—ліст. 1942 г. дзейнічала патрыят. падполле (кіраўнікі Е.Я.Гораў, Л.С.Галавач, М.Ф.Блюзнюк). У баях за гар. пасёлак загінулі 139 воінаў (пахаваны ў брацкай магіле ў скверы). 290 гараджан загінулі на фронце. У 1970 г. 7,9 тыс. жыхароў. 3 19.11.1971 г. горад раённага падпарадкавання. У 1976 г. ў склад горада ўключана суседняя в. Дварэц. Дзейнічаюць лесанарыхтоўчае аб'яднанне «Жыткавічлес», маторабудаўнічы завод, райаграпрамтэхніка, маслазавод (філіял Петрыкаўскага завода сухога абястлушчанага малака), лясгас, камбінат бытавога абслугоўвання, хлебазавод, элеватар, метэастанцыя, 3 сярэднія, 9-гадовая, музычная і спартыўная школы, прафтэхвучылішча механізацыі меліярацыйных работ, 7 дашкольных устаноў, Дом школьнікаў, раённы і гарадскі Дамы культуры, цэнтр фальклору, кінатэатр, 3 аддз. сувязі, 2 библиотеки, райэпідэмстанцыя, бальніца, аптэка, раённыя вузлы паштовай і электрычнай сувязі, гісторыка-краязнаўчы музей. Працуе мясц. радыёвяшчанне, выдаецца раённая газ. «Новае Палессе» (з лют. 1931 г.). У 1990 г. да горада далучаны пас. Сасновы. Вял. шкоду гораду нанесла паводка 1993 г., калі быў пашкоджаны 251 будынак. Забудова вядзецца паводле ген. плана 1976 г., распрацаванага Бел. дзярж. навукова-даследчым і праектным ін-там горадабудаўніцтва. Чыгунка і аўтадарога падзяляюць горад на 3 часткі: паўднёвую (шчыльная сетка вуліц мерыдыянальнай арыентацыі, перакрыжаваных шыротнымі вуліцамі), паўночную (3 працяглыя шыротныя вуліцы, злучаныя завулкамі, да якіх на У далучаюцца 3 паралельныя вуліцы) і ўсходнюю (3 крыху выгнутыя вуліцы, злучаныя завулкамі). Будынкі мураваныя і драўляныя. Новая забудова вядзецца ўздоўж бульвара па вул. Энгельса. Шматпавярховымі мураванымі дамамі забудаваны мікрараёны «Азёрны» і «Паўночны». У пач. 1990-х г. узведзены 50 мураваных дамоў катэджнага тыпу, у якіх пасяліліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месц. Радзіма кампазітара У.І.Будніка, ген.-л. В.Ф.Багдановіча, мастачкі Н.А.Чарнагаловай, засл. настаўніка Беларусі Л.А.ЛІхаты. Непадалёку размешчаны радовішчы будаўнічага каменю (159,5 млн. м3) і гаручых сланцаў (1181 млн. т).

АЗЁРНЫ — пасёлак у Юркевіцкім с/с, за 19 км на ПнЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 248 км ад Гомеля; на У, Пн і 3 вадаёмы рыбгаса. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Лунінец—Калінкавічы. 90 гаспадарак, 265 жыхароў (2004 г.). Пачатак пасёлку паклалі некалькі сял. сядзіб, якія размясціліся тут у 1920-х гг. У 1940 г. 28 двароў, 94 жыхары. У лют. 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі пасёлак і загубілі 25 жыхароў. Цэнтр вопытнай рыбнай гаспадаркі «Белае». Дзейнічаюць Дом культуры, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт. Планіровачна складаецца з кароткай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ і забудаванай драўлянымі гасп. будынкамі і жылымі дамамі. Назва пасёлка зацверджана 21.1.1969 г. Указам Прэзідыума Вярх. Савета БССР.

АЗЯРАНЫ — вёска, цэнтр Азяранскага с/с, за 29 км на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 262 км ад Гомеля, на р. Сцвіга (прыток р. Прыпяць) і аўтадарозе Тураў—Лельчыцы; на Пд нац. парк «Прыпяцкі». 252 гаспадаркі, 577 жыхароў (2004 г.). Выўяленыя археолагамі селішча ранняга жалезнага веку і эпохі феадалізму (за 0,6 км на ПдЗ ад вёскі, на правым беразе ракі) і селішча ранняга жалезнага веку (за 1 км на ПнУ ад вёскі, ва ўрочышчы Галечыцкае Поле) сведчаць аб засяленні тутэйшых мясцін у глыбокай старажытнасці. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. як вёска ў Мазырскім пав. Мінскага ваяв. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. Дзейнічала Міхайлаўская царква (у ёй захоўваліся метрычныя кнігі з 1805 г.). У1811 г. сяло, 38 двароў, у 1816 г. 183 жыхары. У 1834 г. ў складзе Тураўскага казённага маёнтка, 43 двары, 214 жыхароў. У 1859 г. замест састарэлага ўзведзены новы драўляны будынак царквы (не захаваўся). 3 1857 г. дзейнічала царк.-прыходская школа, якая размяшчалася ў наёмнай сял. хаце. У 1896 г. працавалі вятрак і вадзяны млын. Паводле перапісу 1897 г. 57 двароў 372 жыхары, царква, царк.-прыходская школа, лясніцтва. У 1908 г. ў Тураўскай вол. Мазырскага павета, 62 двары, 433 жыхары. У1917 г. 568 жыхароў колькасць двароў да 1925 г. павялічылася да 90. 3 20.8.1924 г. цэнтр Азяранскага с/с Тураўскага, з 17.4.1962 г. Жыткавіцкага района Мазырскай акругі (1924-1930,1935-1938 гг.), з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай вобл. У 1929 г. арганізаваны калгас «1 Мая», працавалі лясніцтва, кузня і цагельня. За поспехі ў развіцці грамадскай гаспадаркі калгас у 1939 і 1940 гг. быў удзельнікам усесаюзнай с.-г. выстаўкі ў Маскве. У1940 г. 130 двароў. У Вял. Айч. вайну ням. войскі ў канцы ліп. 1941 г. захапілі вёску, але 4.8.1941 г. партызаны разам з падраздзяленнем сав. вонск зрабілі налёт на гітлераўцаў і прымусілі іх адступіць. Ням. акупанты ў жн. 1941 г. спалілі 129 двароў і загубілі 30 жыхароў. Дзейнічала падп. камсамольская организация (сакратар Корж). У баях за вызваленне вёскі загінулі 185 воінаў (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). 53 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 645 жыхароў. Цэнтр калгаса «Савецкая Беларусь». Дзейнічаюць цагельны завод, камбінат бытавога абслугоўвання, сярэдняя школа (новы мураваны будынак узведзены ў 1990 г.), Дом культуры, библиотека, амбулаторыя, ветэрынарны ўчастак, аддз. сувязі, 3 магазіны, чайная, дзіцячы яслі-сад. Планіровачна складаецца з падзеленых канавай і аўтадарогай 2 частак: заходняй (кампактная забудова 3 кароткіх вуліц, якія складаюць трохвугольнік) і ўсходняй (2 кароткія амаль шыротнай арыентацыі вуліцы, злучаныя 2 папярочнымі кароткімі вуліцамі). Забудова мураваная і драўляная, сядзібнага тыпу. У 1987 г. ўзведзена вуліца з 50 мураванымі дамамі катэджнага тыпу, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месц. Радзіма засл. настаўніка Беларусі К.С.Слесарчука.

АЦКАВАНАЕ — вёска ў падпарадкаванні Жыткавіцкага гар. Савета, за 10 км на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 242 км ад Гомеля, на р. Скрыпіца (прыток р. Прыпяць); на Пн мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Жыткавічы— Чэрнічы. 8 гаспадарак, 14 жыхароў (2004 г.). Заснаванаў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну вызвалена 5.7.1944 г. У складзе вучгаса СПТВ-45 (цэнтр — в. Чарацянка). Планіровачна складаецца з прамалінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай рэдка пастаўленымі драўлянымі сял. хатамі.

БАРАВАЯ — вёска ў Юркевіцкім с/с, за 18 км на ПнЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 247 км ад Гомеля, на У вадасховішчы рыбгаса. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Лунінец—Калінкавічы. 67 гаспадарак, 184 жыхары (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Жыткавіцкай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 33 жыхары. У 1917 г. 41 жыхар. У 1929 г. арганізаваны калгас «Дзень ураджаю», працавала кузня. У 1940 г. 34 двары, 172 жыхары. У Вял. Айч. вайну ў лют. 1943 г. ням. карнікі поўнасцю спалілі вёску і загубілі 3 жыхароў. 15 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 231 жыхар. У складзе рыбгаса «Белае» (цэнтр — пас. Азёрны). Дзейнічае пач. школа. Планіровачна складаецца з крывалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова, няшчыльна, драўлянымі сял. сядзібамі.

БЕЛАЕ — вёска ў Юркевіцкім с/с, за 22 км на ПнЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 251 км ад Гомеля; вакол лес, на Пд і У батанічны заказнік рэсп. значэння. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Лунінец— Калінкавічы. 9 гаспадарак, 16 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як сяленне ў Жыткавіцкай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. хутар Белае Возера, 63 жыхары. У 1917 г. 94 жыхары, у 1925 г. 19 двароў. У 1929 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 32 двары, 184 жыхары. У Вял. Айч. вайну ў лют. 1943 г. ням. карнікі поўнасцю спалілі вёску і загубілі 4 жыхароў. 6 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 49, у пасёлку рыбнай гаспадаркі 175 жыхароў. У складзе рыбгаса «Белае» (цэнтр — пас. Азёрны). Драўляныя сял. сядзібы пастаўлены каля прасёлачнай дарогі. Радзіма Героя Сац. Працы Ф. П. Алексяевіча.

БЕРАЗІНА — вёска ў Людзяневіцкім с/с, за 7 км на 3 ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 240 км ад Гомеля; на 3 мяжуе з лесам, на тэр. Жыткавіцкага батанічнага заказніка рэсп. значэння. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Лунінец—Калінкавічы. 78 гаспадарак, 169 жыхароў (2004 г.). Заснавана ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1917 г. гэта хутар у Жыткавіцкай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ., 80 жыхароў. У 1921 г. 14 двароў 130 жыхароў. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 21 вясковец загінуў на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 345 жыхароў. У складзе саўгаса «Людзяневічы» (цэнтр — в. Людзяневічы). Дзейнічаюць клуб, библиотека. Планіровачна складаецца з плаўна выгнутай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ. Забудова двухсторонняя, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма засл. настаўніка Беларусі Л.М.Быстрэнкі. Непадалёку радовішча кааліну (7,7 млн. т).

БЕРАЗНЯКІ — вёска ў Мілевіцкім с/с, за 81 км на ПнЗ ад Жыткавіч, 23 км ад чыг. ст. Мікашэвічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 313 км ад Гомеля; вакол лес. Побач аўтадарога Мікашэвічы—Слуцк. 168 гаспадарак, 368 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 ст. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. Інвентар 1805 г. сведчыць аб Беразняках як невял. сяленні. У1811г. 41 двор, уладанне графа Чапскага. Паводле перапісу 1897 г. 337 жыхароў. У 1908 г. ў Грабаўскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ., 59 двароў, 370 жыхароў. Паводле Рыжскага дагавора 18.3.1921 г. ў складзе Полыпчы. 3 вер. 1939 г. ў складзе БССР. У 1940 г. 124 двары, 496 жыхароў. Ням. акупанты ў 2-й пал. лютага 1943 г. загубілі 212 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму на ўсх. ускраіне вёскі) і цалкам спалілі вёску. Вызвалена 5.7.1944 г. Паводле перапісу 1959 г. 649 жыхароў. У складзе саўгаса «Случ» (цэнтр — в. Мілевічы). Дзейнічаюць 9-гадовая школа, библиотека, клуб, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі. Планіровачна складаецца з дугападобнай, блізкай да шыротнай арыентацыі вуліцы, на Пн ад якой праходзіць прамалінейная, шыротная вуліца, на Пд — зігзагападобная, арыентаваная з ПдЗ на ПнУ. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.

БЕЧЫ — вёска ў Азяранскім с/с, за 36 км на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 269 км ад Гомеля; на Пд нац. парк «Прыпяцкі». Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Чэрайонічы—Жыткавічы. 74 гаспадаркі, 141 жыхар (2004 г.). Выяўленае археолагамі гарадзішча ранняга жалезнага веку (за 1 км на Пд ад вёскі) сведчыць аб засяленні тутэйшых мясцін у глыбокай старажытнасці. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. як сяленне ў Мазырскім пав. Мінскага ваяв. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1811 г. 18 двароў, уладанне казны. У 1816 г. 62 жыхары. У 1834 г. ў Тураўскім казённым маёнтку, 24 двары, 156 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. 45 двароў 236 жыхароў, у 1917 г. 351 жыхар, у 1925 г. 85 двароў. У 1930 г. арганізаваны калгас «Дзень ураджаю», працавала кузня. У 1940 г. 312 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1943 г. ням. акупанты спалілі 76 двароў і загубілі 27 жыхароў. У час наступлення сав. войск вясковец А.А.Ярмоленка правёў па малапрыкметных сцяжынках праз цяжкапрахадзімую мясцовасць батальён сав. салдат у тыл праціўніка і дапамог разграміць варожы гарнізон у вёсцы. За адвагу і смеласць у баі, знаходлівасць і дапамогу Чырв. Арміі А.А.Ярмоленка быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Вызвалена 21.3.1944 г. 25 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 474 жыхары. У складзе калгаса «Савецкая Беларусь» (цэнтр — в. Азяраны). Дзейнічае библиотека. Планіровачна складаецца з 2 прамалінейных, шчыльна пастаўленых вуліц, блізкіх да шыротнай арыентацыі. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма мастацтвазнаўцы М.М.Паграноўскага.

БОРКІ — вёска ў Руднянскім с/с, за 15 км на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 248 км ад Гомеля; на зах. ускраіне азёры Бяседка і Сыржыца, на У воз. Вузкіна. Побач аўтадарога Жыткавічы—Чэрнічы. 108 гаспадарак, 235 жыхароў (1999 г.). Выяўленае археолагамі гарадзішча на ПнЗ ад вёскі сведчыць аб засяленні гэтых мясцін у глыбокай старажытнасці. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 ст. як сяленне ў Мазырскім пав. Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1834 г. вёска ў складзе Тураўскага казённага маёнтка, 23 сям'і, 126 жыхароў. У 1908 г. ў Тураўскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ., 56 двароў, 398 жыхароў. У 1914 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце. У 1925 г. 81 двор. У 1931 г. арганізаваны калгас «2-я пяцігодка». У Вял. Айч. вайну дзейнічала падп. патрыят. аргцыя (кіраўнік Ермаловіч). Вызвалена 5.7.1944 г. На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 35 землякоў, памяць аб якіх ушаноўвае абеліск, пастаўлены ў 1970 г. Паводле перапісу 1959 г. 611 жыхароў. У складзе саўгаса «Аляксееўскі» (цэнтр — в. Кольна). Дзейнічаюць аддз. сувязі, клуб, фельч.-акушэрскі пункт. Планіровачна складаецца з 2 частак: паўночнай (да кароткай прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы далучаюцца з У 2 шыротныя вуліцы) і паўднёвай (шчыльна пастаўленыя кароткія вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, перакрыжаваныя шыротнымі вуліцамі). Забудова пераважна драўляная, сядзібнага тыпу.

БРАНІСЛАУ — вёска і чыг. станцыя (на лініі Лунінец—Гомель), цэнтр Браніслаўскага с/с, за 22 км на 3 ад Жыткавіч, 200 км ад Гомеля; на 3 мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Лунінец—Калінкавічы. 106 гаспадарак, 242 жыхары (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. як сяленне ў Мазырскім пав. Мінскай губ. У 1879 г. ўпамінаецца ў ліку сяленняў Людзяневіцкага царк. прыхода. Пасля ўводу ў эксплуатацыю 15.2.1886 г. чыгункі Лунінец—Калінкавічы пачала дзейнічаць чыгуначная станцыя. Паводле перапісу 1897 г. 23 двары, 163 жыхары. У 1908 г. ў Жыткавіцкай вол., 24 двары. У аднайменным хутары, што быў побач, 5 двароў, 33 жыхары. У 1917 г. 186 жыхароў у 1921 г. 32 двары, у 1925 г. 37 двароў. 3 20.8.1924 г. цэнтр Браніслаўскага с/с Жыткавіцкага района Мазырскай акругі (да 26.7.1930 г. і з 21.6.1935 г. да 20.2.1938 г.), з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай вобл. У 1930 г. арганізаваны калгас «Прамень камуны», працавала кузня. У Вял. Айч. вайну вызвалена ад ням. акупантаў 5.7.1944 г. 58 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 524 жыхары. У складзе саўгаса «Людзяневічы» (цэнтр — в. Людзяневічы). Дзейнічаюць 9-гадовая школа, клуб, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, магазін, швейная майстэрня. Планіровачна складаецца з працяглай выгнутай мерыдыянальнай вуліцы, да якой з У далучаюцца 2 завулкі. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

БРЫНЁВА — чыгуначная станцыя на лініі Лунінец—Гомель у Марахораўскім с/с, за 10 км на У ад Жыткавіч, 228 км ад Гомеля. 3 гаспадаркі, 7 жыхароў (2004 г.). Заснавана ў 19 ст. як маёнтак памешчыка Г.А.Кеневіча, дзе быў наладжаны выраб цукру і ў 1861 г. выпушчана прадукцыі на 1100 рублёў. 3 1884 г. працавала вінакурня. Са здачай у эксплуатацыю 15.2.1886 г. чыгункі Лунінец— Калінкавічы пачаў дзейнічаць раз'езд, а потым чыгуначная станцыя. У Вял. Айч. вайну вызвалена ад ням.-фаш. захопнікаў 5.7.1944 г. Паводле перапісу 1959 г. 54 жыхары. Будынкі драўляныя, уздоўж чыгункі.

БУДА — вёска ў Дзякавіцкім с/с, за 63 км на ПнУ ад Жыткавіч, 38 км ад чыг. ст. Старушкі (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 296 км ад Гомеля; на У мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Марохарава—Любань. 34 гаспадаркі, 49 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. як маёнтак Буда Дзякавіцкая. У 1917 г. ў Дзякавіцкай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1921 г. 191 жыхар. У1930 г. арганізаваны калгас «Новая Буда», працавала кузня. У 1940 г. 87 двароў 348 жыхароў. У Вял. Айч. вайну дзейнічала падп. патрыят. арг-цыя. Ням. акупанты ў сак. 1943 г. спалілі вёску і загубілі 48 жыхароў 11 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 295 жыхароў. У складзе калгаса «Кастрычнік» (цэнтр — в. Дзякавічы). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы, да якой з У і 3 далучаюцца завулкі. На У ад асноўнай праходзіць прамалінейная, кароткая, амаль мерыдыянальнай арыентацыі вуліца. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

БУДЫ — вёска ў Ленінскім с/с, за 32 км на ПнЗ ад Жыткавіч, 10 км ад чыг. ст. Мікашэвічы (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 265 км ад Гомеля, на р. Случ (прыток р. Прыпяць); вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Лунінец—Калінкавічы. 19 гаспадарак, 49 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1795 г. ў Мазырскім пав. Мінскай губ., 5 двароў. Паводле Рыжскага дагавора 18.3.1921 г. ў складзе Полынчы. 3 вер. 1939 г. ў складзе БССР. У 1940 г. 5 двароў 30 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў лют. 1943 г. ням. карнікі поўнасцю спалілі вёску. У складзе саўгаса «Ленінскі» (цэнтр — в. Леніна). Паводле перапісу 1959 г. 130 жыхароў. Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы. На 3 невял. адасоблены ўчастак забудовы. Дамы драўляныя, сядзібнага тыпу.

БУЙКАВІЧЫ — вёска ў Руднянскім с/с, за 16 км на ПдУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 229 км ад Гомеля; на Пд і 3 меліярацыйны канал і лес, на Пн вадасховішча рыбгаса. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Жыткавічы—Петрыкаў. 21 гаспадарка, 35 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з канца 18 ст. як сяленне ў Мазырскім пав. Мінскай губ. У 1856 г. 10 двароў. Паводле перапісу 1897 г. 33 жыхары. У 1917 г. 138 жыхароў. У кастр. 1922 г. ў б. маёнтку памешчыцы Левандоўскай створана камуна «Ленінскі шлях». У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас «Ленінская Беларусь». У Вял. Айч. вайну 5 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 178 жыхароў. У складзе саўгаса «Аляксееўка» (цэнтр — в. Кольна). Планіровачна складаецца з кароткай, крыху выгнутай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі.

