Перайсці да зместу

Удзельнік:Dzimitrio/тэст

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Даследванні[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычныя звесткі пра комплекс, апісання інтэр'ераў і фотаздымкі будынка ўпершыню ўвёў у навуковы абарот польскі даследчык Антоні Урбанскі. У 1928 г. ён першапачаткова публікаваў іх у перыядычных выданнях Польшчы. Затым, некалькі пашырыўшы матэрыял, змясціў яго ў сваёй кнізе «Memento kresowe», прысвечанай гісторыі шляхецкіх сядзіб на тэрыторыі былых ускраін Рэчы Паспалітай [48, c. 97]. Амаль праз 70 гадоў, даследаванні А. Урбанскага былі дапоўненыя і пашыраныя польскім даследчыкам Раманам Афтаназі ў адным з тамоў серыі «Materialy do dziejow rezydencji» (1986) [46, c. 86-89].

У савецкай навуковай і навукова-папулярнай літаратуры апісанні палаца з'яўляюцца толькі пачынаючы з 1975 г. Усе яны носяць досыць сціслы характар. Палац альбо згадваецца мімаходзь ў кантэксце гісторыі сядзібнага парка, як у працы А.Т. Федарука «Садово-парковое искусство Белоруссии» (1989) [43, c. 191-193], альбо палацу даецца агульнае апісанне ў выглядзе невялікіх артыкулаў энцыклапедычнага характару з фрагментарнымі звесткамі пра канструктыўныя асаблівасці і архітэктурныя формы будынка як у шматтомных выданнях «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (1986-1988), «Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік "(1993) [18, c. 185-186; 1, c. 485]. Сярод больш сучасных выданняў можна назваць працу польскага даследчыка і этнографа Гжэгажа Ранкоўскага «Ilustrowany przewodnik po zabytkach kultury na Bialorusi» (1997) [47], у якой аўтар, як правіла, спасылаецца на дадзеныя Рамана Афтаназі. Таксама варта адзначыць выдадзенае ў 2000 годзе грунтоўнае даследаванне беларускага мастацтвазнаўцы і гісторыка архітэктуры А.М. Кулагіна «Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы XIX – пачатку XX стагоддзя» (2000), прысвечанае архітэктуры Беларусі 2-й пал XIX - пач. XX стст., дзе праводзіцца сістэмны архітэктурны аналіз сядзібнага комплексу ў аграгарадку Красны Бераг у кантэксце агульных тэндэнцый у мастацтве будаўніцтва таго часу на землях Беларусі [20, c. 131-135].

Найбольш цэласную ацэнку комплексу, а таксама папярэднім даследаваннях на дадзеную тэму, даў гісторык і мастацтвазнаўца Н.І. Пятровіч у артыкуле «Проблемы реставрации памятников архитектуры на примере дворца в д. Красный Берег» (2007). Ён выявіў прабелы ў даследаваннях папярэдніх аўтараў і даў сваю ацэнку спрэчным пытанням, грунтуючыся на архіўных дакументах [32, c. 97-104].

Акадэмікам, які разглядзеў ў шэрагу сваіх даследаванняў адразу некалькі тэм, датычных комплекса, з'яўляецца А.І. Лакотка.

Варта адзначыць, што ўсе без выключэння аўтары ў падачы гісторыі палаца і апісанні яго інтэр'ераў абапіраліся на матэрыялы А. Урбанскага.