Удзельнік:Maksim L./Гаворым і пішам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Націск[правіць | правіць зыходнік]

  • я цярплю́, ты цярпі́ш, ён цярпі́ць, мы цярпі́м, вы церпіце́, яны цярпя́ць
  • хлусі́ць, я хлушу́, ты хлу́сіш, ён хлу́сіць, мы хлу́сім, вы хлу́сіце, яны хлу́сяць

Пабочныя словы (не калькаванне, а пераклад з рускай)[правіць | правіць зыходнік]

РБС вероятно

  • вводн. сл. напэўна, мабыць, мусіць

РБС похоже

  • вводн. сл. разг. (кажется) здаецца; (как будто) нібы

Словы верагодна, імаверна, падобна, праўдападобна можна ўжываць, але ў значэнні прыслоўяў. Т.б., яны могуць абазначаць прыметы дзеяння, стану, іншай прыметы ці прадмета. Напрыклад «Як ён праўдападобна хлусіць», «Намаляваў вельмі падобна да арыгіналу» або «Цалкам імаверна, што ён спозніцца». Нельга сказаць «Імаверна, ён спозніцца» — толькі «Магчыма / відаць / здаецца /напэўна / мабыць / мусіць, ён спозніцца». Трэба ўлічваць, што слова верагодна адпавядае руск. достоверно, карыстанне ім як пабочным словам -- распаўсюджаная памылка. Для выказвання ацэнкі ступені верагоднасці (дакладнасці, праўдзівасці) таго, пра што гаворыцца ў сказе (няўпэўненасць, дапушчэнне) у значэнні пабочных слоў трэба ўжываць напэўна, мабыць, мусіць, магчыма, відаць, здаецца. Таксама, у слоўніках як пабочнае слова даецца нібы, але жывыя прыклады такога яго ўжывання цяжка знайсці, хутчэй, ім лепей карыстаюцца як злучнікам ці часціцай.

+[правіць | правіць зыходнік]

  • вучоны vs навуковец
вучоны — навучаны чаму-небудзь, напрыклад «вучоны мядзведзь»
навуковец — займаецца навуковай дзейнасцю, навукай
  • болей vs больш
  • стала vs трывала
  • ведаць vs знаць
«Знаў я добра Юзіка й ведаў, што не даруе ён гэтага жарту. На тое ж і выйшла.» — Дзядзька Пранук, «Не мужыцкі розум» (1908)

 -[правіць | правіць зыходнік]

  • тым больш vs пагатоў
  • а як жа vs анягож

пытанні[правіць | правіць зыходнік]

  • т vs ц?
Юсцініян/Юстыніян
Кіціён/Кітыён
іцельмены/ітэльмены
карацін/каратын
карантын/каранцін
Стратылат/Страцілат