БУРАЗЬ — вёска ў Верасніцкім с/с, за 32 км на ПдЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 266 км ад Гомеля; на Пд сетка меліярацыйных каналаў. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Тураў—Лельчыцы. 90 гаспадарак, 183 жыхары (2004 г.). Выяўленыя археолагамі стаянка каменнага веку, паселішчы розных перыядаў жалезнага веку, могільнік 1 ст. да н.э. — 1 ст. н.э. сведчаць аб засяленні тутэйшых мясцін у глыбокай старажытнасці. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1816 г. сяло ў Мазырскім пав. Мінскай губ., 10 двароў 67 жыхароў. У 1834 г. ўладанне графіні Мастоўскай, 81 жыхар. Была цэнтрам аднайменнага фальварка, гаспадар якога дваранін Кавалеўскі меў у 1857 г. 4628 дзес. зямлі. У 2-й пал. 1890-х гг. Зах. экспедыцыя Жылінскага правяла ў маёнтку шэраг меліярацыйных работ. Паводле перапісу 1897 г. знаходзілася ў Тураўскай вол., 23 двары, 199 жыхароў, кузня. У фальварку 7 двароў, 64 жыхары. У 1917 г. 262 жыхары. У 1922 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў нацыяналізаваным будынку. У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоная Тураўшчына». У Вял. Айч. вайну вызвалена ад ням.-фаш. захопнікаў 5.7.1944 г. 31 вясковец загінуў на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 402 жыхары. У складзе калгаса «Перамога» (цэнтр — в. Запясочча). Дзейнічаюць клуб, библиотека. Планіровачна складаецца з прамалінейнай, блізкай да шыротнай арыентацыі вуліцы, да якой з Пн далучаецца кароткая мерыдыянальная вуліца. Забудова рэдкая, драўляная, сядзібнага тыпу.

БЯЛЁУ — вёска ў Марахораўскім с/с, за 16 км на ПнУ ад Жыткавіч, 5 км ад чыг. ст. Брынёў (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 220 км ад Гомеля; на 3 сетка меліярацыйных каналаў, у т.л. Найда-Бялёўскі канал, на У мяжуе з лесам. Побач аўтадарога Лунінец—Калінкавічы. 422 гаспадаркі, 1054 жыхары (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 ст. як в. Бялова ў Мазырскім пав. Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1811 г. ўладанне графа Хадкевіча, 36 двароў. Паводле рэвізскіх матэрыялаў 1850 г. 62 двары, 353 жыхары. Памешчык Прыкота меў у вёсцы ў 1863 г. 55 дзес. зямлі. У 1885 г. 75 двароў, 449 жыхароў, пачаліся заняткі ў царк.-прыходскай школе. Праз вёску праходзіла ваенна-камунікацыйная дарога са Слуцкага пав. ў Петрыкаў. Паводле перапісу 1897 г. 140 двароў, 768 жыхароў, царква Раства Багародзіцы, хлебазапасны магазін, карчма. Побач быў фальварак. У 1903 г. адкрыта земская школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце. У 1908 г. ў Жыткавіцкай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ., 212 двароў, 947 жыхароў. У 1921 г. 1045 жыха¬роў. У 1929 г. арганізаваны калгас «III Інтэрнацыянал», працавалі смалярня (з 1927 г.), паравы млын (з 1926 г.), кузня, стальмашня, ваўначоска. 3 20.8.1924 г. да 16.7.1954 г. цэнтр Бялёўскага с/с Жыткавіцкага района Мазырскай акругі (да 26.7.1930 г. і з 21.6.1935 г. да 20.2.1938 г.), з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай вобл. У 1940 г. 282 двары. У Вял. Айч. вайну партызаны разграмілі ў вёсцы апорны пункт акупантаў. У лют. 1943 г. ням. карнікі спалілі 6 двароў і загубілі 31 жыхара. На фронце і ў партыз. барацьбе загінулі 109 вяскоўцаў, памяць аб якіх ушаноўвае стэла, пастаўленая ў 1975 г. ў цэнтры вёскі. Паводле перапісу 1959 г. 1234 жыхары. Цэнтр калгаса «III Інтэрнацыянал». Дзейнічаюць сярэдняя школа, Дом культуры, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддз. сувязі, 2 магазіны. Планіровачна складаецца з 2 прамалінейных паралельных вуліц, блізкіх да мерыдыянальнай арыентацыі, якія на Пд злучаны кароткай прамалінейнай шыротнай вуліцай, а на Пн да іх далучаецца прамалінейная вуліца, арыентаваная з ПдЗ на ПнУ. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу. У 1987—1992 гг. узведзена 150 мураваных дамоў катэджнага тыпу, у якіх размясціліся перасяленцы з месц, забруджаных радыяцыяй у выніку Чарнобыльскай катастрофы.

БЯРЭЖЦЫ — вёска ў Рычоўскім с/с, за 42 км на ПдЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 247 км ад Гомеля, на р. Сцвіга (прыток р. Прыпяць). На Пд і У тэрыторыя нац. парка «Прыпяцкі». Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Тураў—Лельчыцы. 112 гаспадарак, 270 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як вёска ў Тураўскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1879 г. ўпамінаецца ў ліку сяленняў Рычоўскага царк. прыхода. У выніку пажару 29.6.1885 г. згарэла 28 двароў. 3 1896 г. працаваў вадзяны млын. Паводле перапісу 1897 г. 46 двароў, 302 жыхары, часоўня. У 1917 г. вёска і фальварак, 331 жыхар, у 1925 г. 51 двор. У 1930 г. арганізаваны калгас «Прагрэс», працавала кузня. У 1940 г. 94 двары, 460 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў сак. 1944 г. ням. карнікі поўнасцю спалілі вёску і загубілі 21 жыхара. 102 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 408 жыхароў. У складзе калгаса «Шлях да камунізму» (цэнтр — в. Хільчыцы). Дзейнічаюць пач. школа, клуб, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт. Планіровачна складаецца з дугападобнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, побач з якой на У размешчаны паралельныя да яе 3 кароткія вуліцы. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. У 1979 г. пастаўлены помнік М.М.Марозу — юнаку, які, ратуючы інш. школьнікаў, загінуў ад выбуху снарада часоў Вял. Айч. вайны, што быў знойдзены ў час уборкі бульбы.

БЯЧАНСКАЯ БУДА - вёска ў Азяранскім с/с, за 37 км на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 270 км ад Гомеля; на Пд і У мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Чэрнічы—Жыткавічы. 19 гаспадарак, 25 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як вёска ў Тураўскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 19 двароў, 76 жыхароў. У 1908 г. 89, у 1917 г. 110 жыхароў. У 1930 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 31 двор, 170 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1943 г. ням. акупанты спалілі 30 двароў і загубілі 9 жыхароў. 17 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 251 жыхар. У складзе калгаса «Савецкая Беларусь» (цэнтр — в. Азяраны). Планіровачна складаецца з 2 плаўна выгнутых шыротных вуліц, злучаных паміж сабой на У і 3. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

ВАРОНІНА — вёска ў Верасніцкім с/с, за 33 км на ПдЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец— Калінкавічы),-266 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Тураў—Лельчыцы. 53 гаспадаркі, 109 жыхароў (2004 г.). Выяўленыя археолагамі бескурганны могільнік ранняга жалезнага веку (у цэнтры вёскі) і 2 селішчы ранняга жалезнага веку (за 0,3—0,8 км на Пн ад вёскі) сведчаць аб засяленні тутэйшых мясцін у далёкай старажытнасці. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 17 ст. як сяленне ў Мазырскім пав. Мінскага ваяв. У 1671 г. фальварак Варонічы, уладанне Радзівілаў. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 10 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 262 жыхары. У складзе калгаса «Перамога» (цэнтр — в. Запясочча). Планіровачна складаецца з прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, якая на Пд далучаецца да цэнтра шыротнай прамалінейнай вуліцы. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.

ВАСТРАНКА — вёска ў Руднянскім с/с, за 5 км на У ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 228 км ад Гомеля, на р. Навуць (прыток р. Прыпяць). Побач аўтадарога Жыткавічы—Петрыкаў. 58 гаспадарак, 103 жыхары (2004 г.). Заснавана ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 г. 18 двароў. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 13 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 251 жыхар. У складзе саўгаса «Жыткавічы» (цэнтр — пас. Грабянёўскі). Дзейнічаюць клуб, библиотека. Планіровачна складаецца з падзеленых ракой 2 частак: усходняй (бессістэмная забудова ўздоўж ракі) і заходняй (плаўна выгнутая вуліца, арыентаваная з ПдУ на ПнЗ). Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

ВЕРАСНІЦА — вёска, цэнтр Верасніцкага с/с, за 38 км на ПдЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 250 км ад Гомеля; на 3 воз. Рэчышча. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Тураў—Лельчыцы. 540 гаспадарак, 1263 жыхары (2004 г.). Выяўленае археолагамі селішча мілаградскай і зарубінецкай культур і ранняга феадалізму (за 0,2 км на ПнУ ад вёскі, ва ўрочышчах Сушня і Градка) сведчыць аб засяленні тутэйшых мясцін у далёкай старажытнасці. Адзін з Тураўскіх крыжоў (зроблены з каменю, адносіцца да часоў прыняцця хрысціянства) знаходзіўся ў вёсцы, над ім была збудавана капліца. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 ст. як сяленне ў Троцкім ваяв., з 1565 г. ў Пінскім пав. Берасцейскага ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. У 1559 г. ўпамінаецца ў матэрыялах рэвізіі пушчаў. У 1782 г. на сродкі ўладальніцы сяла графіні Мастоўскай збудавана драўляная Крыжаўзвіжанская царква. Невял. царква была і на могілках. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1795 г. 54 двары, 390 жыхароў, уладанне Патоцкіх. На карце 1866 г. паказана як невял. населены пункт. У 1883 г. адкрыта школа граматы. Паводле перапісу 1897 г. 70 двароў 569 жыхароў царква, царк.-прыходская школа, кузня. У 1899 г. збудавана памяшканне для школы. У 1908 г. ў Тураўскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ., 102 двары, 666 жыхароў. У 1917 г. 771 жыхар, у 1925 г. 117 двароў. 3 20.8.1924 г. цэнтр Верасніцкага с/с Тураўскага, з 17.4.1962 г. Жыткавіцкагарайона Мазырскай акругі (да 26.7.1930 г. і з 21.6.1935 г. да 20.2.1938 г.), з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай вобл. У 1929 г. арганізаваны калгас «Пуцілавец». У 1940 г. 220 двароў, 1320 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў 1944 г. ням. акупанты спалілі 75 двароў, загубілі 21 жыхара. У наваколлі загінулі ў баях 9.7.1941 г. 9 пагранічнікаў і 24.1.1942 г. — партызан (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 117 вяскоўцаў, памяць аб якіх ушаноўваюць скульптура воіна і 2 дошкі з імёнамі загінуўшых, пастаўленыя ў 1969 г. ў цэнтры вёскі. Паводле перапісу 1959 г. 1805 жыхароў. Цэнтр калгаса «1 Мая». Дзейнічаюць станцыя перапампоўвання нафты нафтаправода «Дружба», сярэдняя і музычная школы, Дом культуры, библиотека, фельч.-акушэрскі і ветэрынарны пункты, дзіцячы сад, аддз. сувязі, 3 магазіны. Планіровачна складаецца з падзеленых дарогай 2 частак: усходняй (3 кароткія прамалінейныя, шчыльна пастаўленыя вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, перакрыжаваныя 2 кароткімі шыротнымі вуліцамі) і заходняй (3 кароткія прамалінейныя, шчыльна пастаўленыя вуліцы, перакрыжаваныя 2 шыротнымі вуліцамі). Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма Героя Сац. Працы А.М.Тычыны.

ВІДОШЫН — вёска ў Чырвоненскім с/с, за 15 км на ПнУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 232 км ад Гомеля; на 3 мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Лунінец—Калінкавічы. 66 гаспадарак, 151 жыхар (2004 г.). Заснавана ў канцы 19 ст. як хутар у Жыткавіцкай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1917 г. 60 жыхароў, у 1921 г. 12 двароў. У 1930 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1930-х гг. у вёску пераселены жыхары з бліжэйшых хутароў, і ў выніку склалася новая вуліца. У Вял. Айч. вайну 17 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 241 жыхар. У складзе саўгаса «Чырвоны Бор» (цэнтр — в. Семянча). Дзейнічае клуб. Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай шыротнай вуліцы, да якой з Пд далучаюцца 2 кароткія вуліцы і завулак. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.

ВІЛЬЧА — вёска ў Браніслаўскім с/с, за 26 км на 3 ад Жыткавіч, 10 км ад чыг. ст. Дзедаўка (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 259 км ад Гомеля, на р. Случ (прыток р. Прыпяць), на тэр. біялагічнага заказніка рэсп. значэння «Нізоўе Случы». Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Лунінец—Калінкавічы. 60 гаспадарак, 107 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 ст. як в. Вельча ў Слуцкім пав. Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1834 г. ў маёнтку Леніна, у валоданні князя Л.П.Вітгенштэйна, 33 двары. Паводле перапісу 1897 г. вёска (163 жыхары), хутар (12 жыхароў) і фальварак (8 жыхароў) у Ленінскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1917 г. 324 жыхары. У 1921 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце, а ў 1923 г. для яе збудавана ўласнае памяшканне. У 1925 г. 50 двароў. Размяшчалася пагранічная застава, на якой служыў пісьменнік І.Я.Шапавалаў. У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоны памежнік», працавала кузня. У 1932 г. збудаваны новы будынак для пачатковай школы. У Вял. Айч. вайну 26 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 445 жыхароў. У складзе калгаса «XX партз'езд» (цэнтр — в. Града). Дзейнічаюць клуб, пач. школа, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт. Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу.

ВЯЗАЎ ЛЕС - вёска ў Людзяневіцкім с/с, за 9 км на ПдЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 242 км ад Гомеля; вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Лунінец—Калінкавічы. 28 гаспадарак, 40 жыхароў (2004 г.). Заснавана ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 г. арганізаваны калгас імя В.У.Куйбышава. У сярэдзіне 1930-х гг. у вёску пераселены жыхары з бліжэйшых хутароў. У Вял. Айч. вайну 5.7.1944 г. вызвалена ад ням. акупантаў. У складзе саўгаса «Людзяневічы» (цэнтр — в. Людзяневічы). Планіровачна складаецца з крыху выгнутай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ і забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі.

ВЯЛІКІЯ СЦЯБЛЕВІЧЫ - вёска ў Ленінскім с/с, за 48 км на ПнЗ ад Жыткавіч, 20 км ад чыг. ст. Мікашэвічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 281 км ад Гомеля; вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Мікашэвічы—Слуцк. 77 гаспадарак, 154 жыхары (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з пач. 19 ст. як в. Сцяблевічы ў Мазырскім пав. Мінскай губ. У 1811г. 11 двароў, 46 жыхароў мужчынскага полу. Паводле інвентара 1820 г. 12 двароў, у складзе фальварка Леніна, якім валодаў палкоўнік Бабанскі. Крыху пазней частка яе жыхароў заснавала новае пасяленне, першапачатковае сяленне стала звацца Вялікія Сцяблевічы, а новае — Малыя Сцяблевічы. У 1834 г. 13 двароў карчма, у валоданні кн. Л.П.Вітгенштэйна. У 1879 г. ўпамінаецца ў ліку сяленняў Ленінскага царкоўнага прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 156 жыхароў. У 1908 г. 24 двары, 194 жыхары, у Ленінскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. Паводле Рыжскага дагавора ад 18.3.1921 г. ў складзе Польшчы. 3 вер. 1939 г. ў складзе БССР. У 1940 г. 49 двароў, 205 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў лют. 1943 г. ням. карнікі поўнасцю спалілі вёску і загубілі 7 жыхароў. 21 вясковец загінуў на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 471 жыхар. У складзе саўгаса «Ленінскі» (цэнтр — в. Леніна). Планіровачна складаецца з прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, да цэнтра якой з У далучаецца кароткая выгнутая вуліца. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

ВЯТЧЫН — вёска ў Дзякавіцкім с/с, за 37 км на ПнУ ад Жыткавіч, 24 км ад чыг. ст. Старушкі (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 275 км ад Гомеля, на аўтадарозе Марахорава—Любань; вакол лес. 239 гаспадарак, 477 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 ст. як вёска ў Слуцкім пав. Навагрудскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1795 г. ў Мазырскім пав. Мінскай губ., 46 двароў. У 1850 г. 50 двароў, 448 жыхароў. Было ўладаннем Радзівілаў, потым кн. Вітгенштэйна, які ў 1876 г. валодаў 14 888 дзесяцінамі зямлі. У 1885 г. 75 двароў, 641 жыхар. У 1896 г. працаваў вадзяны млын. Паводле перапісу 1897 г. 123 двары, 913 жыхароў, царква, хлебазапасны магазін, карчма. 1.10.1905 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце, у 1922 г. яна атрымала нацыяналізаваны будынак. У 1917 г. ў Дзякавіцкай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ., 1503 жыхары. У 1921 г. 266 двароў, 1901 жыхар. 3 20.8.1924 г. да 16.7.1954 г. цэнтр Вятчынскага с/с Жыткавіцкага района Мазырскай акругі (да 26.7.1930 г. і з 21.6.1935 г. да 20.2.1938 г.), з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомелськай вобл. У 1931 г. арганізаваны калгас «2-я пяцігодка», працавалі смалярня і кузня. У1940 г. 450 двароў, 1500 жыхароў. У Вял. Айч. вайну партызаны ў студз. 1942 г. разграмілі створаны ў вёсцы гарнізон акупантаў. У лют. 1943 г. ням. карнікі поўнасцю спалілі вёску. У пачатку сак. 1943 г. карнікі сагналі ў кароўнік 800 жыхароў і спалілі іх (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму на паўн.-ўсх. ускраіне вёскі). 145 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 1398 жыхароў У складзе калгаса «Кастрычнік» (цэнтр — в. Дзякавічы). Дзейнічаюць лясніцтва, смалярня, участак леспрамгаса, швейная і шавецкая майстэрні, 9-гадовая школа, библиотека, бальніца, клуб, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, 2 магазіны. Планіровачна складаецца з крывалінейнай шыротнай вуліцы, паралельна да якой праходзяць 3 кароткія прамалінейныя вуліцы, злучаныя 2 прамалінейнымі, мерыдыянальнай арыентацыі вуліцамі. На Пд — невял. адасоблены ўчастак забудовы. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу, пастаўлены рэдка. Радзіма Героя Сац. Працы К.С.Папко.

ВЯТЧЫНСКАЯ РУДНЯ - вёска ў Марахораўскім с/с, за 45 км на ПнУ ад Жыткавіч, 20 км ад чыг. ст. Старушкі (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 278 км ад Гомеля; вакол лес. Побач аўтадарога Марахорава—Любань. 36 гаспадарак, 71 жыхар (2004 г.). Заснавана ў 2-й пал. 19 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. Паводле перапісу 1897 г. 4 двары, 31 жыхар, вадзяны млын. У 1917 г. ў Дзякавіцкай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ., 76 жыхароў. У1925 г. 21 двор. У 1931 г. арганізаваны калгас «Прагрэс». У 2-й палавіне 1930-х гг. у вёску сселены жыхары бліжэйшых хутароў. У 1940 г. 49 двароў. У Вял. Айч. вайну ў сак. 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі вёску. 15 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 257 жыхароў У складзе калгаса «Кастрычнік» (цэнтр — в. Дзякавічы). Дзейнічае клуб. Планіровачна складаецца з амаль прамалінейнай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.

ГРАБАВА — вёска ў Мілевіцкім с/с, за 78 км на ПнЗ ад Жыткавіч, 20 км ад чыг. ст. Мікашэвічы (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 311 км ад Гомеля, на р. Случ (прыток р. Прыпяць); на Пн мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Мікашэвічы—Слуцк. 113 гаспадарак, 218 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як вёска ў Ленінскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1839 г. ў складзе маёнтка Леніна, уладанне князя Л.П.Вітгенштэйна. У 1850 г. 14 двароў. Паблізу працаваў лесапільны завод. Паводле перапісу 1897 г. 194 жыхары, млын і карчма. У 1908 г. 32 двары, 263 жыхары. У 1914 г. салдаты запасной часці разграмілі вінны магазін. Паводле Рыжскага дагавора 18.3.1921 г. ў складзе Полыпчы. У 1940 г. 120 двароў 502 жыхары. У Вял. Айч. вайну ў лют. 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 35 жыхароў. 37 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 652 жыхары. У складзе саўгаса «Случ» (цэнтр — в. Мілевічы). Дзейнічаюць 9-гадовая школа, библиотека, клуб, фельч.-акушэрскі пункт. Планіровачна складаецца з крывалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, якую перакрыжоўвае паўвыгнутая вуліца, з 3 да цэнтра галоўнай далучаецца прамалінейная кароткая вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма акадэміка Нац. АН Беларусі, доктара хімічных навук, праф. Ф.АЛахвіча.

ГРАБЯНЁУСКІ — пасёлак, цэнтр Руднянскага с/с, за 12 км на ПдУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 221 км ад Гомеля; на 3 — Жыткавіцкі батанічны заказнік рэсп. значэння. Паблізу аўтадарога Жыткавічы—Петрыкаў. 75 гаспадарак, 183 жыхары (2004 г.). 3 1920-х гг. тут на распрацоўцы тарфяных залежаў працавалі арцелі. Пасля Вял. Айч. вайны торфараспрацоўкі значна пашырыліся, было створана торфапрадпрыемства, складаўся пасёлак. 21.1.1969 г. ўказам Прэзідыума Вярх. Савета БССР пасёлку дана назва Грабянёўскі. 3 17.12.1980 цэнтр сельсавета. Цэнтр саўгаса «Жыткавічы». Дзейнічаюць клуб, библиотека. Планіровачна складаецца з прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы з драўлянымі будынкамі.

ГРАДА — вёска ў Браніслаўскім с/с, за 25 км на ПдЗ ад Жыткавіч, 9 км ад чыг. ст. Дзедаўка (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 263 км ад Гомеля; на 3 — біялагічны заказнік рэсп. значэння «Нізоўе Случы». Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Лунінец—Калінкавічы. 119 гаспадарак, 317 жыхароў (2004 г.). Заснавана ў пач. 20 ст. У 1908 г. выселак Грады ў Ленінскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ., 1 двор, 4 жыхары. У 1917 г. ў Жыткавіцкай вол., 301 жыхар. У 1921 г. 68 двароў, 335 жыхароў. У 1925 г. 85 двароў. У 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоная Града». У 1930-х гг. у вёску пераселены жыхары бліжэйшых хутароў. У 1940 г. 329 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў сак. 1943 г. ням. акупанты спалілі вёску. Вызвалена 5.7.1944 г. На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 30 землякоў, памяць аб якіх увекавечваюць абеліск і 3 пліты з імёнамі загінуўшых, пастаўленыя ў 1975 г. ў цэнтры вёскі. Паводле перапісу 1959 г. 418 жыхароў. Цэнтр калгаса «XX партз'езд». Размешчаны пач. школа, Дом культуры, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, магазін. Планіровачна складаецца з дугападобнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой з У далучаецца прамалінейная шыротная вуліца. Забудова драўляная, няшчыльная, сядзібнага тыпу.

ГРЭБЕНЬ — вёска ў Руднянскім с/с, за 10 км на ПдУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 223 км ад Гомеля, па аўтадарозе Жыткавічы—Петрыкаў; на Пн сетка меліярацыйных каналаў, на 3 — Жыткавіцкі батанічны заказнік рэсп. значэння. 90 гаспадарак, 168 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як вёска ў Жыткавіцкай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1879 г. ўпамінаецца як сяленне Жыткавіцкага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 31 двор, 188 жыхароў. У 1908 г. 43 двары, 269 жыхароў. У 1917 г. 300 жыхароў. Дзейнічала школа. У 1921 г. 57 двароў, 314 жыхароў. У 1925 г. 71 двор. У 1930 г. арганізаваны калгас «Камінтэрн», працавала кузня. У Вял. Айч. вайну 47 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 456 жыхароў. У складзе саўгаса «Жыткавічы» (цэнтр — пас. Грабянёўскі). Дзейнічаюць 9-гадовая школа, клуб, дзіцячыя яслі-сад. Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ, да якой далучаюцца 3 завулкі. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

ГРЫЧЫНАВІЧЫ - вёска ў Ленінскім с/с, за 49 км на ПнЗ ад Жыткавіч, 21 км ад чыг. ст. Мікашэвчы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 176 км ад Гомеля; на У канал Беразняцкі, вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Мікашэвічы—Слуцк. 157 гаспадарак, 389 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 ст. як вёска ў Слуцкім пав. Навагрудскага ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1839 г. вёска ў маёнтку Леніна, уладанне князя Л.П.Вітгенштэйна. У 1879 г. ўпамінаецца як сяленне ў Ленінскім царк. прыходзе. Паводле перапісу 1897 г. 34 двары, 450 жыхароў. У 1908 г. ў Ленінскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ., 88 двароў, 611 жыхароў. Паводле Рыжскага дагавора 18.3.1921 г. ў складзе Польшчы. 3 вер. 1939 г. ў складзе БССР. У 1940 г. 201 двор, 876 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў лют. 1943 г. ням. акупанты спалілі 200 двароў і загубілі 76 жыхароў. 34 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 708 жыхароў. У складзе саўгаса «Ленінскі» (цэнтр — в. Леніна). Дзейнічаюць 9-гадовая школа, клуб, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі. Планіровачна складаецца з працяглай прамалінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой на Пн далучаецца кароткая вуліца, на Пд паралельна асноўнай праходзіць кароткая прамалінейная вуліца. Забудова рэдкая, драўляная, сядзібнага тыпу.

ГУЛЕВІЧЫ — вёска ў Юркевіцкім с/с, за 25 км на ПнЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 245 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Лунінец—Калінкавічы. 81 гаспадарка, 185 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 ст. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. Паводле інвентара 1813 г. фальварак. У 1850 г. ў маёнтку Леніна, уладанне князя Л.П.Вітгенштэйна, 21 двор. У 1879 г. ўпамінаецца ў ліку сяленняў Ленінскага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 17 двароў, 237 жыхароў. У 1908 г. ў Ленінскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ., 39 двароў, 287 жыхароў. У1925 г. 50 двароў. У 1931 г. арганізаваны калгас імя А.Р.Чарвякова. У 1940 г. 65 двароў, 395 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў лют. 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 3 жыхароў. Паводле перапісу 1959 г. 476 жыхароў. У складзе саўгаса «Ленінскі» (цэнтр — в. Леніна). Радзіма аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху ў Пінскай вобл. ў Вял. Айч. вайну Ф.І.Лісовіча (быў камісарам, потым камандзірам партыз. брыгады імя С.М.Кірава).

ДЗЕДАУКА — вёска і чыг. станцыя (на лініі Лунінец—Калінкавічы) у Людзяневіцкім с/с, за 15 км на 3 ад Жыткавіч, 248 км ад Гомеля; на Пд і У меліярацыйныя каналы, на 3 і Пн мяжуе з лесам, на У — Жыткавіцкі батанічны заказнік рэсп. значэння. Побач аўтадарога Лунінец—Калінкавічы. 116 гаспадарак, 274 жыхары (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як вёска ў Жыткавіцкай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. Паводле інвентара 1845 г. 391 дзесяціна зямельных угоддзяў. У 1862 г. 10 двароў. У 1879 г. ўпамінаецца ў ліку сяленняў Людзяневіцкага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 31 двор, 198 жыхароў. 16.11.1904 г. адкрыты чыг. раз'езд, тэлеграфны пост. У 1908 г. 51 двор, 268 жыхароў. У 1917 г. ў вёсцы 518, на чыг. раз'ездзе 57 жыхароў. У 1921 г. 75 двароў. У гэтым годзе адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце. У 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоная Дзедаўка», працавалі паравы млын, кузня. У Вял. Айч. вайну 5.7.1944 г. вызвалена ад ням. акупантаў. 36 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 464 жыхары. У складзе саўгаса «Людзяневічы» (цэнтр — в. Людзяневічы). Дзейнічаюць пач. школа, библиотека, клуб, фельч.-акушэрскі пункт. Планіровачна складаецца з падзеленых чыгункай 2 частак: паўднёвай (прамалінейная вуліца блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі) і паўночнай (2 прамалінейныя, паралельныя паміж сабой мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы, злучаныя дарогай). Забудова драўляная, двухсторонняя, сядзібнага тыпу. За 1 км на 3 ад асн. забудовы чыг. станцыя. Радзіма ген.-м. артылерыі Ф.І.Пяцюшкіна. Непадалёку радовішча кааліну (8,5 млн. т).

ДЗЯКАВІЧЫ - вёска, цэнтр Дзякавіцкага с/с, за 57 км на ПнУ ад Жыткавіч, 32 км ад чыг. ст. Старушкі (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 295 км ад Гомеля; на Пн сетка меліярацыйных каналаў, злучаных канавай Дуброва з воз. Чырвонае, на 3 мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Марахорава—Любань. 266 гаспадарак, 655 жыхароў (2004 г.). Выяўленыя археолагамі курганныя могільнікі дрыгавічоў (17 насыпаў за 1 км на ПдЗ ад вёскі) сведчаць аб засяленні тутэйшых мясцін у далёкай старажытнасці. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 ст. як вёска ў Слуцкім пав. Навагрудскага ваяв. ВКЛ. У інвентары 1572 г. пазначана як фальварак. У 1712 г. цэнтр прыватна-ўласніцкага маёнтка. 3 1784 г. цэнтр Дзякавіцкай вол. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1796 г. ў суседнім аднайменным фальварку размяшчаўся хлебазапасны магазін Радзівілаў. У 1811 г. 46 двароў. У 1850 г. ўладанне кн. Пятрова, 50 двароў. У 1885 г. 59 двароў, 632 жыхары, належала кн. Вітгенштэйну, які ў 1876 г. меў 54 532 дзесяціны зямлі. У склад Дзякавіцкай вол. (існавала да 17.7.1924 г.) уваходзілі ў 1885 г. 9 сяленняў з 336 дварамі. У 1892 г. адкрыта нар. вучылішча. У 1896 г. ў маёнтку і вёсцы працавалі 2 ветракі. Паводле перапісу 1897 г. 131 двор, 960 жыхароў карчма, фальварак. Вяскоўцы лавілі ў возеры шмат рыбы і гандлявалі ёй у Мінску, Жытоміры, Слуцку і інш. гарадах. Вёска хутка павялічвалася ў памерах. Дзейнічала паштовае аддзяленне. У 1908 г. 165 двароў, 1124 жыхары. Побач працаваў лесапільны завод, рабочыя якога ў сак. 1913 г. правялі забастоўку, патрабуючы павышэння заработнай платы. У1917 г. 1386 жыхароў, у 1921 г. 254 двары, 1493 жыхары. 3 20.8.1924 г. цэнтр Дзякавіцкага с/с Старобінскага, з 8.10.1924 г. Жыткавіцкага, з 21.8.1925 г. Старобінскага, з 5.4.1935 г. Жыткавіцкага района Слуцкай, з 8.10.1924 г. Мазырскай, з 21.8.1925 Слуцкай, з 9.6.1927 г. да 26.7.1930 г. Бабруйскай, з 21.6.1935 г. да 20.2.1938 г. Мазырскай акругі, з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай вобл. У 1925 г. адкрыта хата-чытальня. У 1930 г. арганізаваны калгас «Авангард». У Вял. Айч. вайну ням. акупанты 17.2.1942 г. спалілі вёску, а 6.3.1943 г. ў час карнай экспедыцыі спалілі яшчэ 225 двароў расстралялі і спалілі жывымі 651 жыхара (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму на ўсх. ускраіне вёскі). 17 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 942 жыхары. Цэнтр калгаса «Кастрычнік». Дзейнічаюць сярэдняя школа, Дом культуры, библиотека, амбулаторыя, дзіцячы сад, аддз. сувязі, магазін. Планіровачна складаецца з працяглай крывалінейнай вуліцы з завулкамі, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ і забудаванай двухбакова, няшчыльна драўлянымі сял. сядзібамі.

ДОЎГАЯ ДУБРОВА - вёска ў Людзяневіцкім с/с, за 13 км на ПдЗ ад Жыткавіч, 9 км ад чыг. ст. Дзедаўка (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 245 км ад Гомеля; вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Лунінец—Калінкавічы. 50 гаспадарак, 83 жыхары (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Мазырскім пав. Мінскай губ. У 1915 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце. У 1917 г. хутар Доўгая Дуброва (ён жа Нова-Любімаўск) у Жыткавіцкай вол., 446 жыхароў. У 1921 г. 79 двароў, 442 жыхары. У 1929 г. арганізаваны калгас «Палескі гігант», дзейнічала кузня. У 1940 г. 83 двары. У Вял. Айч. вайну ў крас. 1944 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 5 жыхароў. Вызвалена 5.7.1944 г. 29 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 280 жыхароў. У складзе саўгаса «Людзяневічы» (цэнтр — в. Людзяневічы). Дзейнічае клуб. Планіровачна складаецца з 4 адрэзкаў працяглай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі.

ДУБРОВА — вёска ў Марохараўскім с/с, за 22 км на ПнУ ад Жыткавіч, 10 км ад чыг. ст. Старушкі (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 155 км ад Гомеля, на аўтадарозе Марохарава—Любань; на У і 3 меліярацыйныя каналы. 198 гаспадарак, 555 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як вёскаў Мазырскім пав. Мінскай губ. У 1850 г. ўладанне памешчыка Карпава, 21 двор. У 1896 г. працаваў вятрак. У 1929 г. арганізаваны калгас «Новае жыццё», дзейнічалі кузня і маслазавод. У 1932 г. для вясковай школы ўзведзены будынак. У сярэдзіне 1930-х гг. у вёску сселены жыхары бліжэйшых хутароў. У 1940 г. 75 двароў, 264 жыхары. У Вял. Айч. вайну ў лют. 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 3 жыхароў. 19 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 298 жыхароў. Цэнтр калгаса імя У.І.Леніна. Дзейнічаюць сярэдняя школа (новы мураваны будынак узведзены ў 1993 г.), библиотека, Дом культуры, амбулаторыя, дзіцячыя яслі-сад. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ і забудаванай 2-бакова, няшчыльна драўлянымі сял. сядзібамі. У 1987 г. ўзведзена новая вуліца з 50 мураваных дамоў катэджнага тыпу, у якіх размясціліся перасяленцы з месц, забруджаных радыяцыяй у выніку Чарнобыльскай катастрофы.

ЕЛЬНА — вёска ў Ленінскім с/с, за 38 км на ПнЗ ад Жыткавіч, 13 км ад чыг. ст. Мікашэвічы (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 272 км ад Гомеля; вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Мікашэвічы— Слуцк. 21 гаспадарка, 51 жыхар (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. як вёска ў Ленінскай вол. Мазырскага пав. Мінскага ваяв. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1811 г. ва ўладанні графа Чапскага, 11 двароў. У 1879 г. ўпамінаецца як сяленне Ленінскага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 87 жыхароў. У 1908 г. 12 двароў. Паводле Рыжскага дагавора 18.3.1921 г. ў складзе Польшчы. 3 вер. 1939 г. ў складзе БССР. У1940 г. 42 двары, 151 жыхар. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты ў лют. 1943 г. поўнасцю спалілі вёску і загубілі 112 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму ў цэнтры вёскі). 4 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 139 жыхароў. У складзе саўгаса «Ленінскі» (цэнтр — в. Леніна). Драўляныя сял. сядзібы размешчаны каля прасёлачнай дарогі.

ЁВІЧЫ — вёска ў Мілевіцкім с/с, за 63 км на ПнЗ ад Жыткавіч, 9 км ад чыг. ст. Мікашэвічы (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 296 км ад Гомеля; на Пд мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Мікашэвічы—Слуцк. 31 гаспадарка, 51 жыхар (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як вёска ў Мазырскім пав. Мінскай губ. Паводле Рыжскага дагавора 18.3.1921 г. ў складзе Полынчы. 3 вер. 1939 г. ў складзе БССР. У 1940 г. 46 двароў, 248 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ням. карнікі 15.2.1943 г. поўнасцю спалілі вёску, расстралялі 15 і спалілі жывымі 75 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму на могілках). 6 вяскоўцаў загінулі ў партыз. барацьбе. Паводле перапісу 1959 г. 214 жыхароў. У складзе саўгаса «Случ» (цэнтр — в. Мілевічы). Дзейнічае аддз. сувязі. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, да якой з Пд далучаюцца 2 кароткія, шчыльна забудаваныя вуліцы. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу.

ЗАБРОДДЗЕ — вёска, падпарадкаваная Жыткавіцкаму райсавету, за 7 км на Пн ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 228 км ад Гомеля; вакол лес. Паблізу аўтадарога Лунінец—Калінкавічы. 32 гаспадаркі, 77 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як сяленне ў Жыткавіцкай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1845 г. 1293 дзес. зямельных угоддзяў. Паводле перапісу 1897 г. 13 двароў 89 жыхароў, смалярня. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 9 вяскоўцаў загінулі на фронце. У складзе саўгаса «Жыткавічы» (цэнтр — п. Грабянёўскі). Планіровачна складаецца з кароткай, плаўна выгнутай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы, да якой з 3 і У далучаюцца завулкі. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

ЗАГАЦЦЕ — вёска ў Браніслаўскім с/с, за 24 км на 3 ад Жыткавіч, 8 км ад чыг. ст. Дзедаўка (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 257 км ад Гомеля; вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Лунінец— Калінкавічы. 20 гаспадарак, 56 жыхароў (2004 г.). Заснавана ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1917 г. хутар у Жыткавіцкай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ., 7 жыхароў. У 1932 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 12 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 151 жыхар. У складзе калгаса «XX партз'езд» (цэнтр — в. Града). Планіровачна складаецца з кароткай, прамалінейнай, шыроткай вуліцы, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі.

ЗАГОРБАШША - вёска ў Людзяневіцкім с/с, за 14 км на 3 ад Жыткавіч, 2 км ад чыг. ст. Дзедаўка (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 247 км ад Гомеля; вакол меліярацыйныя каналы, на 3 біялагічны заказнік рэсп. значэння «Нізоўе Случы». Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Лунінец—Калінкавічы. 51 гаспадарка, 97 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як вёска ў Жыткавіцкай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1845 г. 25 двароў, 679 дзес. зямельных угоддзяў У 1879 г. ўпамінаецца ў ліку сяленняў Людзяневіцкага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 70 двароў 433 жыхары, у 1908 г. 107 двароў, 537 жыхароў у 1917 г. 662 жыхары, у 1921 г. 121 двор, 681 жыхар. У 1930 г. арганізаваны калгас. У Вял. Айч. вайну 5.7.1944 г. вызвалена ад ням. акупацыі. 18 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 258 жыхароў. У складзе саўгаса «Людзяневічы» (цэнтр — в. Людзяневічы). Планіровачна складаецца са шчыльнай забудовы 2 мерыдыянальных вуліц. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

ЗАЛЮЦІЧЫ — вёска ў Мілевіцкім с/с, за 64 км на ПнЗ ад Жыткавіч, 10 км ад чыг. ст. Мікашэвічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 297 км ад Гомеля, на р. Случ (прыток р. Прыпяць); на Пд, Пн і 3 мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Мікашэвічы—Слуцк. 71 гаспадарка, 126 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як вёска ў Ленінскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1834 г. ў складзе маёнтка Леніна, у валоданні кн. Л.П.Вітгенштэйна, 25 двароў. Паводле перапісу 1897 г. 402 жыхары. У 1908 г. 53 двары. Паводле Рыжскага дагавора 18.3.1921 г. ў складзе Польшчы, у Лунінецкім пав. 3 вер. 1939 г. ў складзе БССР. У 1940 г. 88 двароў, 507 жыхароў, пачатковая школа. У Вял. Айч. вайну ў лют. 1943 г. ням. акупанты загубілі ў лесе, за 4 км ад вёскі, 254 жыхароў вёсак Залюцічы і Ёвічы (пахаваны там жа, у магіле ахвяр фашызму) і цалкам спалілі вёску. 44 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 385 жыхароў. У складзе саўгаса «Случ» (цэнтр — в. Мілевічы). Дзейнічаюць 9-гадовая школа, клуб, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі. Планіровачна складаецца з крыху выгнутай вуліцы, арыентавай з ПдЗ на ПнУ, якая на Пн перакрыжавана кароткай вуліцай. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.

ЗАМОШША — вёска ў Марохараўскім с/с, за 35 км на ПнУ ад Жыткавіч, 11 км ад чыг. ст. Старушкі (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 267 кмад Гомеля; на 3 меліярацыйныя каналы, вакол лес. Побач аўтадарога Марохарава— Любань. 18 гаспадарак, 34 жыхары (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з пач. 20 ст. як хутар у Мазырскім пав. Мінскай губ. У 1917 г. 121 жыхар. У1921 г. 26 двароў, 263 жыхары. У 1925 г. 40 двароў. У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоная ніва», працавала кузня. У 1940 г. 58 двароў, 215 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў лют. 1943 г. ням. акупанты спалілі вёску і загубілі 14 жыхароў. 12 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 178 жыхароў. У складзе калгаса імя У.І.Леніна (цэнтр — в. Дуброва). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ і забудаванай рэдка пастаўленымі драўлянымі сял. сядзібамі.

ЗАПЯСОЧЧА - вёска ў Верасніцкім с/с, за 28 км на ПдЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 266 км ад Гоме¬ля; на Пн ускраіне — воз. Лінскае. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Тураў—Лельчыцы. 343 гаспадаркі, 826 жыхароў (2004 г.). Выяўленыя археолагамі селішча ранняга жалезнага веку (за 1,5 км на 3 ад вёскі, ва ўрочышчы Ракіта), селішча жалезнага веку і раннефеадальнага часу (за 1,5 км на ПнЗ ад вёскі) сведчаць аб засяленні тутэйшых мясцін у далёкай старажытнасці. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. як сяленне ў Тураўскай вол. Мазырскага пав. Мінскага ваяв. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1795 г. 36 двароў, уладанне графа Салагуба. У 1834 г. ў Тураўскім казённым маёнтку, 97 двароў, 579 жыхароў. У 1864 г. ўпамінаецца ў запісах афіцэраў Ген. штаба Рас. арміі, якія вывучалі гэту мясцовасць. У1879 г. ўпамінаеццаяк сяленне ў Тураўскім царк. прыходзе. У 1885 г. в. Заячаль—Запясочча, 145 двароў, 708 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. 155 двароў, 855 жыхароў, вятрак. У 1908 г. 214 двароў, 1071 жыхар. У выніку пажару 29.6.1908 г. згарэлі 47 двароў. У 1910 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце, у пач. 1920-х гг. ёй быў выдзелены нацыяналізаваны будынак. У1917 г. 1674 жыхары. У1925 г. 308 двароў. У 1931 г. да 16.7.1954 г. цэнтр Запясоцкага с/с Тураўскага, з 17.4.1962 г. Жыткавіцкага района Мазырскай акругі (з 21.6.1935 г. да 20.2.1938 г.), з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай вобл. У 1929 г. арганізаваны калгас «Перамога». У 1940 г. 300 двароў, 1200 жыхароў. У Вял. Айч. вайну дзейнічала патрыят. падполле. Ням. акупанты ў 1942 г. спалілі 250 двароў, загубілі 71 жыхара. Вызвалена 5.7.1944 г. 100 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 1445 жыхароў. Цэнтр калгаса «Перамога». Дзейнічаюць 9-гадовая школа, клуб, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддз. сувязі, магазін. Планіровачна складаецца з 3 шчыльна пастаўленых вуліц, арыентаваных з ПдУ на ПнЗ і перакрыжаваных 4 кароткімі вуліцамі. На Пд адасоблена размешчана крывалінейная вуліца з завулкам. На Пн да крыху выгнутай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ, далучаюцца з Пд тры завулкі. Забудова пераважна драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма поўнага кавалера ордэна Славы М.С.Струка, Героя Сац. Працы С.І.Марусевіч і заслужанай настаўніцы Беларусі М.ІЛаценкавай.

ЗНАМЕНКА (да 1958 г. Слепцы) -вёска ў Азяранскім с/с, за 28 км на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 261 км ад Гомеля, 3 км ад прыстані Чэрнічы (на р. Прыпяць). Побач аўтадарога Тураў— Лельчыцы. 119 гаспадарак, 209 жыхароў (2004 г.). Выяўленыя археолагамі селішча ранняга феадалізму (за 0,9 км на У ад вёскі) і селішча зарубінецкай культуры (3 ст. да н.э. — 5 ст. н.э., за 0,8 км на ПдЗ ад вёскі, ва ўрочышчы Востраў) сведчаць аб засяленні тутэйшых мясцін у далёкай старажытнасці. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 17 ст., калі тут быў прытулак для калек і сляпых, адкуль пайшла назва вёскі. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1811 г. 32 двары. У 1834 г. у Тураўскім казённым маёнтку, 33 двары, 185 жыхароў. У выніку пажару 26.4.1885 г. згарэлі 42 двары. У 1896 г. працаваў вадзяны млын. Паводле перапісу 1897 г. 70 двароў, 429 жыхароў, кузня. У 1908 г. ў Тураўскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ., 541 жыхар. У 1924 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце. У 1925 г. 107 двароў. У 1929 г. арганізаваны калгас «Чырвоны баец», працавалі 2 кузні. У 1940 г. 120 двароў 670 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты стварылі тут свой апорайоны пункт, які 25.5.1943 г. разграмілі партызаны. Дзейнічала падп. камсамольская арг-цыя (сакратар Рафаловіч). У ліп. 1944 г. ням. акупанты спалілі 96 двароў і загубілі 36 жыхароў. 24 вяскоў¬цы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 577 жыхароў. Цэнтр калгаса «Савецкая Беларусь». Дзейнічаюць млын, механічныя майстэрні, пач. школа, клуб, библиотека, 2 магазіны. Планіровачна складаецца з 2 кароткіх, шчыльна паміж сабой пастаўленых вуліц мерыдыянальнай арыентацыі, да якіх з У далучаецца кароткая дугападобная вуліца. Забудова пераважна драўляная, сядзібнага тыпу.

КАЖАНОВІЧЫ - вёска ў Жыткавіцкім с/с, за 1 км ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 232 км ад Гомеля, на аўтадарозе Жыткавічы—Петрыкаў; на Пд вадасховішча рыбгаса, на Пн чыгунка. 105 гаспадарак, 301 жыхар (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як вёска ў Жыткавіцкай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 63 двары, 405 жыхароў. У 1917 г. 595 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас імя С.М.Будзённага, працавала кузня. У Вял. Айч. вайну 5.7.1944 г. вызвалена ад ням. акупантаў. 20 вяскоўцаў загінулі на фронце. У складзе саўгаса «Жыткавічы» (цэнтр — п. Грабянёўскі). Дзейнічаюць райсельгасхімія, библиотека. Планіровачна складаецца з 3 шчыльна пастаўленых паміж сабой вуліц, арыентаваных з ПдУ на ПнЗ. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

КАЛІНАЎКА — вёска ў Людзяневіцкім с/с, за 12 км на 3 ад Жыткавіч, 3 км ад чыг. ст. Дзедаўка (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 245 км ад Гомеля; на Пд — чыгунка, на У, Пн і 3 мяжуе з лесам. Побач аўтадарога Лунінец— Калінкавічы. 45 гаспадарак, 87 жыхароў (2004 г.). Заснавана ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 г. арганізаваны калгас імя М.І.Калініна, працавала кузня. У Вял. Айч. вайну 18 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 259 жыхароў. У складзе калгаса «Людзяневічы» (цэнтр — в. Людзяневічы). Планіровачна складаецца з крывалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі.

КАРЧАВАТКА - вёска ў Ленінскім с/с, за 53 км на ПнЗ ад Жыткавіч, 25 км ад чыг. ст. Мікашэвічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 186 км ад Гомеля; вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Мікашэвічы—Слуцк. 24 гаспадаркі, 48 жыхароў (2004 г.). Заснавана ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. Паводле Рыжскага дагавора 18.3.1921 г. ў складзе Польшчы. 3 вер. 1939 г. ў складзе БССР. Паводле перапісу 1959 г. 118 жыхароў. У саўгасе «Ленінскі» (цэнтр — в. Леніна). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ, да якой пад прамым вуглом на У далучаецца кароткая прамалінейная вуліца. Забудова драўляная, рэдкая, сядзібнага тыпу.

КЕЛІ — вёска ў Руднянскім с/с, за 10 км на У ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 232 км ад Гомеля; на У мяжуе з лесам, на 3 Найда-Бялёўскі канал. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Лунінец—Калінкавічы. 7 гаспадарак, 12 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Жыткавіцкай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 26 жыхароў. У 1908 г. 5 двароў, у 1917 г. 36 жыхароў. У 1932 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 4 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 94 жыхары. У складзе саўгаса «Жыткавічы» (цэнтр — п. Грабянёўскі). Планіровачна складаецца з прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай аднабакова рэдка пастаўленымі драўлянымі сял. сядзібамі.

КНЯЗЬ-БОР — вёска ў Браніслаўскім с/с, за 26 км на 3 ад Жыткавіч, 12 км ад чыг. ст. Дзедаўка (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 260 км ад Гомеля; вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Луні¬нец—Калінкавічы. 5 гаспадарак, 15 жыхароў (2004 г.). Заснавана ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 11 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 126 жыхароў. У складзе калгаса «XX партз'езд» (цэнтр — в. Града). Планіровачна складаецца з кароткай дугападобнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.

КОЛЬНА — вёска ў Руднянскім с/с, за 11 км на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 237 км ад Гомеля. Паблізу аўтадарога Жыткавічы—Чэрнічы. 283 гаспадаркі, 773 жыхары (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 ст. як сяленне ў Навагрудскім ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. 6.7.1582 г. пазначана ў запісе аб раздзеле маёмасці паміж братамі Алелькавічамі. Двор Кольна дастаўся Аляксандру Алелькавічу. Як населены пункт пазначана на карце ВКЛ 1613 г. У 18 ст. 2 вёскі -Новае Кольна і Старое Кольна, уласнасць Яленскіх. У 1795 г. ў с. Старое Кольна 6 двароў, 67 жыхароў у с. Новае Кольна — 47 двароў, 279 жыхароў. 3 1861 г. дзейнічала царква. Паводле перапісу 1897 г. в. Кольна і фальварак Старое Кольна. У 1908 г. ў вёсцы 104 двары, 520 жыхароў, у фальварку 2 двары, 8 жыхароў. Дзейнічала школа. У 1917 г. 617 жыхароў, у 1921 г. 120 двароў, 638 жыхароў. У 1929 г. арганізаваны калгас «Заветы Леніна», працавалі кузня і шорная майстэрня. У Вял. Айч. вайну дзейнічала патрыят. падпольная група. На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 75 вяскоўцаў, памяць аб якіх ушаноўвае Курган Славы з абеліскам на вяршыні, узведзены ў 1957 г. каля Дома культуры. Паводле перапісу 1959 г. 845 жыхароў. Цэнтр саўгаса «Аляксееўскі». Дзейнічаюць сярэдняя школа, Дом культуры, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддз. сувязі, 2 магазіны. Планіровачна складаецца з плаўна выгнутай шыротнай вуліцы, перакрыжаванай у цэнтры крывалінейнай вуліцай з завулкам. Забудова двухбаковая, мураваная і драўляная, сядзібнага тыпу.

КРЭМНАЕ — вёска ў Тураўскім пас. Савеце, 29 км на ПдЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 263 км ад Гомеля. Паблізу аўтадарога Тураў—Лельчыцы. 20 гаспадарак, 37 жыхароў (2004 г.). Выяўленае археолагамі селішча ранняга жалезнага веку і раннефеадальнага часу (за 0,2 км на ПдЗ ад вёскі, ва ўрочышчы Зарэшнік) сведчыць аб засяленні тутэйшых мясцін у далёкай старажытнасці. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Тураўскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1864 г. ўпамінаецца ў запісах афіцэраў Ген. штаба рас. арміі, якія вывучалі гэту мясцовасць. Памешчык Сямёнаў у 1871 г. меў у вёсцы 131 дзесяціну зямлі, 5 вадзяных млыноў, 2 сукнавальні. Паводле перапісу 1897 г. 9 двароў, 46 жыхароў. У 1908 г. 12 двароў, 77 жыхароў. У 1917 г. на хутары 68, у фальварку 19 жыхароў. У Вял. Айч. вайну 5.7.1944 г. вызвалена ад ням. акупантаў. У складзе калгаса «Новае жыццё» (цэнтр — г.п. Тураў). Планіровачна складаецца з кароткай шыротнай вуліцы з завулкам, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі.

ЛАГВОШЧЫ — вёска ў Людзяневіцкім с/с, за 20 км на ПнЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 253 км ад Гомеля. На 3 біялагічны заказнік рэсп. значэння «Нізоўе Случы», на У мяжуе з лесам. Паблізу аўтадарога Лунінец— Калінкавічы. 97 гаспадарак, 199 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Жыткавіцкай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1884 г. 6 двароў. Паводле перапісу 1897 г. 135 жыхароў, у 1908 г. 22 двары, 151 жыхар. У 1917 г. 2 хутары: Лагвішча I (25 жыхароў) і Лагвішча II (198 жыхароў). Пазней яны зліліся ў адну вёску. У 1921 г. 45 двароў 265 жыхароў. У 1925 г. 58 двароў. У Вял. Айч. вайну 29 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 437 жыхароў. У складзе саўгаса «Людзяневічы» (цэнтр — в. Людзяневічы). Дзейнічаюць пач. школа, клуб, фельч.-акушэрскі пункт. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ, якая на 3 далучаецца да цэнтра другой прамалінейнай вуліцы. Забудова двухбаковая, няшчыльная, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу.

ЛЕНІНА — вёска, цэнтр Ленінскага с/с, за 46 км на ПнЗ ад Жыткавіч, 18 км ад чыг. ст. Мікашэвічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 274 км ад Гомеля, на р. Случ (прыток р. Прыпяць). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Мікашэвічы—Слуцк. 294 гаспадаркі, 841 жыхар (2004 г.). Вядома з 16 ст. У 1568 г. кароль польскі і вял. князь ВКЛ Жыгімонт Аўгуст даў кн. Юрыю Юр'евічу Алелькавічу дазвол на заснаванне мяст. Леніна (назва ад наймення ўрочышча, дзе размясцілася мястэчка). У 1582 г. пазначана ў акце аб раздзеле ўладанняў паміж братамі Алелькавічамі. Мяст. Леніна дасталося Аляксандру Алелькавічу. Пазней ва ўладанні Радзівілаў. У 1788 г. збудавана драўляная царква Раства Багародзіцы (у 1857 г. і 1928 г. капітальна адрамантавана, спалена 16.2.1942 г. ням. акупантамі разам з вёскай). У царкве зберагалася выдадзенае ў 1673 г. Евангелле. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1816 г. 21, у 1834 г. 32 двары. Цэнтр маёнтка, у склад якога ў 1839 г. ўваходзілі 4 фальваркі, мяст. Леніна і 14 вёсак. У 1848 г. 43 двары, уладанне кн. Л.П.Вітгенштэйна, які меў тут у 1876 г. 72 434 дзес. зямлі. У 1858 г. 88 двароў, 232 жыхары, царква, яўрэйскі малітоўны дом. Мястэчка было звязана дарогай са Слуцкам, праходзіў ваенна-камунікацыйны тракт, які звязваў Петрыкаў з Піншчынай. Дзейнічалі паштовая станцыя, царк.-прыходская школа (з 1863 г.). У 1866 г. 436 жыхароў. У гонар вызвалення сялян ад прыгоннага права ў 1870-х гг. на могілках была збудавана драўляная часоўня. Цэнтр воласці, у склад якой у 1885 г. ўваходзілі 25 сяленняў3 з 432 дварамі. Паводле перапісу 1897 г. 144 двары, 1135 жыхароў, нар. вучылішча, царква, часоўня, яўрэйскі малітоўны дом, хлебазапасны магазін, паравы млын, 2 пастаялыя двары, 7 крам, паштовае аддзяленне. У пач. 20 ст. на могілках пабудавана мураваная часоўня (помнік архітэктуры неарускага стылю). У 1908 г. ў мястэчку 196 двароў 1019 жыхароў, у маёнтку 63 жыхары. Паводле Рыжскага дагавора 18.3.1921 г. ў складзе Польшчы, цэнтр гміны Лунінецкага пав. 3 вер. 1939 г. ў складзе БССР. 3 15.1.1940 г. цэнтр Ленінскага района Пінскай вобл. 3 12.10.1940 г. да 9.1.1952 г. гар. пасёлак. У 1940 г. 351 двор, 1650 жыхароў. У Вял. Айч. вайну Леніна ў 1941 г. мужна абараняў 28-ы полк 75-й стралковай дывізіі. 16.7.1941 г. ням. карнікі расстралялі 7 вясковых камсамольцаў, якія хавалі грамадскую маёмасць і жывёлу. Дзейнічала падпольная патрыят. група. У ліп. 1942 г. карнікі загубілі 940 грамадзян. Акупанты размясцілі тут свой гарнізон, які 2.9.1942 г. партызаны атрадаў Камарова, Пятровіча, імя М.Ц.Шыша разграмілі, вызвалілі з турмы 48 патрыётаў і аднавілі сав. ўладу. У 1941—1942 гг. акупанты расстралялі 1250 сав. ваеннапалонных і мірных жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму на паўн.-зах. ускраіне), а 16.2.1943 г. расстралялі яшчэ 1200 жыхароў (пахаваны ў брацкай магіле на могілках) і спалілі пасёлак. У баях у ліп. 1944 г. загінулі 46 воінаў і партызан (пахаваны ў брацкай магіле на вул. Набярэжнай). Вызвалена 6.7.1944 г. 45 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 733 жыхары. 8.6.1950 г. цэнтр раёна перанесены ў рабочы пас. Мікашэвічы (цяпер у Брэсцкай вобл.), а 20.1.1960 г. Ленінскі район скасаваны, вёска ўвайшла ў Жыткавіцкі район. Цэнтр саўгаса «Ленінскі». Дзейнічаюць камбінат бытавога абслугоўвання, лясніцтва, сярэдняя школа, Дом культуры, библиотека, дзіцячы сад, бальніца, аддз. сувязі, сталовая, 8 магазінаў. Планіровачна складаецца з крывалінейнай мерыдыянальнай вуліцы з 2 завулкамі. 3 захаду да асноўнай далучаецца кароткая прамалінейная вуліца. Забудова мураваная і драўляная, сядзібнага тыпу. У 1987 г. збудаваны 49 мураваных дамоў катэджнага тыпу, у якіх размясціліся перасяленцы з месц, забруджаных радыяцыяй у выніку Чарнобыльскай катастрофы. Радзіма заслужанага дзеяча культуры Беларусі А.С.Гопчыца.

ЛУТОЎЕ — вёска ў Дзякавіцкім с/с, за 59 км на ПнУ ад Жыткавіч, 34 км ад чыг. ст. Старушкі (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 292 км ад Гомеля; на 3 пачынаецца канава Катуха, якая злучана з воз. Чырвонае, на Пд, У і Пн мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Марахорава—Любань. 36 гаспадарак, 71 жыхар (2004 г.). Заснавана ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У1940 г. 53 двары, 212 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты ў сак. 1943 г. поўнасцю спалілі вёску. 29 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 286 жыхароў. У складзе калгаса «Кастрычнік» (цэнтр — в. Дзякавічы). Дзейнічае клуб. Планіровачна складаецца з амаль прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ, да якой з Пн далучаецца кароткая прамалінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

ЛЮБАВІЧЫ — вёска ў Верасніцкім с/с, за 35 км на ПдЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 268 км ад Гомеля; вакол сетка меліярацыйных каналаў. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Тураў—Лельчыцы. 112 гаспадарак, 237 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. як сяленне ў Тураўскай вол. Мазырскага пав. Мінскага ваяв. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1816 г. 160 жыхароў. У 1834 г. ў Тураўскім казённым маёнтку, 20 двароў. У 1879 г. ўпамінаецца як сяленне ў Тураўскім царк. прыходзе. Паводле перапісу 1897 г. 28 двароў, 226 жыхароў. Дзейнічала нар. вучылішча, якое ў 1901 г. атрымала пахвальны ліст на Мінскай юбілейнай выстаўцы. У 1908 г. 303, у 1917 г. 325 жыхароў у 1925 г. 56 двароў. У 1929 г. арганізаваны калгас «VI з'езд Саветаў». У Вял. Айч. вайну 24 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 491 жыхар. У складзе калгаса «1 Мая» (цэнтр — в. Верасніца). Дзейнічаюць пачатковая школа, клуб, библиотека. Планіровачна складаецца з прамалінейнай шыротнай вуліцы, на Пн ад якой праходзіць паралельная кароткая вуліца. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

ЛЮДЗЯНЕВІЧЫ - вёска і чыг. станцыя на Лініі—Калінкавічы, цэнтр Людзяневіцкага с/с, за 12 км на 3 ад Жыткавіч, 249 км ад Гомеля; на У Жыткавіцкі батанічны заказнік рэспубл. значэння, на Пд, Пн і 3 меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Лунінец— Калінкавічы. 398 гаспадарак, 1020 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 ст. як вёска Мазырскага пав. Мінскага ваяв. ВКЛ. У 1755 г. на сродкі вяскоўцаў і ўладальніка вёскі Яленскага пабудавана драўляная Міхайлаўская царква. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1795 г. 84 двары, 673 жыхары. У 1816 г. 108 двароў, у 1834 г. 119 двароў. Паводле рэвізскіх матэрыялаў 1850 г. 631 жыхар. Памешчык Увараў меў у 1876 г. ў вёсцы і наваколлі 20 830 дзес. зямлі, карчму. У 1884 г. пачала дзейнічаць царк.-прыходская школа. 3 пачаткам эксплуатацыі чыгункі Лунінец—Гомель (люты 1886 г.) пачала дзейнічаць чыг. ст. Людзяневічы (за 3 км ад вёскі). Паводле перапісу 1897 г. с. Людзяневічы (яно ж Забрадочча), у Жыткавіцкай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ., 985 жыхароў. Дзейнічалі хлебазапасны магазін, паравы млын, карчма. У 1903 г. адкрыта 2-класнае вучылішча, ператворанае пазней у 7-гадовую школу. У выніку пажару 3.12.1906 г. згарэў лесапільны завод. У 1908 г. 175 двароў, 1427 жыхароў паравы млын. Салдаты запасной воінскай часці ў 1914 г. напалі на маёнтак, пашкодзілі яго, і толькі ахова не дазволіла поўнасцю разграміць яго. У 1917 г. ў сяле 1535, у маёнтку 29 жыхароў. У ліп.—жн. 1917 г. вяскоўцы захапілі памешчыцкія землі і лугі. Пазней у памешчыцкай сядзібе была створана камуна. У 1921 г. 384 двары, 1932 жыхары. Вял. пажар адбыўся 12.5.1925 г., калі згарэлі 254 пабудовы 62 двароў. Дзейнічаў аграпункт, які размясціўся ў былым памешчыцкім доме. У 1920-х гг. пачалі працаваць цагельня, млын, электраўстаноўка, якая давала электраэнергію для асвятлення мястэчка, у 1930-х гг.— шавецкая арцель (29 рабочых), радыёвузел. 3 20.8.1924 г. цэнтр Людзяневіцкага с/с Жыткавіцкага района Мазырскай акругі (да 26.7.1930 г. і з 21.6.1935 г. да 20.2.1938 г.), з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай вобл. У 1930 г. арганізаваны калгас «Новае жыццё», працавалі паравы млын (з 1906 г.), цагельня (з 1930 г.), ганчарня, шавецкая майстэрня, кузня. У Вял. Айч. вайну дзейнічала падпольная патрыят. група. Ням. акупанты загубілі ў 1941 г. 64 жыхары. У баях за вёску ў ліп. 1944 г. загінулі 2 воіны (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). Вызвалена 5.7.1944 г., 98 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 1078 жыхароў. Цэнтр саўгаса «Людзяневічы». Дзейнічаюць цагельня, лясніцтва, лесапільня, сярэдняя школа, Дом культуры, библиотека, дзіцячы сад, бальніца, аддз. сувязі, сталовая, швейная майстэрня, 3 магазіны. Планіровачна складаецца з выгнутай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ, да цэнтра якой далучаюцца 2 кароткія вуліцы. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу.

ЛЯХАВІЧЫ — вёска ў Чырвоненскім с/с, за 26 км на Пн ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 259 км ад Гомеля; на Пд меліярацыйныя каналы, на Пн воз. Чырвонае. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Марохарава—Любань. 112 гаспадарак, 187 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 ст. як вёска ў Навагрудскім ваяв. ВКЛ. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1795 г. ў валоданні Хадкевічаў, 41 двор. У 1885 г. 44 двары, 276 жыхароў царква, часоўня. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся рыбацтвам, гандлявалі рыбай у Мінску, Жытоміры, Слуцку і інш. гарадах. Памешчык Разальскі меў тут і ў наваколлі ў 1874 г. 14 646 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 г. сяло, 72 двары, 516 жыхароў, царква, хлебазапасны магазін, 2 ветракі, карчма. У 1908 г. 145 двароў, 745 жыхароў. У 1917 г. 848 жыхароў. Побач быў аднайменны фальварак. У 1919 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце. 3 20.8.1924 г. да 16.7.1954 г. цэнтр Ляхавіцкага с/с Жыткавіцкага района Мазырскай акругі (да 26.7.1930 г. і з 21.6.1935 г. да 20.2.1938 г.), з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай вобл. У сак. 1928 г. арганізаваны калгас «Беларускі камунар», потым — калгас імя М.В.Фрунзе, працавала кузня. У 1932 г. пабудаваны будынак для пачатковай школы. У 1940 г. 182 двары, 603 жыхары. У Вял. Айч. вайну на воз. Чырвоным зімой размяшчаўся партыз. аэрадром, на якім садзіліся самалёты з-за лініі фронту. У студз. 1943 г. некаторы час у вёсцы базіраваліся партызаны ўкраінскага злучэння С.А.Каўпака. У лютым 1943 г. ням. карнікі поўнасцю спалілі вёску і загубілі 49 жыхароў. 90 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 566 жыхароў. У складзе калгаса «Зара» (цэнтр — в. Пухавічы). Дзейнічаюць клуб, библиотека. Планіровачна складаецца з крывалінейнай шыротнай вуліцы, да якой з Пд далучаецца крывалінейная вуліца. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.

МАЛЕШАУ — вёска ў Верасніцкім с/с, за 43 км на ПдЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 273 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Тураў—Лельчыцы. 239 гаспадарак, 570 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 ст. як^іёскаў Троцкім ваяв., з 1565 г. у Пінскім пав. Брэсцкага ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. У 1742 г. 18 дымоў, у сялян 40 валоў, 6 коней; карчма, спадчыннае ўладанне кн. М.К.Радзівіла. У 1792 г. ў в. Малы Малышаў збудавана царква. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1811 г. 46 двароў. Дваранін Герсовіч меў у вёсцы ў 1855 г. 200 дзесяцін зямлі. Паводле перапісу 1897 г. 69 двароў, 508 жыхароў, царква, вятрак, кузня. У 1903 г. адкрыта школа. У 1908 г. ў Тураўскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ., 579 жыхароў. У 1921 г. 106 двароў, 783 жыхары, у 1925 г. 122 двары. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1944 г. ням. акупанты спалілі 80 двароў і загубілі 16 жыхароў. 99 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 962 жыхары. У складзе калгаса «1 Мая» (цэнтр — в. Верасніца). Дзейнічаюць 9-гадовая школа, клуб, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі. Планіровачна складаецца з безсістэмна размешчаных драўляных сял. сядзіб. Радзіма аднаго з кіраўнікоў партыз. руху ў Вял. Айч. вайну на Брэстчыне В.В.Каткова (быў камандзірам партыз. брыгады імя У.І.Леніна).

МАЛЫЯ СЦЯБЛЕВІЧЫ - вёска ў Ленінскім с/с, за 46 км на ПнЗ ад Жыткавіч, 18 км ад чыг. ст. Мікашэвічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 279 км ад Гомеля; вакол лес. Побач аўтадарога Мікашэвічы—Слуцк. 37 гаспадарак, 64 жыхары (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з пач. 19 ст., калі перасяленцы з в. Сцяблевічы заснавалі тут новае сяленне і назвалі яго Малыя Сцяблевічы. Пад такой назвай яно ўпамінаецца ў матэрыялах 1811 г. Паводле інвентара 1826 г. ў складзе маёнтка Леніна (валоданне кн. Л.П.Вітгенштэйна) у Ленінскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ., 7 двароў. У 1834 г. 9 двароў. У 1879 г. ўпамінаецца ў ліку сяленняў Ленінскага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 138 жыхароў. У 1908 г. 18 двароў. Паводле Рыжскага дагавора 18.3.1921 г. ў складзе Полынчы. 3 вер. 1939 г. ў складзе БССР. У 1940 г. 60 двароў, 348 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў вёсцы часта базіраваліся партызаны. У лютым 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 84 жыхары. 10 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 265 жыхароў. У складзе саўгаса «Ленінскі» (цэнтр — в. Леніна). Планіровачна складаецца з дугападобнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой на 3 і У далучаюцца завулкі. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

МАРОХАРАВА — вёска, цэнтр Марохараўскага с/с, за 16 км на ПнУ ад Жыткавіч, 10 км ад чыг. ст. Брынёва (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 230 км ад Гомеля; на 3 канал Стары, на У і Пд — сетка меліярацыйных каналаў, у тым ліку НайдаБялёўскі. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Лунінец—Калінкавічы. 182 гаспадаркі, 404 жыхары (2004 г.). Заснавана ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 г. 13 двароў. У 1931 г. арганізаваны калгас «13-ы Кастрычнік». У 1930-х гг. у вёску пераселены жыхары бліжэйшых хутароў, у выніку чаго склалася новая вуліца. У Вял. Айч. вайну карнікі ў 1942 г. часткова спалілі вёску. На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 49 жыхароў вёсак Марохарава, Замошша і Дуброва, памяць аб якіх ушаноўвае абеліск з імёнамі загінуўшых, пастаўлены ў 1966 г. ў парку. 3 16.7.1954 г. цэнтр Марохараўскага с/с. Паводле перапісу 1959 г. 458 жыхароў. Цэнтр калгаса імя В. И. Леніна. Дзейнічаюць сярэдняя школа, Дом культуры, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, ветэрынарны ўчастак, аддз. сувязі, сталовая, магазін. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой з 3 далучаецца дугападобная вуліца, з У — 2 кароткія вуліцы, злучаныя завулкам. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.

МІЛЕВІЧЫ — вёска, цэнтр Мілевіцкага с/с, за 74 км на ПнЗ ад Жыткавіч, 19 км ад чыг. ст. Мікашэвічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 307 км ад Гомеля, на р. Случ (прыток р. Прыпяць); на Пд, Пн і 3 мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Мікашэвічы—Слуцк. 281 гаспадарка, 691 жыхар (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 ст. як вёска ў Навагрудскім ваяв. ВКЛ. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. Інвентар 1805 г. сведчыць аб Мілевічах як аб вельмі малым сяленні. У 1801 г. пабудавана драўляная Іаанабагаслоўская царква. У 1811 г. 46 двароў, 139 жыхароў мужчынскага полу. Паводле інвентара 1839 г. ў складзе маёнтка Леніна, у валоданні князя Л.П.Вітгенштэйна. У 1884 г. 315 жыхароў, царква, царкоўнапрыходская школа. У 2-й палове 1890-х гг. Зах. экспедыцыя Жылінскага праводзіла тут меліярацыйныя работы. Паводле перапісу 1897 г. 34 двары, 614 жыхароў, хлебазапасны магазін, млын, карчма. У 1908 г. ў Ленінскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ., 90 двароў, 689 жыхароў. У 1940 г. 164 двары, 827 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў канцы студз. 1943 г. ў вёсцы адбылася нарада камандзіраў і камісараў укр. і бел. партызан, якія дзейнічалі ў гэтым рэгіёне, з дакладам выступіў С. А.Каўпак. 15.2.1943 г. ням. акупанты загубілі 400 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму на ўсх. ускраіне) і поўнасцю спалілі вёску. 75 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 1110 жыхароў. Цэнтр саўгаса «Случ». Дзейнічаюць лясніцтва, швейная і шавецкая майстэрні, сярэдняя школа, Дом культуры, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, сталовая, 3 магазіны, дзіцячыя яслі-сад. Планіровачна складаецца з амаль прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, да цэнтра якой з 3 далучаюцца 2 прамалінейныя вуліцы, з У — 3 завулкі. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. У 1987 г. збудаваны 49 мураваных дамоў катэджнага тыпу, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месц.

МЛЫНОК — вёска ў Руднянскім с/с, за 10 км на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 237 км ад Гомеля; на Пн мяжуе з лесам. Побач аўтадарога Чэрнічы—Жыткавічы. 64 гаспадаркі, 106 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як вёска ў Жыткавіцкай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1879 г. ўпамінаецца ў ліку сяленняў Жыткавіцкага царк. прыхода. 3 1896 г. дзейнічаў млын. Паводле перапісу 1897 г. 16 двароў, 137 жыхароў, у 1908 г. 34 двары, 184 жыхары, у 1917 г. 226 жыхароў, у 1921 г. 41 двор, 239 жыхароў, у 1925 г. 47 двароў. У 1930 г. арганізаваны калгас, працаваў вадзяны млын. У Вял. Айч. вайну дзейнічала падп. камсамольская арг-цыя. Вызвалена 5.7.1944 г. 29 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 328 жыхароў. У складзе саўгаса «Аляксееўскі» (цэнтр — в. Кольна). Дзейнічае пачатковая школа. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ, да якой з 3 далучаецца кароткая вуліца з завулкам. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.

НАВУЦЬ — вёска ў Чырвоненскім с/с, за 11 км на ПнУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 224 км ад Гомеля, на р. Навуць (прыток р. Прыпяць); на У Рудзянецкі канал, на Пд мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Лунінец—Калінкавічы. 38 гаспадарак, 75 жыхарыоў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Жыткавіцкай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 22 жыхары, у 1908 г. 4 двары, 34 жыхары, у 1917 г. 75 жыхароў, у 1921 г. 15 двароў, 87 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоная Навуць», працавала майстэрня па вырабу колаў. У сярэдзіне 1930-х гг. у вёску сселены жыхары бліжэйшых хутароў. У Вял. Айч. вайну 10 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 154 жыхары. У складзе саўгаса «Чырвоны Бор» (цэнтр — в. Семянча). Планіровачна складаецца з прамалшеннан мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова, няшчыльна драўлянымі сял. сядзібамі.

НАЙДА — вёска ў Руднянскім с/с, за 19 км на ПдУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 214 км ад Гомеля, на аўтадарозе Жыткавічы—Петрыкаў; на Пн воз. Найда, на Пд Найда-Бялёўскі канал, на У і Пн мяжуе з лесам. 72 гаспадаркі, 152 жыхары (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. як сяленне ва ўладанні Хадкевічаў. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1795 г. 6 двароў, у 1816 г. 25 жыхароў, у 1850 г. 11 двароў, 58 жыхароў, уладанне Кеневічаў Паводле перапісу 1897 г. 20 двароў, 125 жыхароў. У 1908 г. ў Ляскавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губ., 23 двары, 180 жыхароў. У 1917 г. 351 жыхар. У 1919 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце, у 1929 г. для яе пабудаваны асобны будынак. У 1925 г. 50 двароў. У 1929 г. арганізаваны калгас «Чырвоны маяк». У Вял. Айч. вайну ням. акупанты ў крас. 1943 г. загубілі 28 жыхароў з вёсак Грэбень і Вадапойла (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі Найда). 46 вяскоўцаў загінулі на франтах і ў партыз. барацьбе. Паводле перапісу 1959 г. 402 жыхары. У складзе саўгаса «Жыткавічы» (цэнтр — п. Грабянёўскі). Дзейнічае клуб. Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, якая на Пн разаводвойваецца, а на Пд да яе далучаюцца 2 завулкі. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма Героя Сав. Саюза В.А.Ката (ганаровы грамадзянін г. Паўночна-Курыльск Сахалінскай вобл.), засл. настаўнікаў Беларусі Я.П.Грыб і Р.М.Тураўца.

НОВАЕ ЛЕНІНА - вёска ў Ленінскім с/с, за 32 км на ПнЗ ад Жыткавіч, 13 км ад чыг. ст. Мікашэвічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 265 км ад Гомеля; вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Лунінец—Калінкавічы. 24 гаспадаркі, 40 жыхароў (2004 г.). Заснавана ў пач. 20 ст. перасяленцамі з в. Леніна. У 1925 г. 16 двароў у 1940 г. 33 двары, 154 жыхары. У Вял. Айч. вайну ў лютым 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 7 жыхароў. 14 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 106 жыхароў. У складзе саўгаса «Ленінскі» (цэнтр — в. Леніна). Планіровачна складаецца з дугападобнай мерыдыянальнай вуліцы, няшчыльна забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі.

НОВЫЯ ЗАЛЮЦІЧЫ - вёска ў Мілевіцкім с/с, за 61 км на ПнЗ ад Жыткавіч, 10 км ад чыг. ст. Мікашэвічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 295 км ад Гомеля; на Пд, Пн і 3 мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Мікашэвічы—Слуцк. 79 гаспадарак, 155 жыхароў (2004 г.). Заснавана ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак, гал. ч. з в. Залюцічы. У 1940 г. 72 двары, 321 жыхар. У Вял. Айч. вайну ў лютым 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 11 жыхароў. 27 вяскоўцаў загінулі на фронце. У складзе саўгаса «Случ» (цэнтр — в. Мілевічы). Дзейнічаюць пач. школа, библиотека, клуб, фельч.-акушэрскі пункт. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ, да якой на Пн далучаецца кароткая прамалінейная вуліца з завулкам. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.

НОВЫЯ МІЛЕВІЧЫ - вёска ў Мілевіцкім с/с, за 70 км на ПнЗ ад Жыткавіч, 16 км адчыг. ст. Мікашэвічы (налініі Лунінец—Калінкавічы), 303 км ад Гомеля, на р. Случ (прыток р. Прыпяць); на ПдУ і Пн мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Мікашэвічы—Слуцк. 69 гаспадарак, 143 жыхары (2004 г.). Заснавана ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак, гал. ч. з в. Мілевічы. У 1940 г. 70 двароў, 312 жыхароў. У Вял. Айч. вайну паблізу базіраваліся партыз. атрады. За 10 км на У ва ўрочышчы Калоннае, на партыз. могілках пахаваны 16 партызан, што загінулі ў баях супраць ням. захопнікаў. У лютым 1943 г. ням. карнікі поўнасцю спалілі вёску і загубілі 36 жыхароў. 24 вяскоўцы загінулі на фронце. У складзе саўгаса «Случ» (цэнтр — в. Мілевічы). Дзейнічаюць пач. школа, библиотека, клуб. Планіровачна складаецца з крыху выгнутай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ і забудаванай двухбакова, няшчыльна драўлянымі сял. сядзібамі.

ПАГОСТ — вёска ў Азяранскім с/с, за 27 км на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 260 км ад Гомеля, на р. Прыпяць (прыток р. Дняпро); на Пд — яе прыток р. Сцвіга. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Тураў—Лельчыцы. 204 гаспадаркі, 367 жыхароў (2004 г.). Выяўленыя археолагамі селішча жалезнага веку (за 1 км на ПдЗ ад вёскі), селішча ранняга жалезнага веку і ранне-феадальнага часу (за 1 км на 3 ад вёскі, ва ўрочышчах Вузкае і Грабелька) сведчаць аб засяленні тутэйшых мясцін у глыбокай старажытнасці. Адзін з Тураўскіх крыжоў (адносяцца да часу прыняцця хрысціянства) знаходзіўся на вясковых могілках, на беразе Прыпяці, у 1979 г. перавезены ў Гомельскі абласны краязнаўчы музей. Паводле пісьмовых крыніц вёска вядома з 16 ст. як сяленне ў Мазырскім пав. ВКЛ. У 1520 г. князь К.Астрожскі перадаў вёску, якая яму належала, ва ўладанне Тураўскаму Успенскаму сабору. У 1784 г. на сродкі ўладальніка вёскі Салагуба збудавана драўляная Стафанаўская царква, якая ў 1859 г. капітальна адрамантавана, а ў 1896 г. занава адбудавана. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1811 г. 54 два¬ры, уладанне казны. Паводле рэвізскіх матэрыялаў 1834 г. 275 жыхароў, у складзе Тураўскага казённага маёнтка. У 1864 г. ўпамінаецца ў запісах афіцэраў Ген. штаба рас. арміі, якія вывучалі гэту мясцовасць. Праз вёску праходзіў тракт з Петрыкава на Піншчыну. У 1866 г. 67 двароў 450 жыхароў. У 1885 г. адкрыта царк.-прыходская школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце. Паводле перапісу 1897 г. 109 двароў, 674 жыхары, 2 вадзяныя млыны, кузня. У 1909 г. ў Тураўскай вол. Мазырскага пав., 124 двары, 904 жыхары. У 1926 г. 173 двары. У 1925 г. арганізаваны калгас «Праца», дзейнічала сукнавальня. Запоспехі ў развіцці грамадскай гаспадаркі калгас у 1939 г. быў удзельнікам Усесаюзнай с.-г. выстаўкі і ў якасці прэміі атрымаў грузавы аўтамабіль. У 1940 г. 198 двароў, 905 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў жн. 1941 г. ням. карнікі спалілі 163 двары, загубілі 69 жыхароў. Паводле перапісу 1959 г. 1222 жыхары. У складзе калгаса «Савецкая Беларусь» (цэнтр — в. Азяраны). Дзейнічаюць 9-гадовая школа, библиотека, клуб, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі. Планіровачна складаецца з дугападобнай (уздоўж р. Прыпяць) вуліцы, да якой на 3 далучаюцца кароткія шыротныя вуліцы, злучаныя кароткімі мерыдыянальнымі вуліцамі. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма засл. настаўніка Беларусі В.Н.Маркевіча.

ПАДВОСЦЕ - вёска ў Людзяневіцкім с/с, за 13 км на ПнЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 242 км ад Гомеля; вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Лунінец—Калінкавічы. 16 гаспадарак, 32 жыхары (2004 г.). Заснаванаў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1940 г. 14 двароў, 61 жыхар. У Вял. Айч. вайну ў сак. 1942 г. ням. карнікі поўнасцю спалілі вёску. 14 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 85 жыхароў. У складзе саўгаса «Людзяневічы» (цэнтр — в. Людзяневічы). Планіровачна складаецца з прамалінейнай, мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова, няшчыльна драўлянымі сял. сядзібамі.

ПАЛОСЦЕВІЧЫ - вёска ў Ленінскім с/с, за 51 км на ПнЗ ад Жыткавіч, 23 км ад чыг. ст. Мікашэвічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 284 км ад Гомеля; вакол лес. Побач аўтадарога Мікашэвічы—Слуцк. 102 гаспадаркі, 201 жыхар (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з пач. 19 ст. як вёска ў Ленінскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. Паводле інвентара 1820 г. ў складзе фальварка Леніна, у валоданні палкоўніка Бабанскага, 17 двароў. Пазней вёска, як і ўвесь маёнтак Леніна, была ў валоданні кн. Л.П.Вітгенштэйна. У 1879 г. ўпамінаецца ў ліку сяленняў Ленінскага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 14 двароў 277 жыхароў. У 1908 г. 44 двары, 243 жыхары. Паводле Рыжскага дагавора 18.3.1921 г. ў складзе Полынчы. 3 вер. 1939 г. ў складзе БССР. У 1940 г. 75 двароў 378 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў лютым 1943 г. ням. карнікі поўнасцю спалілі вёску і загубілі 31 жыхара. 28 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 560 жыхароў. У складзе саўгаса «Ленінскі» (цэнтр — в. Леніна). Дзейнічаюць аддз. сувязі, клуб, библиотека. Планіровачна складаецца з 2 крывалінейных, амаль паралельных паміж сабой вуліц, арыентаваных з ПдЗ на ПнУ. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма мастака Р.Ф.Таболіча.

ПАЛЯНКА — вёска ў Руднянскім с/с, за 9 км на У ад Жыткавіч, 2 км ад чыг. ст. Брынёў (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 194 км ад Гомеля; на У Найда-Бялёўскі канал, на 3 мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Лунінец—Калінкавічы. 19 гаспадарак, 29 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Жыткавіцкай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1879 г. ўпамінаецца ў ліку сяленняў Жыткавіцкага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 7 двароў, 56 жыхароў, у 1909 г. 10 двароў, 57 жыхароў, у 1917 г. 136 жыхароў, у 1921 г. 19 двароў у 1925 г. 24 двары. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 5.7.1944 г. вызвалена ад ням. акупантаў. Паводле перапісу 1959 г. 181 жыхар. У складзе саўгаса «Жыткавічы» (цэнтр — пас. Грабянёўскі). Дзейнічае фельч.-акушэрскі пункт. Планіровачна складаецца з крыху скрыўленай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі.

ПАСЕКА — вёска ў Руднянскім с/с, за 13 км на ПдУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 238 км ад Гомеля; на Пн мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Жыткавічы—Чэрнічы. 40 гаспадарак, 89 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Жыткавіцкай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1879 г. ўпамінаецца ў ліку сяленняў Жыткавіцкага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. хутар Чорная Пасека, 62 жыхары. У 1908 г. 6 двароў, у 1917 г. 77 жыхароў, у 1925 г. 14 двароў. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. Вайну 7 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 183 жыхары. У складзе саўгаса «Аляксееўскі» (цэнтр — в. Кольна). Планіровачна складаецца з прамалінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай двухбакова, няшчыльна драўлянымі сял. сядзібамі.

ПАСТАЛЫ — пасёлак у Дзякавіцкім с/с, за 61 км на ПнУ ад Жыткавіч, 36 км ад чыг. ст. Старушкі (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 294 км ад Гомеля; вакол лес. Транспартнью сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Марохарава—Любань. 8 гаспадарак, 13 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з пач. 20 ст. як хутар у Дзякавіцкай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1908 г. 2 двары, 18 жыхароў, у 1921 г. 57 двароў, 318 жыхароў. Пры лесапільным заводзе, што дзейнічаў у пасёлку, у 1921 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце. У 1925 г. 79 двароў. У 1930 г. арганізаваны калгас, працавалі паравы млын і лесазавод, а крыху пазней — электрастанцыя пры лесазаводзе. 3 15.7.1935 г. да 27.9.1938 г. рабочы пасёлак. У 1940 г. 123 двары, 309 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты трымалі ў вёсцы гарнізон, які партызаны 1.4.1942 г. разграмілі, і спалілі лесапільны завод. У сак. 1943 г. карнікі поўнасцю спалілі вёску і загубілі 11 жыхароў. 9 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 148 жыхароў Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай рэдка пастаўленымі драўлянымі сял. сядзібамі.

ПЕРАРОЎ — вёска, цэнтр Перароўскага с/с, за 35 км на ПдУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 264 км ад Гомеля, на р. Прыпяць (прыток р. Дняпро); на Пд нац. парк «Прыпяцкі». Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Чэрнічы—Жыткавічы. 193 гаспадаркі, 456 жыхароў (2004 г.). Выяўленае археолагамі гарадзішча (за 2,5 км на ПдЗ ад вёскі, ва ўрочышчы Свінуха) сведчыць аб засяленні тутэйшых мясцін у глыбокай старажытнасці. У вёсцы знаходзіўся адзін з Тураўскіх крыжоў (з каменю, адносіцца да часоў прыняцця хрысціянства). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 15 ст. як сяленне ў Троцкім ваяв. ВКЛ, з 1565 г. ў Пінскім пав. Берасцейскага ваяв., шляхецкая ўласнасць. Упамінаеццаў «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» 1406 г. Знаходзілася Дзімітраўская царква (у ёй захоўваліся метрычныя кнігі з 1771 г.). Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1801 г. замест састарэлага ўзведзены новы драўляны будынак царквы. У 1811 г. 69 двароў. У 1834 г. сяло ў складзе Тураўскага казённага маёнтка, 430 жыхароў. У1864 г. ўпамінаецца ў запісах афіцэраў Ген. штаба рас. арміі, якія вывучалі гэту мясцовасць. У 1866 г. 104 двары, 632 жыхары. У 1884 г. адкрыта школа граматы, у 1888 г. — царк.-прыходская школа, для якой у тым жа годзе ўзведзены будынак. Паводле перапісу 1897 г. 139 двароў, 934 жыхары, кузня. У 1908 г. ў Тураўскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ., 165 двароў, 1784 жыхары, паравы млын. У 1925 г. 194 двары. 3 20.8.1924 г. цэнтр Перароўскага с/с Тураўскага, з 17.4.1962 г. Жыткавіцкага района Мазырскай акругі (да 26.7.1930 г. і з 21.6.1935 г. да 20.2.1938 г.), з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай вобл. Дзейнічаў фельч.-акушэрскі пункт. У 1929 г. арганізаваны калгас «Чырвоны кастрычнік», працавала кузня, абадочная майстэрня. У 1940 г. 300 двароў. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты трымалі тут гарнізон, які быў разгромлены партызанамі атрада «За Радзіму». Дзейнічала падп. камсамольская арг-цью. У 1942 г. карнікі спалілі вёску часткова, а ў ліп. 1943 г. поўнасцю і загубілі 60 жыхароў. У баях за вёску і наваколле загінулі 24 воіны (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). 62 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 1192 жыхары. Цэнтр калгаса «Чырвоны Кастрычнік». Дзейнічаюць хлебапякарня, лясніцтва, 9-гадовая школа, Дом культуры, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, ветэрынарны ўчастак, аддз. сувязі, 2 магазіны. Планіровачна складаецца з 2 амаль паралельных, шчыльна пастаўленых, крыху выгнутых, шыротных вуліц, да якіх з Пд далучаюцца і перакрыжоўваюць іх 4 кароткія вуліцы, утвараючы кварталы. Забудова шчыльная, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу.

ПЕРАРОЎСКІ МЛЫНОК - вёска ў Перароўскім с/с, за 45 км на ПдУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 278 км ад Гомеля; на У канава Крушынная, якая мяжуе з воз. Погнай, на Пд нац. парк «Прыпяцкі». Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Чэрайонічы—Жыткавічы. 99 гаспадарак, 202 жыхары (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Тураўскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 5 двароў 26 жыхароў, у 1917 г. 86 жыхароў, у 1925 г. 90 двароў. У 1930 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 120 двароў, 360 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 42 жыхароў. 30 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 700 жыхароў. Дзейнічае клуб. Планіровачна складаецца з прамалінейнай шыротнай вуліцы, двухбакова забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі.

ПЛАСТОК — вёска ў Чырвоненскім с/с, за 22 км на ПнУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 255 км ад Гомеля; на У і 3 меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Марохарава—Любань. 46 гаспадарак, 89 жыхароў (2004 г.). Заснавана ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1917 г. хутар у Жыткавіцкай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. 30 жыхароў. У 1921 г. 6 двароў. У 1932 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 2-й палове 1930-гг. у вёску сселены жыхары бліжэйшых хутароў. У Вял. Айч. вайну 9 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 243 жыхары. У складзе калгаса «Зара» (цэнтр — в. Пухавічы). Дзейнічае клуб. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

ПОДАЎЖ — вёска ў Руднянскім с/с, за 3 км на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 236 км ад Гомеля; на У і 3 мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Жыткавічы—Чэрнічы. 26 гаспадарак, 48 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Жыткавіцкай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 66 жыхароў. У 1908 г. 8 двароў. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 5.7.1944 г. вызвалена ад ням. акупацыі. 15 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 102 жыхары. У складзе саўгаса «Аляксееўскі» (цэнтр — в. Кольна). Планіровачна складаецца з кароткай, крыху выгнутай вуліцы, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі.

ПОЎЧЫН — вёска ў Верасніцкім с/с, за 26 км на ПдЗ ад Жыткавіч, 15 км ад чыг. ст. Дзедаўка (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 263 км ад Гомеля; на Пд воз. Поўчын. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Лунінец—Калінкавічы. 15 гаспадарак, 24 жыхары (2004 г.). Заснавана ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1917 г. ўрочышча ў Тураўскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ., 4 жыхары. Найбольш актыўнае засяленне гэтых мясцін адбывалася ў 1920-я гг. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 32 двары, 160 жыхароў. У Вял. Айч. вайну дзейнічала патрыят. падполле. 24.4.1944 г. карнікі загубілі 170 жыхароў вёсак Запясочча і Поўчын (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму) і поўнасцю спалілі вёску. 8 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 133 жыхары. У складзе калгаса «Перамога» (цэнтр — в. Запясочча). Планіровачна складаецца з безсістэмна размешчаных драўляных сял. сядзіб.

ПУХАВІЧЫ — вёска ў Чырвоненскім с/с, за 30 км на ПнУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 268 км ад Гомеля; на Пд меліярацыйныя каналы, на Пн воз. Чырвонае. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Марохарава—Любань. 305 гаспадарак, 702 жыхары (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 ст. як вёска ў Навагрудскім ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. Упамінаецца ў 1802 г. як вёска ў Мазырскім пав. Мінскай губ. Паводле рэвізскіх матэрыялаў 1816 г. 38 двароў, 212 жыхароў уладанне памешчыка Ф.Лянкевіча. У 1850 г. 56 двароў, 443 жыхары, у 1866 г. 569 жыхароў, у 1885 г. 96 двароў, 626 жыхароў, царква, школа граматы. Вяскоўцы лавілі рыбу і гандлявалі ёй у Мінску, Жытоміры, Слуцку і інш. гарадах. Паводле перапісу 1897 г. сяло, 161 двор, 1027 жыхароў, хлебазапасны магазін, 3 ветракі, карчма. 1.10.1905 г. адкрыта земская школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце. У 1908 г. ў Жыткавіцкай воласці, 1519 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгасы «Чырвоны Бераг» і імя І.В.Сталіна, працавалі кузня і вятрак. У 1940 г. 215 двароў. У Вял. Айч. вайну ў студз. 1943 г. ў вёсцы базіраваўся штаб укр. партыз. злучэння С.А.Каўпака. Побач 3.1.—3.2.1943 г. дзейнічаў партыз. аэрадром, які абслугоўваў злучэнне С.А.Каўпака. Узлётная паласа была на лёдзе воз. Чырвонае. У лютым 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 35 жыхароў. У баях каля вёскі загінулі 4 партызаны (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 63 вяскоўцы, памяць аб якіх ушаноўвае абеліск, пастаўлены ў 1972 г. ў цэнтры вёскі. Паводле перапісу 1959 г. 897 жыхароў. Цэнтр калгаса «Зара». Дзейнічаюць Чырвонапалескі рыбны ўчастак Мазырскага рыбзавода, 9-гадовая школа, Дом культуры, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, ветэрынарны ўчастак, аддз. сувязі, магазін. Шырокай папулярайонасцю ў раёне карыстаецца фальклорна-этнаграфічны ансамбль «Пухаўчанка». Планіровачна складаецца з выгнутай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ, на У ад яе праходзіць крывалінейная вуліца той жа арыентацыі. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма крытыка і літаратуразнаўцы У.І.Агіевіча.

ПЯСЧАНІКІ - вёска ў Людзяневіцкім с/с, за 14 км на ПнЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 243 км ад Гомеля; на 3 воз. Белае, на У Жыткавіцкі батанічны заказнік рэсп. значэння. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Лунінец—Калінкавічы. 30 гаспадарак, 53 жыхары (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як засценак у Ленінскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 7 двароў, 35 жыхароў. У 1908 г. 10 двароў. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 26 двароў, 108 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў сак. 1942 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі вёску. 3 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 134 жыхары. У складзе саўгаса «Людзяневічы» (цэнтр — в. Людзяневічы). Планіровачна складаецца з амаль прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, да цэнтра якой з 3 далучаецца кароткая прамалінейная вуліца. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

РУДНЯ — вёска ў Руднянскім с/с, за 10 км на ПдУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 223 км ад Гомеля, на р. Навуць (прыток р. Прыпяць), на тэр. Жыткавіцкага батанічнага заказніка рэсп. значэння, на Пд — вадасховішчы рыбгаса. На аўтадарозе Жыткавічы— Петрыкаў. 88 гаспадарак, 190 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. як вёска ў Мазырскім пав. Мінскага ваяв. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1795 г. 7 двароў, у 1834 г. 10 двароў, 58 жыхароў. У 1879 г. ўпамінаецца як сяленне ў Жыткавіцкім царк. прыходзе. 3 1896 г. працаваў вадзяны млын. Паводле перапісу 1897 г. в. Каленская Рудня, 62 двары, 337 жыхароў. У 1912 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце, а ў 1922 г. для яе ўзведзены асобны будынак. У 1917 г. 492 жыхары, у 1921 г. 84 двары. 3 20.8.1924 г. да 17.12.1980 г. цэнтр Руднянскага с/с Жыткавіцкага района Мазырскай акругі (да 26.7.1930 г. і з 21.6.1935 г. да 20.2.1938 г.), з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай вобл. У1930 г. арганізаваны калгас «Савецкая Беларусь», працавалі кузня і вадзяны млын. У Вял. Айч. вайну 5.7.1943 г. вызвалена ад ням.-фаш. захопнікаў. 37 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 467 жыхароў. У складзе саўгаса «Жыткавічы» (цэнтр — пас. Грабянёўскі). Дзейнічаюць пач. школа, клуб, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, швейная майстэрня, аддз. сувязі, магазін. Планіровачна складаецца з падзеленых ракой 2 частак: усходняй (да прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ, далучаюцца з Пн кароткая прамалінейная вуліца, з Пд — 2 завулкі) і заходняй (да плаўна выгнутай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, на 3 далучаецца кароткая прамалінейная вуліца). Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

РЫДЧА — вёска ў Рычоўскім с/с, за 34 км на ПдЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец— Калінкавічы). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Тураў— Лельчыцы. 35 гаспадарак, 87 жыхароў (2004 г.). Выяўлены археолагамі курганны могільнік (7 насыпаў, на ўсх. ускраіне) сведчыць аб засяленні тутэйшых мясцін у далёкай мінуўшчыне. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Тураўскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. Паводле перапісу 1897 г. 4 двары, 31 жыхар. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 47 двароў 216 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў жн. 1941 г. ням. карнікі поўнасцю спалілі вёску і загубілі 26 жыхароў. Паводле перапісу 1959 г. 247 жыхароў. У складзе калгаса імя XXII з'езда КПСС (цэнтр — в. Рычоў). Дзейнічае клуб. Планіровачна складаецца з крывалінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай рэдка пастаўленымі драўлянымі сял. сядзібамі.

РЫЧОУ — вёска, цэнтр Рычоўскага с/с, за 37 км на ПдЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 275 км ад Гомеля, на р. Сцвіга (прыток р. Прыпяць); на Пд і У нац. парк «Прыпяцкі». Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Тураў—Лельчыцы. 217 гаспадарак, 524 жыхары (2004 г.). Выяўленыя археолагамі курганны могільнік 10—13 стст. (засталіся 40 насыпаў з 211, на паўн. ускраіне вёскі), селішча жалезнага веку і раннефеадальнага часу (за 0,9 км на Пн ад вёскі) сведчаць аб засяленні тутэйшых мясцін у глыбокай мінуўшчыне. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 15 ст. як вёска, якую Свідрыгайла падараваў кн. Міхаілу Васілевічу. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1795 г. 44 двары, 309 жыхароў, уладанне Патоцкіх. Дзейнічала Святаміхайлаўская царква (у ёй захоўваліся метрычныя кнігі з 1797 г.). У 1814 г. замест састарэлага ўзведзены новы драўляны будынак царквы. У 1834 г. ўладанне графіні Мастоўскай. У 1885 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце, а ў пач. 1920-х гг. для яе быў выдзелены нацыяналізаваны будынак. 3 1896 г. працавалі вятрак і вадзяны млын. Паводле перапісу 1897 г. сяло, 64 двары, 406 жыхароў кузня. У 1908 г. 435 жыхароў, у 1917 г. 511 жыхароў, у Тураўскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1925 г. 106 двароў. 3 20.8.1924 г. цэнтр Рычоўскага с/с Тураўскага, з 17.4.1962 г. Жыткавіцкага района Мазырскай акругі (да 26.7.1930 г. і з 21.6.1935 г. да 20.2.1938 г.), з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай вобл. У 1929 г. арганізаваны калгас «Чырвоны Рубеж», працаваў вадзяны млын. У 1940 г. 130 двароў, 590 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты ў 1941 г. загубілі 16 жыхароў, у 1943 г. спалілі 125 двароў, загубілі 34 жыхары. У баях каля вёскі ў ліп. 1944 г. загінулі 48 воінаў і партызан (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). Вызвалена 5.7.1944 г., 43 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 855 жыхароў Цэнтр калгаса імя XXII з'езда КПСС. Дзейнічаюць лясніцтва, сярэдняя школа, Дом культуры, библиотека, фельч.-акушэрскі і ветэрынарайоны ўчасткі, аддз. сувязі, 2 магазіны. Планіровачна складаецца з 2 шчыльна паміж сабой пастаўленых вуліц, арыентаваных з ПдУ на ПнЗ, да якіх на У далучаецца кароткая вуліца. Жыльгя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу.

СЕМЯНЧА — вёска ў Чырвоненскім с/с, за 21 км на Пн ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 254 км ад Гомеля; праз вёску праходзіць меліярацыйны канал; вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Марохарава—Любань. 379 гаспадарак, 1005 жыхароў (2004 г.). Заснавана ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1917 г. хутар у Жыткавіцкай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. 5 жыхароў. У 1920-я гг. адбывалася актыўнае засяленне мясцовых, былых памешчыцкіх зямель. У 1929 г. арганізаваны калгас «Камсамолец», працавала кузня. У сярэдзіне 1930-х гг. у вёску сселены жыхары бліжэйшых хутароў. У 1940 г. 45 двароў, 230 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў лютым 1943 г. ням. акупанты спалілі 11 двароў і загубілі 3 жыхароў. 14 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 332 жыхары. Цэнтр саўгаса «Чырвоны Бор». Размешчаны Дом культуры, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, дзіцячыя яслі-сад. Планіровачна складаецца з прамалінейнай шыротнай вуліцы, да якой з Пд далучаюцца 2 завулкі. Забудова двухсторонняя, драўляная, сядзібнага тыпу. У 1986 г. збудаваны 50 мураваных дамоў катэджнага тыпу, у якіх размясціліся перасяленцы з месц, забруджаных радыяцыяй у выніку Чарнобыльскай катастрофы.

СТАРАЖОЎЦЫ - вёска ў Рычоўскім с/с, за 31 км на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 264 км ад Гомеля, на р. Сцвіга (прыток р. Прыпяць). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Тураў—Лельчыцы. 121 гаспадарка, 278 жыхароў (2004 г.). Выяўленыя археолагамі курганны могільнік (4 насыпы, уздоўж ракі) і селішча ранняга жалезнага веку (за 0,5 км ад места цераз раку) сведчаць аб засяленні тутэйшых мясцін у глыбокай мінуўшчыне. У вёсцы знаходзіўся адзін з Тураўскіх крыжоў (зроблены з каменю, адносіцца да часоў прыняцця хрысціянства). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 ст. як вёска ў Пінскім пав. ВКЛ. Была адным з пунктаў абароны Турава ад ворагаў. Дзейнічалі манастыр, царква ( у ёй захоўваліся метрычныя кнігі з 1785 г., а з 1840 г. — інш. царк. дакументацыя). Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1811 г. сяло ў валоданні казны, 60 двароў. У 1816 г. ў складзе Тураўскага казённага маёнтка, 205 жыхароў. У 1843 г. замест састарэлага пабудаваны новы драўляны будынак Пакроўскай царквы, у якой зберагаўся мясцова-шанаваны абраз Прасвятой Багародзіцы. У 1866 г. 229 жыхароў. 3 1884 г. дзейнічала школа, для якой у пач. 1920-х гг. выдзелены нацыяналізаваны будынак. 3 1896 г. працаваў вадзяны млын з сукнавальняй. Паводле перапісу 1897 г. 363 жыхары, царква, школа, кузня. У 1908 г. ў Тураўскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. 69 двароў, 432 жыхары. У выніку пажару 5.6.1909 г. згарэлі 82 двары. У 1917 г. 583 жыхары, у 1925 г. 87 двароў. У1929 г. арганізаваны калгас імя У.ГЛеніна. У 1940 г. 89 двароў. У Вял. Айч. вайну дзейнічала падп. камсамольская арг-цыя (сакратар Н.Акуліч). У жн. 1941 г. і сак. 1944 г. карнікі поўнасцю спалілі вёску і загубілі 30 жыхароў. На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 44 вяскоўцы, памяць аб якіх ушаноўвае абеліск, пастаўлены ў 1967 г. ў цэнтры вёскі. У складзе калгаса імя XXII з'езда КПСС (цэнтр — в. Рычоў). Дзейнічаюць камбінат бытавога абслугоўвання, смалакурня (за 3 км ад вёскі), 9-гадовая школа, клуб, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, магазін. Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі, да якой з Пн далучаюцца шчыльна пастаўленыя паміж сабой прамалінейныя вуліцы, перакрыжаваныя 2 кароткімі вуліцамі. Забудова пераважна драўляная, сядзібнага тыпу.

СТАРУШКІ — пасёлак, чыг. ст. на лініі Лунінец—Калінкавічы, у Марохараўскім с/с, за 22 км на ПнУ ад Жыткавіч, 314 км ад Гомеля; вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Лунінец—Калінкавічы. 24 гаспадаркі, 40 жыхароў (2004 г.). У сувязі з уводам у эксплуатацыю 15.2.1886 г. чыгункі Лунінец—Калінкавічы—Гомель тут пачаў дзейнічаць раз'езд, а потым чыгуначная станцыя. Ва ўрочышчы працавала лесапільня. У 1908 г. ў Ляскавіцкай вол. Мазырскага павета, 9 жыхароў. У 1932 г. пракладзена чыгунка ад лініі Асіповічы—Жлобін, участак якой ад Рабкора да Старушак быў разбураны ў Вял. Айч. вайну і не аднавіўся. Склаўся пасёлак, назва якому зацверджана ўказам Прэзідыума Вярх. Савета БССР 21.1.1969 г. Паводле перапісу 1959 г. 209 жыхароў. Дзейнічаюць лясніцтва, клуб, магазін. Планіровачна складаецца з прамалінейнай шыротнай вуліцы ўздоўж чыгункі, забудаванай пераважна драўлянымі будынкамі.

СУКАЧЫ — вёска ў Ленінскім с/с, за 28 км на ПнЗ ад Жыткавіч, 8 км ад чыг. ст. Мікашэвічы (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 261 км ад Гомеля; на Пд біялагічны заказнік рэсп. значэння «Нізоўе Случы». Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Лунінец—Калінкавічы. 40 гаспадарак, 71 жыхар (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з канца 18 ст. як вёска ў Мазырскім пав. Мінскай губ. У 1811 г. 10 двароў уладанне графа Чапскага. У інвентары 1820 г. пазначана як сяленне Сукачоў у складзе маёнтка Леніна, у валоданні кн. Л.П.Вітгенштэйна. Паводле перапісу 1897 г. в. Сукачэвічы ў Ленінскай вол., 148 жыхароў. У 1908 г. 163 жыхары, у 1917 г. 244 жыхары, у 1940 г. 50 двароў 315 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў студз. 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 12 жыхароў. Паводле перапісу 1959 г. 293 жыхары. У складзе саўгаса «Ленінскі» (цэнтр — в. Леніна). Дзейнічае библиотека. Планіровачна складаецца з 2 кароткіх паралельных мерыдыянальных вуліц, злучаных завулкам. На У — невял. адасоблены участак забудовы. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу.

СЯЛКО — вёска ў Людзяневіцкім с/с, за 14 км на 3 ад Жыткавіч, 5 км ад чыг. ст. Дзедаўка (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 247 км ад Гомеля; на Пд канава Скрыпіца, якая ўпадае ў р. Скрыпіца (прыток р. Прыпяць). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Лунінец—Калінкавічы. 50 гаспадарак, 111 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Жыткавіцкай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. Паводле перапісу 1897г. 85 жыхароў. У 1908 г. 8 двароў 97 жыхароў у 1917 г. 223 жыхары, у 1921 г. 45 двароў, 233 жыхары. У былой памешчыцкай сядзібе была створана камуна. У 1925 г. 61 двор. У 1930 г. арганізаваны калгас «Прагрэс», працавала кузня. У Вял. Айч. вайну 18 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 333 жыхары. У складзе саўгаса «Людзяневічы» (цэнтр — в. Людзяневічы). Планіровачна складаецца з 2 кароткіх паралельных шыротных вуліц, злучаных завулкам. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

СЯМУРАДЦЫ — вёска ў Рычоўскім с/с, за 30 км на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 263 км ад Гомеля, на р. Сцвіга (прыток р. Прыпяць), на поўдні нацыянальны парк «Прыпяцкі». Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Чэрнічы—Жыткавічы. 123 гаспадаркі, 253 жыхары (2004 г.). Выяўленыя археолагамі селішча ранняга жалезнага веку і раннефеадальнага часу (за 0,5 км на ПнЗ ад вёскі) і селішча ранняга жалезнага веку (на зах. ускраіне) сведчаць аб засяленні тутэйшых мясцін у далёкай старажытнасці. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. як вёска ў Мазырскім пав. Мінскага ваяв. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1811 г. 46 двароў, у 1816 г. 195 жыхароў. Паводле рэвізскіх матэрыялаў 1834 г. сяло ў Тураўскім казённым маёнтку, 373 жыхары. У 1879 г. ўпамінаецца як сяленне ў Старажоўскім царк. прыходзе. 3 1896 г. працаваў вадзяны млын. Паводле перапісу 1897 г. 56 двароў, 342 жыхары, вадзяны млын, часоўня, кузня, у Тураўскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У1925 г. 98 двароў. У1929 г. арганізаваны калгас «Праўда». У 1940 г. 118 двароў, 553 жыхары. У Вял. Айч. вайну дзейнічала падп. камсамольская арг-цыя (сакратар Мелянчэня). У сак. 1944 г. ням. карнікі спалілі 113 двароў і загубілі 8 жыхароў. 45 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 745 жыхароў. У складзе калгаса імя XXII з'езда КПСС (цэнтр — в. Рычоў. Дзейнічаюць аддз. сувязі, клуб, библиотека. Планіровачна складаецца з трохвугольнага комплексу кароткіх вуліц, забудаваных драўлянымі сял. сядзібамі.

ТУРАУ — гарадскі пасёлак, цэнтр Тураўскага пасялковага савета, за 30 км на ПдЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 263 км ад Гомеля, нар. Прыпяць (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па аўтадарогах, якія звязваюць гар. пасёлак з Лельчыцамі і Жыткавічамі. 3,2 тыс. жыхароў (2004 г.). Выяўленыя археолагамі замчышча (у паўн.-зах. частцы пасёлка), селішча — часткі старажытнага Турава, селішча ранняга жалезнага веку (ва ўрочышчы Зарэчка) сведчаць аб засяленні гэтых мясцін у глыбокай старажытнасці. Аб гэтым сведчаць і шматлікія інш. археал. знаходкі, у т.л. і вядомыя Тураўскія крыжы (зроблены з каменю), якія адносяцца да часоў прыняцця хрысціянства. У пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца пад 980 г. у «Аповесці мінулых гадоў». 3 канца 10 ст. паліт., эканам. і культурна-рэлігійны цэнтр Тураўскага княства. Першы летапісны князь Тур, ад імя якога і пайшла назва горада. У 1078—1086 гг. тут княжыў Яраполк Ізяславіч, а ў час княжання Святаполка Ізяславіча (1087—1113 гг.) яго жонка, грэчаская царэўна Варвара, заснавала ў Тураве жаночы Варварынскі манастыр. Каштоўнай культурнай спадчынай з'яўляецца Тураўскае евангелле, напісанае на пергаменце, якое захоўвалася ў Спаса-Праабражэнскай царкве Турава і было выяўлена ў 1865 г. (арыгінал у Вільнюсе, .факсімільны экзэмпляр з 1995 г. ў Нац. б-цы Беларусі). Гэта адзін з самых старажытных помнікаў бел. пісьменнасці. У1005 г. заснавана Тураўскае епіскапства, якому падпарадкоўваліся многія старажытныя сяленні, у ліку якіх Тураў Пінск, Мазыр, Давыд-Гарадок і інш. У епархіі дзейнічала школа. У 12 ст. тут жыў і працаваў славуты дзеяч стараж.-рус. культуры, царкоўны дзеяч, пісьменнік, багаслоў Кірыла Тураўскі. Праз Тураў праходзілі водныя гандлёвыя шляхі, што садзейнічала развіццю горада. У 1140 г. літоўскія князі Кукавайціс і Манцівіл абрабавалі Тураў. У 1150 г. разам з Пінскам, Перасопніцай, Дарагабужам ён належаў Андрэю Юр'евічу, сыну вялікага князя кіеўскага, потым у валоданні князёў Валынскіх. 3 1125 г. цэнтр самастойнага ўдзельнага княства. Раскопкі археолагаў пацвердзілі збудаванне ў 12 ст. храма ў Тураве, асаблівасці планіроўкі якога сведчаць аб складванні перадумоў фарміравання самастойнай арх. школы. У 1158 г. Тураў вытрымаў жорсткую 10-тыднёвую аблогу, якая вялася войскамі кіеўскага кн. Ізяслава Давыдавіча і яго саюзнікаў, а ў 1160 г. — 3-тыднёвую аблогу валынскіх князёў. Гал. абарончым збудаваннем Тураўскага замка была мураваная вежа, збудаваная ў 2-й пал. 13 ст. (разабрана ў 1830-я гг.). У канцы 12 і пач. 13 ст. вакол Турава групаваўся шэраг значных па памерах пасяленняў. У сярэдзіне 13 ст. ён зноў трапіў у залежнасць ад галіцка-валынскіх князёў. У 1241 г. разрабаваны манголамі. У 13 ст.ў выніку ваенных дзеянняў разбураны Барысаглебскі мужчынскі і Варварынскі жаночы манастыры. У пач. 14 ст. ўвайшоў у Вялікае княства Літоўскае. Пасля вял. кн. Гедзіміна Тураў дастаўся яго сыну Нарымунту. Упамінаецца ў «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» 1406 г. Належаў вял. кн. Свідрыгайлу. У 1480 г. пазначаны як горад, дзе мінскі мешчанін Церашковіч мог весці бязмытны гандаль. У 1508 г. кароль Жыгімонт I аддаў яго ваяводзе М.Глінскаму, у 1528 г. перададзены ў валоданне А.С.Астрожскаму. У 1502 г. і 1521 г. падвяргаўся нападам крымскіх татар. У 15 ст. ў Троцкім ваяв., з 1565 г. ў Пінскім пав. Берасцейскага ваяв. ВКЛ. У 1588 г. тураўскаму епіскапу адданы ў пажыццёвае валоданне Лешчанскі манастыр з прыгоннымі сялянамі. У снеж. 1596 г. захоплены паўстанцамі С.Налівайкі. Да 1632 г. месцазнаходжанне епіскапаў тураўскіх. Восенню 1648 г. разам з паўстаўшымі сялянамі (кіраўнік П.Цэўка) казацкія загоны авалодалі Туравам. У 1649 г. ўзяты штурмам і спалены войскамі Радзівіла. Па яго загаду ўсе жыхары, якія засталіся ў горадзе пасля адыходу казацка-сялянскіх атрадаў, былі перабіты. Падвяргаўся спусташэнням у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. Затым Туравам валодалі Сапегі, Патоцкія, Мастоўскія, Салагубы, Комар. У 1877 г. Тураў складаўся з 3 частак: мястэчка і прадмесцяў Заяцель і Запясочча. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі, цэнтр воласці Мазырскага пав. Мінскай губ., належаў Салагубам. 3 1795 г. дзейнічала Ільінская царква, новы будынак якой быў узведзены ў 1850 г., у 1900 г. капітальна адрамантавана. У ёй захоўваліся метрычныя кнігі з 1786 г. Сярод царк. рэчаў вылучаліся крыж з чорнага дрэва ў срэбраным акладзе і Евангелле, выдадзенае ў 1630 г. ў Львове. У 1801 г. пабудавана Праабражэнская царква (першае яе збудаванне, паводле падання, адносіцца да часу прыняцця хрысціянства). У 1802 г. ўзведзена царква св. Кірылы (у 1883 г. рэканструявана). У 1834 г. Тураў пацярпеў ад пажару. У ліку згарэўшых былі 5 цэркваў. У 1842 г. адкрыта царкоўна-прыходская школа. У 1845 г. горад пацярпеў ад паводкі, жыхары ратаваліся на дахах будынкаў. У 1858 г. 2030 жыхароў. У 1863 г. каля Турава актыўна дзейнічалі паўстанцы. У сак. 1863 г. сяляне Турава затрымалі аднаго з кіраўнікоў паўстанцаў Рагінскага. У 1866 г. 882 двары, 2662 жыхары. Дваранін Нарэйка меў у 1875 г. ў мяс-тэчку і наваколлі 1200 дзес. зямлі. Цэнтр воласці (да 17.7.1924 г.), у якуюў 1885 г. ўваходзілі 35 сяленняў з 1502 дварамі. Праз мястэчка праходзіў гандлёвы тракт з Мазыра ў Пінск. Дзейнічалі паштовая станцыя, аптэка. Паводле перапісу 1897 г. 667 двароў, 4297 жыхароў, 4 царквы, касцёл, капліца, яўрэйская малітоўная школа, прыёмны пакой, прыстань, нар. вучылішча, царк.-прыходская школа, 2 хлебазапасныя магазіны, 50 крам, паштова-тэлеграфнае аддзяленне, 4 карчмы, фатаграфія. У аднайменным фальварку дзейнічаў паравы млын. У выніку пажа¬ру 20.4.1885 г. згарэла 27 двароў, а 18.5.1900 г. - 114 двароў. У 1908 г. 675 двароў, 6431 жыхар, фальварак і прыстань. Апрача земляробства частка жыхароў займалася сплавам лесу па Прыпяці, ганчарным промыслам, вырабам цэглы, будавалі на прыстані рачныя судны — баркі. Тураўскія майстры з даўніх часоў славіліся вышыўкамі, у т.л. залатымі ніткамі па тканіне. У выніку пажару 17.9.1907 г. згарэлі 43 двары. У 1911 г. адкрыта земскае вучылішча, у 1915 г. для яго ўзведзены ўласны будынак. Летам 1918 г. местачкоўцы стварылі партыз. атрад, які змагаўся супраць кайзераўскіх акупантаў. Вял. шкоду мястэчку нанеслі фарміраванні ген.-маёра Булак-Балаховіча. Адсюль 6.11.1920 г. ён разгарнуў наступленне на У, а летам яго чакала паражэнне. У снежні 1922 г. адкрыта библиотека. 3 17.7.1924 г. да 17.4.1962 г. цэнтр Тураўскага района Мазырскай акругі (да 26.7.1930 г. і з 21.6.1935 г. да 20.2.1938 г.), з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай вобл. 3 17.4.1962 г. ў Жыткавіцкам районе. Дзейнічалі пагранічная камендатура, лясніцтва, аграпункт, раённая бальніца, 2 т-вы саматужнікаў (у 1926 г. 105 чал.). У 1927 г. адкрыты краязнаўчы музей (размяшчаўся ў сярэдняй школе № 1), які быў разбураны ў Вял. Айч. вайну і адноўлены ў маі 1950 г. У 1929 г. арганізаваны калгас «Новае жыццё». У1932 г. арганізавана МТС. У1931-1962 гг. выходзіла раённая газ. «Чырвоная Тураўшчына». У 1933 г. 4,5 тыс. жыхароў, дзейнічалі электрастанцыя, хімлясгас (з 1929 г.), маслазавод (з 1933 г.), мэблевая ф-ка (з 1932 г.), друкарня (з 1931 г.), паравы млын з лесапільняй (з 1929 г.), 2 цагельні, кравецкая, шавецкая, аўчынна-шубная арцелі, дрэваапрацоўчая майстэрня, 4 кузні, радыёвузел. 3 27.9.1938 г. гарадскі пасёлак. У першыя дні Вял. Айч. вайны для патрэб Чырвонай Арміі на базе раённай бальніцы быў створаны ваенны шпіталь. У ліп. 1941 г. мясцовы знішчальны атрад сумесна з часцямі Чырвонай Арміі абараняў Тураў ад ворага. Перадавыя атрады ням. фашыстаў захапілі Тураў 15.7.1941 г. На базе знішчальнага атрада 23.7.1941 г. быў створаны Тураўскі партызанскі атрад. У ноч на 4.8.1941 г. чырвонаармейцы пад камандаваннем капітана Даніленкі і партызаны Тураўскага атрада выбілі акупантаў з Турава. Варожыя падраздзяленні ўварваліся 14.8.1941 г. ў гар. пасёлак, але сумесным ударам чырвонаармейцаў і партызан Тураў зноў быў вызвалены. 3 23.8.1941 г. да 5.7.1944 г. акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі. 3 31.10.1941 г. да ліп. 1944 г. дзейнічала патрыят. падполле (кіраўнікі І.Л.Хілінскі, потым А.В.Сідараў, а з кастр. 1942 г. С.В.Царык). Падпольшчыкі перадавалі партызанам звесткі разведкі, распаўсюджвалі лістоўкі і газеты, у маі 1942 г. ўзарвалі аўтамабіль з жывой сілай ворага, а 23.10.1943 г. узарвалі будынак паліцыі і камендатуры. 170 жыхароў Турава, а таксама 35 чалавек з варожых фарміраванняў пайшлі ў партыз. атрады. На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 329 землякоў, памяць аб якіх ушаноўвае абеліск, пастаўлены ў 1972 г. на вул. Ленінскай. У баях за пасёлак у ліп. 1944 г. загінуў 151 воін (пахаваны ў брацкіх магілах па вуліцах Ленінскай, Чапаева і на могілках). Дзейнічаюць прамкамбінат, пладова-агароднінны завод, спецыялізаванае аддзяленне «Сельгастэхнікі», камбінат бытавога абслугоўвання, упраўленне дзярж. ландшафтна-гідралагічнага запаведніка, 2 сярэднія і музычная школы, дзіцячы сад, Дом школьнікаў, Дом культуры, аддз. сувязі, 2 масавыя библиотеки, бальніца. Шырока вядомы ў раёне і за яго межамі нар. ансамбль танца «Прыпяць» Тураўскага Дома культуры. У 1976 г. да гар. пасёлка далучана в. Дварэц. Цэнтр калгаса «Новае жыццё». Планіровачна складаецца з 2 частак: заходняй (сетка мерыдыянальных вуліц, перакрыжаваных шыротнымі, што ўтварае невял. кварталы) і ўсходняй (былая в. Дварэц — 3 прамалінейныя вуліцы, арыентаваныя з ПдЗ на ПнУ, да якіх з Пд далучаюцца 3 і з Пн 4 кароткія вуліцы). Забудова мураваная і драўляная, шчыльная, пераважна сядзібнага тыпу. У пач. 1990-х гг. збудаваны 40 мураваных дамоў катэджнага тыпу, у якіх размясціліся перасяленцы з месц, забруджаных радыяцыяй у выніку Чарнобыльскай катастрофы. Радзіма доктара філалагічных навук, прафесара, лаўрэата Дзярж. прэміі Беларусі Н.С.Перкіна, паэтэсы Г.М.Дашкевіч (дзявочае прозвішча Клімовіч), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на тэр. Пінскай вобл. ў Вял. Айч. вайну М.С.Бяляя, мастакоў Р.М.Данчанкі, Т.І.Паўлючук і засл. настаўніка Беларусі Р.П.Акліча. Непадалёку размешчана радовішча гаручых сланцаў.

ХАЧЭНЬ — вёска ў Рычоўскім с/с, за 33 км на ПдЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 266 км ад Гомеля, на р. Сцвіга (прыток р. Прыпяць). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Тураў—Лельчыцы. 89 гаспадарак, 179 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. як вёска ў Тураўскай вол. Мазырскага пав. Мінскага ваяв. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У1811г. 18 двароў, уладанне казны. У 1816 г. 94 жыхары. Паводле рэвізскіх матэрыялаў 1834 г. ў складзе Тураўскага казённага маёнтка. У 1896 г. працаваў вадзяны млын. Паводле 1879 г. ўпамінаецца ў ліку сяленняў Старажоўскага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 48 двароў, 302 жыхары. У 1908 г. 51 двор. У 1914 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце. У 1917 г. 399 жыхароў, у 1925 г. 80 двароў у 1940 г. 380 жыхароў. У Вял. Айч. вайну 22 і 23 снежня 1942 г. партызаны вялі каля вёскі цяжкі бой супраць ням. акупантаў. Дзейнічала падп. камсамольская арг-цыя (сакратар Рай). У сак. 1944 г. карнікі спалілі 56 двароў, загубілі 7 жыхароў. 16 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 420 жыхароў. У складзе калгаса імя XXII з'езда КПСС (цэнтр — в. Рычоў). Дзейнічаюць клуб, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, кансервавы завод, 2 сярэднія і музычная школы, краязнаўчы музей, 2 масавыя библиотеки, бальніца, 3 дашкольныя ўстановы. Планіровачна складаецца з крыху выгнутай шыротнай вуліцы, якая на У далучаецца да прамалінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. На 3 да асноўнай далучаецца з Пд пад вострым вуглом кароткая крывалінейная вуліца. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. ХВАЕНСК — вёска ў Азяранскім с/с, за 36 км на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 269 км ад Гомеля; на Пд і У мяжуе з лесам, на Пд нац. парк «Прыпяцкі». Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Чэрайонічы—Жыткавічы. 146 гаспадарак, 270 жыхароў (2004 г.). Выяўлены археолагамі курганны могільнік (2 насыпы, за 0,5 км на ПдЗ ад вёскі) сведчыць аб засяленні тутэйшых мясцін у далёкай старажытнасці. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 ст. У 1520 г. кн. К. Астрожкі запісаў вёску Тураўскаму Успенскаму сабору. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1811 г. ў Мазырскім пав. Мінскай губ. 18 двароў. У 1834 г. 20 двароў 171 жыхар, у складзе Тураўскага казённага маёнтка. Паводле перапісу 1897 г. 49 двароў, 309 жыхароў. У 1908 г. ў Тураўскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ., 58 двароў, 401 жыхар, паравы млын. У 1912 г. адкрыта школа. У 1925 г. 92 двары. У выніку пажару 25.9.1927 г. згарэлі 7 хат і 19 гасп. пабудоў. У 1930 г. арганізаваны калгас «Кастрычніцкая перамога», працавалі паравы млын і кузня. У 1940 г. 128 двароў, 655 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты спалілі 124 двары і загубілі 28 жыхароў. Вызвалена 21.3.1944 г. 33 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 830 жыхароў. У складзе калгаса «Савецкая Беларусь» (цэнтр — в. Азяраны). Дзейнічаюць сталярная майстэрня, лесапільня, сярэдняя школа, клуб, библиотека, аддз. сувязі, 2 магазіны. Планіровачна складаецца з 2 прамалінейных шыротных вуліц, перакрыжаваных у цэнтры прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцай. Забудовадвухбаковая, шчыльная, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу.

ХВАЕНСК — пасёлак у Азяранскім с/с, за 36 км на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 269 км ад Гомеля; вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Чэрніцы—Жыткавічы. 253 гаспадаркі, 541 жыхар (2004 г.). Заснаваны ў 19 ст. ў сувязі з разгарнуўшыміся тут лесараспрацоўкамі. У 1930 г. арганізаваны калгас «Кастрычніцкая перамога». Паводле перапісу 1959 г. 1400 жыхароў. Дзейнічаюць Тураўскі леспрамгас, аддз. сувязі, библиотека, бальніца. Планіровачна складаецца з 4 шчыльна пастаўленых вуліц шыротнай арыентацыі, перакрыжаваных 3 мерыдыянальнымі вуліцамі. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

ХВОЙКА — вёска ў Дзякавіцкім с/с, за 61 км на ПнУ ад Жыткавіч, 36 км ад чыг. ст. Старушкі (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 294 км ад Гомеля; вакол лес. Побач аўтадарога Марохарава — Любань. 93 гаспадаркі, 228 жыхароў (2004 г.). Заснавана ў пач. 20 ст. У 1908 г. ўрочышча ў Дзякавіцкай вол. Мазырскага пав., 3 двары, 20 жыхароў. У 1917 г. 45 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас «Новае Палессе». У 1930-х гг. у вёску пераселены жыхары бліжэйшых хутароў, у выніку чаго склалася новая вуліца. У 1940 г. 96 двароў 480 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў сак. 1943 г. ням. акупанты спалілі вёску і загубілі 9 жыхароў. У баях каля вёскі ў 1944 г. загінулі 22 воіны і партызаны (пахаваны ў брацкай магіле на зах. ускраіне). 41 вясковец загінуў на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 493 жыхары. У складзе калгаса «Кастрычнік» (цэнтр — в. Дзякавічы). Дзейнічаюць клуб, пач. школа, библиотека. Планіровачна складаецца з крыху выгнутай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы, да якой з 3 далучаюцца 2 прамалінейныя вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

ХІЛЬЧЫЦЫ — вёска ў Рычоўскім с/с, за 37 км на ПдЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец— Калінкавічы), 242 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Тураў—Лельчыцы. 207 гаспадарак, 524 жыхары (2004 г.). Выяўленыя археолагамі гарадзішча 1-й пал. 1-га тыс. н.э. (за 0,5 км на Пд ад вёскі), селішча жалезнага веку на месцы стаянкі бронзавага веку (за 2 км на ПдЗ ад вёскі) і паселішча 8—5-га тыс. да н.э. (за 1 км на Пн ад вёскі) сведчаць аб засяленні тутэйшых мясцін у глыбокай старажытнасці. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. як сяленне ў Мазырскім пав. Мінскага ваяв. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1811 г. 33 двары, уладанне казны. У 1816 г. 187 жыхароў. У 1879 г. ўпамінаецца ў ліку сяленняў Тураўскага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 57 двароў, 424 жыхары, кузня. У 1908 г. 67 двароў, 498 жыхароў. У выніку пажару 23.9.1908 г. згарэлі 22 двары. У 1910 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце. У 1929 г. арганізаваны калгас «Новы шлях», працавала кузня. У 1940 г. 132 двары, 585 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў маі 1943 г. і сак. 1944 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 6 жыхароў. На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 65 землякоў, памяць аб якіх ушаноўвае мемарыяльная дошка, устаноўленая ў цэнтры вёскі. Паводле перапісу 1959 г. 738 жыхароў. Цэнтр калгаса «Шлях да камунізму». Дзейнічаюць швейная майстэрня, сярэдняя школа, клуб, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, 2 магазіны. Планіровачна складаецца з 3 шчыльна пастаўленых прамалінейных, шыротнай арыентацыі вуліц, перакрыжаваных 3 мерыдыянальнымі вуліцамі. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма паэта П.М.Шруба.

ХІСЦЕЦКІ БОР - вёска ў Чырвоненскім с/с, за 10 км на Пн ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 228 км ад Гомеля; вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Лунінец—Калінкавічы. 26 гаспадарак, 68 жыхароў (2004 г.). Заснаванаў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1908 г. хутар у Жыткавіцкай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ., 1 двор, 8 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас імя М.Горкага, працавала кузня. У 2-й пал. 1930-х гг. у вёску сселены жыхары бліжэйшых да яе хутароў. У Вял. Айч. вайну 4 вяскоўцы загінулі на фронце. У складзе саўгаса «Чырвоны Бор» (цэнтр — в. Семянча). Планіровачна складаецца з плаўна выгнутай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

ХЛУПІН— вёска ў Перароўскім с/с, за 49 км на ПдУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 282 км ад Гомеля; на Пн воз. Песа, на Пд нац. парк «Прыпяцкі». Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Чэрніцы—Жыткавічы. 138 гаспадарак, 377 жыхароў (2004 г). У 19 ст. ў вёсцы знаходзіўся адзін з Тураўскіх крыжоў (з каменю, адносіцца да часоў прыняцця хрысціянства), што сведчыць аб засяленні тутэйшых мясцін у далёкай старажытнасці. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. як сяленне ў Мазырскім пав. Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1811 г. 17 двароў, у 1816 г. 73 жыхары, у 1834 г. 19 двароў, 130 жыхароў, у Тураўскім казённым маёнтку. 3 1896 г. працаваў вадзяны млын. Паводле перапісу 1897 г. 46 двароў, 294 жыхары. У 1908 г. ў Тураўскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ., 412 жыхароў. У 1911 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце. У 1917 г. 446 жыхароў. У выніку пажару, які быў учынены 5.11.1920 г. войскам Булак-Булаховіча, загінулі 6 жыхароў. У 1925 г. 87 двароў. У 1930 г. арганізаваны калгас «Ленінскі шлях». У 1940 г. 112 двароў 350 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1942 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 21 жыхара. За час акупацыі карнікі загубілі 58 жыхароў. 39 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 657 жыхароў. Цэнтр агракомплекса «Хлупін» нац. парка «Прыпяцкі». Дзейнічаюць 9-гадовая школа, Дом культуры, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, 2 магазіны. Планіровачна складаецца з крыху выгнутай вуліцы, арыентаванай уздоўж возера з ПдЗ на ПнУ, да якой з У далучаецца завулак. Забудова аднабаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

ХЛУПІНСКАЯ БУДА - вёска ў Перароўскім с/с, за 52 км на ПдУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 284 км ад Гомеля, на тэрыторыі нац. парка «Прыпяцкі». Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Чэрнічы— Жыткавічы. 1 гаспадарка, 5 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Тураўскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1879 г. ўпамінаецца ў ліку сяленняў Перароў¬скага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 3 двары, 24 жыхары. У 1908 г. 13 двароў 56 жыхароў. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 16 двароў. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі вёску. Паводле перапісу 1959 г. 122 жыхары. У складзе нац. парка «Прыпяцкі». Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

ЦІМАШЭВІЧЫ - вёска ў Ленінскім с/с, за 49 км на ПнЗ ад Жыткавіч, 21 км ад чыг. ст. Мікашэвічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 282 км ад Гомеля; вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Мікашэвічы—Слуцк. 79 гаспадарак, 116 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з пач. 19 ст. як вёска ў Мазырскім пав. Мінскай губ. Паводле інвентара 1820 г. 11 двароў, у складзе фальварка Леніна, ва ўладанні палкоўніка Бабанскага. У 1834 г. 26 двароў, у валоданні кн. Л.П.Вітгенштэйна. У 1879 г. ўпамінаецца ў ліку сяленняў Ленінскага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 15 двароў, 263 жыхары. У 1908 г. ў Ленінскай вол., 32 двары. Паводле Рыжскага дагавора 18.3.1921 г. ў складзе Полынчы. 3 вер. 1939 г. ў складзе БССР. У 1940 г. 90 двароў, 459 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў лютым 1943 г. ням. акупанты спалілі 89 двароў і загубілі 38 жыхароў. 27 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 490 жыхароў. У складзе саўгаса «Ленінскі» (цэнтр — в. Леніна). Дзейнічаюць аддз. сувязі, клуб, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы з 2 завулкамі, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

ЧАРАЦЯНКА — вёска, падпарадкавана Жыткавіцкаму гар. Савету, за 7 км на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 245 км ад Гомеля; на Пд і У мяжуе з лесам, на Пн Жыткавіцкі батанічны заказнік рэсп. значэння. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Жыткавічы—Чэрнічы, 30 гаспадарак, 56 жыхароў (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 19 ст. як хутар у Жыткавіцкай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1879 г. ўпамінаецца ў ліку сяленняў Людзяневіцкага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 48 жыхароў. У 1908 г. 11 двароў, 93 жыхары, у 1917 г. 195 жыхароў. У 1919 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце. У 1921 г. 36 двароў, 301 жыхар. У 1930 г. арганізаваны калгас «Новая Чарацянка», працавала кузня. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты ў 1943 г. спалілі вёску. Вызвалена 5.7.1944 г., 18 вяскоўцаў загінулі на фронце. Цэнтр вучгаса СПТВ-182. Дзейнічаюць пач. школа, библиотека, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, магазін. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ і забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі.

ЧЫРВОНАЕ — пасёлак, цэнтр Чырвоненскага с/с, за 24 км на Пн ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 257 км ад Гомеля; на Пд і 3 мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Марохарава—Любань. 569 гаспадарак, 1490 жыхароў (2004 г.). Заснаваны ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. Асноўнымі заняткамі пасялкоўцаў, апрача земляробства, былі рыбная лоўля і здабыча торфу. Дзейнічаюць торфабрыкетны завод «Жыткавічы», сярэдняя і музычная школы, Дом культуры, библиотека, амбулаторыя, дзіцячыя яслі-сад, аддз. сувязі. Забудова мураваная і драўляная, сядзібнага тыпу.

ЧЫРВОНАЯ ЗОРКА - пасёлак у Руднянскім с/с, за 6 км на ПдУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 239 км ад Гомеля; на У вадаём рыбгаса, на Пд і 3 лес. Побач аўтадарога Жыткавічы—Чэрнічы. 88 гаспадарак, 206 жыхароў (2004 г.). Заснаваны ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 5 пасялкоўцаў загінулі на фрон¬це. Паводле перапісу 1959 г. 286 жыхароў. Цэнтр рыбгаса «Чырвоная Зорка». Дзейнічае библиотека. Планіровачна складаецца з крыху выгнутай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі (уздоўж вадаёма) і забудаванай пераважна драўлянымі сял. сядзібамі.

ЧЭРНІЧЫ — вёска, прыстань на р. Прыпяць, у Азяранскім с/с, за 26 км на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 259 км ад Гомеля, на р. Прыпяць (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па аўтадарозе, якая звязвае вёску з Жыткавічамі. 134 гаспадаркі, 247 жыхароў (2004 г.). Выяўленыя археолагамі селішча ранняга жалезнага веку (за 0,5 км на Пн ад вёскі, ва ўрочышчы Старое Сяло) і селішча ранняга жалезнага веку і раннефеадальнага часу (за 0,6 км на ПнУ ад вёскі, ва ўрочышчы Балонне) сведчаць аб засяленні тутэйшых мясцін у глыбокай старажытнасці. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. як вёска у Мазырскім пав. Мінскага ваяв. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. Шматлікія сядзібы і лясы, што былі побач, выкупіла ў графа Салагуба і ген. Сялябіна англійская кампанія, якая за 3 гады вырубіла і вывезла шмат лесу. Імператар Павел I загадаў вярнуць кампаніі грошы і спыніць знішчэнне лесу. У 1811 г. 48 двароў, уладанне казны. У 1816 г. 248 жыхароў. У 1834 г. 252 жыхары, у складзе Тураўскага казённага маёнтка. У 1864 г. ўпамінаецца ў запісах афіцэраў Ген. штаба рас. арміі, якія вывучалі гэту мясцовасць. Паводле перапісу 1897 г. 74 двары, 520 жыхароў, часоўня, кузня. У 1908 г. ў Тураўскай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ., 78 двароў 648 жыхароў. У 1914 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце. У 1925 г. 117 двароў. У 1930 г. арганізаваны калгас «16 партз'езд», працавала кузня. У 1940 г. 120 двароў, 580 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў жн. 1941 г. ням. акупанты спалілі 110 двароў і загубілі 40 жыхароў. 48 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 620 жыхароў. У складзе калгаса «Савецкая Беларусь» (цэнтр — в. Азараны). Дзейнічаюць клуб, библиотека. Планіровачна складаецца з прамалінейнай шыротнай вуліцы, да якой з Пд пад вострым вуглом далучаюцца 2 паралельныя прамалінейныя вуліцы. Жылыя дамы пераважна драўляныя, сядзібнага тыпу.

ЮРКЕВІЧЫ — вёска, цэнтр Юркевіцкага с/с, за 28 км на ПнЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 251 кмад Гомеля; на У вадаём рыбгаса, вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Лунінец—Калінкавічы. 111 гаспадарак, 254 жыхары (2004 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. як вёска ў Ленінскай вол. Мазырскага пав. Мінскага ваяв. Паводле інвентара 1742 г. 11 дымоў, 9 коней, 30 валоў, карчма. У інвентарах 1747, 1776 і 1789 гг. пазначаны як прыватнаўласніцкі фальварак. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. Паводле рэвізскіх матэрыялаў 1816 г. ўладанне Кеневічаў. У 1834 г. 24 двары. У 1850 г. цэнтр аднайменнага маёнтка. У 1879 г. ўпамінаецца ў ліку сяленняў Ленінскага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. вёска (309 жыхароў) і фальварак (47 жыхароў), хлебазапасны магазін, карчма. У 1908 г. 44 двары, 343 жыхары, у 1917 г. 380 жыхароў. Дзейнічала земская школа, якая размяшчалася ў наёмнай сял. хаце. У 1925 г. 57 двароў. 3 20.8.1924 г. цэнтр Юркевіцкага с/с Жыткавіцкага района Мазырскай акругі (да 26.7.1930 г. і з 21.6.1935 г. да 20.2.1938 г.), з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай вобл. Размяшчалася пагранічная камендатура. У 1930 г. арганізаваны калгас «Перамога», дзейнічалі смалярня і кузня. У 1932 г. пабудавана памяшканне для пач. школы. У 1940 г. 88 двароў, 456 жыхароў. У Вял. Айч. вайну дзейнічала падп. патрыят. група. У лютым 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 4 жыхароў. У баі каля вёскі загінулі 6 воінаў і 7 партызан (пахаваны ў брацкай магіле ў парку). 87 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 515 жыхароў. Цэнтр падсобнай гаспадаркі Жыткавіцкага маторабудаўнічага завода. Дзейнічаюць участак Жыткавіцкага лясгаса, смолзавод, швейная майстэрня, лясніцтва, сярэдняя школа, библиотека, клуб, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, 4 магазіны. Планіровачна складаецца з працяглай крывалінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, да якой з У далучаюцца 2 завулкі, з 3 — 3 кароткія вуліцы. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма доктара медыцынскіх навук В.Р.Лінкевіч.

ЯМІЦЫ — вёска ў Руднянскім с/с, за 13 км на У ад Жыткавіч, 3 км ад чыг. ст. Брынёва (на лініі Лунінец—Калінкавічы), 224 км ад Гомеля; вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Лунінец—Калінкавічы. 16 гаспадарак, 26 жыхароў (2004 г.). Заснавана ў 19 ст. як хутар у Жыткавіцкай вол. Мазырскага пав. У 1879 г. ўпамінаецца як сяленне ў Жыткавіцкім царк. прыходзе. У 1908 г. 4 двары, 31 жыхар, у 1917 г. 73 жыхары, у 1921 г. 15 двароў, 88 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоныя Яміцы», працавала кузня. У Вял. Айч. вайну 5.7.1943 г. вызвалена ад ням. акупантаў. 12 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 199 жыхароў У складзе саўгаса «Жыткавічы» (цэнтр — пас. Грабянёўскі). Планіровачна складаецца з кароткай крывалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі.